Палітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост




НазваПалітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост
Дата канвертавання13.11.2012
Памер47.37 Kb.
ТыпДокументы

ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯКАЛЯДНАЯ НОЧ У ВЁСЦЫ ПАГОСТНягледзячы на 30-ны градусны мароз з дзесятак бабулек маюцца абыйсьці калядою родную вёску Пагост. Я далучаюся да іх. Хоць калядаваньне й мусіць адбывацца цёмным вечарам, але выпраўлянемся мы на шмат раней, калі сонца яшчэ не села. Такую акалічнасьць жанчыны тлумачаць проста: Вы ж ведаеце, кажуць, якое зараз жыцьцё й у нас у вёсцы дурняў хапае, дык нікожны ўначы й дзьверы адчыніць.(Спадарыні:) "Добры вечар, пане-гаспадар! Ці запець песьню?"(Спадар:) "Засьпявайце, жаначкі!"Пакуль жанчыны сьпяваюць, гаспадар ненадоўга зьнікае ў цемрадзі сенцаў: за падарукам. Вось нашая перашая здабыча -- кавалак сала.Любая калядная песьня абавязкова сканчваецца пажаданьнем на ўвесь новы год.(Спадарыні:) "Каб на гэты год вялося. І ў наступным сьвявалася."Валянціна Маркевіч каладуе ўжо некалькі дзесяцігодзьяў. Яна параўноўвае сьвяткаваньні розных гадоў.(Маркевіч:) "Ведаеце, людзі сталі жыць багацей. І вось цяпер даюць і сала, і каўбасу, і гарэлку, і віно, і грошы таксама даюць."Тут я зазначу, што апошнім часам калядоўшчыкам у якасьці падарунка нярэдка перападаюць апельсіны ды бананы.Размова нашая пачалася як сьвяточная, але ад набалелага спадарыне Маркевчі зысьці ніяк не атрымаліваецца.(Маркевіч:) "Нашая вёска ўжо старая, бо моладзі ў нас зусім няма. Збольшага адныя пенсіянеры. Жывуць нядрэнна: хто працуе, той і мае."(Карэспандэнт:) "Людзі, якія жывуць тут ў Пагосьце, якія яны маюць стасункі з уладамі, ці карыстаюцца тыя аўтарытэтам?"(Маркевіч:) "Мяркую, што карыстаюцца, бо пойдзеш да іх, яны вырашаюць пытаньні, дапамагаюць. Ну, і дзякуй Богу. Нам пенсіянерам, каб трошкі здароўя. Спадзяемся на тое, што далей будзе так, як ёсьць цяпер."Мы заходзім ў наступную хату. За песьню кладуць ў торбу. Тут робімі кароткі прыпынтак, каб крыху адагрэцца. Карыстаючыся момантам я распытваю прысутнага Сяргея Яфімовіча пра жыцьцё-быцьцё ў Пагосьце й навакольнай мясцовасьці.(Ефімовіч:) "Людзі працавітыя. Жывуць са свайго дастатку. Не бедныя й не багатыя. Заробак, тым людзям, што працуюць у прамысловасьці, аддаюць -- як і мае быць. У калгасе трошкі горш. Госпадзі! Дык заробак заробкам, а тое, што маецца на ўласным падвор'і -- яшчэ большая дапамога."(Карэспандэнт:) "Людзі цікавяцца палітыкай?"(Ефімовіч:) "Нашыя людзі цікавяцца, як мы атрымаем заробак."(Карэспандэнт:) "Хутка будуць выбары ў мясцовыя саветы. Людзі ўскладваюць на іх новыя спадзяваньні?"(Ефімовіч:) "Палепшыцца жыцьцё, павялічыцца заробак. А пакуль што гэта толькі прадбачаньні. Працоўны чалавек баіцца памыліцца. Толькі, каб не быў абдзелены ўвагаю і не абдзеленны усімі тымі ўладамі, якія стаяць вышэй."***(Кузьміч:) "Ва ўсю пляшуюць у хаце й гаспадары з намі. І дзяды, і бабы. Ну, мы ўжо за стол ня ёдзем, бо ў нас не хопіць духу. Каб вы пабачылі, што на сталах. Яшчэ нам няма чаго крыўдаваць. Есьць усё, што толькі душа пажадае. Усё: і выпіўкі й закускі!"Гэта я перадаў мікрафон Зое Кузьміч і яна распавядае пра тое, што адбываецца на ёйных вачох у наступнай хаце часам каляды. Не магу ўтрымацца й спрабую уведаць пра палітычныя сімпатыі й пляны на 2003-ці год.(Кузьміч:) "Да прэзідэнта па-рознаму ставяцца. Вось мы пенсіянеры, дык мы ўсе за прэзідэнта. А моладзь... ім штосьці не падабаецца. Кажуць: мы хочам свабоды! А якая ім свабода патрэбная? Я ня ведаю!Ох! Божа ж мой! Ужо 75 год. На што яшчэ можна спадзявацца далей. Толькі каб вось так дажыцт дв сьмерці. Я не хачу паміраці!"Мы пераходзім да Марыі Валанцевіч. Высьвятляецца, што нейкія калядоўшчыкі тут ужо пабывалі.(Валанцевіч:) "Добра сьвяткуем! А да мяне 10 душаў як увалілася! Як сталі сьпяваць! А я ім давай памагаць. Ды й выпіла й засьпявала. І патанчыла. Вось так я й напілася. Ой, баба праворная я!Ох, мой жаданеньні, мой родненькі, тыдзень старалася, каб сваіх гасьцей прыняці."(Карэспандэнт:) "Прынялі?"(Валанцевіч:) "Так, лепей і ня трэба!"(Карэспандэнт:) "Госьці задаволенныя?"(Валанцевіч:) "Ой, яшчэ якія."(Карэспандэнт:) "Сьвяты адыйдуць. А як людзі ў звычайны дзень жывуць. Ці ўсяго хапае?"(Валанцевіч:) "А вам, родненькі, скажу, што не ва ўсіх хапае. Як хто ў глотку залівае, дык у тых не хапае. Батага есьць такіх!"(Карэспандэнт:) "А адчаго яны п'юць?"(Валанцевіч:) "Па ўсім бачна, што ад гора."Мы наведваемся яшчэ па некалькіх адрэсах.Паводле мясцовай традыцыі, увесь калядны ўраджай трэба падзяліць паміж тымі, хто абыходзіў хаты. Дзеля гэтага ськіроўваемся ў вясковы клюб.Будынак паўстагодзьдзя не рамантаваўся й знаходзіцца ў аварыйным стане. Чыноўнікі ў Жыткавічах кажуць, што грошай на рамонт няма й наўрад ці будуць. Маўляў, калі хочаце выправіць становіча, самастойна шукайце фундутатараў. У спадзеве трэба было б традыцыйна пазіраць на бізнэсоўцаў. Але ва ўсёй акрузе няма аніводнага прадпрымальніка.На пабеленных вапнай сьценых можна пабачыць пазнакі розных эпохаў. Вось вісіць плякат "Нашыя аднавяскоўцы, якія ўдзельнічалі ў рэвалючыях". Пад назовам налеплена з дзесятак старых фотаздымкаў. Актавую залю ўпрыгожваюць навагоднія акварэльныя малюнкі, якія чаргуюцца з агітацыйнай улёткай "П'янству бой!"Але самым нечаканым выглядае тэхнічнае абсталяваньне клюбу. У эпоху інфармацыйных тэхналёгіяў, калі ў нябыт пакрысе адыходзяць магітныыя відэа- і аўдыёстужкі, калі ляйзерныя кампакт-дыскі можна запісаць на звычайным хатнім кампутары, музыка ў пагосцкім клюбе грае з бабінага магнітафона скавецкай вытворчасьці. Праўда, у калядны вечар тут гучала не расейская папса, а заходнія рок-гіты.***Пакуль я аглядаю будынак, у клюбе зьяўляецца так бымовіць "альтэрнатыўная каляда". Накалькі спадароў на добрым падпітку.***Калядаваньне сканчваецца за сьвяточным сталом. Мяне заспрасіла ў госьці Кацярына Панчэня.(Панчэня:) "Каб мы не чужаліся й пажадалі адзін адному ўсяго добрага. За гэту чарку ды не зрабіць сварку, да дну к добру."(Карэспандэнт:) "Смачная самагонка!"(Панчэня:) "З первай ніхто добра не расмакуе. Самі гонім, самі п'ем. Частуйцеся наздароўе. Вось каўбаса пальцам пханая. Васька, налівай яшчэ!Вы дайце які тост, я пачакаю. Такі свой, па-гарадскому. Трах-цібідох!(Карэспандэнт:) "Дзякуй за тое, што прынялі, дзякуй за тое, што не выгналі, дзякуй за тое, што нават сто грамаў напіваеце..."(Панчэня:) "...прабачце, але хай Бог не дае каб мы вас кармілі, каб вы самі наеліся, падзяквалі, ды ячшэ нас кармілі."Сьвята Божага наражэньня ў палескай вёсцы Пагост адметнае тым, што цягнецца не адзін дзень. Спачатку калядаваньне па хатах. Назаўтра -- хросны ход і набажэнства ў царкве.Цэлых два дні адводзіцца пад “кермаш”. Гэтым словам тут называецца гасьцяваньне: спачатку крэўныя ходзяць да крэўны, пазьней -- сусед да суседа. Кульмінацыя гэтага карнавала наступае на Шчодрыка.(Панчэня:) "А ўжо трынаццатага вечарам жанчыны пякуць бліны й аладкі. Пячыце бліны ды аладкі, каб былі цяляты гладкі! Пячыце блінцы, каб былі дзеці як жарабцы. Казу водзім, мядзьведзя водзім. І ўсе стараюцца, каб не міналі хаты, бо калі хату мінуць, значыць яны жадаюць благога. Перад заходам сонца палім ў грубцы. Хто на паперцы піша, хто словамі кажа: хто пра мяне ў гэтым годзе думаў дрэнна, дык хай у наступным яму ўсё гэта вернецца. Кідаюць паперкі ў грубку.Ніхто нідзе гэтых абрадаў не рабіў, акрамя нашай вёскі. А ў целявізары два з паловай гады скакала “Мікіту” ў рэкляме.(Карэспандэнт:) "Дык грошай вамь хоць заплацілі?"(Панчэня:) "Які чорт мне грошай заплаціў?! Фігу! Ды яшчэ дзьве далі панюхаць."Час разьвітвацца, бо рызыкую спазьніцца на рэйсавы аўтобус. Сьвяточная вячэра сканчваецца тостам гаспадыні. Промова пра тое, што для жыхароў вёскі Пагост зьяўляецца самым актуальным:(Панчэня:) "Ну, за здароўе вашае ў горла нашае!"


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост iconПалітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост
Любая калядная песьня абавязкова сканчваецца пажаданьнем на ўвесь новы год. Вось нашая перашая здабыча кавалак сала. Рухаемся далей....

Палітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост iconПалітычная геаграфія адзін вечар вёсцы новы пагост
У вёсцы Новы Пагост я зьявіўся надвячоркам. Сутоньне: толькі вагні ў вонках хатаў І рэдкія мінакі на вуліцы

Палітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост iconПалітычная геаграфія адзін вечар у вёсцы новы пагост
У вёсцы Новы Пагост я зьявіўся надвячоркам. Сутоньне: толькі вагні ў вонках хатаў І рэдкія мінакі на вуліцах. Незважаючы на цемрадзь,...

Палітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост iconПалітычная геаграфія куклічы
Калі ў вёсцы жанчыны колькасна пераважаюць над мужчынамі – гэта ня дзіва. Інакш у Корнадзі. Тут мужыкоў, ды й яшчэ халастых, нашмат...

Палітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост iconПалітычная геаграфія
Прапаную вашае ўвазе экскурсію па вёсцы Камуна. Гэтае штучна ўтворанае паселішча знаходзіццца на поўдні Любаньскага раёну Меншчыны....

Палітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост iconПалітычная геаграфія куклічы
Калі ў вёсцы жанчыны колькасна пераважаюць над мужчынамі – гэта ня дзіва. Што іншае ў Корнадзі. Тут мужыкоў, ды й яшчэ халастых,...

Палітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост iconПалітычная геаграфія
Прапаную вашае ўвазе экскурсію па вёсцы Камуна. Гэтае штучна ўтворанае паселішча знаходзіццца на поўдні Любаньскага раёну Меншчыны....

Палітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост iconПалітычная геаграфіялявонавічы
Калыме, працаваў інспектарам Слонімскага райадзелу народнай адукацыі, памёр у Менску, а пахаваны ў роднай вёсцы. Адрэса для першай...

Палітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост iconПалітычная геаграфія дзьве экскурсіі па Камуне
Прапаную вашае ўвазе экскурсію па вёсцы Камуна. Гэтае штучна ўтворанае паселішча знаходзіццца на поўдні Любаньскага раёну Меншчыны....

Палітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост iconПалітычная геаграфія малыя масушыны
У нас там была адная хатка. Зімою гадалі самі сабе. Выйдзем на вуліцу. Брат як зайграе! А мы як запяем!! Усе ў вёсцы павыходзяць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка