Інфармацыйнае паведамленне для прэсы




НазваІнфармацыйнае паведамленне для прэсы
Дата канвертавання13.11.2012
Памер26.77 Kb.
ТыпДокументы







Пры падтрымцы Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (www.ceinet.org)

Да Сусветнага дня філасофіі ЮНЕСКО

Да 80-годдзя Інстытута філасофіі НАН Беларусі


ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ПРЭСЫ

Паважаныя калегі!


Інстытут філасофіі НАН Беларусі праводзіць 16 – 17 снежня 2010 года Міжнародную навуковую канферэнцыю «Нацыянальная філасофія ў кантэксце сучасных глабальных працэсаў».

Канферэнцыя арганізуецца пры падтрымцы Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (CEI) у кантэксце штогадовага Сусветнага дня філасофіі пад эгідай ЮНЕСКА, а таксама мерапрыемстваў па маючым адбыцца ў красавіку 2011 года святкаванні 80-годдзя Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Мерапрыемства накіравана на забеспячэнне каардынацыі дзеянняў гуманітарнай навуковай супольнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па выпрацоўцы стратэгіі і практычных механізмаў выкарыстання эўрыстычнага патэнцыялу філасофii ў пошуках адказаў на глабальныя выклікі і праблемы сучаснай Еўропы.

У канферэнцыі прымуць удзел вядомыя прадстаўнікі сацыяльна-гуманітарных ведаў з Расіі, Украіны, Малдовы, Румыніі, Літвы, Эстоніі, Славакіі, Польшчы, Балгарыі, Венгрыі і іншых краін. Гэта дасць магчымасць наладзіць дыялог і супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі філасофскімі школамі ў сферы вырашэння такіх актуальных навуковых і сацыяльна-культурных праблем як інтэлектуальна-духоўныя традыцыі і стратэгіі сацыялізацыі ў глабальным грамадстве, пошук светапоглядных падстаў культурнай разнастайнасці Еўропы, шляхі выкарыстання патэнцыялу нацыянальных філасофій для вырашэння задач гарманізацыі еўрапейскай прасторы.

Сярод асноўных задач канферэнцыі выступяць канцэптуальнае абгрунтаванне ролі філасофіі як тэарэтыка-метадалагічнай асновы нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і трансгранічных сацыякультурных узаемадзеянняў, а таксама гарманізацыі міжэтнічных і міжканфесійных адносін унутры краіны; вызначэнне шляхоў каардынацыі і дыялогу нацыянальных філасофскіх школ у сістэмнай рэканструкцыі і прэзентацыі інтэлектуальна-культурнай спадчыны народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы; абгрунтаванне філасофскіх механізмаў фарміравання новага рацыянальнага i каштоўнасна забяспечанага светапогляду для грамадства, заснаванага на ведах; забеспячэнне новай якасці ўзаемаразумення і супрацоўніцтва паміж гісторыка-філасофскімі школамі праз распрацоўку дэталёвага плана дзеянняў у галіне стварэння і напаўнення еўрапейскага банка ведаў па дасягненнях нацыянальных інтэлектуальных культур народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У рамках канферэнцыі таксама плануецца серыя мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню талерантнасці: круглы стол на тэму «Талерантнасць у сістэме каштоўнасцей дэмакратычнага грамадства: праблемы фарміравання», моладзевы форум з падвядзеннем вынікаў конкурсу студэнцкіх навукова-даследчых работ, прэзентацыя культурна-асветніцкага праекта «Дарогі Мнемасіны». Удзельнікі канферэнцыі плануюць абмеркаваць праблемы фарміравання каштоўнасцей талерантнасці ў сучасным грамадстве, міжрэлігійнага і міжэтнічнага дыялогу, навыкаў талерантных паводзінаў у моладзі.

Правядзенне канферэнцыі ў кантэксце Года навукі і інавацый у Садружнасці Незалежных Дзяржаў будзе садзейнічаць актывізацыі і міждзяржаўнай каардынацыі даследаванняў у галіне філасофскіх падстаў сучаснай інтэлектуальнай культуры, навукова-тэхнічнай і мастацкай творчасці, актуалізацыі чалавечага патэнцыялу ў вырашэнні надзённых задач сацыяльнага і духоўна-культурнага развіцця.


Месца правядзення: г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2

(будынак Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі)


Дата правядзення: 16 - 17.12.2010 г, пачатак у 10:00


Тэлефон для даведак: +375 17 284-29-25, +375 29 284-18-63

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Інфармацыйнае паведамленне для прэсы iconІнфармацыйнае паведамленне для прэсы
...

Інфармацыйнае паведамленне для прэсы iconІнфармацыйнае паведамленне
Месца правядзення канферэнцыі: уа “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”

Інфармацыйнае паведамленне для прэсы iconІнфармацыйнае паведамленне
Месца правядзення канферэнцыі: дну “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

Інфармацыйнае паведамленне для прэсы iconІнфармацыйнае паведамленне
Даводзім да Вашага ведама, што чытанні адбудуцца 20–21 кастрычніка 2011 года. На абмеркаванне плануецца вынесці наступныя тэмы

Інфармацыйнае паведамленне для прэсы iconІнфармацыйнае паведамленне установа "рэдакцыя газеты "звязда" дну "інстытут гісторыі н ан беларусі "
Праграма газеты “Звязда” (эвалюцыя тэматыкі, рубрыкі) на розных этапах арганізацыйнага станаўлення

Інфармацыйнае паведамленне для прэсы iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь упраўленне культуры віцебскага аблвыканкама нацыянальны полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік інфармацыйнае паведамленне
Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 1150-годдзю Полацка

Інфармацыйнае паведамленне для прэсы iconІнфармацыйнае паведамленне
Ага з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага І міжкультурнага патэнцыялу...

Інфармацыйнае паведамленне для прэсы iconІнфармацыйнае паведамленне упраўленне культуры гомельскага аблвыканкама аб’яднаны краязнаўчы музей аддзела культуры Мазырскага райвыканкама Навукова-практычная канферэнцыя
Музей І традыцыйная культура Беларусі” з удзелам экспертаў у галіне музейнай справы для пераймання І абмену вопытам у такіх формах...

Інфармацыйнае паведамленне для прэсы iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь беларускі дзяржаўны ўніверсітэт кафедра беларускай літаратуры І культуры Кафедра сучаснай беларускай мовы інфармацыйнае паведамленне
Беларускага дзяржаўнага універсітэта праводзяць VII міжнародную навуковую канферэнцыю “Мова – літаратура – культура”, прысвечаную...

Інфармацыйнае паведамленне для прэсы iconПаведамленне дзеля прэсы сустрэча спадарынi Мiрэй Мюссо, Амбасадарa Францыi у Беларусi, з прадстаунiкамi руху «Малады фронт» з нагоды Дня святога Валянцiна
Дня святога Валенцiна, спадарыня Мiрэй Мюссо, Амбасадар Францыi у Беларусi, сустрэлася з чатырма прадстаунiкамi руху «Малады фронт»,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка