Янка Брыль біяграфія Брыль Янка




НазваЯнка Брыль біяграфія Брыль Янка
Дата канвертавання13.11.2012
Памер21.82 Kb.
ТыпДокументы
Янка Брыль - біяграфія

Брыль Янка, нарадзіўся 04.08.1917 г. у горадзе Адэсе (Украіна) у сям'і чыгуначніка.

У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Заходнюю Беларусь (вёска Загора Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці). Скончыў польскую сямігодку (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У сакавіку 1939 г. прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. У верасні 1939 г. пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон, восенню 1941 г. уцёк на радзіму. З кастрычніка 1942 г. - сувязны партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а з сакавіка да ліпеня 1944 г. - партызан-разведчык брыгады «Камсамолец» і рэдактар газеты «Сцяг свабоды» (орган Мірскага падпольнага райкома партыі) і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала». З кастрычніка 1944 г. жыве ў Менску. Працаваў у рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісах «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 1966-1971 гг. - сакратар праўлення СП БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967, 1980-1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР - Канада» (1967-1990). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1945 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», савецкімі і польскімі медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1981).

У 1938 г. пачаў друкавацца як паэт і публіцыст (віленскі беларускі часопіс «Шлях моладзі»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1946), «Нёманскія казакі» (апавяданні і нарысы), «Вераснёвая рунь» (1949), «У Забалоцці днее» (1951), «Дзеля сапраўднай радасці» (1952), «На Быстранцы» (1955), «Вачыма друга» (нарысы, 1956), «Сэрца камуніста» (нарыс, 1957), «І смех, і бяда» (сатыра і гумар, 1958), «Надпіс на зрубе» (1958), «Вы-браныя апавяданні» (1959), «Мой родны кут» (1959), «Працяг размовы» (апавяданні, замалёўкі, нарысы, 1962), «Жменя сонечных промняў» (мініяцюры, 1965), «Адзін дзень» (1968), «Акраец хлеба» (1977), «Золак, убачаны здалёк» (1979), «Гуртавое» (1980), зборнікаў апавяданняў і мініяцюр «Ты жывеш» (1978), «Сёння і памяць» (1985), «Ад сяўбы да жніва» (1987), «На сцежцы - дзеці» (1988), раманаў «Граніца» (ч. I, часопіс «Полымя», 1949), «Птушкі і гнёзды» (1964). У сааўтарстве з А.Адамовічам і Ў.Калеснікам напісаў дакументальную кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975, па матывах кнігі пастаўлены «Хатынскі цыкл» дакументальных фільмаў). Выдаў кніжкі прозы для дзяцей «Ліпка і клёнік» (1949), «Зялёная школа» (1951), «Светлае ранне» (1954), «Пачатак сталасці» (1957), «Жыў-быў вожык» (1976), «Сняжок і Волечка» (1983). Выйшлі Зборы твораў у 2-х (1960), 4-х (1967-1968) і 5 тамах (1979-1981).

Я.Брылю належаць таксама кнігі «Роздум і слова» (літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, 1963) і «Трохі пра вечнае» (артыкулы, творчыя партрэты, лірычны роздум, 1978). Напісаў тэксты да альбомаў «Там, дзе сінее Нарач» (1963) і «Між тых палёў...» (1968).

Вядомы і як перакладчык з расейскай, украінскай і польскай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі паасобныя творы Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага, П.Бажова, Г.Траяпольскага, А.Вішні, Л.Смілянскага, А.Даўжэнкі, В.Казачэнкі, М.Канапніцкай, Э.Ажэшкі, Л.Кручкоўскага, Я.Івашкевіча, В.Жукроўскага, Т.Ружэвіча, М.Ю.Канановіча, Я.Гушчы і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) за аповесць «У Забалоцці днее», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1963) за кнігу «Працяг размовы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за аповесць «Золак, убачаны здалёк».

Атрымаў у Польшчы прэміі за пераклады польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі - імя Ў.Петшака (1972) і аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1975).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Янка Брыль біяграфія Брыль Янка iconЯнка Маўр біяграфія Маўр Янка
Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван), нарадзіўся 10. 05. 1883 г у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра

Янка Брыль біяграфія Брыль Янка iconЯнка Купала біяграфія Купала Янка
Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван), нарадзіўся 07. 07. 1882 г у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай...

Янка Брыль біяграфія Брыль Янка iconЯнка Брыль Галя Апавяданне
Так І глядзела на свет, як сам гаспадар, заўсёды зажмураны Данька, стары Хамёнак, бязлобая галава якога нібы ўрасла ў зімовую шапку...

Янка Брыль біяграфія Брыль Янка iconЯнка Брыль Муштук І папка Маленькая сага
У жніўні сорак дзевятага, калі я, праз дваццаць сем гадоў пасля таго, як мяне вывезлі з Адэсы, наведаў горад майго пачатку, з ім...

Янка Брыль біяграфія Брыль Янка iconЭрнэст Брыль / Ernest Bryll
Эрнэст Брыль/ Ernest Bryll (нар. 1935). Польскі паэт, празаік, драматург, перакладчык, журналіст. Аўтар больш як трох дзесяткаў зборнікаў...

Янка Брыль біяграфія Брыль Янка iconГрамадскі дзеяч. Самы ранні пераклад твору Баляслава Пруса на беларускую мову зрабіў Міхал Чарнецкі (апавяданне "Міхалка", 1930). Янка Брыль пераклаў на
Баляслава Пруса: “На канікулах”, “Антэк”, “Грахі маленства”, “Шарманка”, “Камізэлька”, “Стасевы прыгоды”, “Цені”, “Жывы тэлеграф”,...

Янка Брыль біяграфія Брыль Янка iconКнігі-юбіляры беларускіх пісьменнікаў 2012 года
Купала, Янка. Спадчына / Янка Купала. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1992. — 221 с

Янка Брыль біяграфія Брыль Янка iconЯнка купала 1882-1942
Янка Купала — вялікі нацыянальны паэт беларускага народа. Ён узняў беларускае мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала літаратура...

Янка Брыль біяграфія Брыль Янка icon]Биография Содержание
Янка Сипаков, наст. Иван Данилович Сипаков (Янка (Іван Данілавіч) Сіпакоў; 15 января 1936, д. Зубревичи (Зубрэвічы) Оршанский район...

Янка Брыль біяграфія Брыль Янка iconВінцэнт дунін-марцінкевіч
Менавіта В. Дунін-Марцінкевіч праклаў тую першую, нязведаную да яго, сцяжынку, па якой пайшлі неўзабаве Францішак Багушэвіч, Янка...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка