Заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі




НазваЗаклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі
Дата канвертавання13.11.2012
Памер34.57 Kb.
ТыпДокументы
Padb0918abloga


Прывітаньне!


Сайт www.mfront.net"сайт “Маладога фронту” заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі:


“За апошнія два месяцы пасьля свайго выхаду з “хіміі” Павал Севярынец адседзеў у арышце ўжо 47 сутак. У краіне распачата жорсткае судовае цкаваньне палітыка. З гэтай нагоды “Малады фронт” заклікае усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі салідарнасьці з Паўлам. Мы просім наведвальнікаў нашага сайту раздрукаваць партрэт Паўла Севярынца і даслаць на адрас судзьдзі, якая вынесла палітыку апошні прысуд: 225320, вул. Гагарына, 6, Баранавічы, Берасьцейская вобласьць”.


Сёньня на сайце www.buntby.com"сайт “Бунту” зьявілася такая інфармацыя:


“Гэтымі днямі ў інтэрнэце была прэзэнтаваная кніга вершаў, складзеная маладымі карыстальнікамі livejournal’у. Ідэя кніжкі зьявілася напрыканцы вясны 2006-га... У кніжку ўвайшлі патрыятычныя вершы 10 маладых беларусаў, аздобленыя малюнкамі. Вершы прысьвечаныя змаганьню за незалежнасьць роднай Беларусі, яе гісторыі і штодзённым праблемам, ёсьць таксама прысьвячэньні палітвязьням. Партнэрамі праекту выступілі рух супраціву БУНТ, партал “Новая Эўропа”, сьветлагорскі “Малады фронт” і кампанія “Абаронім беларускую музыку”. Тамсама, на сайце, ёсьць спасылка, па якой можна азнаёміцца са зьместам кніжкі.


На сайце www.belzhaba.com"сайт “Белжаба” вядомы блогер Люфт зьмясьціў уласны варыянт гербу саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. На малюнку вершнік Пагоні зносіць галаву сьвятому Юр’ю.


Той жа Люфт ЖЖ-дзёньнік Люфта заклікаў да правядзеньня новай грамадзкай кампаніі:


“Давайце тут зьбіраць подпісы за адпраўленьне зоркі “Эўрабачаньня” Д. Калдуна ў войска. Не дадзім чынушам зь Міністэрства абароны пад націскам прадусараў-таўстасумаў выдаць Дзіму адтэрміноўку і пазбавіць краіну абаронцы. Згадваючы, як годна адстаяў Дзіма гонар нашай краіны на прэстыжным музычным конкурсе, можна быць пэўным, што ён не ўвядзе нас у сорам і з аўтаматам ці сапэрнай рыдлёўкай! А помніце, як Элвіс хадзіў у войска, які быў фурор, колькі шуму, якія гістарычныя фота! Учора Элвіс – сёньня Калдун!”

У ЖЖ-суполка minsk_by нехта baradzied задае нечаканае, прызнацца, пытаньне:

“Падкажыце, калі ласка, дзе можна набыць трылёгію Івана Мележа “Людзі на балоце”. Вельмі трэба. У больш-менш вялікіх крамах яе няма... Нават і ня ведаюць, калі будзе... Гэта не для мяне, а для адной замежніцы, якой гэта вельмі трэба...” hoopsy раіць: “Можна ўзяць у бібліятэцы, згубіць і вярнуць ім грашыма ці партбілетам. Але Радзіма вам не прабачыць”.

На сайце www.minsk.gov.byсайт Менгарвыканкаму жыхарка гораду Ірына піша ў форуме:


“На Вашым сайце быў надрукаваны адказ кіраўніка Адміністрацыі Савецкага раёну Менску ад 28.08.2007 г. з нагоды таго, што за ўпакоўку тавару ва ўнівэрсаме “Рыга” бяруць дадатковую плату. 14 верасьня я зайшла ў краму і папрасіла зважыць 2 апэльсіны. Прадавец зважыла і хацела пакласьці іх у пакет. Я папрасіла ў пакет ня класьці, на што яна адказала, што кіраўніцтва дало ім указаньне ўсе тавары пакаваць у пакеты і браць за пакеты плату. Да якога часу ў згаданым магазыне будзе адбывацца самаўпраўства? Чаму “гаспадары” магазыну ня хочуць кіравацца заканадаўствам нашай краіны?”


Блогер genosse-u ЖЖ-дзёньнік genosse-u са спасылкай на сайт газэты “Гомельская правда” апавядае пра нараду мясцовых ідэолягаў:


“Запомнілі ідэолягі і жывы па форме трэнінг-практыкум “Фармаваньне каштоўнасьцевых арыенціраў”, і аповед аб ідэйна-выхаваўчай рабоце ў Зябраўскай сярэдняй школе № 2, якую намесьнік дырэктара Ларыса Янковіч прэзэнтавала... у вершах:


Приоритетной в школе у нас
Идеология стала сейчас.
Информационный единый день
Каждый вторник проводим теперь...
К чтению прессы ребят приобщаем,
События в мире, стране обсуждаем,
Взвешенно учим оценку давать,
Правильно мысли свои излагать...”


На гэтым «Начная аблога» разьвітваецца з вамі, тут быў Дзьмітрый Падбярэскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі iconЗаклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі: "За апошнія два месяцы пасьля свайго выхаду з "хіміі" Павал Севярынец адсядзеў у арышце ўжо 47 сутак. У
Малады Фронт заклікае усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі салідарнасьці з Паўлам. Мы просім наведвальнікаў нашага сайту раздрукаваць...

Заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі iconПрынцыпы фармавання палітыкі, прапанаваныя
Беларусі да Еўропы. Разам з тым палітыка ўсходняга партнёрства павінна спрыяць актыўнаму ўдзелу грамадзянскай супольнасці ва ўсіх...

Заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды І падзяліцца ўласным...

Заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка»
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным...

Заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі iconЦікавая літаратура для ўсіх …
Гомельская цэнтральная раёная бібліятэка папоўніла свой фонд новай літаратурай. Гэтыя кнігі – розныя па зместу І жанрам, але кожная...

Заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі iconЯк сьведчыць заходняя статыстыка, жанчыны ў Інтэрнеце канчаткова І незваротна абышлі мужчын ва ўсіх узроставых групах. Паводле дасьледаваньняў амэрыканскай
Большасьць зь ІХ штодня карыстаюцца хатнімі кампутарамі пераважна для аплаты розных паслугаў. Дарэчы, хатні доступ да інтэрнэту маюць...

Заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі iconПлан працы навуковага гуртка
Запрашаем да ўдзелу ў працы навуковага гуртка ўсіх зацікаўленых у паглыбленым вывучэнні пытанняў крымінальнага права

Заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі iconПравілы ўдзелу ў летнім лагеры "Залессе-2012"
Абавязковай умовай для ўдзелу ў лагеры з'яўляецца жаданне патэнцыйнага ўдзельніка сумяшчаць працу з адпачынкам

Заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі iconУмовы правядзення
Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“ (далей – Акцыя) І планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2011-2012 гады, зацверджаных...

Заклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі iconУмовы правядзення
Жыву ў Беларусі І тым ганаруся“ (далей – Акцыя) І планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2011-2012 гады, зацверджаных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка