Урок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"




НазваУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер61.08 Kb.
ТыпУрок


Урок беларускай літаратуры ў 7 класе “Гімн вясне”

М. Багдановіч “Па-над белым пухам вішняў”

(Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі, фіналіст рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года 2009”)

Мэта ўрока:

  • стварыць умовы для пашыранага ўяўлення вучняў аб загадкавай краіне паэзіі на прыкладзе верша М.Багдановіча;

  • садзейнічаць свядомаму разуменню ролі вобразна-выяўленчых мастацкіх сродкаў у вершы; стварыць умовы для развіцця выразнага чытання;

  • спрыяць выхаванню мастацкага густу і творчых памкненняў падлеткаў.


Эпіграф: Паэзія – няўлоўны сакрэт, які не будзе нікім рассакрэчаны. (П.Панчанка)

Музыка перш за ўсё. (Поль Верлен)


Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Плануемы вынік: напрыканцы ўрока вучань будзе

ведаць:

асаблівасці жыццёвага шляху М.Багдановіча

разумець:

ролю мастацкіх сродкаў для стварэння паэтычнага твора, “сакрэты” паэтычнага слова

Асноўны метад: актыўнай ацэнкі.

Міжпрадметныя сувязі: з урокамі музыкі, выяўленчага мастацтва.

Абсталяванне: Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / М.А. Лазарук, Т.У. Логінава. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010; Тлумачальны слоўнік беларускай мовы/ А. Я. Баханькоў, І. П. Гайдукевіч, П. П. Шуба.-5-е выд., перапрац. І дап. – Мн.: Нар. асвета, 1996, апорны канспект для кожнага вучня, мультымедыйная прэзентацыя.

Ход урока

І. Арыентацыйна- матывацыйны этап урока. Уласны досвед

На дом вучням было дано папераджальнае заданне: намаляваць вясну, выкарыстоўваючы белы, зялены, блакітны, сіні колеры.

Слова настаўніка: (На дошцы прымацаваны матылёк) Якія ў вас асацыяцыі з матыльком? ( вясна, лёгкі, сінякрылы, сімвал вясны)

Нягледзячы на тое, што за акном і на календары зіма, я прапаную вам уявіць не бязмежнае мора снегу, а белую квецень садоў. Дапамажыце мне, калі ласка, стварыць вясновую карціну прыроды. Давайце разгледзім вашы малюнкі, што пастараліся вы на іх адлюстраваць?

Які дамінуючы колер вы абралі і чаму? (вучні прымацоўваюць малюнкі на дошцы, размяркоўваючы іх у 4 групы)

Ацэнка: псіхолагі лічаць, што людзі, якія аддаюць перавагу

  • беламу колеру, адкрыта ўспрымаюць свет ва ўсёй яго разнастайнасці;

  • сіняму – умеюць канцэнтравацца на самым важным, ён нясе душы спакой, спрыяе сумленнай працы;

  • жоўты колер павышае канцэнтрацыю ўвагі, паляпшае настрой і памяць, дапамагае наладзіць раўнапраўныя зносіны з калегамі;

  • зялены колер – колер спакою, пазбаўлены эмоцый і пачуццяў.

Я папрашу вучняў размеркавацца па групах, згодна абранаму колеру. Абагульніце свае малюначкі і скажыце:

Які настрой пераважае на вашых малюнках?

Успомніце, а якія гукі напаўняюць вясновы сад, вуліцу, лес…?

ІІ. Аперацыйна-пазнавальны этап

Сёння мы будзем знаёміцца з вершам М.Багдановіча “Па-над белым пухам вішняў”. Мы ўявілі свой вобраз вясны. А ці хацелася б вам даведацца, якой бачыць вясну паэт Максім Багдановіч?

Звярніце ўвагу на словы П.Панчанкі, якія з’яўляюцца эпіграфам сённяшняга ўрока. Растлумачце сэнс выказвання. Зыходзячы са зместу выказвання П.Панчанкі, сфармулюйце задачу ўрока.

АС:(Навучыцца адчуваць паэтычнае слова) Пра што вам яшчэ хочацца даведацца на ўроку? Запішыце кожны свае задачы ўрока ў рабочыя лісткі, агучце іх. За кожны правільны адказ вы атрымаеце зорачку, іх колькасць будзе ўплываць на вашу адзнаку і адзнаку вашай групы за ўрок. Поўнасцю запоўненая картка ўрока - таксама выдатны вынік вашай дзейнасці на ўроку. Жадаю поспехаў!

Слова настаўніка: Верш “Па-над белым пухам вішняў” ( а яшчэ яго называюць “Маёвая песня”) ўвайшоў у адзіны прыжыццёвы зборнік М.Багдановіча “Вянок”, які выдадзены быў у 1913 годзе ў Вільні ў друкарні Марціна Кухты. Паслухайце гэты верш, параўнайце карціны, колеры і гукі вясны, створанай намі і паэтам.

Выразнае чытанне верша.

Гутарка:

Тлумачэнне незразумелых слоў: зёлкі, чарот, зыкі (пры неабходнасці вучні звяртаюцца да тлумачальных слоўнікаў).

Якія карціны вы ўявілі, слухаючы верш?

Якія колеры пераважаюць на гэтых карцінах? Ці падобныя колеры і малюнкі нашаму ўяўленню аб вясне?

А якія незвычайныя гукі пачулі, ці прыслухоўваемся мы да іх у паўсядзённым жыцці?

Цэнтральным сімвалам у вершы з’яўляецца матылёк, а што ён сімвалізуе? (абуджэнне прыроды).

А чыю яшчэ прысутнасць вы заўважылі ў творы? (Лірычны герой, ад імя каторага перадаюцца пачуцці, перажыванні, часта гэта сам аўтар).

Якім настроем прасякнуты верш? ( Сумам). А чаму так адбылося? Мы высветлілі, што вясна – час абуджэння, радасці, а тут гучыць пэўны сум? Якія ў вас версіі? Абмяркуйце ў групах.

Слова настаўніка: Напэўна, вам вядома, што М.Багдановіч нарадзіўся ў Мінску, але хутка сям’я пераехала жыць у г. Гродна. Я запрашаю наведаць некаторыя залы музея. (ПРЭЗЕНТАЦЫЯ) шчаслівае дзяцінства Максіма абарвалася пасля смерці мамы, тады Максіму было толькі 5 гадоў. Мама памерла ад сухотаў, спадчынную хваробу ўнаследаваў і Максім.

А зараз вы зможаце адказаць на маё пытанне: чаму верш прасякнуты сумам?

А знайдзіце ў вершы адказ на гэта пытанне? (Сум яшчэ і таму, што герой верша разумее, што не ўсе бачаць прыгажосць і непаўторнасць кожнай хвіліны жыцця. Людзі закружыліся ў сваіх штодзённых праблемах. Якая ім справа да нейкага матылька?)

Інструмент мастака – фарбы, музыканта – гукі, а паэта?

Спадзяюся, што ў вашым класе няма раўнадушных вучняў да прыгажосці? Давайце паспрабуем адчуць паэтычнае слова!

Арганізацыя работы ў групах

Заданне группе “ЗЯЛЕНЫЯ”: Падкрэсліць эпітэты адной рыскай і вызначыць іх ролю ў вершы? Абвядзіце ў кружок параўнанне, ацаніце яго вартасць. Як вы думаеце, а чаму вецер “звонкі”? (Работа з камп’ютарам, вучні выдзяляюць эпітэты і падкрэсліваюць)

Заданне групе “СІНІЯ”: падкрэсліце метафары дзвюма рыскамі і скажыце, што дапамагаюць яны нам уявіць? Палічыце, колькі дзеясловаў у вершы. Навошта іх такая колькасць? (Вясною ўсё ў прыродзе рухаецца)

Заданне групе “ЖОЎТЫЯ”: Прачытайце ўважліва радкі:

І ліецца хваляй песня –

Ціхі, ясны гімн вясне…

Падкрэсліце гукі, якія паўтараюцца. Якое ўражанне складваецца ад іх частага ўжывання? ( ц, в, с звонкасць паветра; н, л, м, й - мяккасць музыкі, ціхую, спакойную плынь)

Як называецца такі мастацкі прыём? (алітарацыя) Вынік работы групы прадставіць на дошцы.

Заданне групе “БЕЛЫЯ” вызначыць памер верша.

  1. Раздзяліце 2 першыя радкі на склады, прастаўце націск, аддзяліце стопы і вызначце памер па схеме ( на дошцы прадставіць вынік работы групы)

- - / - - / - - / - -

- - / - - / - - / - - ХАРЭЙ

2) - - / - - / - - / - -

- - / - - / - - / - - ЯМБ

Даведка: ХАРЭЙ ( ад грэч. танцавальны) – адзін з памераў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершаскладання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках націскных або ненаціскных складоў з націскам на першым складзе.

АС: Як вы лічыце, чаму М.Багдановіч да свайго верша ўзяў эпіграфам словы П.Верлена “Музыка перш за ўсё”. Што адчулі падчас аналізу верша?

У паэзіі М. Багдановіча ўсе гарманічна зліваецца: і гукі, і фарбы, і пачуцці. Нездарма на яго словы напісана цудоўная музыка. Паслухайце яе.

Разгледзьце ізноў свае малюначкі, пакіньце толькі тыя, якія адпавядаюць зместу нашага верша? Чаму вы так лічыце? Мы шмат сёння гаварылі пра вясну, славілі яе. А як вы назавяце сённяшні ўрок? (Гімн вясне)

А зараз давайце выразна прачытаем верш, стараючыся перадаць гукі ветру, чароту, колер сонца, палёт сінякрылага матылька, гімн вясне, ціхі сум.

АС: ці ўдалося перадаць усе пачуцці?

АС: А як выдумаеце, для чаго напісаў М.Багдановіч гэты верш? (Кожны чалавек можа спасцігнуць прыгажосць прыроднай красы, але для гэтага трэба быць чуйным, адкрытым сэрцам, назіральным, каб не атрымалася так, што ўсю гэту прыгажосць адчуе “можа, толькі сам паэт”.

ІІІ. Рэфлексія:

  1. Давайце ўспомнім усё, чым займаліся на ўроку.

  2. Якія літаратуразнаўчыя тэрміны паўтарылі?

  3. Чаму навучыліся?

  4. Прааналізуйце запісаныя задачы ўрока, ці ўсе мы іх вырашылі?

  5. Праверце запісы ў рабочых лістках, ацаніце сваю работу.

  6. Ацаніце сваю дзейнасць, працягнуўшы сказ: Я на ўроку быў актыўны (пасіўны), таму што…

  7. Упішыце ў зорачкі тое, што самае важнае запомнілася на ўроку, і прымацуйце побач з вялікай зоркай.

  8. Агучце змест зорачак, ацаніце работу груп.

ІV. Дамашняе заданне: вывучыць верш М.Багдановіча “Маёвая песня” на памяць, самастойна прааналізаваць верш Р.Барадуліна.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе \"Гімн вясне\" iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе "З прыродай зліўшыся душой…"
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе “З прыродай зліўшыся душой…” (Пейзажная лірыка. Я. Колас. “О, край родны, край прыгожы!”)

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе \"Гімн вясне\" iconУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Абсталяванне: партрэт М. Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія...

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе \"Гімн вясне\" iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе \"Гімн вясне\" iconУрок беларускай літаратуры ў 9 класе
М. Багдановіча, разумення адметнасці асобы паэта, азнаямлення са зборнікам “Вянок”

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе \"Гімн вясне\" iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе \"Гімн вясне\" iconУрок па беларускай літаратуры ў 11 класе
Н. Якія яны, маладыя людзі нашага часу? Як да ІХ ставіцца грамадства? (Выказванні вучняў)

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе \"Гімн вясне\" iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе \"Гімн вясне\" iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе \"Гімн вясне\" iconУрок беларускай літаратуры ў 11´ класе
Галя асэнсаваць, у чым заключаецца загадка стылю пісьменніка, як раскрываецца сэнс жыцця жанчыны, у чым яе шчасце

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе \"Гімн вясне\" iconУрок беларускай літаратуры ў 6 класе
Дружба – вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць Беражыце дружбу, гэта самае дарагое І важнае, што ёсць у чалавека”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка