Пра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі …




НазваПра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі …
Дата канвертавання13.11.2012
Памер30.96 Kb.
ТыпДокументы
Пра вёску Крупец, рэчку Крупку і не толькі …


Дакладны час узнікнення вёскі невядомы. У перапісе ўладанняў князя Міхайлы Чартарыйскага (1773) занатаваны Крупец Стары і Крупец Новы. У “Отказной книге” імператрыцы Кацярыны ІІ фельдмаршалу графу П.А.Румянцаву-Задунайскаму (1776) гэтыя населеныя пункты названы як сяло Крупец і Слабада Крупец.Як вядома з гістарычнай літаратуры,словамі слабада, слабодка на Беларусі ў ХХІ-ХVІІІ стст. абазначалі стан незалежнасці паселішчаў.

Цікавыя звесткі пра Стары і Новы Крупец утрымлівае кароткі інвентар Гомельскага маёнтка Паскевічаў за 1847 г. У Старым Крупцы было 210 двароў з цяглом і 13 двароў бабыльскіх. Вяскоўцы мелі 152 кані, двух валоў і 126 кароў.

Насельніцтва Новага Крупца ў інвентары падзелена на дзве часткі — праваслаўныя і стараверы.

З’яўленне старавераў у наваколлі сяла Крупец адносіцца да канца ХVІІ — пачатку ХVІІІ ст., прычым гэтыя перасяленцы з расійскіх зямель не заснавалі слабаду, а падсяліліся да ўжо існуючай.

Пра ўзнікненне слабод старавераў на Гомельшчыне падрабязна пісала А.Манаенкава. Упершыню слабоды рускіх старавераў на Беларусі (Веткаўскі, Добрушскі раёны) з’явіліся пасля 1684 г. Менавіта тут знайшлі стараверы прытулак пасля выгнання іх царскімі ўладамі. Пасяліўшыся на беларускай тэрыторыі Рэчы Паспалітай, яны ўтварылі два дзесяткі слабод з цэнтрам ва ўрочышчы Ветка. З таго часу паселішча Ветка было ядром духоўнага жыцця старавераў. У адной з гістарычных прац падрабязна пералічваюцца слабоды, што ўзніклі ў тых мясцінах. Апрача самой Веткі, называюцца яшчэ 14 пасяленняў: Косіцкая, Дубовы, Папсуеўка, Мар’іна, Мілічы, Красная, Касцюковічы, Буда, Крупец, Гродня, Ніўка, Грабаўка, Тарасаўка, Спасаўка. (гл.: Манаенкова А.Ф. Словарь русских говоров Белоруссии.— Мн., 1989, с.3).

Землеўладальнікі Рэчы Паспалітай не спынялі масавага перасялення старавераў, давалі ім у арэнду зямлю. Доўгі час стараверы, якія пасяліліся ў Крупцы і мясцовыя жыхары слабады жылі асобна, пазбягаючы адзін аднаго.

Інвентар за 1847 г. дае падставы для меркавання: жыхары Старога Крупца працавалі на Паскевічаў, а жыхары Новага Крупца павіннасці ўносілі грашыма. Так, праваслаўныя давалі маёнтку штогод 3055 рублёў 50 капеек, а стараверы — 4631 рубель 75 капеек.

Даведнік «Волости и важнейшие селения Европейской России. Губернии Литовской и Белорусской областей» (СПб, 1886) пра Стары і Новы Крупец паведамляе: Стары Крупец—двароў 208, жыхароў 1171, царква праваслаўная, 2 ветраныя млыны; Новы Крупец—332 двары, 1951 жыхар, дзве царквы стараверчыя, малітоўны дом, школа, 4 заводы па вырабе скур жывёлы, 5 ветраных млыноў.

Старажылы-крупчане ўспамінаюць пра манаха-стараабрадца Макарыя, якога лічылі святым. Макарый жыў у пячоры на ўзвышшы пад назвай Гарадок.На гэтым узвышшы пачынаючы з ранняга жалезнага веку і да эпохі Кіеўскай Русі існавала ўмацаванае паселішча — правобраз Крупца. Старажытны “гарадок” адносіцца да тыпу так званых мысавых гарадзішчаў. Ён знаходзіцца на невялікім прыродным узгорку-мысе, што ўтварыўся паміж рэчкай Крупкай і яе прытокам — рэчкай Вяршынай. Уважлівае знаёмства з картай і крыху фантазіі дазваляюць уявіць прыроду і жыццё у нашай мясцовасці тысячу гадоў таму. Абедзве рэчкі: Крупка і Вяршыня выкарыстоўваліся як водна-волакавыя шляхі, па якім далей у больш буйныя рэчкі Харапуць і Іпуць з ляснога гушчару вывозіліся разнастайныя лясныя тавары.

Ужо само сабой відавочна тое, што назва вескі Крупец паходзіць ад назвы рэчкі Крупка. На Беларусі, бадай, няма ніводнай рэчкі, назва якой не ўвайшла б у імя той ці іншай вёскі альбо горада. Канешне цікава ведаць адкуль такая назва ў нашай рэчкі. Нямала таямніц мінулага здольна раскрыць нам тапаніміка. Нашы продкі ахвотна выкарыстоўвалі асаблівасці мясцовага ландшафту ў назвах населеных пунктаў. І гэта надзвычай важна для рэтраспектыўнага вывучэння геаграфічных і прыродна-кліматычных умоў роднай зямлі, бо пад уплывам часу і асабліва пад уздзеяннем вытворча-гаспадарчай дзейнасці чалавека акаляючае яго асяроддзе вельмі істотна змяняецца, а назва вёскі ці горада, у якой адлюстраваны тыя ці іншыя рысы гэтага асяроддзя, працягвае жыць, дапамагае лепш зразумець далёкае мінулае.

У гаворках Беларусі крупкай і крупцом называюць незамярзаючы кароткі прыток рэчкі. Рэкі з назвай Крупец вядомы ў басейнах Дняпра і Акі. Усе яны маюць вельмі хуткую плынь. Нашы продкі-славяне выкарыстоўвалі такія рэчкі для засваення лясных зон.

Назва балота “Бабіна тапіла” раскрывае яшчэ адну старонку з даўнейшага жыцця вёскі. Відаць, тут у старажытнасці было возера, якое з цягам часу ператварылася ў балота. У назве адлюстроўваецца старажытнае павер’е пра духа-ахоўніка вады ― Белую Бабу.

Абмяжуемся толькі гэтымі прыкладамі і зазначым, што нам яшчэ трэба вельмі многа працаваць над вывучэннем мінулага нашага краю.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі … iconЯк ты толькі выжыў?
Зрэшты, расказвае ён пра ваеннае ліхалецце І выпрабаванні, што выпалі на ягоную долю, для нас – тых, хто ведае пра вайну толькі з...

Пра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі … iconЗаўвагі у тэксьце. Падкрэсьленае можна аўт. Адзінае толькі, што яны ні слова не сказалі пра свайго прэзыдэнта усё больш пра ўкраінскага. Можа, засталіся
Заўвагі – у тэксьце. Падкрэсьленае – можна аўт. Адзінае толькі, што яны ні слова не сказалі пра свайго прэзыдэнта – усё больш пра...

Пра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі … iconУрок грамадзянскай культуры
На працягу ўрока мы будзем разважаць пра сваю вёску Солы, нашу маленькую Радзіму, у якой мы жывём, вучымся, працуем

Пра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі … iconКазка пра смелага вожыка Мэты: Прывіваць любоў да чытання; развіваць уменні інсцэніраваць казкі, развіваць творчыя здольнасці; выхоўваць акуратнасць І дысцыплінаванасць Дзеючыя асобы
Заяц: Як жа мне цяпер жыць на белым свеце? У-у-у-у… Калі так, дык І верабей скора верх над табою возьме… Эх, пабегчы хіба ды ўтапіцца...

Пра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі … iconЯгор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына
Апрануўшы чырвоную шапку Дзеда Мароза, начапіўшы штучную бараду, я ўваходжу ў вёску. Вырашыў, што калядныя падарункі атрымаюць толькі...

Пра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі … iconЯгор Маёрчык, Лашавічы, Сьвіслацкі раён, Гарадзеншчына
Апрануўшы чырвоны капялюш Дзеда Мароза, нацапіўшы штучную бараду, я ўваходжу ў вёску. Вырашыў, што калядныя падарункі атрымаюць толькі...

Пра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі … iconПра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя на ўсясьветным рынку вытворчасьці. Камэнтары: Не патрабаваць, а па-просту не
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Пра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі … iconТолькі нябачнае ў цемрадзі мора ніяк не супакойвалася. Яно шумела, гуло, спявала. Пра што?
Яно шумела, гуло, спявала. Пра што? Пра вечнасць сусвету І імгненнасць зямнога жыцця? Хто ведае! Нават паэту не дадзена разгадаць...

Пра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі … iconНам засталася спадчына
Такі край – заўсёды твой цэлы свет. І як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца І запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай...

Пра вёску Крупец, рэчку Крупку І не толькі … iconШто вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне?
Польшчы. Нармалёвае тэлебачаньне ў нас можна глядзець толькі праз спадарожнік Дык ёсьць яна, тая свабода друку, ці не? Я лічу што...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка