Сымон баранавых 1900-1942 1




НазваСымон баранавых 1900-1942 1
Дата канвертавання28.10.2012
Памер192.25 Kb.
ТыпДокументы
СЫМОН БАРАНАВЫХ


1900-1942


1


Сымон Баранавых пачаў літаратурную дзейнасць у другой палове 20-х гадоў — у перыяд імклівага росту беларускай прозы, развіцця буйных яе жанраў — аповесці, рамана, калі эстэтычнае наватарства ўсёй нацыянальнай літаратуры набывала вялікія маштабы, вылівалася ў шматстайнасць форм.

Падзеі пачатку XX ст. глыбока закранулі ўсе сферы ўзаемаад-носін людзей. Перад мастакамі слова паўстала задача ўважлівага вывучэння і адлюстравання ўсяго гэтага ў эпічных формах, што стала вызначальнай рысай тагачаснага літаратурнага працэсу.

Сымону Баранавых была ўласціва вострая зацікаўленасць усім, што адбывалася ў краіне. Ён быў з тых пісьменнікаў-пер-шапраходцаў, якія пачыналі распрацоўваць няўзнятыя пласты жыццёвага матэрыялу.

Сымон Баранавых (Сымон Якаўлевіч Баранаў) нарадзіўся 1 верасня 1900 г. у вёсцы Рудкава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці (вёска разам з людзьмі спалена фашыстамі ў 1943 г.). Давялося і малому Сымону зведаць цяжкую сялянскую працу. I ўсё ж Сымон знаходізў час вучыцца, цягнуўся да кнігі, паспяхо-ва закончыў чатырохкласную школу.

Сапраўднае прозвішча Сымона — Баран, але калі ў 1920 г. юнака прызываюць у Чырвоную Армію, то ў палкавой канцыля-рыі запісваюць: Баранаў. Пазней, на рабфаку, сваё пашыранае прозвішча ён змяніў на Баранавых.

У Чырвонай Арміі С. Баранавых праслужыў тры гады (1920— 1923) кулямётчыкам, удзельнічаў у баях з палякамі, быў паране-ны. Вярнуўшыся ў родную вёску, ён актыўна ўключыўся ў гра-мадскую дзейнасць. На працягу 1924—1925 гг. працаваў старшы-нёй сельсавета, членам камітэта ўзаемадапамогі, загадчыкам ха-ты-чытальні, адначасосва з'яўляўся селькорам беларускіх газет. Але ўвесь час адчуваў, што яму не хапае ведаў, што павінен ву-чыцца далей. У заяве аб прыёме на рабфак БДУ С. Баранавых пісаў: «Я сын селяніна, служыў тры гады ў Чырвонай Арміі, ця (632-633) пер у пераменным складзе 2-й дывізіі, пастаянна працую на гас-падарцы свайго бацькі, у якога гаспадарка складаецца з сямі дзесяцін зямлі, аднаго каня, трох штук дробнай жывёлы. Усяго членаў сям'і сем чалавек.

Прашу камісію ВНУ звярнуць на маю просьбу належную ўвагу як сапраўднаму бедняку, які імкнецца прынесці плады ка-рысці для нашага Саюза, для якога я шчыра хацеў бы ісці напе-рад...» (ЦДАКР, ф. 6, воп. 1, спр. 195, а. 1. Справа студэнта рабфака Баранава Сымона Якаўлевіча на 16 лістах.).

Уступныя экзамены С. Баранавых здаў добра і быў прыняты на рабфак. «Як сёння, бачу Сымона Баранавых у палінялай гім-насцёрцы, на якой яшчэ не паспелі выцвісці чырвонаармейскія пятліцы, у доўгім кавалерыйскім шынялі, які ён надзяваў пры любьш надвор'і» (Пра Сымона Баранавых // Полымя. 1970. № 1. С. 180.), — успамінаў М. Хведаровіч.

На рабфаку ў поўную сілу разгарнулася актыўная, дзейсная натура Сымона, шчырая, адкрытая душа якога прыцягвала лю-дзей, і нездрама ў хуткім часе ён апынуўся ў цэнтры студэнцкага жыцця: абіраўся ў рэдкалегію насценгазеты, прымаў ўдзел у вы-пуску вуснай газеты, у мастацкай самадзейнасці.

Усе, хто ў той час бачылі С. Баранавых на сцэне, прадказвалі яму шлях артыста. Аднак літаратура была першым і адзіным за-хапленнем і любоўю Сымона. Ён пачынаў з невялікіх селько-раўскіх допісаў і, знаходзячыся ў натхняльным апяроддзі здоль-най, таленавітай моладзі, пісаў вершы, апавяданні, фельетоны, якія змяшчаліся спачатку ў насценгазеце, затым у рукапісным часопісе «Голас рабфакаўца», а пасля — у перыядычным друку. Пісаў ён звычайна ноччу. Нялёгка было з пачатковай адукацыяй вучыцца на рабфаку, праграму сярэдняй школы прайсці за тры гады. Але настойлівая прага ведаў, сіла волі спадарожнічалі Сы-мону ўвесь час навучэння, і ў 1928 г., пасля паспяховага закан-чэння рабфака, Сымон Баранавых быў прыняты на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. У тым жа годзе ён уступіў у Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісь-меннікаў. На гэты час прыпадае яго знаёмства з многімі бела-рускімі паэтамі і празаікамі. Ён захапляецца творамі Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага.

Па сведчанню М. Хведаровіча, «...Да Баранавых часта захо-дзіў і Янка Купала з цёцяй Уладзяй. У сярэдзіне трыццатых га-доў паміж Янкам Купалам і Сымонам Баранавых усталяваліся шчырыя, сяброўскія адносіны» (Полымя. 1970. № 10. С. 182.). (633-634)

Пасля заканчэння ў 1931 г. Беларускага дзяржаўнага універ-сітэта С. Баранавых быў накіраваны ў Беларускі радыёцэнтр, за-тым, перайшоўшы працаваць у бібліятэку Дома пісьменніка, блі-жэй знаёміцца з вядомымі беларускімі празаікамі і паэтамі.

3 пісьменнікамі С. Баранавых давялося шмат паездзіць па Беларусі, па многіх вёсках, яшчэ лепш пазнаёміцца з працаўні-камі сяла. Некаторыя з іх з'явіліся потым прататыпамі яго ге-рояў у аповесці «Новая дарога».

Беларускія пісьменнікі ў тыя гады падзяліліся на розныя ка-тэгорыі: пралетарскія, сялянскія, спадарожнікі. У 1933 г. бы-ла створана арганізацыя сялянскіх пісьменнікаў, куды ўвайшоў і С. Баранавых. Яна пачала выдаваць свой штомесячны часопіс «Беларусь калгасная», адказным сакратаром якой ён быў прыз-начаны. У часопісе ў асноўным друкаваліся мастацкія творы пра сялянскае жыццё. Часопіс выходзіў цікавы і змястоўны, нягле-дзячы на тое што С. Баранавых працаваў у часопісе адзін — рэ-дактар быў няштатны. Што б ні рабіў С. Баранавых, ва ўсім ад-чувалася яго вялікая самааддача, актыўная жыццёвая пазіцыя. У хуткім часе, пасля выхаду ў свет аповесці «Новая дарога», С. Ба-ранавых пакінуў службу, каб займацца толькі пісьменніцкай дзейнасцю. Мяркуючы па ўсім, С. Баранавых мог вырасці ў сап-раўднага майстра, мастака-эпіка. На жаль, яго творчасць была непрацяглай. Трагічны лёс С. Баранавых, таленавітага беларус-кага празаіка, выклікае моцнае і бапючае пачуццё суперажыван-ня сваім драматызмам, ахвярнасцю. Пасля арышту ноччу 3 ліс-тапада 1936 г. і суда ён звяртаецца да жонкі: «Шкада маладых год жыцця, шкада дарагой свабоды». «I за што гэтыя пакуты? Не сумуй, што так далёка заеду ад цябе». I ў гэтым жа лісце, напэў-на, не сумняваючыся, што ліст будзе прачытаны «канторай», якая яго арыштавала, і спадзеючыся, што на ягоныя словы будзе звернута ўвага і што яшчэ нешта можа змяніцца, ён піша: «На Калыме, кажуць, жывуць не дрэнна... Я да гэтага часу не ведаю, каму «трэба» было арыштоўваць чалавека, які горла перагрызе любому ворагу за маю, дарагую мне, савецкую ўладу... Тое, што я спазнаў у жыцці, — ніхто не раскажа, ні адна кніга... Калі б я мог вярнуцца да сваёй літаратурнай працы — я мог бы напісаць эпапею...» (ЦДА ЛіМ БССР, ф. 46, воп. 1. Лісты Баранавых да Н. I. Бударкевіч.).

Маладога пісьменніка, якому так хацелася стварыць новыя раманы, аповесці, які паспеў толькі паспрабаваць сваё пяро, 3 лістапада 1936 г. выслалі на Калыму, адкуль яму не суджана было вярнуцца. Памёр піьменнік у 1942 г. Абставіны склаліся так, што ён не змог ажыццявіць свае творчыя планы, якіх у яго (634-635) было шмат. Але і тое, што ён паспеў зрабіць, ставіць яго імя по-бач з лепшымі празаікамі таго часу. Яго апавяданні, аповесці, раман — самабытная, цікавая і яркая старонка ў развіцці нацыя-нальнай літаратуры. Яны сведчылі, што фарміраванне творчай індывідуальнасці празаіка адбывалася інтэнсіўна, бо пісаў ён пра тое, што яму было добра вядома, блізка і дорага.


2


Шлях С. Баранавых у літаратуру звычайны, традыцыйны. Пачаткам яго мастацкай творчасці лічыцца 1927 г., калі ў газеце «Чырвоная змена» было надрукавана першае апавяданне «У млыне». Усяго ім было напісана каля дваццаці невялікіх апавя-данняў і нарысаў. Многія змяшчаліся ў газетах «Чырвоная зме-на» («Плямы» — 1928, «Аблігацыя», «Каля Гіляравай студні» — абодва —1929), «Савецкая Беларусь» («Лявон Чэмер», «Боты» — абодва — 1928, «Барацьба» — 1930), «Беларускі піянер» («Хлол-чык Пятручок» — 1927), «Іскры Ільіча» («Адступленне» — 1932, «НЗД» — 1934, «Фантазія» — 1935). Усе яны да гэтага часу ні ра-зу не перавыдаваліся, таму невядомыя шырокай чытацкай аўды-торыі. Аднак першыя апавяданні, як вядома, з'яўляюцца надз-вычай важным момантам у пісьменніцкай біяграфіі, бо ўжо па іх можна меркаваць аб будучай тэматычнай накіраванасці творчас-ці аўтара, яе праблематыцы.

У кожнага мастака свой шлях, свае творчыя інтарэсы і схіль-насці. Як правіла, іх вызначае сацыяльны, жыццёвы вопыт, што кладзецца ў аснову твораў.

Першыя апавяданні С. Баранавых — гэта своеасаблівыя, блізкія да нарысаў, рэалістычныя замалёўкі сялянскага побыту. Часцей за ўсё і сюжэт быў заснаваны на выкрыцці адмоўнага ў жыцці чалавека. Пісьменнік як бы выхопліваў асобныя кавалкі жыцця, праз якія найбольш яскрава высвятлялася сацыяльная характарыстыка таго або іншага персанажа, яго асабістыя якасці, выяўляліся адносіны аўтара да сваіх герояў і навакольнага свету.

С. Баранавых, як і М. Лынькоў, К. Чорны, В. Каваль, П. Га-лавач, — пісьменнік выразна сучаснай тэмы. Ён імкнуўся ад-люстраваць жыццё, тыпы людзей у самых розных абставінах і сі-туацыях, быў больш схільны да псіхалагічнай прозы К. Чорнага, хоць і ў яго творах ёсць адзнакі пафаснай маладнякоўскай узнёс-ласці. Лепшыя апавяданні С. Баранавых вызначаюцца дынаміч-насцю сюжэта, вострай канфліктнасцю, займальнасцю, дасціп-ным, мяккім гумарам.

Для іх характэрны вострая сацыяльная праблемнасць, выраз-ная маральная накіраванасць, выверанасць аўтарскай пазіцыі. (635-636) Уласцівыя ім мастацкія выдаткі — адкрытая ідэйнасць, мараліза-тарства, спрошчанасць адносін паміж людзьмі — можна вытлу-мачыць не столькі літаратурнай неспрактыкаванасцю пачынаю-чага аўтара, колькі аб'ектыўнымі прычынамі росту маладой бе-ларускай прозы, якая ўся была ў пошуках, у станаўленні. Галоў-нае, што яны прасякнуты роздумам, імкненнем паказаць прос-тага чалавека і ў яго звычайных, паўсядзённых абставінах, і ў не-пасрэдных, цесных сувязях з важнейшымі падзеямі часу.

Гэтыя прыкметы ўласцівы і апавяданням, якія былі напісаны празаікам для дзяцей. Найбольш вядомыя з іх «Адступленне», «НЗД», «Два кастры», «Фантазія», «Парадны камандзір» (усе — 1935). Хутчэй за ўсё яны ствараліся па заказу беларускіх дзіця-чых часопісаў «Беларускі піянер», «Іскры Ільіча», дзе друкавалі-ся таксама творы Я. Купалы, Я. Коласа, Я. Маўра, М. Чаро-та, А. Якімовіча, А. Александровіча, В. Каваля, А. Пальчэўскага.

Пісаць пра дзяцей адказна і складана — існуе небяспека збіцца на павучальны або сентыментальны тон. Але С. Барана-вых у большасці выпадкаў удалося пазбегнуць падобных недахо-паў. Назіранні аўтара над жыццём дзяцей харакарызуюцца дак-ладнасцю і праўдзівасцю. Асабліва гэта прыкметна ў апавядан-нях зборніка «Злосць» (1930), якія ствараліся адначасова з «Чу-жой зямлёй» (1928), «Межамі' (1930), «Новай дарогай» (1932). Гэта мастацкія творы, напісаныя чалавекам, які тонка разумеў псіхалогію дзяцей.

На працягу трох гадоў працякае жыццё вясковага хлопчыка, яго маці, бацькі, сяброў у апавяданні «Злосць» (1928). Вачыма галоўнага героя бачыцца ўклад сялянскай сям'і, адчуваюцца яе паўсядзённыя клопаты, здаровая, працоўная атмасфера. Успры-няцце малым хлопчыкам з'яў навакольнага жыцця непасрэднае, арыгінальнае. Нічога, здаецца, асаблівага ў яго лёсе не адбы-ваецца; ён расце, гуляе ў звычайныя вясковыя гульні, дапамагае па гаспадарцы, назірае за поводзінамі дарослых, потым пачынае вучыцца і даказвае, што ён здольны, кемлівы вучань. Свет мало-га героя — гэта родная вёска, яе ваколіцы, бацькоўская хата, двор. Дзіця жыве інтэнсіўным унутраным жыццём, яго пачуцці, перажыванні вастрэй, чым у дарослых. Аўтар-апавядальнік — праніклівы, вясёлы і добразычлівы — тактоўна, непрыкметна, улічваючы ўсе тонкасці і асаблівасці натуры свайго героя, раск-рывае яго думкі, нідзе і ні ў чым не падрабляючыся пад яго ўзрост. Таму добра адчуваецца плынь часу, змены ў характары юнага чалавека, пазнаюцца асноўныя рысы дзіцячай псіхалогіі, якія аўтар умее высветліць праз цікавыя, часцей за ўсё смешныя сітуацыі. Кожнае апавяданне ў шэрагу іншых выяўляе гэтыя адз-накі пасталення героя, яго адкрыццё вялікага свету, жыцця лю (636-637) дзей, што дае падставу лічыць «Злосць» своеасаблівай хронікай, складзенай з асобных раздзелаў, назвы якіх падкрэсліваюць кро-кі, вехі фарміравання чалавека.

Нельга не пагадзіцца з меркаваннямі М. Гарэцкага, які, ана-лізуючы апавяданні 20—30-х гадоў, пісаў: «Сымон Баранавых умее даваць невялічкія, просценькія, але вельмі жывыя сцэнкі, кавалачкі жыцця, напісаныя з дасканалым веданнем і разумен-нем справы, з тонкаю нагляднасцю і з чыста народным гумарам. Яму асабліва ўдаюцца апавяданні з дзіцячымі перажываннямі, малюнкі кірмашу, вяселля, выпіўкі, бойкі, пляткарства і г. д. — наогул жанравыя бытавыя замалёўкі, асабліва чым-небудзь смешныя. Апавяданне С. Баранавых вядзе роўна і спакойна, без траскучай фразеалогіі, без тэндэнцый і падкрэсліванняў, не ўпа-даючы, з другога боку, у засмучэнне, — піша як свой аб сваім і аб сваіх. Ён стаіць на тым ідэалагічным шляху ў літаратурнай бе-ларускай творчасці, які вядзе да здаровага народнага рэалізму, да блізкіх народным масам інтарэсаў і гісторый і да лёгкай і роднай дзеля іх формы жывога, трошку камічнага апавядання» (Гарэцкі М. Сымон Баранаў // Чырвоная змена. 1928. 7 кастр.).

Асаблівай папулярнасцю карысталася ў тагачаснага чытача аповесць «Пастка» (1934), якая і па сённяшні дзень не страціла сваёй мастацкай каштоўнасці і прывабнасці. Яна стваралася ў перыяд ўзрастаючай увагі да дзіцячай літаратуры, калі пісалі свае славутыя творы для падрастаючага пакалення Я. Купала, К. Чорны, М. Лынькоў, Я. Маўр, В. Вольскі, Хв. Шынклер, В. Ка-валь. Аповесць С. Баранавых характарызуецца напружаным сю-жэтам, вострай канфліктнасцю з прыгодніцкімі элементамі і складаецца з семнаццаці невялікіх раздзелаў, кожны з якіх, як і ў зборніку «Злосць», мае сваю назву. Час дзеяння аповесці, як і многіх іншых твораў С. Баранавых, — 20—30-я гады ў беларус-кай вёсцы.

У цяжкі, складаны час жыў Піліпка Тожык — галоўны герой аповесці. Дапытлівы, па-сялянску памяркоўны, разважлівы, ён духоўна сталее, убіраючы ў сябе часцінку кожнага, з кім суты-каецца, пераасэнсоўваючы ўсё, што сустракае ў жыцці: і цяжкую працу, і крыўду, і светлае, прыгожае, што нясе яму жыццё. Лёс Піліпкі звязаны з лёсам аднавяскоўцаў, з іх надзеяй на лепшую будучыню. «Характэрна, што герой рана прыходзіць да ўсведам-лення жыцця дарослых, але адбываецца гэта натуральна, псіха-лагічна абгрунтавана, праз самараскрыццё падлетка. Погляд Пі-ліпкі на складаныя абставіны рэчаіснасці паступова паглыбляец-ца, але пісьменнік не прыпісвае хлопчыку таго, што ўласціва са-мому аўтару. Галоўнае ў тым, што ўсведамленне сацыяльных сіл, (637-638) да якога прыходзіць герой, закранае яго пачуцці, праходзіць праз яго сэрца» (Гурэвіч Э. Беларуская дзіцячая літаратура. Мн., 1970. С. 146.).

Выяўляючы абсвостраныя перажыванні, глыбіню пачуцдяў, надаючы ім гумарыстычную афарбаванасць, аўтар раскрывае ха-рактар героя ў няспынным развіцці, у цеснай пераплеценасці з тагачаснымі падзеямі. Усё гэта робіць сюжэт аповесці дынаміч-ным, займальным. Празаік з тонкім гумарам ўмее перадаць пад-тэкст разважанняў, думак Піліпкі, разам з тым не перабольшвае яго магчымасцей разбірацца ва ўсіх акалічнасцях, сітуацыях таго часу. Пісьменнік добра ведаў тое, пра што пісаў. Адчуваючы маштаб і манеру ўспрымання тых, каму адрасаваў свае дзіцячыя творы, С. Баранавых не адасабляў краіну дзяцінства ад клопатаў і трывог дарослых таго складанага, бурлівага перыяду. Аповесць паказальная ў тым сэнсе, што аўтар тут робіць крок наперад па ліні майстэрства: узмацняецца дынаміка востра займальных па-дзей, паглыбляецца псіхалагізм вобразаў. Паслядоўна і мэтанакі-равана раскрываюцца праблемы тагачаснага жыцця, паказваецца дабратворны ўплыў лепшых традыцый сялянства на самавызна-чэнне падрастаючага пакалення. У гэтым асноўныя ідэйныя і маральныя асаблівасці зместу аповесці «Пастка», які ўмацоўвалі плённыя тэндэнцыі развіцця беларускай дзіцячай літаратуры 20—30-х гадоў.

Жыццё сялянства паказваў пісьменнік і ў аповесці «Чужая зямля» (1928), якая мела спачатку назву «На абрэзках зямлі».

«Чужая зямля» — гэта першая спроба С. Баранавых у буй-ным празаічным жанры. Пісьменнік ставіў перад сабой задачу — адлюстраваць паўсядзённы побыт вёскі напярэдадні радыкаль-ных земен у яе гісторыі — калектывізацыі.

Старонкі, прысвечаныя жыццю звычайных сялян, іх сямей-наму ўкладу, норавам, звычаям, напісаны грунтоўна, цікава, з іранічным падтэкстам. С. Баранавых наогул у адлюстраванні старога побыту вёскі, у раскрыцці вобразаў вяскоўцаў, простых сялян адчуваў сябе вельмі ўпэўнена, бо, па-першае, па ўласнаму вопыту добра ведаў гэтае асяроддзе, а па-другое, ідучы ў рэчы-шчы, пракладзеным папярэднікамі, імкнуўся паглыбляць трады-цыю рэшіістычна-канкрэтнага адлюстравання рэчаіснасці.

Наступныя аповесці С. Баранавых «Межы» (1930), «Новая дарога» (1936) праблемна і тэматычна звязаныя з «Чужой зям-лёй», раскрываюць пытанні калектывізацыі, якую ён імкнуўся паказаць літаральна па гарачых слядах падзей. Працягваецца шматграннае спасціжэнне рэчаіснасці, адкрыцце яе новых плас-тоў. У «Межах» і «Новай дарозе» ў параўнанні з папярэднімі (638-639) творамі прыкметна павысілася мастакоўская культура, глыбіня выяўлення ўнутранага свету чалавека, яго адносін да сацыяльна-гістарычных змен, майстэрства кампазіцыйнай пабудовы. Тут празаік амаль пазбавіўся ад другарадных апісанняў, выпрацаваў абноўленыя прыёмы псіхалагічнага аналізу характараў. Гэтыя аповесці з'яўляюцца этапнымі на пісьменніцкім шляху С. Бара-навых, яны больш дасканалыя ў мастацкіх адносінах, чым «Чу-жая зямля», якую можна лічыць своеасаблівым эксперыментам, подступам да больш значных і глыбокіх твораў.

У 20—30-я гады былі напісаны многія аповесці і раманы, га-лоўнай мэтай адлюстравання якіх сталі падзеі калектывізацыі («Ўзнятая цаліна» М. Шолахава, «Брускі» Ф. Парфёнава, «Няна-вісць» I. Шухава, «Лапці» П. Замойскага, «Капкан» Е. Пярміціна, «Адшчапенец» Я. Коласа, «Вясна», «Ідзі, ідзі» К. Чорнага, «Вязьмо» М. Зарэцкага, «Язэп Крушынскі» 3. Бядулі, «Чорная Вірня» Б. Мікуліча, «Спалох на загонах» П. Галавача).

Аповесць «Межы» не вылучаецца шырокім ахопам падзей у прасторы і часе. Асноўная каштоўнасць твора ў тым, што пісь-меннік адлюстраваў грамадскія працэсы праз раскрыццё ўнутра-нага свету чалавека, яго клопатаў, думак, перажыванняў. За зне-шняй звычайнай падзейнасцю адчуваліся напружаная плынь жыцця, надзённыя праблемы, якія хвалявалі гтісьменніка. Асаб-ліва моцнае гучанне набываў матыў межаў, які ў творах, прысве-чаных калектывізацыі, наогул з'яўляецца сімвалам уласніцкага свету. У аповесці С. Баранавых ён мае і канкрэтнае ўвасабленне: зямля, якая марна пустуе пад межамі, а таксама выступае прык-метай адасобленасці, што раз'ядноўвае душы людзей, падзяляе нават блізкіх на два супрацьлеглыя лагеры. Дзеянне аповесці ад-бываецца ў тыповай беларускай вёсцы Брод, дзе ўпершыню ар-ганізуецца калектыў — зародак будучага калгаса. С. Баранавых не выкарыстоўвае прыёму, характэрнага для пазнейшых твораў беларускай прозы пра калектывізацыю, у якіх галоўнай дзеючай асобай абавязкова выступаў новы для вёскі чалавек, прадстаўнік рабочага класа. Аўтар на першы план выводзіць сялян, якія ўтвараюць калгас па ўласнай ініцыятыве, без агітацыі і дапамогі зверху. У аповесці няма асабліва драматычных калізій, імклівых змен падзей, матэрыял для яе ўзяты з таго часу, калі да вёсак яшчэ толькі пачыналі даходзіць малавядомыя паняцці: «камуна», «калектыў», «калгас» і калгасныя супярэчнасці не былі яшчэ та-кімі абвостранымі, як у часы суцэльнай калектывізацыі.

У цэнтры твора жыццё сялянскай сям'і Бурцелікаў: спакой-ны, ціхмяны, гаспадарлівы Яўген, які нядаўна ажаніўся з дзяў-чынай са сваёй вёскі— рухавай, прыгожай Макрынай, яго баць-ка — дужы, упэўнены Пракоп, старэйшы Яўгенаў брат Гіляр, які (639-640) вяртаецца ў вёску з горада, дзе ён да гэтага працаваў на чыгун-цы. Аповесць пабудавана ў храналігічным плане, канфлікт зас-наваны на сутыкненні бацькі і сына Бурцелікаў. У самым пачат-ку твора пісьменнік даў трапныя характарыстыкі сваім героям, асабліва падкрэсліў зацятую непрымірымасць старога Пракопа да перамен, як увасабленне былога ўкладу, які яшчэ моцна тры-маўся ў вёсцы. Погляды Пракопа грунтаваліся на адвечных ус-тоях сялянскага аднаасобніцтва, таму так упарта выступае ён супраць жадання Яўгена стаць калгаснікам.

У аповесці перад сялянамі паўстае мноства розных пытан-няў, на якія яны жадаюць атрымаць пэўныя адказы. У першую чаргу іх цікавіць, якую яны будуць мець «выйгранку» ад калгаса. Падрабязна і праўдзіва адлюстраваў пісьменнік ваганні, роздум сялян перад рашучым крокам.

Калі «Межы» адлюстроўвалі самы пачатак калектывізацыі, то ў «Новай дарозе» С. Баранавых паказаў моманты суцэльнай ка-лектывізацыі, што патрабавала больш глыбокага раскрыцця па-дзей, чалавечых характараў, матываў іх дзейнасці. Аповесць упер-шыню друкавалася на старонках часопіса «Маладняк» (1931 — 1932), асобным выданнем выходзіла ў 1936 і 1967 гг., на рускай мове — у 1976 г. Для «Новай дарогі» характэрныя прыём шмат-фарбнага пісьма, ускладненасць сюжэта, напружаны драматызм, нават дэтэктыўныя моманты, псіхалагічнае напаўненне вобразаў, іх ідэйная акрэсленасць. Пісьменнік падаў воблік прадстаўніка рабочага класа, які дапамагае сялянам у правядзенні калектыві-зацыі. Аўтар меў ужо дастаткова вопыту і жыццёвых фактаў, што дазвалялі праўдзіва і шырока разгарнуць глыбінную плынь апа-вядання. Ён паказаў сваіх герояў у моманты крутога, складанага пералому, калі іх лёсы аказваюцца падпарадкаванымі татальнаму дыктату ўлады. Сялян вабяць спрадвечныя мроі аб лепшым жыцці, але іх насцярожваюць і палохаюць тыя рашучыя навацыі, якія прапануюцца зверху.

Месцам дзеяння, галоўнай тэматыкай, нават некаторымі перса-нажамі «Новая дарога» перакрыжоўваецца з «Межамі». Але апо-весць «Новая дарога» — не просты працяг папярэдняга твора, у ёй назіраюцца «прынцыпова новыя якасці ўсёй беларускай про-зы, прыкметныя зрухі ў структуры асноўнага ў той час жанру — аповесці. Перш за ўсё тут трэба адзначыць тэндэнцыю да ўзбуй-нення жанру, да ўмацавання жанравай асновы аповесці, умаца-вання змястоўнасці яе формы» (Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць. Мн., 1971. С. 104.). У творы паказаны вострыя мо-манты непрымірымай барацьбы сялян супраць прымусовай ка-лектывізацыі, разгортваюцца шматлікія жыццёвыя канфлікты. (640-641) Пісьменнік добра разумеў гэтыя канфлікты, унутрана адчуваў, колькі няправеднага, варожага сялянскай натуры неслі такія ка-лектывізатары, як недалёкі, самаўпэўнены Харытон Мамчыц, старшыня сельсавета ў Муравейніках. 3 вялікім спачуваннем ма-люе пісьменнік сцэну раскулачвання беднай шматдзетнай сям'і Міхася Кляўко, якога Харытон Мамчыц пастанавіў раскулачыць і выслаць з вёскі толькі за тое, што на сходзе сялян Міхась вы-казаў сумненні наконт калгаса, задаваў Харытону «непатрэбныя» пытанні.

«Харытон гаварыў:

— ...У дваццаць чатыры гадзіны. 3 нашага сельсавета вы па-вінны выехаць у дваццаць чатыры гадзіны. Мы пакідаем вам там, у мяшку, два пуды аржаной мукі, здор і таксама... можаце забраць таксама шынку. Упісанае ў акце калі за ноч прападзе што, вы будзеце ададзены пад суд. Апісанае — цяпер не ваша.

Харытон сам першы палажыў подпіс на паперы. Калі ставіў апошнюю літару, развёў доўгі хвост свайго «ц». Потым кропку паставіў ды палачку лежабокую прыпісаў каля той кропкі.

— Расчыркуйся... — Як ні ў чым не бывала падаў гатовы акт Ваціку...» (Баранавых С. Новая дарога. Мн., 1989. С. 309.).

С. Баранавых добра бачыў і адчуваў, што людзі, якія выказ-валі сумненні наконт мэтазгоднасці прымусовай калектывізацыі, аб'яўляліся класавымі ворагамі, агентамі кулака, падкулачнікамі, іх арыштоўвалі, раскулачвалі, высылалі. Аўтар імкнуўся паказаць у сваёй аповесці складаныя, трагічныя гады фарсіравання калек-тывізацыі, якое суправаджалася вялікімі стратамі. Сцэны рэаль-нага раскулачвання і высылкі найбольш працаздольных, гаспа-дарлівых сялян празаік раскрывае на прыкладах арганізацыі кал-гаса ў Муравейніках.

Вёска Муравейнікі як па прыродных умовах, так па сацыяль-ным абліччы падзелена на два канцы (аповесць спачатку мела назву «Два канцы»). Гэтыя два канцы як бы сімвалізуюць сабой розныя светы: заможная частка вёскі — увасабленне старога ўкладу — і бяднейшая частка, з яе ваяўнічай надзеяй на лепшае жыццё. У «Межах» даследуецца гэты непрымірымы падзел на прыкладзе, галоўным чынам, адной сям'і, у «Новай дарозе» ў цэнтры ўвагі — уся вёска, з яе шматграннымі сувязямі са светам. Таму ў творы добра адчуваецца грамадская, сацыяльная атмас-фера таго часу, якую празаік раскрыў праз змястоўную канцэнт-рацыю жыццёвага матэрыялу. Аўтар да месца ўвёў у агульную тканіну твора дакументальныя матэрыялы (што пазней рабіў і I. Мележ у «Палескай хроніцы»). Мінулае жыццё сялян і рабо (641-642) чых паказваецца ў апасродкаваным плане, праз успрыманне вяо коўцаў. Апісваецца праца рабочых на заводзе, жыццё горада, што дазволіла пазбегнуць ізаляванасці ў адлюстраванні побыту вёскі. Але галоўнае, С. Баранавых, як і многія іншыя беларускія празаікі, паказаў беспрэцэдэнтную па сваіх маштабах і адмоўных выніках глыбінную пераробку сацыяльнай і эканамічнай струк-туры беларускай вёскі.

Аповесці «Чужая зямля», «Межы», «Новая дарога» былі напі-саны як непасрэдны водгук на падзеі пачатковага этапу калек-тывізацыі, раскрывалі істотныя моманты гэтага перыяду. Галоў-ная ўвага празаіка была засяроджана на драматычна складаным лёсе селяніна ў працэсе калектывізацыі.

Гады стварэння аповесцей С. Баранавых — гэта якраз той час, калі маладая беларуская проза пазбаўлялася ад маладня-коўскай «бурапены», незвычайных вобразных асацыяцый, гучна-га, але наіўнага і знешняга аздаблення фразы, ад слоўных эфек-таў. У аповесцях С. Баранавых гэтыя моўныя ўпрыгожванні хоць і ў меншай ступені, чым у творах іншых празаікаў-маладнякоў-цаў, аднак ўсё ж даволі адчувальныя, асабліва ў «Чужой зямлі» і «Межах». Зразумела, што ідэйна-мастацкія прыёмы маладня-коўскай прозы аказвалі адпаведны ўплыў на творчасць пісьмен-ніка, таму побач з выразнымі пластамі сялянскай лексікі ў яго аповесцях прыкметныя сляды стылявога арнаменталізму, гучнас-лоўя, квяцістасці, празмернай экспрэсіўнасці: «Месяц глыбей запусціў у чорнае неба свае клыкі, больш сярдзітым зрабіўся. Як дзікі кабан, наставіўшы хіб, хацеў рынуцца і распароць адвіслы жывот чорназорнаму небу — парадзісе ваўчынцы, хацеў раніць яго аж да самай крыві» (Баранавых С. Дзве аповесці. Мн., 1967. С. 82.).

Ёсць залішнія падрабязнасці ў аўтарскай мове, шмат дыялек-тызмаў, часам незразумелых (скерпалася, джэгаючы, збіцца з трыбу, чнару, госці наюдзілісь). Што датычыцца дыялогаў, унут-раных маналогаў, то пісьменнік тут больш дакладна і строга пе-радаў жывую гутарковую мову персанажаў з мэтай грунтоўнай характарыстыкі вобліку, інтарэсаў, запатрабаванняў, інтэлекту. Паступова пераадольваючы свае захапленні, прыхільнасці да ма-ладнякоўскай традыцыі, адчуваючы яе недахопы, С. Баранавых у аповесці «Новая дарога» і асабліва ў рамане «Калі ўзыходзіла сонца» (напісаны ў 1935—1936, выдадзены ў 1957) амаль не ўжы-ваў непраўдападобныя параўнанні, розныя ўпрыгожванні, імк-нуўся да стрыманага, дакладнага пісьма, выпрацоўваючы свой непаўторна-індывідуальны стыль. (642-643)

Апавяданні, аповесці заканамерна прыводзілі амаль кожнага пісьменніка да жадання паспрабаваць свае сілы ў жанры рамана. У С. Баранавых шлях да рамана таксама традыцыйны. Ужо апо-весць «Новая дарога» вылучалася многімі «раманнымі» адзнака-мі: пашыраным сацыяльна-гістарычным фонам, актыўным удзе-лам станоўчага героя ў ходзе падзей, паглыбленым аналітызмам і псіхалагізмам, выкарыстаннем рэтраспектыўнага плана, шматлі-кімі сюжэтнымі адгалінаваннямі.

Вызначаючы асноўныя моманты сваёй творчай біяграфіі, С. Баранавых пісаў, што ў 1935 годзе — ён працаваў над рама-нам «Калі ўзыходзіла сонца», першая кніга якога была скончана ў 1936 г. і здадзена ў друк. Раман атрымаў добрыя водгукі ў Саюзе пісьменнікаў. Пазней, знаходзячыся далёка за межамі Бе-ларусі, С. Баранавых у лістах да жонкі Надзеі Іванаўны прасіў захаваць рукапіс рамана, спадзеючыся калі-небудзь яго дапісаць. Пра лёс гэтага рамана згадваў А. Пальчэўскі: «С. Баранавых уво-сень (1936) перадрукоўвае яго, здае два экземпляры ў выдавецтва, для выдання ў 1937 г. а два — сябрам пачытаць, каб атрымаць пара-ды. Твор цудам уцалеў. Адзін экземпляр з чатырох надрукаваных на машынцы Сымон даў пачытаць сям'і Рудакоўскіх» (Рудакоўская Анна Іванаўна — родная сястра Надзеі Іванаўны, жонкі С. Баранавых.). «Пазней ра-ман быў вернуты Сымонавай жонцы Надзеі Іванаўне, якая здолела захаваць яго і да нямецкай акупацыі і ў час яе» (Пальчэўскі А. Сябар далёкіх гадоў // Выбр. тв.: У 2 т. Т. 2. Мн., 1975. С. 404.).

У прадмове да рамана «Калі ўзыходзіла сонца» Я. Казека пі-саў: «Гады не сцерлі яркіх фарбаў гэтага твора...» (Казека Я. Прадмова да рамана С. Баранавых «Калі ўзыходзіла сонца». Мн., 1957. С. 8.).

Раман сапраўды з'яўляецца адным з найбольш значных і па-мастацку завершаных твораў С. Баранавых. Ён вылучаецца стройнасцю, зладжанасцю кампазіцыі, дынамічнасцю, драматыз-мам сюжэта, цікавымі, змястоўнымі вобразамі, лаканічнасцю, апрацаванасцю мовы.

Пісьменнік імкнуўся перадаць атмасферу непрымірымасці, нескаронасці беларускага народа перад акупантамі. У гэтым пла-не раман працягвае асноўны напрамак папярэдніх твораў — жыццё народа ў цяжкія, пераломныя моманты гісторыі.

3 гуманістычных пазіцый вырашаў аўтар праблему гераічна-га. «Думка пра чалавека як найвялікшай каштоўнасці складае найбольш прываблівы бок гэтага твора» (Мушынскі М. Акрыленасць таленту // С. Баранавых. Мн., 1976. С. 253.). Паказваючы небяс-печную, мужную барацьбу сваіх герояў, пісьменнік праўдзіва выяўляў слабасці і недахопы іх непрыкметнай, але такой неаб (643-644) ходнай працы. У рамане няма той ідэалізцыі вобразаў маладых патрыётаў, рамантызацыі іх незвычайных подзвігаў, якія назіра-ліся ў маладнякоўскай аповесці, заснаванай на падобнай тэма-тыцы («Свінапас» М. Чарота, «Двое» А. Вольнага, «Партызан» Я. Нёманскага). С. Баранавых пераадолеў «хваробу» росту, ды і пэўная адлегласць часу спрыяла аб'ектыўнай інтэрпрэтацыі па-дзей 20-х гадоў. Ю. С. Пшыркоў, адзначаючы станоўчы вопыт, здабыты беларускімі празаікамі ў адлюстраванні мінулага, ставіў раман «Калі ўзыходзіла сонца» побач з такімі значнымі дасяг-неннямі беларускай прозы, як «Дрыгва» Я. Коласа, «Бацькаў-шчына» К. Чорнага, «Праз гады» П. Галавача» (Полымя. № 10. 1957. С. 139.). У нечым раман нагадвае многія сучасныя творы, дзе раскрываецца мужная ба-рацьба народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў тыле ворага. Зварот да героіка-драматычнай сітуацыі быў абумоўлены заду-май пісьменніка, якога цікавілі не толькі падзеі самі па сабе, але і актыўныя іх удзельнікі. Яму хацелася пранікнуць у сутнасць характараў, зразумець матывы паводзін людзей, якія змагаліся за свае ідэалы. I хоць раман застаўся няскончаным, але ўжо пер-шая частка сведчыла, што пісьменнік дасягнуў значных поспехаў у стварэнні тыповых характараў, сацыяльна абгрунтаваных, глы-бока праўдзівых. У рамане дакладна выяўлена пазіцыя аўтара ў адносінах да сваіх герояў, іх поглядаў, твор вылучаецца строга індывідуалізаванай літаратурнай мовай, лаканічнымі жывымі дыялогамі, унутранымі маналогамі, яркімі малюнкамі прыроды, адпаведнымі стану чалавека. Экскурс ў мінулае, апісанні сялянс-кага, местачковага, гарадскога побыту, уменне раскрыць востра-надзённыя праблемы тагачаснага жыцця — усё гэта сведчыць аб імкненні празаіка па-мастацку праўдзіва асэнсаваць жыццё свайго народа ў пераломныя моманты XX ст.

С. Баранавых разам з іншымі мастакамі слова ставіў і выра-шаў складаныя, важныя пытанні развіцця, фарміравання мала-дой беларускай прозы, садзейнічаў пашырэнню яе жанравых і сюжэтных рамак, уводзіў новыя тыпы жыццёвых канфліктаў, уз-багачаў літаратурную мову, распрацоўваў сродкі псіхалагічнага аналізу, традыцыі высокай сацыяльнасці і мастацкасці. На пра-цягу зусім кароткага творчага шляху С. Баранавых прадэманст-раваў неабходныя якасці пісьменніцкай натуры — нястомную энергію, працаздольнасць, любоў да жыцця і літаратуры, вер-насць абранай тэме. Гэта сведчыла аб тым, як шмат мастацкіх твораў мог бы напісаць гэты таленавіты чалавек, калі б жыццё яго не абарвалася так рана і так трагічна. Да апошніх сваіх дзён ён сачыў за поспехамі роднай літаратуры: «Напішы, як жывуць (644-645) Пятрусь, Якуб, Янка, Кузьма? — прасіў ён у адным з лістоў да жонкі. _ Што новага напісалі яны? Якія п'есы ідуць у тэатрах?.. Беражы, Надзянятка, мой раман. Я калі-небудзь яго дапішу. У мяне вельмі многа задум» (ЦДА ЛіМ БССР, ф. 46, воп. 1. Ліст С. Баранавых да Н. I. Бударкевіч ад 3 чэрв. 1938 г.).

С. Баранавых застаўся ў памяці ўдзячных нашчадкаў, паспеў-шы шмат зрабіць за няпоўных дзесяць гадоў сваёй творчасці. Гэ-та быў чалавек высокай грамадскай свядомасці, маральнага аба-вязку, прынцыповасці і вялікай грамадзянскай мужнасці.


Савік Л.С. Сымон Баранавых // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 632-645.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сымон баранавых 1900-1942 1 iconПаступіў на філалагічны факультет бду. У час Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Мардоўскую асср. Працаваў настаўнікам ( 1941-1942). У лютым 1942 года
Савецкую армію, удзельнічаў у баях на Заходнім, Варонежскім, 1-м І 2-й Прыбалтыйскіх І ленінградскіх франтах (1942-1945)

Сымон баранавых 1900-1942 1 iconСымон-музыка выйдзе на сцэну ў джынсах І зайграе на трубе
Коласаўскі герой Сымон-музыка выйдзе на сцэну ў джынсах І зайграе на трубе… Менавіта так вырашыла інтэрпрэтаваць клясыка беларускай...

Сымон баранавых 1900-1942 1 icon1905 1942) рускі паэт, празаік, драматург. Хармс шырока вядомы як дзіцячы пісьменнік ("Іван Іваныч Самавар" І інш.), а таксама як аўтар сатырычнай. У 1942
У 1942 годзе быў арыштаваны. Рэабілітаваны ў 1956, аднак доўгі час яго галоўныя творы афіцыйна ў СССР не выдаваліся. Да часоў перабудовы...

Сымон баранавых 1900-1942 1 icon1905 1942) рускі паэт, празаік, драматург. Хармс шырока вядомы як дзіцячы пісьменнік ("Іван Іваныч Самавар" І інш.), а таксама як аўтар сатырычнай. У 1942
У 1942 годзе быў арыштаваны. Рэабілітаваны ў 1956, аднак доўгі час яго галоўныя творы афіцыйна ў СССР не выдаваліся. Да часоў перабудовы...

Сымон баранавых 1900-1942 1 icon23 квітня 1900 р
Попівка, Павлоградського повіту Катеринославської губернії народився Михайло Олександрович Коростовцев (1900–1980) – видатний історик...

Сымон баранавых 1900-1942 1 iconПытанне 12. Баявыя дзеянні на савецка-германскім фронце у 1942 г. Сталінградская бітва І яе значэнне. Бітва за Каўказ
М разведслужбам удалася падкінуць дэзінфармацыю Сталіну аб сваіх планах захапіць Маскву у 1942 г. Таму ён, нават ў самыя цяжкія часы...

Сымон баранавых 1900-1942 1 iconЯкуб Колас "Сымон- музыка."Тэставыя заданні
Вызначце з ніжэйназваных гадоў жыцця беларускіх пісьменнікаў тыя, якія належаць Я. Коласу

Сымон баранавых 1900-1942 1 iconПытанне 11. Бітва за Маскву Контрнаступленне Чырвонай Арміі зімой 1941 – 1942. Па канспекту
Спачатку наступленне развівалася паспяхова, быў вызвалены Харкаў які І стаў лавушкай для чырвонай арміі. Немцы нанеслі контрудар...

Сымон баранавых 1900-1942 1 iconСписок призванных Эвенкийским окружным военным комиссариатом в годы Великой Отечественной войны а артамонов Христофор Семенович, род в 1911, д. Заимка Кежемского р-на. Призван в 1942
Артамонов Христофор Семенович, род в 1911, д. Заимка Кежемского р-на. Призван в 1942. Пропал без ве­сти, апрель 1943

Сымон баранавых 1900-1942 1 iconКнига первая. Годы странствий. Книга под таким названием никогда не выходила отдельным изданием. Ее состав практически совпадает с содержанием первого сборника поэта «Стихотворения. 1900-1910»
Стихотворения. 1900—1910. — М., 1910; Лики творчества. Кн. I. — Спб., 1914; Anno Mundi Ardentis. 1915. — М., 1916; Иверни. — М.,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка