Лідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд




НазваЛідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд
Дата канвертавання13.11.2012
Памер56.86 Kb.
ТыпДокументы
Ш
ляхам на Грунвальд

Лідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк - Грунвальд

13-18 лiпеня

     

Не ўпусціце магчымасць наведаць велізарнае еўрапейскае свята!

 

У 2010 г. спаўняецца 600 гадоў з даты славутай бітвы пад Грунвальдам, калі супольнае войска Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам князя Вітаўта, і войска Каралеўства Польскага пад кіраўніцтвам караля Ягайлы перамагло войска Тэўтонскага Ордэна пад кіраўніцтвам Ульрыха фон Юнгінгена! Дзякуючы гэтай перамозе была спынена агрэсія крыжакаў на землі Вялікай Літвы!

 

Вы наведаеце 3 сярэднявечныя замкі з непаўторнай архітэктурай і ўнікальнымі экспанатамі ў Лідзбарку Вармінскім, Ольштыне і Мальбарку! А потым на тры дні патрапіце на святкаванне “Грунвальдскай бітвы”!

 

 

 

1 дзень - 14 лiпеня

07.00 – прыезд у Беласток, сустрэча з правадніком, выезд у Лідзбарк Вармінскі.

12.00 – прыезд у Лідзбарк Вармінскі. У 1348 - 1401 гг.  быў пабудаваны адзін з найстарэйшых і найпрыгажэйшых помнікаў гатычнай архітэктуры - Лідзбаркскі  замак. Гэты замак быў рэзідэнцыяй вармінскіх  біскупаў,  і адначасова абараняў ад ворагаў усходнія межы Вармінскай епархіі. Знакаміты навуковец, Мікалай Капернік, сваю палітычную і навуковую дзейнасць непарыўна злучыў з Варміяй і яе сталіцай Лідзбаркам. Да канца XVI ст. лідзбаркскі замак паступова губляў свой абарончы характар і ператвараўся ў раскошную княжую рэзідэнцыю, багата абсталяваную вытанчанай мэбляй і творамі мастацтва. У велізарных бібліятэках захоўваліся каштоўныя старадрукі. У XVII-XVIII стст. побач з замкам быў збудаваны панадворак і барокавы палац. Вы наведаеце замак і выставы, якія месцяцца ў замкавых залах.

 

 

15.00 – прыезд у Ольштын. Узведзены ў XIV ст. Ольштынскі замак з'яўляецца самым старым і самым каштоўным архітэктурным помнікам Ольштына. Замак належыў варминскаму капітулу, які да 1454 г.  падпарадкоўваўся  рыцарам Тэўтонскага ордэна. У 1410 г. пасля бітвы пад Грунвальдам замак здаўся войскам ВКЛ без адзінага стрэлу. Свой след у гісторыі Ольштынскага замка таксама пакінуў знакаміты навуковец Мікалай Капернік. У замку ён стварыў "Трактат аб манеце" і "Аб зваротах нябесных сфер". У межах замкавых сцен ідэальна захавалася капліца Святой Ганны XVI ст. Музей Варміі і Мазур у Ольштынскім замку праславіўся сваімі нестрандартнымі спосабамі знаёмства з замкам і яго гісторыяй.

18.00 – засяленне ў гатэль “Жак” (Ольштын) (2-3 – мясцовыя пакоі са зручнасцямі); абеда-вячэра.

 

2 дзень - 15 лiпеня

 08.00 – сняданак

11.00 – прыезд у Мальбарк. Мальбарк (Мар’енбург – горад Марыі)  каля 150 гадоў быў сталіцай Тэўтонскага ордэна,  а замак - рэзідэнцыяй Вялікага магістра  і месцазнаходжаннем  вышэйшых службоўцаў. Гэта самая  магутная сярэднявечная  каменная крэпасць у Еўропе. Мальбаркскі замак пачалі ўзводзіць у 70-ых гадах XIII ст.  Ён быў  тыповым прыкладам  абарончага будаўніцтва. Мальбарк быў галоўным палітычным, гаспадарчым, вайсковым і рэлігійным цэнтрам. У замку Мальбарка праводзіліся эфектныя балі і турніры, якія прыцягвалі ў Прусію рыцараў з шматлікіх краінаў Еўропы. У XVI-XVIII стст. замак у Мальбарку зрабіўся рэзідэнцыяй Польскіх каралёў. Сваё новае гатычнае аблічча крэпасць набыла толькі ў канцы XIX пачатку XX стст. Вас чакае незабыўныя ўражанні, ад наведванне замка і замкавай экспазіцыі.

17.00 – вяртанне ў гатэль; абеда-вячэра

20.00 – прыезд на Грунвальд

 

 

 Грунвальдскі конны турнір

- конныя заезды

- бугурты (массавыя бітвы)

- дэманстрацыя майстар-класаў па штукарстве

- джаўст (бітва на дзідах)

23.30 – прыезд у гатэль

 

 

3 дзень - 16 лiпеня

 08.00 – сняданак

10.00 – прыезд на Грунвальд

10.00-12.00конная рэпітыцыя; грунвальдскі рыцарскі турнір 5х5 (дружына на дружыну) – паўфінал і фінал

14.00-17.00трыдэнцкая сярэдневечная імша – табар Вялікага Магістра Ордэна; баявы турнір Марціна – фінал

17.00генеральная рэпетыцыя "Грунвальдскай Бітвы" для ўсіх харугваў

18.30 – вяртанне ў гатэль; абеда-вячэра

  

4 дзень - 17 лiпеня

 08.00 – сняданак; высяленне з гатэля “Жак”

10.00 – прыезд на Грунвальд

10.00 – имша Дэ Дівізёнэ Апостолёрум, Трыдэнцкая сярэднявечная імша

11.30 – грунвальдская пераклічка:

- прывітанне гасцей войтам гміны Грунвальд

- словы маршалка Вармінска-мазурскага ваяводства і запрошаных гасцей – гарцэрская частка пераклічкі

- складанне кветак ля Грунвальдскага помніка

- паказ параднай муштры вайсковага аркестру

- баявы паказ вайсковых падраздзяленняў

13.00 – “Выхад рыцараў у поле” – падрыхтоўка да інсцэніроўкі “Грунвальдскай бітвы”

14.00iнсцэніроўка “Грунвальдскай бітвы” у выкананні 1300 гістарычных удзельнікаў

18.00 - фестываль фолькавай музыкі; прэзентацыі мастацкіх калектываў

22.00 - фестываль агню (фаер-шоў)

23.30 – выезд у Менск

 

5 дзень - 18 лiпеня

Прыезд у Менск

 

Кошт экскурсіі:

для дарослых (ад 18 гадоў): 190 €

для дзяцей (ад 6 да 17 гадоў): 180 €

 

У кошт экскурсіі ўваходзіць:

праезд камфартабельным аўтобусам

абзорныя экскурсіі

кава, гарбата на маршруце

суправаджаючы на маршруце

паслугі рускамоўнага гіда

уваходныя квіткі ва ўсе музеі + экскурсіі па замках і экспазіцыях

пражыванне ў гатэлі (3 ночы)

харчаванне (3 сняданкі + 3 абеда-вячэры)

За дадатковую плату:

шэнгенская віза – 60€

страхоўка

Дадатковыя паслугі (без дадатковай аплаты):

афармленне шэнгенскай візы ў Консульстве Польшчы ў Менску

Умовы аплаты:

у беларускіх рублях па курсе НБРБ на дзень аплаты

Тэлефануеце і прыходзіце!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд iconОльштын торунь
Прогулка по старому городу: Костел св. Якуба, Высокие ворота, городские укрепления, Ратуша

Лідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд icon29. 12 04. 01. 2013 Вильнюс – Тракай – Замок Рын – концерт органной музыки в монастыре – Замок Решель – Ольштын – Мальборк – Торунь – Варшава Брест
Вильнюс – Тракай – Замок Рын – концерт органной музыки в монастыре – Замок Решель – Ольштын – Мальборк – Торунь – Варшава Брест

Лідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд iconІгнацій Ходзька успаміны квестара (фрагменты з аповесці) прадмова выдаўЦА
Між Білгараем І тарнаградам у лядачай карчме святое памяці кс біскуп Вармінскі знайшоў бясцэнны скарб: "Успаміны Грумдрупа"1, бессмяротнага...

Лідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд iconПрограмма тура
Вильнюс – Тракай – Замок Рын – концерт органной музыки в монастыре – Замок Решель – Ольштын – Мальборк – Торунь – Варшава

Лідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд iconІгар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах
Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў унівэрсытэце польскага гораду Ольштын....

Лідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд iconТур для школьников замки, пряники, коперник минск – вильнюс – тракай
Минск – вильнюс – тракай – замок рын – ольштын – мальборк – торунь – варшава – брест

Лідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд iconВильнюс – Тракай – Замок Рын – концерт органной музыки в монастыре – Замок Решель – Ольштын – Мальборк – Торунь – Варшава программа тура
День. Утром прибытие в Минск, переезд в Вильнюс (200 км), обзорная экскурсия по Старому городу Вильнюса, крупнейшему архитектурному...

Лідзбарк Вармінскі – Ольштын – Мальбарк Грунвальд iconІгар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў
Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка