Хто такія людзі лясоў?




НазваХто такія людзі лясоў?
Дата канвертавання13.11.2012
Памер32.19 Kb.
ТыпВопрос

Творческий Дом – www.tvordom.com – Давойта Ох



Народ


Мы хто такія?

Хто такія людзі лясоў?

Хто такія, хто жыцьцё сваё ў багне правёў?

Хто крывёю зямлю паліваў?

Хто, потам і працай край узраджаў?

Хто, забыў сваю мову, свой край і народ?

Хто, гісторыю ў суседзяў пазычыў?


Пытаемся хто мы, нешта маўляем...

Ці мы людзі?

Слова сказаць мы баімся.

Сваё роднае слова ў цемру аддалі...

Ворагаў мы прытулілі...

Мы губім сябе, свой народ і нашчадкаў...

Мы рубім лясы, палі з цягам часу кідаем...

Мы - землі свае ўжо суседзям усім пазычаем...

Хто мы такія?

Людзі ці зьверы?

Хто мы, халопы ці сьмерды?

Ці мы людзі?

Людзі, якія волю чакаюць,

Якія волю згубілі...

Ці мы ў балоце жывем?

Ці лясы нам радзіма?

Мы людзі Эўропы...

Мы людзі змаганьня..

Мы мужыкі, хлеб вось што мы шануем...

Мы вялікі народ, але жыць мы самі не можам...

Хлусьлівыя людзі, ліхадзеі ды махляры

Край свой прадалі...дзядоў падманулі...

Здрадзілі веры сваёй.

Шануем вайну, іх ахвяр і герояў...

Вайна... вось прыпынак народа...

Герой кожны з нас...

Кожны з нас ... беларус...

Мы вяскоўцы... мужыцкая мова ў нас...

Часам яе мы проста саромецца любім.

Нам да спадобы вялікіх суседзяў здабытак вякоў-

Іх мова дурная, благая , крывадушнікаў мова...

Але гэта мова сыноў іх зямлі...

Здабытак народа...вечны скарб у стагодзьдзях...

Вечная памяць..схова ад забыцьця...

Нашы шляхі...куды яны йдуць?

З кім мы збудуем жыцьцё?

Хто будзе нам вораг, хто сябр?

Мы як немаўляткі... ад нас не залежыць нічога

Але, як матылёк, ляцім і ляцім...

Хутка восень..спынецца рух...

Скончыцца ўсё...

Станем і будзем стаяць...

Будзем пераменаў чакаць...

Нешта пра звон кропляў крычаць...

Будзем бачыць мы дождж

Цемныя хмары...

Туман запоўніць усё навакольле...

Пра ўсіх мы забудзем....

Пра сябраў, пра сваякоў і сватоў...

Сэрцы нашы стануць, што лёд....

Мы не прабачым, не прытулім...


Народ....дух продкаў вітае....

Дух вялікіх падзей і людзей...

Сон яны гоняць...

Але што для народа адзін чалавек?

Хіба што нічога, але калі ўлада яго?...

Не згадае ніхто, што было...

Ніхто не пабачыць, што будзе ....

Ніхто не гаворыць, што ёсьць...

Маўчаньне, вось адказ на дурное пытаньне..

Пытаньне, якое не вусны гавораць, а вочы.....


Сонца плыве і плыве...

Людзі чапляцца за яго шчэ ня ўмеюць....

Але зьменіцца усё.....

Ня будзе народаў, людзёў, пакаленьняў...

Настане вялікая ноч...

Стане ўсюды прыемна..

Стане спакойна....


Ільцца рака..

Вось дома адбітак,

Вось нехта караблік пусьціў...

Вось кьветка плыве...

Празрыстыя вочы глядзяць з-пад вады....

Пранзаюць і ціха гавораць....

Не пужай, зьберажы, не кранай...

Вось чайка у вадзе, вось рыба...

Скалыхнулася вада...

Ізноў палілася....

Вось лісьце плыве.....

Залатое й срэбрам яно аддае...

Апошнія словы...

Вада...прахалода...спакой..цішыня...

Цішыня...паўсюль васількі....

Паўсюль гарады...

А раптам....вочы, просяць: ня трэба...

Але ўжо позна...бывайце....


Ільецца вада... толькі ціха ружа плыве па вадзе....

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Хто такія людзі лясоў? iconНiзiн, азераў наскiх, Край лясоў, Маўклiвых сосен-струн. Край паэм, Адвечных песень-казак, Дарагая сэрцу Беларусь… Хто ж гадаў, як наплывалi хмары, Хто ж гадаў, хто думаў, а цi снiў, Што краiна соннага надхмар`я Расцвiце ў чырванi зарнiц
Радзiма– бо тут мы нарадзiлiся, бо яна нам самая родная з усiх краiн на цэлым свеце

Хто такія людзі лясоў? iconЯк выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі?
Чаму на стадыёнах мала сьцягоў, хто прыходзіць балець, чым адрозьніваюцца заўзятары ад фантаў, І хто такія футбольныя хуліганы ў...

Хто такія людзі лясоў? iconЧаста сутыкаюся з людзьмі, якія на маю беларускую мову пачынаюць расплывацца ў кампліментах: «Самі хоть мовы І не знаем, но поддержіваем». І не зразумела
Атаў. Працуюць у прыватнай фірме, добра зарабляюць. І праз гадзіну размоў дзяўчына пачынае мне выказваць сваё стаўленне да беларускай...

Хто такія людзі лясоў? iconБагач Андрэй, Філіпчык Андрэй, Дзяніс Мускі
Містэр І місіс Дурслі, што жылі ў доме нумар 4 па Прайвет Драйв, вельмі ганарыліся тым, што могуць у любы час заявіць, што яны нармальныя...

Хто такія людзі лясоў? iconПамяці гартаючы старонкі
Маці-прырода шчыра адарыла сваімі багаццямі Докшыцкую зямлю. Тут многа лясоў, азер, рэк І палёў. Але галоўнае багацце Докшыцкага...

Хто такія людзі лясоў? iconЯ сабака Жучок! А вы хто такія?
Тэкст, Тэма І асноўная Думка з партфелямі ў руках. Бачаць: невялікі чорны сабачка каля хваінкі сядзіць

Хто такія людзі лясоў? iconЗакончыце афарызм
У якім творы героі вельмі часта ўжываюць такія ловы:”тудэма-сюдэма” І “вось-цо-да”? Хто яго аўтар? (“Паўлінка” Я. Купала)

Хто такія людзі лясоў? iconЗмітрок Бядуля у дрымучых лясах Паўвека таму назад
З аднаго боку высіліся бронзавыя хваіны, з другога боку гарызонт быў заслонены разнастайнай лісцяніцай. Калі над зубчатымі грэбнямі...

Хто такія людзі лясоў? iconХто гэтыя людзі?
Прама зараз у вас з’яўляецца магчымасць даведаць шакавальныя падрабязнасці пра падарожжа на Віцебшчыну хутка, без платнай рэгістрацыі...

Хто такія людзі лясоў? iconПераклад Андрэя Багача 2007 г
З кнігі вы зможаце пазнаць, хто такія пафскейны, чым кормяць драконаў, колькі жывуць саламандры, што такое на самой справе Лох-Нескае...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка