Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску




НазваМарскія вадаплавы прыпішуць у Менску
Дата канвертавання13.11.2012
Памер36.08 Kb.
ТыпДокументы

Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску

Паўтара дзесятка гадоў беларускі ўрад абмяркоўвае ідэю стварэньня ўласнага марскога флёту, дысьлякаванага ў адным з партоў Балтыйскага мора. Такая прапіска найбольш выгадная з гледзішча геаграфічнага знаходжаньня і актыўнасьці гандлёвых патокаў. Шмат ужо казалася пра эканамічную вартасьць такога праекту, які мае заашчадзіць мільёны даляраў ад перавозкі беларускіх грузаў уласнымі марскімі суднамі. Якія пэрспэктывы ў гэтай ідэі?

Ігар Карней, Менск



Нядаўна Міністэрства транспарту і камунікацый чарговым разам агучыла намер пераўтварыць Беларусь у марскую дзяржаву. Як паведамілі ва ўпраўленьні марскога і рачнога транспарту, цягам наступных трох гадоў Беларусь набудзе два грузавыя вадаплавы.


Асноўныя стратэгічныя інтарэсы Беларусі ў марскіх портах -- экспартныя пастаўкі калійных угнаеньняў, трактараў і аўтатэхнікі. За 2006 год памер экспарту склаў болей за 900 тысячаў тонаў, імпарт – каля 70 тысячаў тонаў. Цяпер беларуская прадукцыя накіроўваецца пакупнікам праз балтыйскія і чарнаморскія порты ў Вэнтспілсе, Клайпедзе, Калінінградзе і Нікалаеве.


Б. Гавароўскі: “Судны прапішуць у Менску”



Гаворка пра грузавыя караблі, ці баржы, сярэдняй зьмяшчальнасьці, абслугоўваць якія будуць тры дзесяткі маракоў. Наконт порту прыпіскі запытваю ў начальніка Ўпраўленьні марскога і рачнога транспарту Браніслава Гавароўскага:


“Менск”.


Карэспандэнт: “Менск?”


“Прапіска паводле месца рэгістрацыі, а рэгістрацыя будзе ажыцьцяўляцца ў Міністэрстве транспарту, у Дзяржаўным рэестры марскіх суднаў. Вось Прага, да прыкладу марская дзяржава? Прабачце, горад? Не. А судны з портам прыпіскі “Прага” ёсьць. Таму на судне ўказваецца месца прыпіскі”.


Карэспандэнт: “А плаваць яно можа ўсюды?”


“Так, па ўсіх марах. А паколькі Дзяржаўны рэестар марскіх суднаў знаходзіцца ў Мінтрансе ў Менску, то і так званым портам прыпіскі будзе Менск”.

А. Трусаў: “Я быў сабраў ужо 500 маракоў”



У 1992 годзе на першай старонцы ўрадавай газэты “Рэспубліка” зьявіўся шарж на дэпутата Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня Алега Трусава, дзе народны абраньнік быў у цяльняшцы і бесказырцы. Так выданьне адрэагавала на ініцыятыву спадара Трусава стварыць марскі флёт Рэспублікі Беларусь. Праз 15 гадоў Алег Трусаў высілкі ўладаў цалкам падзяляе:


“А куды ім падзецца? Грошы ж яны губляюць велізарныя! Чаму тады мяне і высьмейвалі, крытыкавалі? Бо расейскае лобі было вельмі моцнае, ім вельмі нявыгадна было, каб мы мелі свой флёт. Бо мы ж Расеі плацім шалёныя грошы. Таму гэта лобі зрабіла ўсё, каб задушыць наш флёт. Мы рэальна пачалі працаваць, я маракоў ужо сабраў 500 чалавек. Але адзінае, што мы дамагліся, дык гэта марскія пашпарты сталі беларусам выдаваць – маракам, рыбакам ды іншым. Хоць гэты плюс, бо дагэтуль не давалі і пашпартоў. Перадусім Расея была зацікаўленая заваліць ідэю, бо навошта ёй канкурэнты? То бок, расейскае лобі душыла і зараз душыць на корані ўсе нашы ініцыятывы па флёту”.


Паводле марскіх канонаў, Беларусь ёсьць унутрыкантынэнтальнай дзяржавай, аднак мае сетку ўнутраных водных шляхоў з выхадам у Чорнае мора па Дняпры. На балянсе Міністэрства транспарту і камунікацый: Беларускае рачное параходзтва, 9 рачных партоў, 4 суднабудаўнічыя і суднарамонтныя заводы ў Гомелі, Рэчыцы, Пінску і Петрыкаве.

Чыгунка таньнейшая за водныя перавозкі



Яшчэ ў ХVII cтагодзьдзі зьвязаць Беларусь з морам мелася гідратэхнічнае збудаваньне Дняпроўска-Бугскі канал. Збудаваньне задумвалася як найкарацейшы шлях з Балтыкі, праз сухапутную частку Заходняй Эўропы, з выхадам праз Беларусь і Ўкраіну да Чорнага мора. Аднак у новых умовах канал страціў геапалітычную актуальнасьць. Адзін з “рулявых” парому праз Днепра-Буг кажа, што ад былой актыўнасьці засталіся хіба ўспаміны:


“Цяпер няма руху, рэдка ходзяць, на месяц адзін-два, як кажуць, “крэйсэры” пройдуць і ўсё. Пераважна шчабёнку возяць, але мала. Праўда, цяпер плянуецца ля Кобрына будаваць шлюз новы, дык можа пусьцяць турыстычны маршрут. І тое, калі Польшча пагодзіцца, бо ў Польшчы масты нізкія і яна не прапускае судны. А што да грузаў, то я размаўляў з адным будаўніком і той сказаў: таньней усё роўна чыгункай перавозіць. Баржу трэба спачатку нагрузіць, потым разгрузіць, а вагоны прыйшлі, шух адразу, высыпалі на пляцоўку. І тым больш не такое ўжо вялікае будаўніцтва, каб аб’ём працы патрабаваў вялікіх паставак”.


На здымку: Днепра-Бугскі канал забывае, як выглядаюць сапраўдныя караблі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску iconСанітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі?
Санітарная служба Менску прапануе забараніць працу камэрцыйных кіёскаў. Галоўны санітарны лекар гораду Фёдар Германовіч заявіў, непрыбраныя...

Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску iconСёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам "Крытычная маса" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў "Крытычная маса" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return
Рух нарадзіўся ў Сан-Францыска ў верасьні 1992 года. Як прайшла акцыя “Крытычная маса” ў Менску распавядае наш карэспандэнт Алесь...

Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску iconПастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах
Нарадзіўся 18 сакавіка (паводле пашпарту, 31 сьнежня) 1932, вёсцы Дзегцяроўка непадалёк Менску

Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску iconГульня "Экалагічны дэтэктыў"
Абсталяванне: прэзентацыі “У лесе”, “Марскія жыхары”, “Рыбы беларускіх рэк І азёр” з альбому “Гадуем беларусаў”; картачкі з заданнямі,...

Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску iconРадзім Гарэцкі нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году ў Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія
Менску ў сям’і вядомага вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У менску прайшлі першыя гады ягонага жыцьця, але сталінскія рэпрэсіі, якія абрынуліся...

Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску iconГрафы Чапскія зноў у Менску
У менску ў Нацыянальным музэі гісторыі І культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”....

Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску icon"Караль Чапскі зрабіў у Менску своеасаблівую эўрапейскую рэвалюцыю"
У менску ў нацыянальным музэі гісторыі І культуры Беларусі сёньня адчынілася выстава “Праз стагодзьдзі да графоў фон Гутэн-Чапскіх”....

Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску iconКонкурс " Падтрымка грамадзкiх iнiцыятываў у Менску I Менскай вобласьцi"
Зарэгiстраваныя I незарэгiстраваныя арганiзацыi I iнiцыятывы Менску I менскай вобласьцi

Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску iconБеларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце "Менск"
Міністэрства транспарту І камунікацый чарговым разам агучыла намер пераўтварыць Беларусь у марскую дзяржаву. Як паведамілі ва ўпраўленьні...

Марскія вадаплавы прыпішуць у Менску iconАрхеолягі дакапаліся да Менску 12 стагодзьдзя
У менску вядуцца раскопкі толькі ў адным месцы – на вуліцы Кірыла І мятода. Менавіта тут з 1624 года знаходзіўся гаспадарчы двор...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка