2 – 7 мая 2011 года




Назва2 – 7 мая 2011 года
Дата канвертавання13.11.2012
Памер41.59 Kb.
ТыпДокументы
VI МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ СТУДЭНЦКІХ ХАРОЎ

«ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА – 2011»


2 – 7 мая 2011 года




ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ФОРУМА:


МЕСЦА I ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ:

    1. Форум праводзіцца Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам з 2 па 7 мая 2011 г. у г. Мінск, Беларусь.

    2. Хары павінны прыбыць 2 мая 2011г. пасля 12:00 і адбыць 7 мая 2011г. да 12:00. Неадпаведнасць дадзеным тэрмінам неабходна папярэдне ўзгадніць з аргкамітэтам.


УДЗЕЛЬНIКI ФОРУМА:

    1. Максiмальная колькасць удзельнікаў ад аднаго калектыва складае 30 чалавек (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджалых асоб).

    2. Асноўны склад удзельнікаў павінен быць не маладзей 18 гадоў і не старэй 35 гадоў.

    3. Калектыў-удзельнік прадстаўляе шматжанравую праграму, уключ. абавязковыя творы, вызначаныя аргкамітэтам (спіс твораў будзе пасланы кожнаму калектыву пасля пацвярджэння удзелу ў форуме). Агульная працягласць праграмы не павінна перавышаць 45 хвілін.


ЗАЯЎКА:

    1. Заяўка на ўдзел у Форуме прымаецца да 1 лютага 2011 года. Калектывам, якія даслалі заяўку пазней пазначанага тэрміна, можа быць адмоўлена ў разглядзе дакументаў.

Да заяўкі прыкладаюцца наступныя абавязковыя матэрыялы на электронных носьбітах (CD):

  • канцэртны аўдыёзапіс калектыва - не менш за 3 нумары розных жанраў;

  • актуальны рэпертуарны ліст;

  • актуальныя фатаграфіі высокага дазволу;

  • біяграфія калектыва, якая змяшчае найважнейшую інфармацыю аб артыстычныя дасягненнях;

  • спіс удзельнікаў калектыва з указаннем Прозвішча, імя, імя па бацьку / полу / даты нараджэння / нумара пашпарта / функцыі ў калектыве;

  • пагадненне аб удзеле ў форуме.


АДБОР ДА ЎДЗЕЛУ

    1. Адбор да ўдзелу, які заснаваны на канцэртным аўдыёзапісы, ажыццяўляе артыстычны камітэт. Пры гэтым прыярытэтным крытэрам адбору з'яўляецца ўзровень выканальніцкага майстэрства.

    2. Афіцыйнае запрашэнне і канчатковая праграма калектывам, прынятым да ўдзелу, высылаецца да 1 сакавіка 2011 года.


ФIНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ:

    1. Замежныя і беларускія іншагароднія калектывы (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджалых асоб) аплачваюць:

  • унёсак да ўдзелу, які пакрывае выдаткі па харчаванню (3 разы ў дзень) і пражыванню падчас правядзення форума;

  • праезд да г.Мiнск і зваротна;

  • пры неабходнасці медыцынскую страхоўку (кампаніі "Сoris" або іншай, якая мае дамову пра супрацоўніцтва з кампаніяй "Белгосстрах").




    1. Для замежных калектываў унёсак да ўдзелу ў Форуме складае 80 Еўра на кожнага ўдзельніка калектыва (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджалых асоб).

Замежныя ўдзельнікі аплачваюць унёсак па прыбыцці на форум у аддзяленні любога банка ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты.

    1. Для беларускіх iншагароднiх калектываў унёсак да ўдзелу ў Форуме складае 50 Еўра на кожнага ўдзельніка калектыва (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджалых асоб).

Беларускiя iншагароднiя ўдзельнікі аплачваюць унёсак да 10 красавіка 2011г. у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты.

    1. Мiнскія калектывы ўдзельнічаюць у форуме без аплаты ўнёску.

Пры рассяленні іншагародніх і замежных калектываў за межамі г.Мiнска, па жаданні мiнскага хору можа быць прадстаўлена такая ж магчымасць пры ўмове аплаты ўнёску ў памеры 50 Еўра на кожнага ўдзельніка калектыва (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджалых асоб).

У такiм выпадку мiнскiя удзельнікі аплачваюць унёсак да 10 красавіка 2011г. у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты.

Нашыя рэквізіты:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

220030 г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4

Разліковы рахунак: 3632900493017 у філіяле МГД ААТ «Белінвестбанк», МФО 764 УНН 100235722


Абавязкова з пазнакай «Унёсак за ўдзел у харавым форуме-2011» і з указаннем назваў хору і краіны.

    1. Арганізатары пакрываюць усе астатнія неабходныя выдаткі на правядзенне форума (арэнда канцэртных зал, унутраны транспарт, друкаваная прадукцыя, культурная праграма і інш.).



УЗНАГАРОДЖВАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ФОРУМА:

    1. Усе хоры ўзнагароджваюцца Сертыфікатамі ўдзельнiка і памятнымі сувенірамі.

    2. Экспертная рада Форума, у склад якой ўваходзяць выбiтныя дзеячы харавога мастацтва, прысуджае дыпломы па наступных асноўных намінацыях:

- "Лепшы хор" - Гран-пры форума

- "Лепшы дырыжор"

- "Лепшы (-ая) саліст(-ка)"

- "За лепшае выкананне класічнага твора"

- "За лепшае выкананне сучаснага твора"


    1. Колькасць і склад намінацый можа вар'іравацца па меркаванні Экспертнай рады і аргкамітэта.

    2. Магчыма наяўнасць прызаў ад прадстаўнікоў прэсы, партнёраў, арганізатараў форума.



Афіцыйныя мовы:

    1. Афіцыйныя мовы карэспандэнцыі – беларуская, руская і англійская.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

2 – 7 мая 2011 года icon1. Начало учебного года: 1 сентября 2011 года
Окончание учебного года: в 1-4, 9, 11-х классах 25 мая 2012 г во 5-8, 10-х классах 31 мая 2012 г

2 – 7 мая 2011 года iconЎстановы адукацыі "Заастравецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна" з 10 мая па 14 мая 2010/2011 навучальнага года
Наведванне сям’і Семянчука А., якая знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы

2 – 7 мая 2011 года iconСхема проведения гиа – 9 по русскому языку (26 мая 2011 года) математике 06. 2011) на территории Брянского района в 2011 году (продолжительность экзамена- 240 минут) Начало экзамена – 10-00

2 – 7 мая 2011 года iconЎстановы адукацыі "Заастравецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна" з 23 мая па 28 мая 2010/2011 навучальнага года
Адк. Адміністрацыя Падрыхтоўка да апошняга званка "Званок апошні кліча ў далягляд"

2 – 7 мая 2011 года iconЎстановы адукацыі "Заастравецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна" з 02 мая па 07 мая 2010/2011 навучальнага года
Арганізацыя знаёмства настаўнікаў-прадметнікаў з выпускнікамі пачатковых класаў (наведванне ўрокаў у 4-ых класах)

2 – 7 мая 2011 года iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года
Вучэбныя заняткі ў 2011/2012 навучальным годзе для вучняў І–iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

2 – 7 мая 2011 года iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года
Вучэбныя заняткі ў 2011/2012 навучальным годзе для вучняў І–iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

2 – 7 мая 2011 года iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года
Вучэбныя заняткі ў 2011/2012 навучальным годзе для вучняў І–iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

2 – 7 мая 2011 года icon2 – 7 мая 2011 года

2 – 7 мая 2011 года iconРасписание движения пригородных поездов с 29 мая 2011 года по Камскому региону
Р а с п и с а н и е движения пригородных поездов с 29 мая 2011 года по Камскому региону

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка