Аблога 1 траўня




НазваАблога 1 траўня
Дата канвертавання13.11.2012
Памер31.46 Kb.
ТыпДокументы

аБЛОГа 1 траўня



На сайце
“Наша Ніва” абмяркоўваюць удзел беларускіх музыкантаў у першатравеньскім мітынгу апазыцыйных да ўлады камуністаў: "Таварыш Маўзэр", Кроў, Зьміцер Бартосік засьпявалі на пляцы Бангалор. Камэнтары:


Музыкант Кроў: “Камуняк я на дух не перанашу, а выступіць іду не для іх, а для слухачоў, якія прыйдуць. Ці можа ў нас зараз так шмат магчымасьцяў каб "на людзей паглядзець і сябе паказаць"?!;


Наведнікі: “Першамай і Бангалор - гэта iх сапраўдная стыхiя”;


“Гэта несумленна -- выступаць з фігай у кішэні”;


“Кроў зь іншымі гуртамі дапамагаюць сабраць больш народу на мітынг”;


"Да чаго тут камуністы? Гэта дзень салідарнасьці, магчымасьць зноў выйсьці пад нацыянальным сьцягам, прадэманстраваць уладам нашае адзінства”.


Паэт Андрэй Хадановіч дзеліцца ўражаньнямі ад свайго выступу на пляцы Бангалор ў сваім інтэрнэт-дзёньніку: "Дзіўнае адчуваньне – выступаць на сьвяткаваньні Першамаю па першым травеньскім сьнезе. Калі побач бел-чырвона-белае й проста чырвонае (але безь зялёнага). Калі старэнькі генэрал у адстаўцы і сяброўкі-зуброўкі й маладафронтаўкі разам мёрзнуць на адным Багналёры, а саўндтрэкі “Крамы” раз-пораз заглушаюцца жывым духавым аркестрам з савецкім РЭПэртуарам”.


У сеціве зьявіўся новы моладзевы рэсурс Generation.by. Стваральнікі сайту называюць сябе прадстаўнікамі новай генэрацыі Y – “своеасаблівы промень надзеі і спадзеву на лепшую будучыню”. Студэнцкая актывістка Тацяна Хома зьвяртаецца да патэнцыйных аднадумцаў: “Калі вы толькі выпусьціліся з унівэрсытэту, альбо нават, калі вы яшчэ навучаецеся ў 3-м клясе, але ўжо адчуваеце сябе ў згодзе з навакольным сьветам, сваю ўласную свабоду, ведаеце што такое Інтэрнэт і ўмееце ім карыстацца … Вы ніхто іншы як самы сапраўдны прадстаўнік альбо прадстаўніца беларускага Generation Y.” Артыкулы на сайце: “Ці дапамагае ў Беларусі Блог пры ўладкаваньні на працу?”, “Як жывуць беларускія студэнты ў інтэрнатах?”, “Ці будзе ліквідаваны факультэт міжнародных адносінаў?” ды іншыя. Таксама працуюць форумы, дзе абмяркоўваюцца надзённыя праблемы маладых беларусаў.


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць пляны Польшчы прыбраць з гарадоў сымбалі камуністычнай дыктатуры. Адным зь першых плянуюць прыбраць манумэнт польска-савецкаму братэрству ў варшаўскім раёне Прага. Камэнтары:


“Выкінуць усё саўкова-акупацыйнае, каб і ўспаміну не было! (Пэўную частку перадаць у музэі, як узоры расейскага акупацыйнага таталітарызму)”;


“Лепш жылося б пры фашысцкай акупацыі?”;


“Мне кепска жыць пры любой акупацыі, што расейскай, што фашыстоўскай”.


Пісьменьнік Уладзімер Сьцяпан у сваім http://ul-sciapan.livejournal.com/54277.html"> сеціўным дзёньніку зьмясьціў калямбур да сьнегпаду ў дзень Сьвята працы: “ЗЬ ПЕРШАСЬНЕГАМ, дарагія таварышы!!!”


Наведнік browar_dryhvy падтрымлівае гульню: “Мір, Труд, Сьнег!"


Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.


Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аблога 1 траўня icon"Начная аблога 25 траўня"
Беларусі не пазьней за 2010 год можа быць пахаваная й палітычная кар’ера цяперашняга прэзыдэнта", гаворыцца ў артыкуле. Камэнтары...

Аблога 1 траўня iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Аблога 1 траўня iconСёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў
Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. Калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць выкарыстаць закладніцу ў рытуальных...

Аблога 1 траўня iconЯк паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16
Руху за вызваленьне дэльты Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. У выпадку, калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць...

Аблога 1 траўня iconІгар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў
Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў...

Аблога 1 траўня iconФэлікс Уладзімеравіч Шкірманкоў нарадзіўся 27 траўня 1926 году ў Прапойску (Слаўгарадзе)

Аблога 1 траўня iconАдукацыйны візіт у Брусель, прысвечаны палітыцы ес у галіне транспарту І транзіту. 17-20 траўня, 2010 г

Аблога 1 траўня iconШаноўнае спадарства!
Сустракаемся ў сераду, 18 траўня, ў 18. 30 каля помніка Міцкевічу на ўваходзе ў Зарэчча

Аблога 1 траўня iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Аблога 1 траўня iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка