Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў




НазваАгульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў
Дата канвертавання13.11.2012
Памер23.88 Kb.
ТыпДокументы
Karn1030miazha


Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі – 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім і ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў Дзяржаўнага памежнага камітэтаў Беларусі. Беларуска-расейская мяжа зьяўляецца “празрыстай”. Тактыка бясьпекі выпрацоўваецца сумесна ў Менску і Маскве. Для пропуску людзей і транспарту дзейнічаюць 59 пунктаў, зь іх 42 міжнародныя і 17 міждзяржаўныя. Карэктывы ў працу памежнікаў уносіць той факт, што суседнія Польшча, Літва і Латвія сталі сябрамі Эўразьвязу і НАТО, а агульная мяжа з Эўразьвязам складае 1200 км. Пра нюансы памежных рэаліяй – Ігар Карней.


Яшчэ ўвесну кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Паўлоўскі агучыў прыярытэты ў працы памежнікаў: барацьба зь нелегальнай міграцыя і з кантрабандай наркотыкаў.


Пасьля таго, як ўлетку паветраную прастору Беларусі парушыў літоўскі лёгкаматорны самалёт, загаварылі пра неабходнасьць новых формаў сачэньня за памежнымі тэрыторыямі. Так, міністар абароны Леанід Мальцаў прыхільнік таго, каб “павесіць” на мяжы дырыжаблі з сыстэмай відэаназіраньня.


Камэнтар падпалкоўніка ў адстаўцы, аднаклясьніка генэрала Мальцава па сувораўскай вучэльні апазыцыйнага палітыка Ўладзімера Нісьцюка.


(Нісьцюк: ) “Дэманстраваць, што мы, маўляў, за вамі сочым і вядзем выведку – гэта ня вельмі добра. Таму што цяпер і так складана зь міжнародным аўтарытэтам у нашай краіны, шмат складанасьцяў на эўрапейскім кантынэнце. І калі мы будзем дэманстраваць, што маем такую неардынарную зброю ці прыстасаваньне – гэта не надасьць нам вагі; будзе дэманстраваць недавер да суседзяў. Перадусім, ужо тым, што мы вядзем гэтую выведку”.


Спэцыяльны дакумэнт пад назвай “Рашэньне аб ахове дзяржаўнай мяжы” штогод разглядае і зацьвярджае Аляксандар Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы любіць паўтараць, што ён – у мінулым таксама памежнік. У адпаведнасьці з дакумэнтам, сёлета завяршылі ўдакладненьне межаў і фізычную разьметку Балтыйскага кірунку. У 2007-м працэс дэмаркацыі мяжы будзе завершаны цалкам. Значную частку фінансавых выдаткаў бярэ на сябе Эўразьвяз.


Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфэр кажа, што ня ёсьць вялікай таямніцай памежны “чорны сьпіс” тых, хто неляяльны да цяперашніх уладаў. У самога Альфэра без тлумачэньняў на мяжы сканфіскавалі 80 даляраў і 135 эўра. Пералік прыкладаў затрыманьняў і пэрсанальных даглядаў кіраўнікоў і актывістаў палітычных рухаў ідзе на сотні.


З прычыны пільнага пэрсанальнага дагляду многія занятыя людзі аддаюць перавагу ў чыгунцы. Калі аўтамабіль могуць трымаць ня мяжы практычна неабмежаваны час, то дагляд цягніка не павінен перавышаць паўгадзіны.


(Альфэр: ) “Канкрэтна не прапісаны тэрмін пэрсанальнага дагляду ў часе. Але зразумела, што проста ізаляваць чалавека немагчыма. Патрэбна, каб былі сьведкі дагляду, каб дагляд вяла асоба таго ж полу. Аднак ні ў якой інструкцыі не прапісана, што ён павінен адбыцца цягам 30 хвілінаў ці гадзіны. Тым ня меней, калі затрымалі і на працягу 2-3 гадзінаў нічога не адбываецца, то гэта – парушэньне заканадаўства. Сыходзячы з таго, што незаконнае затрыманьне – гэта калі чалавека затрымліваюць больш, чым на тры гадзіны, то і ад моманту, калі чалавеку паказалі пісьмовы загад, дагляд у любым выпадку ня можа быць даўжэйшы за тры гадзіны”.


Атрымаць камэнтар прэсавай службы Дзяржаўнага памежнага камітэту не ўдалося. Кіраўніцтва гэтай структуры, уключна з супрацоўнікамі прэсавай службы, ад’ехала на міжнародныя спаборніцтвы кінолягаў, якія да 3 лістападу будуць праходзіць у Смаргоні на базе тамтэйшага памежнага атраду.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў iconПытанні да заліка па курсу Гісторыя замежнай літаратуры мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў
Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў. Сацыякультурны кантэкст эпохі, асноўныя гістарычныя падзеі,...

Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў iconБеларуская мова ў школах Беларусi XVI-XVII стагоддзаў
Ягайла, стаўшы каралём польскім І вялікім князем літоўскім, загадаў хрысціць у Вільнi нашых продкаў цэлымі натоўпамi. Якраз тады...

Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў iconТурция. Основные сведения Валюта
Денежной единицей Турции является турецкая лира. В обращении находятся банкноты достоинством в 500 000, 250 000, 100 000, 50 000,...

Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў iconХадановіч атрымаў прэмію ўкраінскага часопісу "Сучасність"
Уладзімер Арлоў І марыйка Мартысевіч. Ва Ўкраіне Андрэя Хадановіча называюць самым вядомым украінскім паэтам, які піша па-ўкраінску....

Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў iconУ харкаве затрымалі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Сяргейчыка. Намесьнік начальніка Галоўнай управы крымінальнага вышуку па Харкаўскай вобласьці мус украіны
Сяргейчык браў грошы за тое, што здыме закляцьце, пасьля чаго зьнікаў. Аляксандар Сяргейчык таксама асьвячаў офісы, машыны І кватэры....

Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў iconУзор паручальніцтва камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь хадайніцтва
Кпк рэспублікі Беларусь хадайнічаю пра змяненне меры стрымання, прымененай да Сурапіна Антона Андрэевіча, якога абвінавачваюць у...

Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў iconРым далёкі І блізкі Горад пілігрымаў І турыстаў Горад святых месцаў, гісторыі І культуры
Выезд з Беларусі (Полацк, 15: 00). Транзіт па Беларусі/начны пераезд. Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст)

Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў iconАлімпійскія міфы даваеннай Беларусі
Алімпіяды. На ІХ упершыню самастойнай камандай дэбютавала Польшча. Першым польскім алімпійскім прызёрам стаў коннік Адам Крулікевіч,...

Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў iconРазвіццё мясцовага самакіравання ў вялікім княстве літоўскім
Мясцовае самакіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім (далей вкл) можна умоўна падазяліць на тры ўзроўні: сялянскае, гарадское І шляхецкае....

Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы Беларусі 3 540 км. 2 000 км на польскім, літоўскім, латыскім І ўкраінскім участках ахоўвае 13 тысячаў супрацоўнікаў iconЛеанід Шчамялёў
Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1952), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка