Палітычная геаграфія трунцы




НазваПалітычная геаграфія трунцы
Дата канвертавання13.11.2012
Памер61.21 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

ТРУНЦЫ


Валянціна Пракаповіч крочыла адзінаю вуліцаю сваёй роднай вёскі Трунцы. Ды не крочыла, а ледзь перастаўляла ногі. У нейкі момант старая зразумела, што апошнія сілы выйшлі. Яна прытулілася да дрэва, каб адпачыць.

На той момант у незнаёмым паселішчы Ваўкавыскага раёну Гарадзеншчыны я знаходзіўся меней за паўгадзіны. Нават яшчэ не пасьпеў зарыентаваццца, а таму вырашыў зьярнуўся да бабулькі.

(Карэспандэнт: ) “Можа вы мне дапаможаце?”

(Пракаповіч: ) “А можа вы мне дапаможаце?”

(Карэспандэнт: ) “Можа і я вам”.

(Пракаповіч: ) “Хутчэй вы мне дапаможаце, чым я вам”.

(Карэспандэнт: ) “А чым вам дапамагчы? Якія цяжкасьці?”

(Пракаповіч: ) “Усё жыцьцё адпрацавала ў калгасе. Некалі я за пустыя палачкі хадзіла. Паглядзіце на мае рукі – усё як граблі. А я вялікай пэнсіі не атрымліваю. Ёсьць ня поўныя 90 тысячаў. За 25 сотак трэба заплаціць 125 тысячаў. Скуль я магу ўзяць такія грошы”. /плача/

(Карэспандэнт: ) “Ціха-ціха... Супакойцеся, калі ласка, і не плачце”.

(Пракаповіч: ) “Я плачу штодня, бо жыцьцё такое сабаччае. Як можна перанесьці такое лыганства! Я старшыні так і сказала, бо ўсё залежыць ад яго, ягоных руках улада: “Не патрэбныя вам пэнсіянэры, зганіце іх ў адну кучу, абліце салярай, падпаліце й хай яна дагараюць”. Мне ўжо 76 гадоў. Я ледзь па хаце соўваюся. Жыць трэба, а мужчыны ў мяне няма. Часам я бяз хлеба сяджу. Ісьціны Бог! Няма зв што яго набыць”.

(Карэспандэнт: ) “Сутыкаўся з такім, што калі чалавек ў сталым узросьце, на пэнсіі, не хапае грошай, ён нейкім чынам імкнецца падпрацаваць. Шмат хто займаецца тым, што гоніць самагон”.

(Пракаповіч: ) “О-о-о! З чаго я буду гнаць? З крапівы?!”

Што да бульбы, сытуацыя выглядае так. Тутэйшая калектыўная гаспадарка “Мацееўцы” ўсталявала таксы на апрацоўку зямлі для пэнсіянэраў: 1 сотка – 5 тысячаў рублёў. А калі старыя праполюць калгасныя буракі, зьніка 2 тысячы.

Кіраўніка СПК у ваколіцах Трунцоў у той дзень не аказалася. А ягоная падначаленныя растлумачылі, што ў гаспадарцы кадравы крызіс. Працаздольных становіцца ўсё меней і меней, а зямлі толькі ж як і раней, ды й плян дзяржаве трэба здаваць. Вось і імкнецца гаспадарка зарабіць на сваіх колішніх працаўнікаў, а ячшэ тут заахвочваюць працоўную міграцыю.

(Спадарпыня: ) “На пэнсіі, але працую яшчэ ў калгасе. 48 тысячаў за месяц зарабіла. А пэнсія – 120”.

(Карэспандэнт: ) “Шмат людзей зараз працуе ў гаспадарцы?”

(Спадарпыня: ) “Працоўных там мала, бальшыня – пэнсіянэры. З Берасьцейскай вобласьці прыязджаюць сюды на заробкі. У іх там, мабыць працы няма”.

Зьвярнуцца да кіраўніка гаспарадкі, каб ён зьнізіў цану на апрацоўку адной соткі, а нямоглым пэнсіянэрам увогуле пасееў бы бульбы затак. Такую прананову я выказаў адразу некалькім жыхарам Трунцоў.

Падаю тыповы адказ. А наўздагод зазначу, гэтая спадарыня як і папярэдняя абачліва адмовілася назваць сваё імя й прозьвішча.

(Спадарыня: ) “А-а-а! Што ён ўжо задумаў, тое й робіць. Што ён пачаў, штое будзе й канчаць”.

(Карэспандэнт: ) “Калі паскардзіцца, гэта можа зьмяніць сытуацыю да горшага?”

(Спадарыня: ) “Натуральна што так. Ён будзе помсьціць. Тады ўжо ня тыя стасункі будуць”.

Уладзіслава Харытонік працуе на калектыўную гаспадарку апошні год. Далей будзе сам на сам з надзелам зямлі й высокімі коштам пры маленькай пэнсіі. Пра будучыню яна неяк ня думае. У рэчаіснасьці цяжкасьцяў хапае.

(Харытонік: ) “Ой! Няма што казаць, як нам жывецца. Не хачу я нічога казаць. Аўтобус і той, бедны, ня пусьцяць раз на тыдзень, каб пэнсіянэры з хворымі нагамі дабраліся. А чым дабрацца старым людзям? І чым мне дабірацца? Я ж на ровар не сяду, ні на што іншае, бо ў мяне баліць нага. Сёньня няма ніякай дапамогі. Не хачу пра гэта казаць! Зьвярталіся ўсюды: і ў сельсавет і ў райвыканкам. Фігу ў нос. І няма ніякае дапамогі! У мяне тры годы таму памер мужык. Дык мне калгас нават не даў паліва па пахаваньне. Уявіце сабе: мне трэба было самой набыць паліва, каб пахаваць мужыка! Вось пахаваць мужыка не было паліва, а Шлык, намесьнік кіраўніка гаспадаркі, на буракі вазіў людзей па два рэйсы”.

Марыя Канапелька зь вялікімі пакутамі перастаўляе ногі. Для яе ці то 2, ці то 3 кілямэтры да аўтобуснага прыпынку – непераадольная адлегласьць. Гэтай пэнсіянэрцы толькі б дабрацца да панадворку, каб насыпаць курам, – і тое ўжо будзе вялікае шчасьцей.

Мароз па скуры ідзе толькі ад аднаго дыягназу бабы Марыі.

(Марыя Канапелька: ) “Нейкі полеартрыт адэнойдны, адтроза адтрыт – невылечна. Ой! Хай Бог бароніць. Ні рук, не ног няма. Адразу адняліся. Рукі й ногі папухлі. Зь мяне ўжо работнік нічога не варты. Трэба ўжо зьбірацца ў зямлю. Калі чалавек хварэя, жыць няма ахвоты. У мяне ёсьць кума. Яна кажа: “Як я п’ю гарэлку, я здаровая. А ты падыхай, калі ты нічога ня п’еш”. І што мне ёй на гэта адказаць? Няма чаго й адказаць. ! яна п’е і здаровая. А чаму я хварэю, ня ведаю”.

(Карэспандэнт: ) “У вас тут добрае мэдычнае адслугоўваньне? Пра пэнсіянаэраў дбаюць?”

(Марыя Канапелька: ) “Як крыху выймеш з кішэні, паглядзяць. Раскажу пра сваю урачыху. Яна прыпыленая нейкая. Не паважае старых. Яна надта хуткая. Мы старыя нават не пасьпяваем зь ёю пагаварыць”.

(Карэспандэнт: ) “Ёсьць у нашае праграме такая частка, распавядаючая, што людзі ядуць. Вы, як гаспадыня, што ставіце на стол свайму мужу?”

(Марыя Канапелька: ) “Яму, як ваўку, трэба, каб было мяса 3 разы на дзень. Катлеты пяку, адбіўныя раблю, суп вару”.

(Карэспандэнт: ) “А адбіўныя як робіце?”

(Марыя Канапелька: ) “Выкачаю ў муццэ й на яйку падсмажу, а прасьля складаю ў рандолю, дадаю вадзічкі, тлушту й тушу, каб яна мягкія былі.. А вы што, кулінар?”

(Карэспандэнт: ) “Не, проста гэтым цікаўлюся”.

І толькі цяпер Марыя Канапелька заўважае дыктафон. Зь сімпатычнай бабулькі яна пераўтвараецца ў агрэсіўную кабеціну.

(Марыя Канапелька: ) “Пайшлі вы ў баню! Я каб ведала, што вы мяне запісваеце, я бы вам іншае казала. Вы ж хоць мяне нідзе не паказвайце! Госпадзі!”

Муж Марыі Канапелькі – дзед Стась – працуе за дваіх. Гаспадарка ў іх немалая – некалькі кароваў. Кажуць, што ўвесь прыбытак ад здадзенага малака ідзе на тое, каб аплаціць узараныя соткі, скошанае сена й дровы зь лесу. А пэніі кахае адное толькі на хлеб.

У гутарцы з дзедам Стасем мы закранулі мясцовыя ўлады.

(Карэспандэнт: ) “Бывала ў вас такое, што прыедзе старшыня сельсавету, зьбярэ жыхароў вёскі ды запытаецца: Як жыццё? Чым дапамагчы? Якія праблемы: Як цяжкасьці вырашаць будзем?

(Стась Канапелька: ) “Вы сьмеяцёся?”

(Карэспандэнт: ) “Не. Сур’ёзна пытаюся”.

(Стась Канапелька: ) “Хто яго калі бачыў?! Я яго аднойчы бачыў. Тут некаторыя не зьмянілі пашпарты. То ён прыехаў, гэтых людзей пафатаграфавалі. І ён зьехаў. Нічога ён не запытваўся, што каму трэба”.

(Карэспандэнт: ) “Той жа сельсавет складаецца з дэпутатаў, якіх людзі абіралі…”

(Стась Канапелька: ) “...колькі вам гадоў? Вы памятаеце савецкія часы?”

(Карэспандэнт: ) ”Натуральна, яшчэ піянэрам быў”.

(Стась Канапелька: ) “Ну, дык там усе піянэры. Кажуць, што ўлада памянялася – гэта ўсё лухта”.

(Карэспандэнт: ) “А ці магчыма простаму чалавеку дамагчыся справядлівасьці?”

(Стась Канапелька: ) ”Ні ў якім разе! Калі ты адзін і ў цябе няма плячэй, сядзі, маўчы й сапі ў дзьве дзіркі. Вы ведаеце, тут усё адно, як за немцамі. Што ён паказаў пальцам – тое й рабі. Інакш ні храна табе ня будзе. А калі пачнеце зь імі скандаліць, яны знойдуць прычыну, каб нечым вам ушчыміць.”.

Лілія Пятрушкевіч мала чым розьніцца ад 20 астатніх жыхароў Трунцоў. Такая ж пэнсіянэрка. Таксама як і іншыя, жыве з уласна гаспадаркі. Як і ўсе, абураецца 5-тысячнай таксай за апрацоўку адной соткі й тым, што ў вёску ня ходзіць ніякі транспарт.

Адрозьненьне толькі ў тым, што спадарыня Пятрушкевіч – стараста паселіша. Пры мікрафоне Радыё “Свабода” кабета трымае справаздачу: што яна зрабіла для таго, каб вырашыць згаданыя праблемы.

(Пятрушкевіч: ) “У райвыканкам тэлефанавала, старшыні сельсавету тэлефанавала. Ну й чаго я дамаглася?! Што я ад іх дамаглася?!”.

(Карэспандэнт: ) “Але ж вы – стараста…”

(Пятрушкевіч: ) “Ой, дайце споку! Якая я тут ўлада? Матка Боска!”.

(Карэспандэнт: ) “Дарэчы, ў Ваўкавыску хутка будуць Дажынкі. Увесь раён упрыгожваюць. Можа і да вас ужо гэтая хваля дакацілася?”

(Пятрушкевіч: ) “Дакацілася! Я нават палохала іх. Тэлефанавала ў райвыканкам. Кажу: “Калі не дасьцё аўтобусу, усе бабы зьбяруцца й паедуць на Дажынкі да Лукашэнкі!” “Ха-ха-ха” – зарагаталі мне. – “Едзьце!” Ну, што яму скажаш? Улада ў іх. Куды старому дзявацца? Пятлю на шыю ды вешайся на хрэн!”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія трунцы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія трунцы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія трунцы iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія трунцы iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія трунцы iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія трунцы iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія трунцы iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія трунцы iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія трунцы iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія трунцы iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка