Цалка : "Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. "О! кажуць. Ты




НазваЦалка : "Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. "О! кажуць. Ты
Дата канвертавання13.11.2012
Памер74.83 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

ЛУКАШЭНКА З ВЁСКІ СЯЛЬЦЫ


(Цалка :) “Мяне празвалі – выбачайце за выраз – Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. “О! – кажуць. Ты гаворыш, як Лукашэнка”. Празвалі мяне Лукашэнкам і… Бог са мною”.

(Карэспандэнт :) “Атрымліваецца, што жонка вашая – першая ледзі вескі?”

(Цалка :) “А яе завуць Лукашэнчыха. “Вунь Лукашэнчыха пайшла. Куды пайшла Лукашэнчыха? А дзе той Лукашэнка?” Я сваю жонку і люблю й шкадую. Мая Лукашэнчыха была Лукашэнчыхай і будзе Лукашэнчыхай. А я быў Цалкам Васілём Уладзімеравічам, а тое, што назвалі мяне Лукашэнкам, у іншы час мяне яшчэ за гэта пакараюць. Вось зьляціць Лукашэнка, і мяне могуць пабіць. Ужо аднойчы так і сказалі ля крамы”.

Мы сядзім за сталом у звычайная вясковай хаце. На супраць мяне – невялічкага росту худзенькі мужычок. Завуць яго Васіль Цалка. Але ўсё паселішча ведае яго болей па мянушцы – Лукашэнка.

Язык у яго, сапраўды, падвешаны. Я карыстаюся гэтаю акалічнасьцю й прашу мясцовага Лукашэнку тлумачыць навакольнае жыцьцё.


Сяльцы – маленькая вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Як і ў бальшыні неперспектыўных паселішчаў, засталіся пераважна пенсіянеры. Некалі ўсе яны працавалі на тутэйшай фэрме. Пасьля кароўнік зьліквідавалі.

Нашаму герою гэта адных толькі нязручнасьцяў дадало. Пэўны час працаваў у суседняй гаспадарцы – хадзіў туды пехатою. А пасьля кінуў. Цяпер сядзіць у хаце й корміцца з уласных палеткаў.

(Цалка :) “Хто з рукамі й з галавою сябруе, яшчэ можна тут жыць. Але ёсьць праблема з працаю. У калгасе плацяць мала. І ня кожны туды працаваць пойдзе. Старшыня калгасу плаціць на свой пагляд: аднаму дасьць трыццаць – ён добры, а іншаму – пяць. Заробак слабы. Пойдзеш рабіць, дадуць там нейкую капейчыну. А як жыць на яе? Жыць цяжкавата”.

Дзядзька Сяргей такі ж, як і сяльцоўскі Лукашэнка. Батрачыць на пэнсіянэраў, а яшчэ час ад часу шчыруе з матчынай пэнсіі.

(Сяргей :) “Моладзі, якая не працуе толькі 22 чалавекі”.

(Карэспандэнт :) “А чаму яны не працуюць?”

(Сяргей :) “А дзе працаваць? Усе усё пакідалі. Лётаюць на Маскву ці яшчэ куды грошы зарабляць. З кожным годам усё горш і горш там становяцца. Зараз нават грошай ня плацяць. Вунь шурын мой зьехаў, трох дзяцей пакінуў. Ні слуху, ні духу. Нават міліцяй ужо шукалі… Захацеў выпіць – бабкі агарод узараў. З пэнсіі грошы забраў, тады гуляеш. А болей ніякіх працаў няма”.

(Карэспандэнт: ) “А бабкі шмат плацяць?”

(Сяргей :) “Сотка – 2 тысячы. 10 сотак – 20 тысячаў”.

(Карэспандэнт: ) “А ў горад, у Калінкавічы, езьдзіць на працу?”

(Сяргей :) “Ты што?! Гэта мне трэба падымацца а 6-ай раніцы. Аўтобусаў няма, толькі ў 8 іўдуць. А гэта ўжо на працу спазьняюця. Адпрацаваў. А як мне адтуль прыехаць?”

Адсутнасьць працы й хранічны недахоп грошай, дзядзька Сяргей за вялікія праблемы не лічыць. У Сяльцах да такога ўжо ўсе даўно прызвычаіліся.

Куды цяжэй з пітною вадою. Яна брудная, колеру зямі. Ды й начэрпаць такога дабра з кожным разам становіцца ўсё цяжэй і цяжэ.

(Сяргей :) “Вады няма. На выбары нам абяцалі студні выкапаць. Прыехалі. Адну калёнку прабілі й тая ўжо не паша”.

(Карэспандэнт: ) “Людзі не хварэюць, што вада жоўтая?”

(Сяргей :) “Як мухі падаюць. Паўміралі. Хаты стаяць пустыя”.


(Аляксей :) “Тут былі такія балоты, што немагчыма было прайсьці. Выносілі сена рукамі й у стажкі клалі. А пасьля асушылі й дранаж тут прайшоў. І цяпер тут вельмі суха. Летам, калі дождж не пройдзе, пачынаецца сухавей. І тае прыроды, што было раней, ужо няма”.

(Карэспандэнт: ) “Горш зямле стала пасьля тако як асушылі?”

(Аляксей :) “Мабыць, што й горш. Сарнякі пайшлі й пустазельле расьце. А хто іх ведае, чым яны травяць. Хімія нейкая. Езьдзяць машыны, сыплюць нешта. А што яны сыплюць?”

Дзед Аляксей амаль сорак гадоў адпрацаваў механізатарам. Сам асушваў зямлю, сыпаў у яе хімікаты й мінэральныя ўгнаеньні. Стары даўно ўжо на пэнсіі. Ён узгадвае мінулае без настальгіі.

Можна сказаць, што Сяльцам і ваколіцам наагул не пашанцавала. У суседнім мястэчку Бабровічы некалі месьцілася буйная авіяцыйная частка. Затым яна перадыслякавалася ў Расею. Вяскоўцы яшчэ доўга не маглі прызвычаіцца да цішыні – раней жа усё аж гуло.

(Спадарыня :) “Там і цяпер, мабыць, нейкая сакрэтная частка ёсьць. Усяго хапае. Раней такое было: праз вёску праходзіла лётная лінія. Багата самалётаў тут разьбівалася. Ішоў з таго боку. І зачапіў вяршыні лесу. Лес пачаў гарэць. Ломяцца вяршыні. Упаў і разарваўся. Вунь там, ля фэрмы. Мы яшчэ паббеглі. А тут вайскоўцы прыехалі й кажуць: “Адыходзьце! Адыходзьце!”

(Карэспандэнт: ) “Часта такое бывала?”

(Спадарыня :) “Адзін год дык і вельмі часта”.

(Карэспандэнт: ) “А не страшна было жыць?”

(Спадарыня :) “Не. Нават весялей было”.

Разважаючы пра вадзяную праблему вясковы Лукашэнка – Васіль Цалка – аб’ядноўвае наступствы меліярацыі й блізкае вайсковае лётнішча.

(Цалка :) “Былі й аварыйныя пасадкі. Адбываўся самазброс бакаў з газаю, каб не загарэцца. І тут узя зямля, натуральна што загажана. Ніхто пра гэта ня ведае. І ніхто ведаць гэтага ня будзе. Чаму? Бо гэта ўсё хаваюць. І хай гэта будзе на сумленьніі тых людзей, якія ўжо зышлі. У нас тут высокая мясцовасьць. І калі калодзеж дагледжаны, ваду браць яшчэ можна. Але ўсё угнаеньне з палёў сьцякае сюды. Гэта экалёгія”.


(Карэспандэнт: ) “Добры дзень! Можна ў хату?”

(Гецман :) “Можна. Заходзьце!”

(Карэспандэнт: ) “Вы сядайце, а я ля вас”.

(Гецман :) “Не, я ня сяду. Буду гасьцей прынімаць. А як зрабіць, каб лепей гасьцей прыняць? Дзеткі, дайце я вам падрыхтую пад’есьці!”

(Карэспандэнт: ) “Не, дзякуй, я ўжо пад’еў”.

Я завітаў у госьці да састарэлай Надзеі Гецман.

Сярод іншых жыхароў Сяльцоў яна ў прывеліяваным становішчы. Мае сваю ўласную студню. Гэты глыбокі калодзеж – мабыць адзінае ў Сяльцах месца, дзе можна набраць чыста крынічнай вады.

(Гецман :) “Па ўсім сялу няма вады. Усё сяло ходзіць да нас па ваду. Ох, сынок, жывём так. Што хай Бог нікому такога не дае. Двое пэнсянэраў. А хто нам дапамаге? Ніхто! Ніхто!!

(Карэспандэнт: ) “Вы толькі не плачце…”

(Гецман :) ”Ніхто не дравамі не дапаможа, не кармамі – ніхто не чым! Хочам кароўку трымаць. Трымаем. Гаруем, а кароўку ўсё адно ня кідаем. Я без кароўкі не магу пражыць”.

(Карэспандэнт: ) “А каб у сельсавет зьвярнуліся. Можа, яны б чым дапамаглі?”

(Гецман :) “Сельсавет у нас у Гародчычах за 9 кілямэтраў. А хто мяне туды давязе? Хто мяне туды данясе? А ніхто! Я туды не траплю. А сюды з сельсавету ніхто не прыязджае”.

(Карэспандэнт: ) “Грошай мала. Пэнсіі не хапае. Побач студня. Уся вёска да вас ходзіць па ваду. Можа, вы б за гэта грошы бралі?”

(Гецман :) “Ой! Сынок мой каханы! Хай Бог мне не даруе. Каб я за такое памерла, калі за ваду буду браць грошы!”

(Карэспандэнт: ) “Можа б, гэта дапамагло…”

(Гецман :) “Не. Мне ўжо нічога не дапаможа. Я толькі хачу памерці. Толькі й жывем, каб падохнуць”.

(Карэспандэнт: ) “Ну, не, рана яшчэ думаць пра сьмерць”.

(Гецман :) “Не рана, сынок. Я так хачу памерці, бо я такая хворая: ногі адымаюцца зусім і ручкі адымаюцца. А ў бальніцу няма як трапіць. Цяпер сынок, да доктара пойдзеш і надта багата плаціць трэба. Нядаўна паехала й аддала 13 тысячаў за таблеткі. А хіба я разумею, якія то таблеткі? Выпіла іх, а ўсё адно мне дрэнна”.

Тутэйшы Лукашэнка ў сельсавет даўно ня верыць, таксама ён не сымпатызуе чыноўнікам райвыканкаму й галоўнымі вертыкальнікам у Менску. Але й да апазыцы спадар Цалка мае некаторыя прэтэнзіі. Вось самая істотная зь іх.

(Цалка :) “Нешта апазыцыя слаба ў нас працуе. Па калгасам для іх – гэта надта далёкі край. Каб апазыцыя прыйшла. Села й сказала людзям “У нас ёсьць праграма: мы імкнемся ў Эўразьвяз і будзе разьвіваць ыэрмэрства” Іх людзі будуць слухаць, бо Лукашэнку ўжо наслухалісмя. Ён ужо і так багата гаворыць. Ён гаворыць што дня. Ён з тэлевізара не вылазіць. Уключы прас – і так таксама будзе Лукашэнка.


(Бялецкі :) “Перад выбарамі прыехалі й наабяцалі людзям, што зробяць дарогі. Пасьля некалькі самазвалаў з аднаго боку вуліцы вывалілі й з другога. Хуткая прыязджае, стаіць на скрыжаваньні. Вось туды й ідзі, бо сюды ёй немагчыма праехаць”.

У атрад вясковых апазыцыянэраў таксама можна залічыць Эдуарда Бялецкага.

Пяць год таму гэты малады чалавек перабраўся з Калінкавічаў у Сялец. Прычына тлумачыць так: палічыў, што ў горадзе няма перспектываў.

А ў вёсцы на сядзібе сваёй цёткі ён пачаў займацца агуркагадоўляй.

(Бялецкі :) “Трэба неяк выжываць. Самая асноўная праблема – гэта збыт прадукцыі. Каб тая санэпідэм служба аналізы давала даведку, што няма пэстыцыдаў, на нейкі доўгі прамежак часу… Аднясі ім на аналіз. І каб толькі занёс агурок, а то кіляграмы два трэба заносіць для гэта экспэртызы – такое натуральна. Паездка туды й вяртаньне назад. Урэшце рэшт ніякага выніку не засталося. За сэзон з двух з паловаю сотак а зарабіў чыстага прыбытку 150 даляраў. Гэта ж не заробак. Крэдыт узяць – гэта праблема стагодьдзя. Па-першае, працэнты надта вялікія, а па-другое, трэба нейкую маёмасьць пакідаць. Пакуль выйсьця няма, трэба так калупацца”.

Адчуваецца, што Эдуард Бялецкі нечага не дагаварвае.

Па больш грунтоўную інфармацыю я зьвяртаюся да Васіля Цалкі. Вясьвятляецца: актыўнае гаспадараньне новасьпечанага вяскоўца Бялецкага прыйшлося не да спадобы мясцовым уладам.

(Цалко :) “Прыехала нейкая міліцыя. Чалавек яшчэ на ногі не падняўся, а яны давай яго тармусяць, давай яго за чуб скубсьці. Той чалавек даведку нейкую не зрабіў. Чалавек стараўся жыць на зямле. Дыке праз адсутнасьць той даведкі, чалавек мог бы загінуць на карню. А ён не здаўся. Уся вёска яго падтрымлівала. Усе былі радыя. Ён ня толькі цяпліцы зрабіў, ён копаначку выкапаў і карасёў туды запусьціў. Ён усё хацеў зрабіў па-людзку. Хай я буду дрэнным, і хай мяне Лукашэнкам дражняць… але сколькі ён нам дабра прынёс – вяснавыя агуркі. Ён трымае сябе ў руках і будзе трымаць далей. Каб такіх людзей было б болей, жыцьцё ў нас было б лепей. І ня трэба яму ставіць прыпоны!”

Вясковы Лукашэнка Васіль Цалка нашую размову пачынаў. Ён яе й сканчвае:

(Цалко :) “Я вам нічога новага не сказаў. Я дакладна ведаю адно: жылі мы й жыць будам”.

(Карэспандэнт :) “Дзякуй вам, “Аляксандар Рыгоравіч”, за тое, што дапамаглі, за цікавыя адказы”.

(Цалко :) “Мяне за гэта не пасадзяць?”

(Карэспандэнт :) “Я мяркую, што не пасадзяць. За такія рэчы ня садзяць”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Цалка : \"Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. \"О! кажуць. Ты iconЯ беларус, І тым ганаруся!
З усіх бакоў чуецца: «Я так не люблю белорусский язык, как ты можешь разговаривать на нём?» Ну чаму я не магу размаўляць на мове,...

Цалка : \"Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. \"О! кажуць. Ты iconФабрыка «Камунарка»
Я з’яўляюся шматгадовым спажыўцом вашай прадукцыі. Некаторы час таму ўсе назвы вашых цукерак, а таксама склад на ІХ стаў пісацца...

Цалка : \"Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. \"О! кажуць. Ты iconЗнаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам
Вучыць выдзяляць І правільна вымаўляць гук г у словах. Замацоўваць назвы колераў пры апісанні цацак. Развіваць камунікатыўныя ўменні...

Цалка : \"Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. \"О! кажуць. Ты iconТыдзень беларускай мовы І літаратурнага чытання
Мэта: расшыраць літаратурныя ўяўленні вучняў аб тврах фальклора: казках, песнях, гульнях, загадках, прыказках; выхоўваць павагу да...

Цалка : \"Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. \"О! кажуць. Ты iconЛінгвістычны конкурс вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для 10-11 класаў гімназій І ліцэяў тлумачальная запіска
«Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс» арыентаваны на вучняў 10-11 класаў філалагічнага напрамку ліцэяў...

Цалка : \"Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. \"О! кажуць. Ты iconКалі гаспадары сайта "Наше мнение" запрашалі мяне прыняць удзел у ІХ паважным праекце, то, між іншым, заўважылі, што я магу пісаць на сваёй любімай беларускай
Апошняе мяне надзвычай усцешыла. Бо хаця, як мне здаецца, я ўмею крэмзаць не толькі па-беларуску, але думаю выключна на “матчынай”...

Цалка : \"Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. \"О! кажуць. Ты iconЯкія асаблівыя рысы вы можаце вылучыць у беларускай мове?
Беларуская мова вылучаецца выразнасцю І прыгажосцю. Размаўляць па-беларуску легка І прыемна. Многія людзі лічаць беларускую мову...

Цалка : \"Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. \"О! кажуць. Ты iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Цалка : \"Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. \"О! кажуць. Ты iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

Цалка : \"Мяне празвалі выбачайце за выраз Лукашэнкам. Я таксама люблю размаўляць. Быў некалі ў Расеі й размаўляў там на беларускай мове. \"О! кажуць. Ты iconЗ. І. Канапацкая Моўная асіміляцыя беларускіх татар. Цюрка-татарскiя запазычаннi ý беларускай мове
Сляды гэтай мовы захавалiся таксама ў помнiках старажытнай пiсьменнасцi беларускiх татар, у некаторых прозвiшчах, назвах гербаў,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка