Дуа "Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна"




НазваДуа "Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер54.33 Kb.
ТыпДокументы
ДУА “Хацюхоўскі ВПК дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна”





Знакаміты зямляк –Адам Ягоравіч Багдановіч


Настаўнік беларускай мовы

і літаратуры Хадасевіч Г.Ул.

Загадчык бібліятэкі

Барысенка А.В.


Адам Багдановіч, вядомы этнограф канца 19ст., звязаў свой лёс з Халопенічамі і лічыў, што гэтая назва мае скіфскае паходжанне: хола ці гола- значыць вада, возера, пея- рака. Старыя людзі звязваюць назву мястэчка з прыгонным часам, з помстай Сымона за маладую сялянку Алеську.

Цікавую гісторыю расказвае Емяльянаў Канстанцін Іванавіч, жыхар Халопеніч, які уздоўж і ўпоперак абхадзіў мястэчка, ведае кожную сцежку тут:

-Калісьці не вельмі далёка ад нашых краёў жыў пан, які вызначаўся выключнай жорсткасцю да сваіх прыгонных. Аднойчы без ніякай прычыны па яго загаду была збіта бізунамі да смерці маладая сялянка Алеська. Тады яе муж, каваль Сымон, далучыўся да “лясных людзей”, якія помсцілі панам за ўсе іх крыўды. Вось і злыдня, які звёў са свету яго каханую, напаткала іх кара. Але аднавяскоўцы, баючыся, што карнікі ў адказ іх таксама звядуць са свету, сабраліся і падаліся ў іншыя мясціны. Яны знайшлі прыдатны кавалак зямлі і пачалі будаваць сабе хаціны. А на пытанні, адкуль яны і чые, звычайна адказвалі: “Халопы мы…Няма ў жывых нашага пана. Самі па сабе жывём”. Так і пачало звацца іх паселішча Халопенічамі.

Першым дакументам, дзе згадваецца гэтае паселішча, лічыцца прывілей, гэта значыць , указ, датаваны 1451 годам, аб перадачы каралём польскім і адначасова вялікім князем літоўскім Казімірам канцлеру Вялікага княства Літоўскага Міхаілу Кезгайлу людзей з сёл Хлопавічы, Астапкавічы і Ілітовічы Лукамскай воласці. Да гэтага яны належалі князю Фёдару Даўгольдавічу. “Днём нараджэння” таго ці іншага населенага пункта лічацца першыя згадкі аб ім у нейкіх гістарычных крыніцах. Таму, хоць з дакумента і вынікае, што Халопенічы існавалі і раней, тым не менш адлік гісторыі пасёлка пачынаецца менавіта з 1451 года.

Вось такі ў яго салідны ўзрост-559 гадоў.

Аб былой велічы пасёлка добра сказана жыхаркай Крупак А. Казырыцкай: “Халопенічы- гэта, лічы, амаль што вядомы ўсім Нясвіж. Ну, крыху маладзейшы па ўзросту, але з такой жа багатай гісторыяй, толькі з той розніцай, што ў Нясвіжы ўсё збераглося ад разбурэння, а ў Халопенічах – адны руіны (царквы, палаца ўладара Храптовіча), а быў жа яшчэ касцёл, былі сінагога, вучылішча, ад якіх і руін няма.

Так, засталіся ў Халопенічах яшчэ асобныя рэшткі іх даўняга мінулага, а ў асобных выпадках, як адзначалася ўперадзе, і іх няма, ды засталося тут галоўнае- памяць людская, а яшчэ нейкае асаблівае пачуццё ўласнай годнасці мясцовых жыхароў.”

У лістападзе 1812 года, пры адступленні напалеонаўскага войска, Халопенічы сталі цэнтрам баявых дзеянняў. Па гэтаму шляху адступаў корпус французскага маршала Віктора, якога праследавалі рускія войскі графа Вітгенштэйна. Пры адступленні французы спалілі частку пасёлка, у тым ліку і палац Храптовіча. Пры падыходзе расійскіх войск Вітгенштэйн зрабіў мястэчка сваёй штаб-кватэрай. Адсюль ён накіроўваў атрады супраць французаў, а таксама кіраваў ходам адной з даволі значных бітваў, якая адбылася недалёка ад Халопеніч, паміж вёскамі Батуры і Узнацк.

Але прайшла вайна, і мястэчка пачало паціху адбудоўвацца і аднаўляцца. Да сярэдзіны 19 стагоддзя ў ім жыло каля 1500 чалавек. Дзейнічалі валасное праўленне, цагельны, вінакурны заводы, царква, касцёл, сінагога, народнае вучылішча,дзве яўрэйскія школы.

У часы Вялікай Айчыннай вайны пасёлак быў акупіраваны і немцы ўстанавілі свой акупацыйны рэжым. Адной з першых масавых акцый акупантаў стаў расстрэл у верасні 1941 года 900 жыхароў Халопеніч ці амаль палавіны ўсяго насельніцтва пасёлка.

27 чэрвеня 1944 года скончыліся дні акупацыі. Воіны 35 гвардзейскай танкавай брыгады вызвалілі гарадскі пасёлак Халопенічы.

Паступова раны вайны былі залечаны. Аднавілі работу прадпрыемствы, што дзейнічалі да вайны. Пазней былі пабудаваны новая школа, школа-інтэрнат (яна затым стала дзіцячым домам). Пачалі працаваць музычная школа, дзіцячы сад, бібліятэка, бальніца, гасцініца, універмаг, некалькі крам, а пасля ўваходжання Халопеніч у склад Крупскага раёна- філіял Крупскага РКБА. Былі ўведзены ў дзеянне хлебакамбінат, масласырзавод, механічны завод.

Адна са старонак музея “Гісторыя пасёлка”, які адкрыты ў школе, апавядае пра вядомага этнографа, бацьку вядомага паэта Максіма Багдановіча Адама Багдановіча, які нарадзіўся ў 1862 годзе ў Халопенічах .

З сям’і беззямельнага селяніна, былога прыгоннага, які быў дваровым (кухарам) у памешчыка і пры вызваленні надзелу не атрымаў. Усям’і існавалі багатыя традыцыі народнай культуры. Выдатнай знаўцай народнай творчасці, таленавітай апавядальніцай была бабка Рузаля Разалія Казіміраўна Осьмак). Маючы ўчэпістую памяць, А.Багдановіч з дзяцінства назапасіў багатыя веды ў галіне беларускага фальклору, якія выкарыстаў пазней у сваіх фальклорна-этнаграфічных працах.Тут ён жыў, вучыўся, пакуль сям’я не пераехала ў Мінск. З 7 гадоў Адам ужо працаваў у маёнтку, а ўзімку вучыўся ў народным вучылішчы. Некаторы час ён, як адзін з лепшых вучняў, працаваў нават памочнікам настаўніка.У час вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1879-82) арганізаваў сярод семінарыстаў гурток самаадукацыі. Пасля выпуску з семінарыі быў накіраваны настаўнікам у сельскую школу ў в. Пагарэлае Ігуменскага павета. Яшчэ ў семінарскія гады А. Багдановіч перадаў некаторыя свае фальклорныя запісы настаўніку П.А.Увядзенскаму, які супрацоўнічаў з вядомым фалькларыстам П.В.Шэйнам. У 1896 годзе, пасля смерці жонкі быў пераведзены ў Ніжні Ноўгарад, дзе адразу ўвайшоў у кола перадавой мясцовай інтэлігенцыі, пасябраваў з М.Горкім. Неўзабаве блізкія сяброўскія сувязі дапоўніліся сваяцкімі: сястра жонкі Горкага Кацярыны Паўлаўны, Аляксандра Паўлаўна Валожына стала жонкай Адама Ягоравіча. Яна хутка памерла, але сваяцкія ўзаемаадносіны А.Багдановіча і яго дзяцей з Кацярынай Паўлаўнай захаваліся надоўга. Яго маці, Анэля Тамашовіч, таксама была родам з Халопеніч. Безумоўна, яна не аднойчы расказвала хлопчыку аб яго малой Радзіме, аб родзічах, земляках. Магчыма таму Адам Ягоравіч так часта ў сваіх творах успамінае пасёлак, прыводзіць шматлікія прыклады ,назіранні, замалёўкі з жыцця яго жыхароў.

Талент Багдановіча ў поўнай меры раскрыўся ў аўтабіяграфічных мемуарах, якія ён пачаў пісаць у 1934 і працягваў да канца жыцця. Гэта мастацкі твор і адначасова даследаванне па этнаграфіі, фальклору, народнай асвеце, культуры і сацыялогіі Беларусі 2-й паловы 19 ст.

Выдатным помнікам з’яўляюцца і ўспаміны пра М. Горкага, з якім меў блізкія стасункі (абодва ажаніліся з дзяўчатамі, якія былі сёстрамі). Пэўна ж, з яго лёгкай рукі славуты тады рускі пісьменнік чытаў газету «Наша ніва», творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, цёпла падтрымаў іх і выказаў упэўненасць у далейшым паспяховым развіцці беларускай мовы і літаратуры, якія ішлі тады не дэкадэнцкімі пакручастымі сцяжынамі, а з глыбінь народнага жыцця.

Многія рукапісы Адама Багдановіча (працы па мовазнаўстве, гісторыі рэвалюцыйнага руху), а таксама яго бібліятэка зберагаюцца ў Мінску, у бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусь.

А. Багдановіч таксама аўтар прац “Рэвалюцыйны рух у г. Мінску і губернм ў 80 і пачатку 90 –х гадоў”, “Да гісторыі партыі “Народнай волі” ў Мінску і Беларусі, 1880-1892 г.”, “З мінулага мястэчка Халопенічы” (засталася ў рукапісах).

Значныя работы А. Багдановіча:

Нарыс “Становішча жанчыны ў сялянскім асяродзьдзі беларускага краю”, 1886

«Пра паншчыну» (1894)

Язык земли: Этнологический очерк. Ярославль, 1966.

“Расказ из белорусской жизни времён крепостного права”, 1894

«Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў» (Гродна, 1895), дзе па-навуковаму даследаваў іх, хоць, праўда, ацаніў не вельмі высока.

Национальный склад белорусского народа

Материалы к биографии Максима Богдановича. Мои воспоминания. Мн., 1965

А.Я.Багдановіч адыграў значную ролю ў станаўленні асобы свайго сына Максіма. Ён захаваў рукапісную спадчыну , якую ў 1923 асабіста прывёз у Мінск і перадаў у Інбелкульт. На іх аснове ў 1927-28 быў выдадзены Збор твораў Максіма Багдановіча ў 2-х тамах.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дуа \"Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна\" iconПлан выхаваўчай работы з вучнямі дуа"Дабравольскі впк дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа " у шосты школьны дзень на 2011 2012 навучальны год Мэта
Дуа”Дабравольскі впк дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа ” у шосты школьны дзень на 2011 – 2012 навучальны год

Дуа \"Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна\" iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле "Фанетыка"
Настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Ляхавіцкі впк дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Іванаўскага раёна Брэсцкай...

Дуа \"Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна\" iconАўтары даследчай працы: Самафал Арцём Андрэевіч, 10 клас Федарцоў Уладзімір Сяргеевіч, 11 клас Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа "Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа імя А. В. Луначарскага Крупскага раёна" уводзіны
Кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства дуа “Бобрскі вучэбна-педагогагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя...

Дуа \"Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна\" iconГрафік настаўніцка-бацькоўскага патруля дуа "впк вердаміцкі дзіцячы сад- сярэдняя школа"

Дуа \"Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна\" iconТэматыка інфармацыйных гадзін у дуа"Грынкаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа"на I чвэрць 2011-2012 н года
Дуа грынкаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”на I чвэрць 2011-2012 н года

Дуа \"Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна\" iconПлан работы клуба " я – тата" дуа "впк вердаміцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа" на 2012 / 2013 н г

Дуа \"Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна\" iconРасклад урокаў дуа "впк прускі дзіцячы сад-сярэдняя школа" на 2 наўгоддзе 2011/2012 навучальнага года

Дуа \"Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна\" iconДуа «Брынё ў ск І дз І цячы сад-сярэдняя школа»
Праграма ІІІ навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў дуа “Брынёўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дуа \"Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна\" iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Дуа \"Хацюхоўскі впк дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа Крупскага раёна\" iconДырэктар дуа "Акцяброўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Кармянскага раёна"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка