Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта




НазваЛатушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта
Дата канвертавання28.10.2012
Памер24.34 Kb.
ТыпДокументы
Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча


А потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У Мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта


Менавіта 25 мая 1917 года, 94 гады таму Максім Багдановіч памёр у Ялце. Бадай, кожны школьнік прыгадае пошнія радкі Паэта:

Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

3 друкарні пана Марціна Кухты.


Сёння ля помніка Багдановічу, што стаіць паблізу Опернага тэатра ў Мінску, адбылася імпрэза ў памяць Паэта. Адметнасці было дзве. Упершыню яна праходзіла на вольным паветры (звычайна ў сценах музея Багдановіча, які месціцца ў Траецкім прадмесці). Другая – на імпрэзе прысутнічаў міністр культуры Павел Латушка. З гэтай нагоды на імпрэзе ўпершыню з’явілася гукаўзмацняльная апаратура – мікрафоны і машына з дынамікамі кшталту той, якая заўсёды ўдзельнічае ў разгоне мітынгаў. Латушку далі слова першаму слова, якое міністр пачаў з чытання на памяць верша “Зорка Венера”.


Павел Латушка:

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
ціхія згадкі з сабой прынясла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
ў неба начное i зорку шукаць.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
з гэтай пары я пачаў…”




Самыя пільныя знаўцы Багдановіча адразу заўважылі, што ў двух слупках міністр зрабіў тры памылкі, уступіў у суаўтарства з класікам! У арыгінале згадкі былі “светлыя”, яна іх “прывяла”, а зорку паэт “шукаў”. Што лагічна, бо далей ідзе рыфма “пачаў”. Аднак гэта драбяза – галоўнае, што міністр чытаў па памяці!


Потым Павел Латушка парадаваў прысутных школьнікаў згадкай, як “Зорка Венера” дапамагла яму зарабіць адзнаку “выдатна” ў школе.


Павел Латушка: “Я невыпадкова выбраў словы з верша, які ведаюць усе беларусы. Я ўспамінаю дзень, калі ў 10 класе на занятках беларускай літаратуры нам настаўнік прапанаваў праспяваць “Зорку Венеру”. І той, хто праспявае, атрымае “пяць”. Ну, зараз “дзясяткі” атрымліваюць, а мы тады атрымлівалі адзнаку “выдатна” – “пяць”. Ведаеце, я праспяваў гэты верш і атрымаў сваю “пяцёрку”. Але зараз спяваць, канешне, не буду”.


Потым Павел Латушка прызнаўся, што гэты верш адыграў вялікую ролю і ў ягоным асабістым жыцці – ускосна згадаўшы пры гэтым свой развод з жонкай.


Павел Латушка: “Пазней гэты верш я не спяваў, а чытаў сваёй каханай – калі мы пазнаёміліся. Пазней я чытаў гэты верш каханай, калі мы расставаліся... Гэта твор, які прайшоў праз усё маё жыццё, які прыходзіць на думку, які заўсёды са мной”.


Навучэнцы Сувораўскай вучэльні, якіх прыгналі на імпрэзу, вершы Багдановіча на памяць чыталі забываючыся, падглядаючы ў паперку, з памылкамі. Любімы верш Паўла Латушкі сувораўцы таксама “падрэдагавалі”.


Выкладчыца: “Суворавец Раеўскі Андрэй!..”


Раеўскі Андрэй: “Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
светлыя
гáдкі з сабой прывяла...” (патрэбна: згадкі)


Былы намеснік міністра культуры, а цяпер старшыня Беларускага фонда культуры Ўладзімір Гілеп прызнаецца, што менавіта дзякуючы марам ля помніка Багдановіча мусіць здзейсніцца даўняе жаданне прыхільнікаў Паэта.


Уладзімір Гілеп: “Збіраючыся каля гэтага помніка, мы марылі аб тым, каб аднавілі дом у Мінску, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч. Марылі мы доўга, гадоў 15, выказваючы два разы на год каля помніка гэтую мару. Сёння міністр культуры абвясціў нарэшце каля помніка, што дом Багдановіча будзе!”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта iconХ ай шлях даўгі ты не дасі мне, доля
Уладзіміра Караткевіча мы спачатку ведалі як паэта. У 1955 г з’явіўся ў «Полымі» яго верш «Машэка». Потым вершы І паэмы Караткевіча...

Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта iconАнапрэенка Наталля Якаўлеўна бду, Мінск
Прыкладам узнікнення падобных тыпалагічных сыходжанняў з'яўляецца мастацкая спадчына польскага паэта Б. Лесьмяна (1877-1937) І беларускага...

Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта iconМаскоўскі дзень "Парадку словаў"
Бабруйску цягам 2-7 кастрычніка, І аб’ядноўвае паэтаў Беларусі, Украіны І расеі. Тры дзесяткі творцаў рознага веку І стылістыкі прэзэнтуюць...

Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта iconУрок-экскурсія
Вянок”, падвесці да разумення выбітнасці асобы паэта, асэнсавання цеснай сувязі жыццёвага І творчага шляху М. Багдановіча, пазнаёміць...

Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта iconНаш раён шырока адзначаў наступную гадавіну Вялікай Перамогі. На працягу 67 год гэта самае светлае,чыстае І сардэчнае свята. Дзень памяці, радасці І веры ў
Перамогі. На працягу 67 год гэта самае светлае,чыстае І сардэчнае свята. Дзень памяці, радасці І веры ў будучыню. Дзень, калі асабіста...

Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта iconКонкурс навукова-метадычных распрацовак " Адкрыты ўрок"
Абсталяванне: Кніжная выстава твораў М. Багдановіча, плакат з эпіграфам, партрэт паэта, аўдыёзапіс ”Завіруха” К. Равенскага, мультымедыйная...

Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта iconВыстава зб. М. Багдановіча І кніг пра яго, партрэт паэта, крыжаванка, выказванні пісьменнікаў пра паэта, гульні "Падбор рыфмы", "У каралеўстве крывых люстраў", прэзентацыя, запісы песень. Эпіграф
Абсталяванне: выстава зб. М. Багдановіча І кніг пра яго, партрэт паэта, крыжаванка, выказванні пісьменнікаў пра паэта, гульні “Падбор...

Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта iconАбмяркоўваюць інтэрвію зь лідэрам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, вядомым літаратарам Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што
Сакратам Яновічам, які ў люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што ў 1958-1970 гадах быў супрацоўнікам Службы бясьпекі (польскае кгб). Яновіч...

Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта iconУрок-падарожжа
Дэвіз урока (запісаны на дошцы): Важна не тое, што І колькі ты зрабіў, а тое, як ты гэта зрабіў

Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта iconАддзел адукацыі Лельчыцкага райвыканкама
А ў нас сёння Стрэчанне. Свята вялікае. Кажуць, што ў гэты дзень зіма з вясной сустракаецца

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка