Выгодная справа




НазваВыгодная справа
старонка1/3
Дата канвертавання13.11.2012
Памер0.63 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3
I.А.Кунiцкi

ВЫГОДНАЯ СПРАВА

Верагоднае здарэнне па матывах народных казак.

Дзеючыя асобы:

Квуся – гламурная жабка

Кмуся – рэалiстычная жабка

Зорачак – пастух, музыка, вандроўнiк.

Ох (малодшы)- ахоўнік месца


Анэля - дачка магната Язэпа

Марцэля - панская дачка

Кацэля - панская дачка

Капялюх - сын эканома


(Ранiца. Цiшыня. У маёнтку пеўнiк яшчэ не прачнуўся. Сонейка пачынае падымацца, але яго яшчэ не бачна з-за плоту, якi аддзяляе маёнтак(яго не бачна, але нейкiя гукi адтуль чуваць) i масткi каля балацiны. Невядома хто пабудаваў масткi ўпрытык да плоту. Балацiна злева ад масткоў парасла камышом і хмызняком. Тут месца жыхарства дзьвюх жабак-сябровак Квусi i Кмусi. Справа ад масткоў замшэлы ельнiк, а ля яго, крыху ў глыбiнi, нешта падобнае на нару. Там, дзе масткi упiраюцца ў плот, ёсць дзве адарваныя дошкi, праз якiя можна пранiкнуць з маёнтка на месца дзе i адбываецца ўсё дзеянне.

Таропячыся, прыбягае Квуся. Папраўляе адзенне, нешта дапаўняе на твары касметыкай, спрабуе голас рыхтуецца спяваць. Замiрае ў акадэмічнай позе. Музыкi няма. Цiшыня. Квуся бярэ палку і шпурляе яе за плот. Чуецца кудахтанне знянацку абуджаных курэй і затым надрыўны спеў пеўня. Гучыць музыка. Квуся, а затым і зявiўшаяся пад спеў Кмуся, спяваюць)


Мiлае балота, родныя прасторы;

П`яўкi, аваднi, ды камары!

Нам не трэба мора, нам не трэба горы –

Да цёплай пратрымацца бы пары!

А сонейка паўстане над далёкiм лесам –

Бурбалкi рвануцца з глыбiнi.

Кветак пах пацягне з зараснiку бэза,

Радасць будзе поўнiць нашы днi!

Квуся (перапоўненая пачуццём): Дзень добры!...

Кмуся (есь з мiскi) Яшчэ толькi ранiца.

Квуся: Дзень добры чакаецца, а пачынаецца ён з добрай ранiцы, а ранiца добрая, калi навокал усё добра, а навокал усё будзе добра, калi сам добры и спакойны...

Кмуся: Калi добра паспаў і сытна паеў, ды ведаеш, што паабедаць ёсць чым і яшчэ…

Квуся: Ад цябе толькi балота пашыраецца, ды цiна зелянее! Як не пагляджу, ты толькi ясi ды ясi!

Кмуся: Трэба ведаць сваё прызванне. Бач, во – яшчэ адну мiсачку камарыкаў-крывацмокаў

апрыходвала. Ранiцу не напрасна пражыла. А ты, каб справай займацца, толькi ласты

войстрыш. Нешта ўсё чысцiш ды ладзiш, то, можа, склеiць вырашыла?

Квуся: Каламбурыстка-самародак! Што ты разумееш? У iсцiнай жабкi ўсё павiнна быць прыгожым і

гарманiчным: i думкi, і знешнасць, і аксесуары. i гэта не важна, у якiм месцы ты жывеш. Важна,

каб усё гламурна, гэдак вось...

Кмуся: Во-во, у гламуры сядзiм па самую шыю, i такi пашoк iдзе тут..

Квуся: Даражы тым, што маеш, і не ганьбi Радзiму!

Кмуся: Мабыць, ты за плот лазiш, наслухалася.

Квуся: Кожная iстота пaвiнна самаадукоўвацца. Кожная паважаючая сябе жабенцыя павiнна мець

партфолiо. I не трэба смяяцца! Я маю права!

Кмуся: I права, i лева, i прама... Слова не скажы. Хопiць ужо адну i тую ж песню квакэндзiць. Яшчэ

толькi ранiца, а ты ўжо...

Квуся: Гэта ты ўжо! Усю ранiшнюю гармонiю мiраздання загадзiла, збрудзiла, прызямлiла, пакрэмзiла!

Як ты магла? Ты павiнна будзеш ва ўсiх маiх няўдачах і падзеннях!

Кмуся: Каб усе, хто мае вушы, ведалі, што ты квакчаш...

Квуся: А каб усе, хто мае вочы, бачылі, што ты робіш...


ідаюцца цінай.

З-пад плоту выпаўзае Капялюх.)


Капялюх: Як сладасна выводзяць сёння жабачкі, заслухацца можна. Які дзянёчак сёння з раніцы атрымаўся ладны... Выгодную справу ўжо зрабіў. Вось яны, грошыкі. Бацька мяне правільна вуча: «Грошыкі, сынок, трэба рабіць на дурнях, сквалыгах і жабраках». Дзякуй табе, бацька, за навуку.Сёння гэтаму пузатаму знатаку сабак прадаў цэлы вывадак шчанюкоў ад нейкай брадзячай сучкі. І ён яшчэ смяяўся з мяне, што я неправільна назваў гэтую рэдкасную пароду... Як яе... Забыў... Ай, ладна... Потым яшчэ налаўлю, прачытаю ў кніжцы назву... Вось, грошыкі... А то можа на катоў перайсці... Так... А калі пашырыць справу, дык якімсьциі дурням і пацукі пойдуць! Пафарбаваць іх і будзе адзін залаты, не, вогненны пацук – адзін залаты талер. У хляве гэтых талераў, як бруду ў гэтым балоце.

Жабкі: Ква!

Капялюх: Што лупатыя дзівіціся? Я і вас у справу пушчу! Грошы толькі з бруду і робяцца! Бачыце? Раз талер, два талер...

Жабкі: Ква!

Капялюх: Так, два! Тры...

Жабкі: Ква!

Капялюх: Не два, а тры! Чатыры...

Жабкі: Ква!

Капялюх: Што заладзілі «два»! Пяць, шэсць, сем! Сем!

Жабкі: Ква, ква, ква!

Капялюх: З кім спрэчкі ладзіце, рыбы балотныя ,неадукаваныя! Сем! Сем! Сем!

Жабкі: Ква! Ква! Ква!

Капялюх: Ну я вам! Лічыце: адзін, два, тры... ідаеўу ваду.)

Жабкі: Ква!

Капялюх: Здзекваецеся! Вяртайце грошы, калі лічыць не можаце! Каму кажу, вяртайце грошы!

Жабкі: Ква! ідаюць цінай.)

Капялюх (уцякаючы:) Чакайце! Твары! Я яшчэ прыйду!

Кмуся: Капялюх разбушаваўся! «Твары»... Ха! Лінгвістычная памылка! Невуч!

Квуся : Во-во! Мы яшчэ пакажам свой горды твар з замшэлай багны!

Кмуся: Ты дастойна свайго месца абітання!


(Праз дошкі ў плоце зяўляюцца Кацэля і Марцэля.)


Кацэля (зеваючы): А-ха-хах... У такую рань папёрла! Ну, маці... Як якую-небудзь халопку.Поўзай тут...

Марцэля: Эй, памажы! Я тут нешта не праціснуся!

Кацэля: Ха! У плот ушчамілася! Ці то фігура ўжо не дазваляе? Абажралася, мабыць?

Марцэля: Да якое там... Зачапілася... Ай! дрывае палку.) Ну вось! Фу! Так. Дык хто тут пра фігуру што каза? Га? Хто тут абажраўся?

Кацэля: Ладна-ладна... Добра. Як была гліста, так і засталася! Не ў каня корм!

Марцэля: Табе што, пазаўчора мала было? Дабавіць? Па-родственаму.

Кацэля: Ты, сястрыца, па-родственаму скачы ды бегай па імшарах ды балацінах, ды мамкін загад выконвай!

Марцэля: А ведаеш, Кацэлька, загад выконваць не спяшайся. Яго і адмяніць могуць. Ведаеш, прымета ёсць такая: калі хочаш каго сустрэць ці знайсці, стой на адным месцы – сам прыйдзе.

Кацэля: За што я цябе, Марцэлька, паважаю, што ты не дасі стаміцца. З табой любая справа – адпачынак.

Марцэля: І любы адпачынак – справа. Не, ну думай сама: будзем мы за гэтай благой дурніцай па лесе і балоце цягацца. Прыблудзілася да маёнтка, незнама хто.

Кацэля: Во-во, маці пажалела, пусціла, а яна не памятае, хто яна, адкуль яна.

Марцэля: Брудная, абодраная, на лбу гузак, і нешта ўсё бармоча, нешта гудзе сабе пад нос.

Кацэля: Маці прыгрэла небараку, а нам клопат на галаву.

Марцэля: Мне ўжо ногі баляць за ёй бегаць. Туды пойдзе – заблудзіцца, сюды пойдзе – забудзецца.

Кацэля: Ужо б пайшла б адзін раз куды-небудзь...

Марцэля: Як то кветак на балоце пазбіраць, и ф’юць...

Кацэля: Ага! У нашым балоце ф’юць не атрымаецца – толькі падол упэцкаеш.

Марцэля: Калі прынаравіцца, дык можна і тварам у бруд улезці.

Кацэля: Мабыць, гуляе недзе гэты цуд бяспамятны…

Спяваюць: Нехта гуляе ў нейкiя цацачкi-лацачкi,

А мы пра жыццё вывучаем ад нашае мамачкi.

Дурнi ў падручнiках нешта капаюцца-рыюцца,

А мы кожны дзень паглядаем, як справачкi шыюцца.

Нехта выконваць кожнае слова стараецца,

А мы па жыццi бачым – выйграе той, хто схаваецца.

Дурнi бягуць па загаду хутчэй, хто куды, як мог,

А мы пасядзiм, паглядзiм, паядзiм –ох,ох,ох.


(Выскаквае Ох.)


Ох: Я! Па якой справе охалі? Тут я! Што, разявы? Ну я вас! (Дзяўчынкі збегл.) Наступны раз размаўляць не буду. Сказана было лупіць адразу, трэба загад выконваць.

Квуся: За размовай справу не зрабіў!

Кмуся: Я супраць жорсткасці!

Квуся: Эй! А стары Ох, як адыходзіў па свае справы, што казаў? Падкажы, Кмуся, мы ж удвух чулі. «Я, – казаў, – сынок, храніцель гэтага месца! І пакуль я выконваю загад у іншым месцы...»

Кмуся: Мабыць, нехта таўкачом добра атрымае.

Квуся: Дык вось, «...ты, сынок, як нашчадак, храні тое, што тут ёсць, аберагай, увогуле лупі і гані ўсіх.»

Кмуся: «А як вярнуся, будзе справаздача…»

Ох: Ну што вы на мяне наваліліся, шантажысткі? Я ж яшчэ маленькі, шкада мне ўсіх. Бацьку не кажыце...

Квуся: А ты роб тое, што загадана, і бацька давольны будзе.

Кмуся: Так! Бацькоў слухацца трэба! Асабліва, як Капялюх з’явіцца, ты і слухай бацьку. А то мы яму на цябе скардзіцца будзем.

Квуся: Ананімку на пяску напішам.

Ох: Не трэба. Я буду старацца. Але дыферэнцыравана.

Кмуся: Ой!...

Ох: Не ой, а ох. (Уходзіць.)

Кмуся: Да кожнага падыход трэба.

Квуся: Ну, пабачым. Мо і атрымаецца што.

Кмуся: Але я не разумею, што тут можна сцерагчы?

Квуся: Мо, нафта ці газ...

Кмуся:Так-так, газу тут, хоць нос затыкай...


(Чуецца музыка і паўздоўж плоту па кладцы з песняй з’яўляецца Зорачак.)


Дзе ты край, што я шукаю,

Iду дауно – куды не знаю,

А за лесам новы лес.

Дзе знаходжу, дзе губляю,

Тым, што людзям давяраю,

Але ў гэтым я ўвесь.

Можа, мне дзе-небудзь тожа

Хтосьцi проста дапаможа –

Плату моўчкi адхiне.

I такое можа стацца –

Я знайду бяздонь багацтваў –

Сэнс жыцця адкрыюць мне.


Квуся: О, чуеш, свежы подых...

Кмуся: Не нашым пахне.

Квуся: Матэрыялістка!

Зорачак: Прыемна так ласкаюць слых

Лягушкі на балоце.

Яшчэ скажу сабе ўслых

Паесці бы чагосці...

Ды і ногі ўжо гудуць. Цішыня... Кветкамі аднекуль пахне... Камарыкі, пчолкі, чмелікі гудуць... Вось жабкі, як кавалачкі ізумрудзікаў адліваюцца ў сонечных праменьчыках, проймачкі вадзіцы пускаюць навокал сонечных зайчыкау, а духмяны настой, як для паветра. І ўсё так настойліва патрабуе: «Радуйся са мной». Цуд, казка, непаўторнасць... Каб не хацелася есці, дык заспяваў бы. Добра.

Сярод гэтай прыгажосці

Можна ў торбу злазіць у госці...

Можа, там шчэ ёсць гарох

Ох ох ох...

Ох (выскаквае): А!!! (Чапляецца за дошкі, падае.)

Зарачак (аглядае Оха): На масточку, на масту

Трэснуў лобам у даску

Добры гузачок...IQ павысіў...

Кмуся: Квак жа так. Пры выкананні службовога абавязку...

Квуся: Не! З-за страху, што бацька дазнаецца, ды ссячэ да ліловага колеру.

Кмуся: У гэтым і наша ёсць віна. Я сабе не дарую! Не магу глядзець, як такія маладыя...

Квуся: Мы праз дзень бачым, як на гэтым месцы, на гэтых мастках , сабе лбы разбіваюць, калечацца, нават губляюць памяць. Як тры дні гэтая невядомая асоба бразнулася тут, усё пагубляла, і не ведае потым, хто яна, адкуль яна.

Кмуся: І яе так жаль... Уквакацца...

Зорачак: Ну, вочкі адкрыў,

Гузачок памацаў,

Хлопрык жвавенькі быў,

Трук з падзеннем збацаў.

(Бярэ дубинку.) Во, даўбешка.

Ох: А?!

Зорачак: Чаго спудзіўся? Што ты?

Ох: Мяне так толькі бацька называе.

Зорачак (здіўулена): Дык скакаць чаго так?

Ох: Ага! Кали ён з’явіцца і дазнаецца пра тое, што я не выканаў загад, хана мне – так адпедагагізіруе, што толькі роўна хадзіць, ды прама стаяць (Плача).

Зорачак: Так... Ну ціха, ціха. Як цябе зваць?

Ох: Ох.

Зорачак: А бацька хто?

Ох: Ох. Не глядзі так здзіўлена. Ён ахоўнік гэтага месца. Каб быў тут, ты б жартачкі не жартаваў. Мяне сення тут пакінуў за сябе, а я не справіўся.

Зорачак: А я не жартую. Я, па свету ідучы, наглядзеўся. Мабыць, радню вашу сустракаў. Там, дзе сонца садзіцца, быў такі… У гарах – такі карлік злы. Срэбра, золата ахоўвае. У лесе адзін такі ўсё нейкую прынцэсу хаваў, пакуль на малайца аднаго не нарваўся. Дарэчы – неважнае становішча ў іх. Тут табе з моладу задумацца трэба. Ну, а пакуль што, прымаючы да ўвагі тваё незавіднае становішча, дам табе паўлусты хлеба. Людзі добрыя пачаставалі. Я ім песні спеў, пажартаваў, ну, яны мяне і пачаставалі. На.

  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выгодная справа icon«Грабеж среди бела дня, или Очень выгодная сделка»
Папы Иоанна Павла II, год победы Ющенко на выборах президента Украины и начала «оранжевого раздрая» в Киеве, год первого организованного...

Выгодная справа iconОтделение управления расположено в носо­вой части корпуса танка. Оно ограничено справа правым топливным баком и баком-стеллажом, слева левым топливным баком
Тнпо-160 уста­навливается ночной прибор твне-4Б, который в нерабочем положении находится в укладке справа от сиденья механика-водителя....

Выгодная справа iconГісторыя старадаўняга роду
Гарадзецкая справа

Выгодная справа icon1. Запішыце па 5 слоў, якія вымаўляюцца І злева направа, І справа налева, не губляючы лексічнага значэння. Максімальная колькасць балаў Заданне 2
Заданне Запішыце па 5 слоў, якія вымаўляюцца І злева направа, І справа налева, не губляючы лексічнага значэння

Выгодная справа iconРекомендованих до зарахування на перший курс донецького національного медичного університету ім. М. Горького за спеціальністю «лікувальна справа»

Выгодная справа iconСвободнопадающий гидравлический молот
Передняя сторона, справа: mhf 5-8, для стрелы копра, Контейнерный терминал в г. Бремерхафен

Выгодная справа iconДадатак 1 Ліст заданняў
Прачытаць тэкст да сказа з зорачкай. Размеркаваць па слупках лічэбнікі. Злева – колькасныя, справа – парадкавыя

Выгодная справа iconЗапальні захворювання жіночих статевих органів
«лікувальна справа» для самостійної роботи під час підготовки до практичного заняття

Выгодная справа iconБелое облако остановилось над гротом у дороги. Царица просияла в горней Славе. Слева и справа от Нее взметнулись два горних Престола, и на них великие
Белое облако остановилось над гротом у дороги. Царица просияла в горней Славе. Слева и справа от Нее взметнулись два горних Престола,...

Выгодная справа iconУрок беларускай мовы ў 7 класе
Назавіце прыслоўі часу, якія вы сустрэлі ў тэксце(раніцай, вечарам); месца (зверху, уніз, справа)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка