Начная аблога ад 1 лістапада




НазваНачная аблога ад 1 лістапада
Дата канвертавання13.11.2012
Памер26.35 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа ад 1 лістапада


Радыё Свабода


Удзельнікаў форумаў парталу TUT.by прывабілі выказваньні лідэра БРСМ Леаніда Кавалёва, які ў часе ўчорашняй он-лайн канфэрэнцыі на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі заклікаў незарэгістраваную арганізацыю “Малады фронт” браць зь яго прыклад і асвойваць “заходнія грошы” на працы ў аграгарадках і ў будатрадах. Камэнтары на форумах:


“Паглядзім, колькі сябраў застанецца ў гэтай арганізацыі, пасьля таго як наш дучэ страціць уладу”.


“Дарагія кіраўнікі БРСМ! З такой падтрымкай, якую вам дае дзяржава, вашыя дзеяньні гэтулькі бязглуздыя, прымітыўныя і безыдэйныя, што на месцы Лукашэнкі я б гнаў вас яшчэ далей, чым зацюканы “Малады фронт”.


“БРСМ прапануе “Маладому фрнту” браць зь яго прыклад. Згода. Найперш трэба даць ім зарэгістравацца”.


Чытачы сайту Нашай нівы абмяркоўваюць учорашнюю моладзевую акцыю на Хэлоўін у менскім ЦУМе, якая скончылася затрыманьнямі яе ўдзельнікаў. Маладыя людзі апрануліся як зомбі, заматаўшыся ў мэдычныя бінты. Меркаваньні чытачоў сайту:


“Шкада. Улады змарнавалі добрую нагоду, каб паказаць, што нібыта ў Беларусі закон аб свабодзе сумленьня аднак дзейнічае. Няхай бы паганцы пасьвяткавалі сабе. Сам я канешне на такое мерапрыемства не пайшоў бы, бо я каталік, але быў бы салідарны з паганцамі ў рэалізацыі іх канстытуцыйнага права».


«І чым гэтая багна ў цэнтры Эўропы адрозьніваецца ад М'янмы? Тым, што пакуль яшчэ на вуліцах не пачалі адстрэльваць любых падазроных?»


«Іронія лёсу! Удзельнікаў д'ябальскіх «празднаваньняў» перасьледуе рэжым, які сілкуецца ад таго ж Люцыпара».


У сеціве зьявіўся новы рэсурс Прырода Беларусі На сайце можна знайсьці зьвесткі пра географію Беларусі, пра яе расьлінны і жывёльны сьвет, экалягічнае становішча. Ёсьць тут і фотаздымкі беларускіх краявідаў, зьвесткі пра заказьнікі, рознага кшталту мапы, шэраг навуковых прыродазнаўчых артыкулаў.


А вось на сайце Banknotes.com ў беларускім разьдзеле можна пабачыць апісаньне старых беларускіх грошай і згадаць, якія зьвяры на якіх банкнотах выяўляліся: 50 капеек – вавёрка, 1 рубель – заяц, 5 рублёў – ваўкі, 10 рублёў – рысь, 100 рублёў – зубр.


У суполцы Жывога Журналу 4асапопі3 ідзе абмеркаваньне ідэі стварэньня беларуска-ангельскага слэнгавага слоўніка. І для пачатку зьбіраюць “лінгвістычныя вычварэньні”, зь якімі варта было б пазнаёміць замежнікаў. Вось некалькі такіх выразаў:


Добра набубеніўся – на падпітку

Мой родны кут, як ты мне мілы! – ужываецца на знак захапленьня мудрай палітыкай кіраўніцтва краіны

Смаленьне парсючка – як азначэньне супэрскай тусоўкі

Хутка-жутка – больш дакладная назва шапікаў «Хутка-смачна»

Аўтазак – лядоўня

Лаяўся матам - размахваў рукамі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога ад 1 лістапада iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога ад 1 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога ад 1 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе ў суполцы

Начная аблога ад 1 лістапада iconНачная аблога 30 лістапада
Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў

Начная аблога ад 1 лістапада iconНачная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Начная аблога ад 1 лістапада iconНачная аблога 27 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра зьніжэньне актыўнасьці на рынку нерухомасьці ў Беларусі на 30–40 %. Сытуацыю...

Начная аблога ад 1 лістапада iconНачная аблога 16 лістапада
Ксеніі Авімавай прызнаны найлепшым на міжнародным конкурсе The Best of Blogs, арганізаваным "Нямецкай хваляй". Па выніках галасаваньня...

Начная аблога ад 1 лістапада iconНачная аблога 4 лістапада
Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра Казуліна, калі той...

Начная аблога ад 1 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога ад 1 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка