Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па "Гістарычнаму" раздзелу




НазваТэкставае суправаджэнне экскурсіі па "Гістарычнаму" раздзелу
Дата канвертавання13.11.2012
Памер37.1 Kb.
ТыпДокументы
Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па “Гістарычнаму” раздзелу


Як вядома першымі заняткамі старажытных людзей былі паляванне i збіральніцтва. Перад Baмi на малюнку сцэна "Паляванне на маманта". Выкопвалася вялікая яма, якая закладвалася галлём, калі звер трапляў туды, то яго забівалі каменнем. Гэта была сапраўдная ўдача для паляўнічага, таму што яны былі забяспечаны не толькі мясам, а і скурай, з якой рабілі адзенне, а косці i іклы былі добрым будаўнічым матэрыялам. У экспазіцыі нашага музея ёсць вельмі цікавы экспанат-зуб маманта. Ужо па яго памерах можна ўявіць сабе аб велічы жывёлы. Гэты экспанат перадалі музею археолагі з Санкт-Пецярбурга, якія пад кіраўніцтвам вядомага археолага Фрыды Гурэвіч праводзілі раскопкі на Навагрудчыне. Перад Вамі прылады працы эпoxi неаліта: каменныя сякеры, наканечнікі стрэл, скрабок, грузіла для невада. Увогуле, наша Навагрудчына багата археалагічнымі помнікамі, якія адносяцца да сярэдзіны i другой паловы І тысячагоддзя нашай эры. Умацаваныя паселішчы называліся гарадзішчамі, а не ўмацаваныя селішчамі. Каля вёскі Валеўка ў Радагошчы было такое гарадзішча. А каля вёскі Чаромушкі i на беразе возера Свіцязь знойдзены курганныя могільнікі, якія недатаваныя.

Адной з прыгажэйшых пабудоў горада безумоўна быў замак - старажытны цэнтр горада i рэзыдэнцыя князёў. Сёння, як нямыя сведкі, засталіся яго руіны. I вось на паштоўках, вымпелах, малюнках, сімвалам Навагрудчыны з'яўляюцца рэшткі замкавых веж, якія, каб маглі расказалі б многавекавую гісторыю горада. У 1511 годзе горад атрымаў Магдэбурскае права, быў зацверджаны герб горада Навагрудка. Архангел Mixaіл трымае ў руках меч, як знак таго, што наша Радзіма будзе заўсёды абаронена ад ворагаў. A шалі гэта не толькі знак гандлю, але i таго, што справядлівасть заўсёды пераважае ў навагрудчан. Матэрыалы археалагічных раскопак: цвікоў, нажніц, рэшткі бранзалетаў, абразцы старажытнай керамікі гавораць аб тым, што нашы продкі былі таленавітымі людзьмі. Палітычнае становішча Беларусі такое , што на працягу сваёй гicторыі ёй не раз даводзілася станавіцца арэнай баявых дзеянняў. Перад Вамі здымак - Грунвальдская бітва 1410 года. У складзе войск ВКЛ змагаліся i навагрудчане. А гэта здымак другой вайны, Паўночнай. Беларускі селянін вядзе рускія войскі да вёскі Лясной, бітву пад якой Петр І назваў "маці палтаўскай баталіі". Вайна 1812 года. Тры рускія арміі, якія змагаліся супраць Напалеона знаходзіліся паасобку, галоўная ix задача была аб'яднацца. Другая руская армія знаходзілася на тэрыторыі Беларусі, яе штаб быў у Ваўкавыску. На здымку Вы бачыце Баграціёна, які камандаваў 2-ой рускай арміяй, Надзею Дураву- першую жанчыну афіцэра, атамана Платава, які камандаваў бітвай каля Міра, недалека ад нашай мясцовасці, дзе рускія казакі нанеслі моцны ўдар французам, якімі камандаваў Жэром Банапарт, родны брат Напалеона. Цікавым экспанатам гэтай тэматыкі з'яўляецца крыж удзельніка вайны 1812 года з надпісам " нi мне нi табе, а твайму імені". Сэнс якога, што чалавек гіне, a яго геройскія учынкі ў імя Радзімы зберагаюцца патомкамі ў вяках. Унізе змешчаны грашовыя знакі розных часоў i прадметы сялянскага ўжытку. Так выглядаў горад Навагрудак у сярэдзіне 30-х гадоў. Недалека ад Валеўкі ў маёнтку Чамброва жылі памешчыкі Карповічы. Ha ix працавалі валеўскія сяляне. 28 кастрычніка 1939 года ў Беластоку адбыўся Народны сход, дзе вырашаліся пытанні аб аб'яднанні Заходняй Беларусi з Усходняй. Дэпутатам ад жыхароў вёскі Валеўка на сходзе быў Ясевіч Ф.Г., які загінуў у пачатку вайны ад рук гітлераўцаў. Перад Вамі яго асабістыя рэчы.

Тэма вайны будзе заўсёды актуальнай i разам з тым цяжкай для кожнага жыхара Беларусі. Таму што няма ніводнай сям’і, у якую 22 чэрвеня 1941 года не прыйшлі пакуты i слёзы. Першымі ўдар нямецкіх войск прынялі на сябе героі пагранічнікі. Легендарнай славай авеян подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Больш месяца гучалі словы "Я крэпасць, я вяду бой". Перад вамі панарама Брэсцкай крэпасці i фотарэпрадукцыя сцяны з надпісам "Памром, але з крэпасці не пойдзем." 22 чэрвеня, з 4 гадзін раніцы да 2 гадзін дня не прапускалі ворага ў раёне г. Гродна гepoi Гродзенскай пагранзаставы пад камандаваннем лейтэнанта Усава. У нашым раёне з 1942 па 1944 гады дзейнічала Любчанскае камсамольскае падполле. Перад Вамі здымак М. Гастэлы, які 26 чэрвеня 1941 года, са згоды экіпажа направіў свой палаючы самалёт на калону гітлераўцаў. Лётчыкі змаглі спасціся, але загінуўшы, нанеслі вялікія страты фашыстам. Перад вамі фотарэпрадукцыя пісьма старшыні Вярхоўнага Савета СССР Калініна жонцы М. Гастэлы аб тым, што яе мужу прысвойваецца званне Героя СССР пасмяротна. Дарэчы, бацька Гастэлы нарадзіўся ў в. Плужыны, недалёка ад Валеўкі. Беларусь называюць партызанскай рэспублікай. Перад Вамі макет "партызанскі лагер". Тут распрацоўваюцца партызанскія аперацыі, вырабляецца зброя, нехта вяртаецца з разведкі. Ля вытокаў партызанскага руху на навагрудчыне сталі Царук, Железняковіч, Лопух i iнш. Перад вамі партызанскія характарыстыкі на Лопуха i Чачотка. У раёне Налібацкай пушчы дзейнічала кавалерыйская брыгада, якой камандаваў Дзенісенка. Рост партызанскага руху на Навагрудчыне быў вызваны зверствамі, якія праводзілі акупанты. Людзей кідалі ў канцлагеры, вывозілі ў Германію. 45879 чалавек было вынішчана на Навагрудчыне. Перад вамі нагрудны знак Вязня Бухенвальда. У чалавека не было імя, а быў толькі парадкавы нумар, а каб лепш грабіць беларускае насельніцтва, немцы выдалі беларуска-нямецкі размоўнік. Вызваляла нашу мясцовасць 283-я Гомельская дывізія пад камандаваннем генерала-майора Канавалава. Пры вызваленні вёскі Валеўка загінула 22 воіны. Імёны некаторых з ix нашым вучням удалося ўстанавіць. Вы бачыце на здымку Дольнікава i дзіцячы здымак Кусакіна. Kaлi Вы прыязджаеце ў Валеўку з Навагрудка, то бачыце помнік на якім высечаны імёны тых, хто цаною cвaix жыццяў даў нам магчымасць жыць i вучыцца пад мipым небам. А гэта-ветэраны, нашы землякі, на жаль у жывых ix засталося вельмі мала. Гэта iм мы нясём кветкі i словы ўдзячнасці ў свята Перамогі. Многія з ix ужо патрабуюць дапамогі, якую iм i аказваюць нашы вучні.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па \"Гістарычнаму\" раздзелу iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя калгаса"
А зараз вы пазнаёміцеся з гісторыяй сельскагаспадарчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Свіцязь”, структурнага падраздзялення...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па \"Гістарычнаму\" раздзелу iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Добры дзень, паважаныя госці! Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Вышыўкi I...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па \"Гістарычнаму\" раздзелу iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Праваслаўнае краязнаўства"
Усе зрубы роўныя па вышыні І накрыты шматсхільным гонтавым дахам з агульным вільчыкам, што надае кампазіцыі збудавання барочную падоўжную...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па \"Гістарычнаму\" раздзелу iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды
Мы жывём недалёка ад маляўнічага возера Свіцязь, апетага славутым паэтам А. Міцкевічам. Само возера І лясны масіў, якія якога акружае...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па \"Гістарычнаму\" раздзелу iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Літаратурны"
Так, напрыклад, славуты пясняр беларускай зямлі Янка Купала ў 1909 г працаваў у маёнтку Бенін. Неаднаразова быў на возеры Свіцязь...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па \"Гістарычнаму\" раздзелу iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Сялянскі быт беларусаў”. Тут сабраны сельскагаспадарчыя...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па \"Гістарычнаму\" раздзелу iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя школы"
Першая школа ў вёсцы Валеўка была адкрыта ў 1869 годзе. Гэта было трохкласнае народнае вучылішча, у якім займалася 34 хлопчыкі І...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па \"Гістарычнаму\" раздзелу iconДуа "Біскупіцкая базавая школа" Т. У. Язерская
Тэкставае суправаджэнне да прэзентацыі “Жыццё І творчасць Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (14. 04. 1920 -14. 07. 1992гг.)

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па \"Гістарычнаму\" раздзелу iconМетадычная распрацоўка плана школьнай экскурсіі "шлях да курапатаў"
У гэтым плане разгледжаны адзін з варыянтаў правядзення ўрока-экскурсіі, які ўзбагачае класна-ўрочную сістэму арганізацыі навучальнага...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі па \"Гістарычнаму\" раздзелу iconПраверачная работа па раздзелу

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка