«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці »




Назва«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці »
Дата канвертавання13.11.2012
Памер20.21 Kb.
ТыпДокументы
«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці...»

(фальклорна - тэатральная кампазіцыя)

Сцэнар склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская. Паказалі на вясновым аглядзе дзіцячых фальклорных гуртоў вучні 4 – га і 5 – ага класаў у 2002 годзе. Захоўваецца відэазапіс.

1- ы ЭПІЗОД «Вясна»


На сцэне ўсе удзельнікі – яны заклікаюць вясну.

- Благаславі маці вясну гукаці, у- у!

- Вясну гукаці цеплага лета даждаці, у-у!

- Даждаці. Ой, вясна, вясна, вясняна, у-у!


Песня «Дазвольце, людзі, вясну заклікаці...»

Потым дзяўчаты варожаць.

Варажба:

Веець, веець вясенні вецярок,

Прыйдзі мой міленькі, дам табе піражок,

З мёдам сычаным, з ласкай дзявічаю!

(Прыбягае «сабак» і хапае піражок адной з дзяўчат)

- Ой, Юля першая ў гэтым годзе замуж пойдзе!

Песня «Як пайду я на заручаны...» Танец «Шыбар»



2- гі ЭПІЗОД «Лета»

Варажба:

Трыпутнік, трыпутнік, ты сядзіш пры дарозе,

Ты бачыш старога, малога, ці бачыў майго мілога?


Кажуць па чарзе:

- Ой, рана – рана на Яна

Да, хораша сонейка гуляла.

- Божа наш, ды ўзыдзі ранейка

Развядзі купалейка

- Божа наш, дзевачкам пяянейка,

Хлопчыкам гулянейка.

Танцы «Рах- цях-цях..»


- Ах, музыкі, што прыціхлі. Што ж вы кінулі іграць. Трэба вам дапамагаць?

- Барабаны – заіграйце, а цымбалы зазвініце!

- Ой, зайграйце, заспявайце, жару госцейкам паддайце!

Найгрыш песні «Ой, коцяцца два яблычкі...»

- І топну нагой і прытопну другой


Колькі я не тапачу ўсё- раўно скакаць хачу!

Танец «Боб малаціць»




3-ці ЭПІЗОД «Восень»

- А зялёненькі мой авясец, а каго ж да мяне Бог прынясець?

А калі старога - не хачу,

А калі малога - біці буду, а калі ж роўніцу - жыці буду.


Хлопец. (Выносіць сноп):

Добры дзень, ніва святая!

Віншую з хлебам - соллю, шчаслівы час для добрага гаспадара - восень!

Песня «Ой, ляцелі журавы», песня «Казёл», танец «Млынок»



4-ты ЭПІЗОД «Зіма»

- Святыя Пакровы пакрываюць зямлю - лістом, траву сняжком, ваду лядцом, а дзяўчыну шлюбным чапцом.

Танец «Падушачка»




Фінал


- Вол бушуе - вясну чуе! Дзеўка плача - замуж хоча!

Не бушуй , воле - напасешся, не плач, дзеўка – наплачашся!

- Расшумеўся, разгуляўся зялёны гай! Свяці маё сонца, свяці – пылай. Па ўсёй старонцы зямлю сагравай!

Песня «Дазвольце, людзі, вясну загукаці...»


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці » iconКупальскі карагод Задачы
Задачы: развіваць у дзяцей цікавасць да нацыянальнай культуры, выхоўваць павагу да народных традыцый

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці » iconТак, сегодня у нас 1 февраля, и мы продолжаем обсуждение лекции три «ору-1»
У нас сегодня следующий формат. Мы, каждый из нас (а нас сегодня участников здесь четыре, я себя включаю, и двое у нас удаленных...

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці » iconА ў нас сёння Масленіца
Вядучы: Добры дзень, дзеці, шаноўныя бацькі. Сёння ў нас свята. Сёння мы з вамі будзем Зіму праводзіць І вясну сустракаць. Сёння...

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці » iconУрок прэзентацыя
Сёння ў нас незвычайны ўрок па беларускай мове. Па-першае, у нас шмат гасцей, прывітаем ІХ усмешкай, па-другое ўрок з выкарыстаннем...

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці » icon-
И толпы медийных проституток. Любое чрезвычайное происшествие на национальной почве автоматически работает на нас. Увы, но так. Пока...

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці » iconАнтаненка: а нас самых апошніх з хаты выганялі. Мы не хацелі зьязджаць, а хацелі ў сваёй хаце сядзець. Цялушка ў нас была. І тая цялушка стаяла на вуліцы, у
А міліцыя сказала, што ўся нашая вёска вывезеная. Едуць яны, аж бачаць, што карова ходзіць. Зайші да нас І, лічы, нас гвалтам выгналі...

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці » iconЦей роман про кожного з нас, про наші страждання, про нашу землю, її минуле й сучасність
Пастирю добрий, що кладеш душу за вівці! Не остав нас, хоч іще ми блукаємо; не остав нас, хоч іще грішимо перед Тобою

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці » iconВещества
Предлагаем Вам приобрести химическую продукцию, имеющуюся у нас в наличии. Цены и количество продукции находящейся у нас на складе...

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці » iconПоединок настоящих мальчишек
Они порой бывают задирами, дергают нас за косички, прячут наши портфели, а иногда и провожают нас из школы домой

«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці » iconТезисы доклада старшего советника Канадской школы государственной службы Чарльза
Поэтому, когда мы видим, что нас пытаются "надуть", нас охватывает чувство возмущения

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка