Трафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук




НазваТрафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук
Дата канвертавання13.11.2012
Памер16 Kb.
ТыпДокументы
Stud1128bg


Трафімчык Анатоль -- выкладчык, кандыдат гістарычных навук.


Нарадзіўся 14 лютага 1976 у вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна.

Скончыў вясковую школу, у 1993 годзе паступіў на філялягічны факультэт

Берасьцейскага ўнівэрсытэту. Пасьля заканчэньня ВНУ папрацаваў крыху настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Дзяніскавічах. Потым паступіў у асьпірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук Беларусі, якую скончыў у 2001 годзе. Паступіў у асьпірантуру эўрапейскіх дасьледаваньняў Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны. У 2004 годзе ў Кіеве абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму “Палітыка савецкай ўлады ў сфэры асьветы ў заходніх абласьцях БССР у 1939 – 41 гг. Кандыдат гістарычных навук.


У 2004 годзе быў прыняты на працу ў Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт на пасаду дацэнта катэдры філязофіі і гісторыі. Выкладае гісторыю Беларусі, “Вялікую Айчынную вайну”. Год таму, пасьля інтэрв’ю баранавіцкай недзяржаўнай газэце “Intex-Press” яго перавялі на пасаду старшага выкладчыка.


Кіраўніцтва Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту 26 лістапада не працягнула кантракт Анатолем Трафімчыкам. Афіцыйна кантракт не працягнуты за парушэньне дысцыпліны: Трафімчык пры канцы 2006 году зьезьдзіў у Вільню на канфэрэнцыю гісторыкаў без дазволу рэктарату. Гэта палічылі за палітычную дзейнасьць.


Мае шмат навуковых публікацый (больш за 50). Друкуецца і ў “Архэ”, і ў прапрэзыдэнцкай “Беларускай думцы”. Аўтар двух паэтычных кніг: “Пасьведчаньне аб нараджэньні” (1999) і “Ноты цноты” (2003). Падрыхтаваныя да друку яшчэ пара – тройка кніжак (дапаможнік “Станаўленьне і развіцьцё беларускай дзяржаўнасьці ў першай палове ХХ ст.”)


Лічыць сябе прафэсійным чытачом. Зь беларускіх аўтараў любіць паэзію Багдановіча, Дранько-Майсюка, Пісьмянкова; прозу Стральцова, Караткевіча. Захапляецца чэскай літаратурай (Міланам Кундэрам, Міхалам Вівэхам). Абажае Віктара Пялевіна.


З музыкі слухае ўсё: фольк, рок, панк, клясыку. Усе навуковыя працы, у тым ліку і дысэртацыя, напісаныя пад музыку Горана Брэгавіча.


Захапляецца футболам.


Ад суму навучыўся вязаць, займаецца гэтым, калі вельмі стомлены, для разгрузкі. Нядаўна зьвязаў сабе шалік.


Любімы напой – гарбата на зёлках. У ежы не пераборлівы. Паколькі халасьцяк, вымушаны гатаваць сам. Але без вычварэнстваў: вясковыя стравы – “камякі” (пюрэ), мяса, сала, капусту. Шкадуе, што ў горадзе няма печы...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Трафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук iconТрафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук
Пасьля заканчэньня вну, папрацаваў крыху настаўнікам рускай мовы І літаратуры ў Дзяніскавічах. Потым паступіў у асьпірантуру Інстытута...

Трафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук iconТрусаў: Мэта думаць на тысячу гадоў наперад
Алег Трусаў – археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі Беларусі. Кандыдат гістарычных...

Трафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук iconК.І. Козак, дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук

Трафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук iconСа слаўнага Полацка родам
Н. Ю. Бярозкіна, кандыдат гістарычных навук (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа ан беларусі)

Трафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага І навейшага часу...

Трафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук iconАнатоль Паўлаў, кандыдат хімічных навук. Экс-прарэктар бду. Старшыня праўленьня фонду "За новую Беларусь" Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай
Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай вобласьці. Бацька беларус, вайсковец. Маці руская. У 1964 годзе сям'я пераехала з...

Трафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук iconМайстар спорту, чэмпіёнка сьвету па спартовых танцах, харэограф, адзіны выкладчык спартовага бальнага танцу, што выкладае на беларускай мове. Кандыдат
Майстар спорту, чэмпіёнка сьвету па спартовых танцах, харэограф, адзіны выкладчык спартовага бальнага танцу, што выкладае на беларускай...

Трафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук iconМайстар спорту, чэмпіёнка сьвету па спартовых танцах, харэограф, адзіны выкладчык спартовага бальнага танцу, што выкладае на беларускай мове. Кандыдат
Майстар спорту, чэмпіёнка сьвету па спартовых танцах, харэограф, адзіны выкладчык спартовага бальнага танцу, што выкладае на беларускай...

Трафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук iconРекамендавана да зацвярджэння Саветам факультэта гісторыі І сацыялогіі
Васюк Г. У., кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт...

Трафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук iconРоздум пра творчасць уладзіміра караткевіча
Анатоль Леанідавіч Верабей — крытык, лі- таратуразнаўца. Дацэнт кафедры беларускай -літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсі-...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка