Палітычная геаграфія сны вёскі церазполе




НазваПалітычная геаграфія сны вёскі церазполе
Дата канвертавання13.11.2012
Памер67.34 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯСНЫ ВЁСКІ ЦЕРАЗПОЛЕАдразу не й ўцяміў, куды я трапіў. Ехаў цераз невядомае паселішча. Дарожнага ўказальніку не было зусім. Пасьля пачалося поле. Тут пабачыў укапаны слуп з надпісам: “Церазполе”. І далей – зноў пацягнуліся дамы.Аказваецца вёска гэтая – два кварталы сялянскіх хатаў й паміж імі вялізная латка недагледжанай зямлі.Ды й з шыльдай ня ўсё так проста. Тутэйшае жыхарства называе сваю малую радзіму Тэрэспалем альбо Цераспалем. Яны папракаюць савецкія улады за тое, што тыя назвалі паселішча Церазполь, каб ня блытаць з польскай памежнай станцыяй і далёкім малдоўскім горадам.Вёску можна вызначыць як сонную. Удзень – пустыя вуліцы. Спаць складуцца тут з надыходам сутоньня. А ў каго няма худобы – такіх тут бальшыня – і прачынаюцца позна. А сьняць церазпольцы тое, чаго бракуе ў рэчаіснасьці.***Хата Станіслава Халімона нібыта стаіць у цэнтры паселішча – яна самая блізкай да другой часкі Церазполя. Але адначасна гэта й ўскраек вёскі. Некалькі дзесяткаў мэтраў – і пачынаецца лес.Менавіта адтуль зыходзіць самая вялікая небясьпека. А таму спадар Халімон марыць пра дубальтоўку. Верагодна, сьніцца яму, як стрэламі адганяе дзікіх жывёлаў. І тыя болей не атакуюць агарод. З надзелу зямлі гаспадар бярэ неблагі ўраджай.(Халімон:) “Сёлета ў мяне на соткі ўбіліся зубры. Іх тут разьвялося ажно 18 штук - чарада ходзіць. Цэлы год пасуцца й стаяць тут у лесе. 15 сотак зрабілі як плЯцоўку. Зьвяртаўся ў сельсавет: стварыце камісію, прыедзьце, каб нейкую кампэнсацыю далі. “Добра, прыедзем” І сёньня едуць”.(Карэспандэнт:) “Зубры адкуль?”(Халімон:) “З Белавежскай пушчы”.(Карэспандэнт:) “Калі зубры належаць Нацыянальнаму парку Белавескай пушча, ён мусіць за імі й даглядаць”.(Халімон:) “Зьвяртаўся да дырэктара Нацыянальнага парку. Ён сказаў, што гэта зубры не ягоныя, а дзяржаўныя. І, кажа, нічога не дапамагу: няма ў нас такога артыкула ў законе, каб мы давалі кампенсацыю”.(Карэспандэнт:) “Неяк жа трэба ад гэтых зуброў бараніцца”.(Халімон:) ”Ну, а як ад іх бараніцца? Ніяк не абаронішся!”(Карэспандэнт:) “А дубальтоўкай?”(Халімон:) “А як дубальтоўкай, то хутка знгойдуць”.Ёсьць лекары, паводле адукацыі й занятку, але сустракаюцца яшчэ самавучкі, якія як патрэбна сьпяшаюцца дапамагчы людзям. Да такіх можна аднесьці Палагею Саўку.Што сьніцца ёй? Да нічога! Бо апошнія дні й ночы яна праводзіць ля ложку хворай суседкі.(Саўка:) “Мая суседка тут так захварэла! Вось нясу, яе лекаваць буду. Корань каўган капаецца зь зямлі. Яго трэба пасушыць і пачысьціць. І пасьля ў гарэлку кінуць. І настой піць па адной лыжцы. Ад бягункі дапамагае. Усе людзі ў нас перабалелі!”(Карэспандэнт:) “А на што хварэлі?”(Саўка:) “Слабасьць, бягунка й галава баліць. А ў шпіталі месцаў няма, туды не бяруць. Дома ляжы й памірай!”(Карэспандэнт:) “Ад чаго гэта?”(Саўка:) “А хто яго ведае, ад чаго гэта! Мо, тое што ваду гэтую п’ем, пясок, бруд гэты.”(Карэспандэнт:) “Нячыстая вада?”(Саўка:) “О-о-о-й! Нячыстая. Прынясі ў вядры, адстоцца на палец у вядры бруду.”Студні, поўныя чыстай вады, сьняцца бадай што кожнаму жыхару Церазполі. На свае вочы такое прагране пабачыць і Марыя Саўка.Прыстарэйлай пэнсіянэрцы было б прасьцей адысьці ад хаты некалькі мэтраў і набраць вады са свайго калодзежу, але ён высах. Да суседняй падзямельнай крыніцы шлях няблізкі. І пасьля: дабрацца туды – гэта яшчэ не значыць напоўніць вёдры. І там на дне можа нічога й ня быць.(Саўка:) “Балота было. Яго асушылі й нідзе вады ня стала, па ўсіх студнях. Восеньню глыбей капалі, гэтыя кадубы туды ўніз асядалі. І колькі не капалі, усё адно вады няма!”(Карэспандэнт:) “А зараз глыбокія студні?”(Саўка:) “12 кадубаў.”(Карэспандэнт:) “Гэта колькі мэтраў?”(Саўка:) “Адна кадуба - гэта 80 сантыметраў.“(Карэспандэнт:) 8 памножыць на 12 - гэта, прыблізна 10 мэтраў ў глыбіню…”(Саўка:) …і няма вады!”(Карэспандэнт:) “А адкуль ваду бярэцё?”(Саўка:) “Крыху за ноч надыдзе”.(Карэспандэнт:) “Вы чакаеце, пакуль набяжыць вада, тую воду вычэрпваеце й пасьля ачышчаеце?”(Саўка:) “Так, ачышчаем. Во, паглядзіце, якая вада!”Дзед Вацлаў ажно тры разы быў народным абраньнікам у сельскім савеце. Часам дэпутацтва намагаўся прыцягнуць увагу раённых мэдыяў да вёскі Церазполь.(Саўка:) “Я тут аднойчы тэлефанаваў у Сьвіслач, у нашую раёнку - “Сьвіслацкую газэту”. І хоць бы раз прыехаў сюды карэспандэнт, каб мяне сфатаграфаваць, таксама ёсьць добрыя людзі, хаця б якую бабку прыехалі ды апісалі….А так пішуць невядома што! Я тут ужо 65 год пражыў. І 65 год ніводнага карэспандэнта тут не было! Вось толькі вы прыехалі”.(Карэспандэнт:) “Выглядае, што я - першы карэспандэнт, які зьявіўся ў вашай вёсцы”.(Саўка:) “Так, так. Першы карэспандэнт!”(Карэспандэнт:) “А што вы хацелі распавесьці карэспандэнтам?”(Саўка:) “Каб у нас крыху часьцей аўтобусы хадзілі. У нас маршрут “Горадня-Новы двор” ідзе а шостай раніцы нас мінае. А нам, каб дабрацца да лекара, трэба ехаць палова на пятую вечара. Я заязджаю туды, а там канчаецца зьмена. І што, мне ісьці ў гатэль? А пенсіі ў нас слабенькія!”Да майго прыезду, вёску Церазполь можна было адносіць да тых мясьсінаў, дзе не крочыла нага журналіста. А цяпер і я ўсьцешаны, што стаў першапраходнікам, і дзед Вацлаў задаволены, што ягоная мара спраўдзілася.Пасьля гэтага жаданьняў і тэмаў для сноў ў пэнсянэра паменела.(Саўка:) “Я кіроўца й хацеў бы набыць самаход. Але як ты яго набудзеш, калі няма такой вялікай капейкі. Хацелася б набыць добрае здароўе. Адзін толькі зубок застаўся. Во! І той выпадзе і тады - капцы!”Прыстарэлая Леанарда Івіна часьцяком узгадвае сваю кароўку. Для ўдавы – ейны муж загінуў часам апошняе вайны – рагатая была часткаю сям’і. І сілаў ў жанчыны ўжо бракавала, а за жывёліну ўсё яшчэ трымалася.Сёлета споўнілася тры гады, як яны паасобку. Карову пагналі ў калгасны статак. Баба Леанарда самотна жыве ў хаце пры пустым хляве. І бачыць сваю карміліцу яна толькі ў снах.(Івіна:) “Дырэктар не выдзеліў сена й я так вырашыла здаць, бо не было чым карміць”.(Карэспандэнт:) “Цяжка было з кароваю разьвітвацца?”(Івіна:) “Цяжка! Нават плакала, як разьвітвалася з гэтай каровай.”Гісторыю пра тое, як Леанарда Івіна пастварылася з тагачасным кіраўніком калектыўнай гаспадаркі, ведае ўвесь Сьвіслацкі раён. Пасьля таго здарэньня, тутэйшае жыхарства пачало прыпісваць ёй вядзьмарскі здольнасьці.(Карэспандэнт:) “Я пайшла па сена. Але ў нас тут быў такі дырэктар… Ён мяне нават выслухаць не хацеў. Нават з габінэту выганяў. “Выходзьце!” - мяне за плечы й ў дзьверы. Я яму кажу: “Слухайце, Лявоньцявіч, вы мяне не выганяйце!” Пачала плакаць. І тады я, як выходзіла сказала яму: “Дырэктар, я вас перажыву, але вас ніколі не памянуць добрым словам.” Так і атрымалася. Ён такі быў здаровы, але раптам памёр.”А вось пра тое, што сьніцца яшчэ адной самотніцы – Гэлі Крупай – здагадацца няпроста. Дзяцей не нажыла, а значыць і дапамагчы няма каму. Назірала, як ў гэтыя края разам з савецкай ўладай прыйшлі калгасы. Была часткай гэтай самай гаспадаркі. Цяпер жа адпачывае. Жыве з даной толькі пэнсіі.Вядома, можна вылучыць вэрсію, што бабе Гэлі сьняцца грошы. А каму яны тут не сьняцца? Ды й пагадзіцеся: банкноты розных наміналаў мроіць прыемна. Што іншае, сьніць прадстаўнікоў мясцовых уладаў, якія зноў жа выключна ў снах наведваюць Церазполь, каб паклапаціцца пра тэтутэйшых насельнікаў.(Крупай:) “Пенсіі бяру 60 тысячаў. Ой! Пэнсія маленькая! Я вам скажу па сьвятой праўдзе: добра, што яшчэ ёсьць кароўка. Яшчэ ў весну магла пасьвіць, аде цяпер прадамо яе.”(Карэспандэнт:) “На што грошай хапае?”(Крупай:) “Хлеба куплю, макаронаў. Хварэла я, а парашкі дарагія.”(Карэспандэнт:) “Сельсавет ды мясцовыя ўлады чым дапамагаюць?”(Крупай:) “Нічога не дапамагаюць! Старшыня сельсавету прыходзіў…”(Карэспандэнт:) “…даўно гэта было?”(Крупай:) “Два гады таму”.(Карэспандэнт:) “І пасьля гэта ніводзен з прадстаўнікоў уладаў да вас не зьяўляўся?”(Крупай:) “Не, ніхто не зьяўляўся”.Сьпіцца ці не… для Разалі Якуты гэта залежыць ад таго, ці выпіла яна лекі. Ёсьць грошы – набудзе й мэдыкатэнты. А як няма ні першага, ні другога, ад болю спадарыня Якута пакутвае й днём, і ноччу.(Якута:) “Другой групы інвалідка. 60 тысячаў пенсіі. І на парашкі трэба, бо без парашкоў не засьнеш, не выйдзеш, ня будзеш працаваць: круціць усю, ломіць. А што гэта? Такое інтэрвію?!”(Карэспандэнт:) “Так. Запісваю вас”.(Якута:) “Штосьці для мяне падазронае гэтае інтэрвію!”(Карэспандэнт:) “Што добрага ёсьць ў Церазполі?”(Якута:) “Нічога няма! Усе людзі старыя. Прыйдзецца соткі садзіць няма каму садзіць, няма каму мяшэчка высыпаць. Нічога ўжо добрага няма!”(Карэспандэнт:) А сёлета як сеяліся?”(Якута:) “Адно аднаму дапамагалі”.(Карэспандэнт:) “Калектыўнага гаспадарка можа хоць трактара дала?”(Якута:) “Усё самі наймалі за свае мізэрныя пенсіі.”(Карэспандэнт:) “А вы гаспадарку нейкую трымаеце?”(Якута:) “Тры курачкі ў двое парсючкоў. Яйка зьясі. Выгадуеш, заколеш і таксама зьясі. Пабываць ўсё не разгонісься.”(Карэспандэнт:) “Што б хацелася пакаштаваць, але няма грошай набыць?”(Якута:) “Кілбаску й балычка - усяго хацелася б паесьці! А дзе гэта возьмеш, як няма за што?”(Карэспандэнт:) “А калі апошні раз каўбасу елі?”(Якута:) “Як свая была”.(Карэспандэнт:) “Месяц-два-тры таму?”(Якута:) “Ох! Божа ж!! З паўгады ўжо!!!”Разаля Якута дзеліцца рацэптам каўбасы пальцам пханай. Гэтыя прысмакі яна часьцей бачыць снах, чым есьці ў жыцьці.(Якута:) “Мяска парэжам, пасолім, прыправу туды. Памяшаем, пастаіць, каб яна сольку ўвабрала. Пасьля ў кішачку напхаем. І ямо.”(Карэспандэнт:) “Прыправа - гэта што?”(Якута:) “Часнок, каляндра, кропік, каўбасьнік”.(Карэспандэнт:) “Можа, гэтай каўбасе павісець ды пасохнуць трэба…”(Якута:) “Пасохнуць трэба. Але мала яна сохне: сюды-туды й няма”.(Карэспандэнт:) “Карацей, пакуль яна сохне, вы яе й зьядзіцё”.(Якута:) “Так. Так яно й ё”.Мрояць і сьняць жыхары Церазполі тое, чаго няма ў жыцьці штодзённым.А ці гэтыя сны прарочы?Адказу на такое пытаньня ня ведаюць нават тыя, хто іх бачыць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія сны вёскі церазполе iconПалітычная геаграфія сны вёскі церазполе
Гэтую вёску ў Сьвіслацкім раёне Гарадзеншчыны можна вызначыць як сонную. Удзень пустыя вуліцы. Спаць кладуцца з надыходам сутоньня....

Палітычная геаграфія сны вёскі церазполе iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія сны вёскі церазполе iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія сны вёскі церазполе iconПалітычная геаграфія
Глядзіш часам праграмы Беларускага тэлебачаньня й міжволі рука цягнецца пераключыць на іншыя каналы. А вось жыхары вёскі Дрысьвяты,...

Палітычная геаграфія сны вёскі церазполе iconПалітычная геаграфія трунцы
Валянціна Пракаповіч крочыла адзінаю вуліцаю сваёй роднай вёскі Трунцы. Ды не крочыла, а ледзь перастаўляла ногі. У нейкі момант...

Палітычная геаграфія сны вёскі церазполе iconПалітычная геаграфія камаі
На цэнтральным пляцы вёскі Камаі стаіць сапраўдная легенда. Гэта укапаны ў зямлю каменны крыж. Як толькі ў Пастаўскім раёне зьявілася...

Палітычная геаграфія сны вёскі церазполе iconПалітычная геаграфія гародня
Ягор Маёрчык, Гародня, Шумілінскі раён ВіцебшыныСамы стары жыхар вёскі Гародня Парфён Дубінін, перамагаючы слабасьць І боль у нагах,...

Палітычная геаграфія сны вёскі церазполе iconПалітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы
Гарадзеншчыны, І лясная дарога вяведзе вас да маленькага паселішча, на ўезьдзе ў якое нават няма шыльды з назовам, цалкам верагодна,...

Палітычная геаграфія сны вёскі церазполе iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія сны вёскі церазполе iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка