21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы




Назва21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Дата канвертавання13.11.2012
Памер17.24 Kb.
ТыпДокументы
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы


21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.

У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання іх, тых, што зьнікаюць, UNESCO і абвясціла дзень роднай мовы - каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Але, здаецца, гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.

Няхай нават сёньня яна - моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам. 

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія пад спіс апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе - значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае сьвята.

Хто б ты ні быў - жанчына ці мужчына, дарослы ці малады, селянін, студэнт, рабочы, настаўнік, вайсковец, інжынер ці бізнесовец - ведай, што найлепшы твой твар, вопратка твая, душа твая - беларуская мова. 

Калі ты чуеш яе - ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную - знай, што гэта ўсё яна - наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. 

Будзь і ты разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляй па-нашаму, каб людзі бачылі тваю вернасць сваёй мове. Размаўляй з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах - і тваёй мовай захочуць гаварыць іншыя. І не саромся недасканалай гаворкі. Мова - жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на "трасянцы", а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. 

А людзі, што служаць дзяржаве на чынавенскай пасадзе, табе дзякуй скажуць, бо будуць вучыцца ад цябе. А блізкія і далёкія суседзі адчуюць тваю самапавагу і будуць яшчэ больш цябе паважаць. 

З беларускай мовай нам жыць у ХХІ стагоддзі!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы iconЯкому дню па рашэнню юнэска нададзены ў 2000 годзе міжнародны статус Дня роднай мовы?

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы iconПраграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта
Мэта: павышаць матывацыю да вывучэння мовы, развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць...

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы iconМерапрыемства "Гімн роднай мове"
Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень? 21 лютага у далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне...

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы iconДвойчы на год адзначаюцца дні, прысьвечаныя праблеме паленьня тытуню: 31 траўня Усясьветны дзень без тытунёвага дыму І трэці чацьвер лістапада Міжнародны
Міжнародны дзень адмовы ад паленьня. Абодва дні зьявіліся зь ініцыятывы Міжнароднага таварыства анколягаў. Мэта – прыцягнуць ўвагу...

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы iconПапковіч Тамара Пятроўна, пенсіянерка
Кожны дзень па радые. Калі пачую чыстую беларускую мову, адчуваю гонар за наш народ, які змог праз стагоддзі пранесці любоў да сваей...

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы iconВіктарына "Нам засталася спадчына…"
Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта ў 1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю...

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы iconСвята-турнір роднай мовы для трэціх класаў
Нягледзячы на добрую матэрыяльную базу школы І добры ўзровень выкладання ўсіх прадметаў, ва ўяўленні дзяцей беларуская мова заставалася...

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы iconТурн І р Знаўцы роднай мовы
...

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы iconБеларуская мова 2 клас
Мэта: даць уяўленне пра слова як адзінку мовы; узбагачаць лексічны запас; развіваць уменне класіфікаваць І абагульняць; выхоўваць...

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы iconДзень роднай мовы. Сёньняшні досьлед на тэму: дзе можна вывучыць беларускую мову?
Швэцыі ў Маскве Стэфан Эрыксан добра размаўляюць па-беларуску. Спачатку займаліся з выкладчыкамі, потым шмат чыталі па-беларуску,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка