Праграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта




НазваПраграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта
Дата канвертавання28.10.2012
Памер213.85 Kb.
ТыпДокументы
Праграма тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі


Мэта: павышаць матывацыю да вывучэння мовы, развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да роднай краіны і роднай мовы.




Дата


Мерапрыемствы



Адказны


22.11.

Адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання “Спачатку было слова…”


Інфармацыйная гадзіна “Славутыя песняры зямлі беларускай”


Старт конкурсаў:

  • “Сачыняем казкі, вершы, загадкі”

  • “Складаем рэбусы, шарады, красворды”

  • “Малюем ілюстрацыі да літаратурных твораў”

Вянско Т.У.

23.11.

Інтэлектуальная віктарына для вучняў 2-3-х класаў “Знаўцы мовы”

Канановіч І.А.

24.11.

Алімпіяда па беларускай мове і літаратурным чытанні сярод вучняў 3-4 класаў.

Вянско Т.У.

25.11.

Свята паэзіі: конкурс чытальнікаў вершаў “Паэтычны алімп”

Станцэль В.І.

26.11.

Гульня-спаборніцтва для вучняў 4-х класаў “Перакладчыкі”


Выстава творчых работ вучняў

Нічыпар І.М.

27.11.

Закрыццё тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання: урачыстая лінейка, узнагароджванне пераможцаў

Вянско Т.У.



Інфармацыйная гадзіна


Тэма: “Славутыя песняры зямлі беларускай”

Мэта: бліжэй пазнёміць вучняў з біяграфіяй і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа; выхоўваць павагу і любоў да роднага слова.

Абсталяванне: партрэты Я.Купалы, Я.Коласа, карціна, фатаграфіі памятных мясцін.

Ход інфармацыйнай гадзіны

I Паведамленне тэмы і мэты.


II Гутарка па тэме.

-Паглядзіце на карціну. На ёй адлюстравана першая сустрэча знакамітых беларускіх літаратараў – Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча) і Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча). Знаходзіцца карціна ў музеі Якуба Коласа на хутары Смольня.

Творчыя шляхі Я.Купалы і Я.Коласа сышліся ў час, калі Колас працаваў у газеце “Наша Ніва”. Купала дасылаў у газету свае творы, і менавіта Колас іх рэдагаваў. З таго часу яны марылі пазнаёміцца.

Першая сустрэча паэтаў адбылася на службовай кватэры Міцкевіча на хутары Смольня (недалёка ад Мікалаеўшчыны).Калі Купала зайшоў у хату, гаспадара ў ёй не было – некуды выйшаў. Вярнуўшыся ў хату і ўбачыўшы госця, Колас абняў яго, быццам яны ўсё жыццё былі знаёмыя. Усю ноч паэты гутарылі, чыталі вершы, абмяркоўвалі новую беларускую літаратуру, разважалі пра сваіх чытачоў і нават спрачаліся.

Так пачалося іх сяброўства. Калі Колас і Купала жылі ў Мінску, яны часта сустракаліся. Дзеці Коласа радаваліся, калі прыходзіў Купала, бо ён заўсёды прыносіў ім гасцінцы. Сябры наведвалі адзін аднаго, калі хто-небудзь з іх хварэў. Любілі яны і гуляць у шахматы. Вось толькі не заўсёды на гэта хапала часу.

Калі Колас пазнаёміўся з паэмай Купалы “Курган”, ён вельмі ўразіўся. Паэт вырашыў падзяліцца сваімі думкамі з сябрам. Выйшаўшы з дому. Колас убачыў, што насустрач ідзе Купала. Аказалася, Купала перачытаў паэму Коласа “Сымон-музыка” і таксама хацеў падзяліцца сваімі ўражаннямі.

Колас пісаў: “Растуць два яблыкі на адной галінцы – і не зрастаюцца”, параўноўваючы сябе і свайго сябра Купалу. Кожны з іх – вялікі талент, у кожнага асобны творчы лёс, але жылі яны ў адзін час і марылі аб адзіным – лепшым лёсе для сваёй краіны.

(Настаўнік дэманструе фатаграфіі вескі Смольня, дзе цяпер знаходзіцца музей Якуба Коласа).


III - Якія яшчэ цікавыя звесткі пра Янку Купалу і Якуба Коласа вы ведаеце? (паведамленні вучняў)


IV Віктарына “Што ты ведаеш пра Янку Купалу і Якуба Коласа?”

  1. Назаві сапраўдныя імёны Янкі Купалы і Якуба Коласа.

  2. Дзе нарадзіліся паэты?

  3. Як звалі бацькоў Янкі Купалы і Якуба Коласа?

  4. Кім былі іх бацькі?

  5. На якое свята нарадзіўся Янка Купала?

  6. Як называецца верш, які напісаў Купала ў 12-гадовым узросце?

  7. Назаві вядомыя творы Якуба Коласа.

  8. Назаві газету, у якой працавалі Янка Купала і Якуб Колас.

  9. Як пазнаёміліся паэты?

  10. У якім годзе Янка Купала і Якуб Колас пасябравалі?

  11. Як увекавечана памяць аб паэтах?

V Віктарына “Ці ведаеш ты творы Янкі Купалы і Якуба Коласа?

З якіх вершаў узяты радкі?”

***

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

(Я.Купала “Спадчына”)

***

– Мой мілы таварыш, мой лётчык,

Вазьмі ты з сабою мяне!

Я – ведай – вялікі ўжо хлопчык

І ўмею ўжо лётаць у сне.

(Я.Купала “Хлопчык і лётчык”)

***

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,

Рэчкі, курганы, лясы,

Поўныя смутку і жальбы-нядолі,

Поўныя сумнай красы?

(Я.Колас “Родныя вобразы”)


***

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей на свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць…

(Я.Колас, урывак з паэмы “Сымон-музыка”)


VI Вынікі інфармацыйнай гадзіны.

-Што новага вы даведаліся? Што вас асабліва ўразіла?


Інтэлектуальная віктарына “Знаўцы мовы”

Мэта: развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да Беларусі і беларускай мовы.

Абсталяванне: канверты са словамі і са скорагаворкай, аркушы паперы, граматы, прызы.

Ход мерапрыемства

1-шы вучань.

Усяму вядомы свету

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Спеюць бульба, жыта, лён…

2-гі вучань.

Тут Дняпро бяжыць прывольна,

Сож, Бярэзіна, Дзвіна,

Прыпяць, шчара, свіслач, Нёман,

Вілля, Піна, Буг, Дзісна…

3-ці вучань.

Тут крыштальныя азёры –

Нарач, свіцязь. Снуды, Свір.

Полацк – наш найпершы горад,

Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір…

4-ты вучань.

Тут сыны ляцяць у космас,

Песні матчыны пяюць…

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць.

5-ты вучань.

Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, якога ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее, – гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы.

6-ты вучань.

Родная мова – душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.

Вядучы.

Добры дзень! Сёння мы сабраліся, каб зрабіць падарожжа па неабсяжнай Краіне Мовазнавіі, уладарка якой – Спадарыня Мова. У адрозненне ад многіх казачных герояў яна не хавае сваіх багаццяў ад людзей, а, наадварот, шчодра дорыць кожнаму, хто толькі захоча іх мець.

У зале сабраліся мовазнаўцы, якія ведаюць усе сакрэты мовы.

Вядучы прадстаўляе тры каманды і журы.


Конкурс “Назаві адным словам”

Даць агульную назву прапанаваным словам. За правільны адказ – 1 бал.

Пчала, жук, чмель (насякомыя).

Званочак, рамонак, васілёк (кветкі).

Верабей, ластаўка, сарока (птушкі).

Сукенка, спадніца, футра (адзенне).

Заяц, воўк, мядзведзь (звяры).

Чаравікі, боты, туфлі (абутак).

Сакавік, студзень, кастрычнік (назвы месяцаў).

Панядзелак, аўторак, серада (дні тыдня).

Лета, восень, зіма (поры года).

Ліпа, дуб, клён (дрэвы).

Агурок, фасоля, морква (агародніна).

Яблык. груша, сліва (садавіна).

Стол, шафа, ложак (мэбля).


Конкурс”Складзі прыказку”

Кожная каманда атрымлівае канверт са словамі. За 2 хвіліны трэба скласці прыказку, прачытаць яе і растлумачыць сэнс. За поўны адказ – 2 балы.

Пры сонейку цёпла, а пры мамцы добра.

Родная зямля мякчэйшая за чужую пярыну.

Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.


Конкурс “Пагуляем у рыфмы: жывы – нежывы”

Кожнай камандзе прапанаваны словы, якія абазначаюць назвы жывых прадметаў, да іх трэба падабраць рыфму, каб атрымаўся нежывы прадмет. Напрыклад: рак – мак. За правільны адказ –

1 бал.

каза (лаза) вожык (ножык)

жабка (шапка) кошка (дошка)

мышка (лыжка) ліска (міска)


Конкурс “Скорагаворкі”

Кожная каманда атрымлівае канверт са скорагаворкай. Вучні вызначаюць прадстаўніка ад каманды, які будзе прагаворваць скорагаворку ўслых. Улічваецца хуткасць, выразнасць, дакладнасць. На падрыхтоўку адводзіцца 2 хвіліны. За адказ без памылак – 5 балаў, за памылкі балы зніжаюцца.

Белы бусел баіў байку беламу зайку.

Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух.

Мілая мама мыла мылам малую Мілу.


Конкурс “Наадварот”

Падабраць словы з супрацьлеглым значэннем За кожны правільны адказ – 1 бал.

Ранак, зіма, высока.

Мяккі, шырокі, часта.

Чысты, бярэ, цяжка.


Конкурс “Школьны дыктант”

На аркушы паперы каманды запісваюць адказы, перадаюць журы. За кожны правільна запісаны адказ – 1 бал.

“Люстэрка “ вучня (дзённік).

Прылада для пісьма (ручка).

Школьная сумка (партфель).

Чалавек, які дае веды дзецям (настаўнік).

Памяшканне для заняткаў у школе (клас).

Мэбля ў класе для вучняў (парта).


Конкурс “Загадкі”

За кожную правільную адгадку – 1 бал.

Што можна бачыць з заплюшчанымі вачыма? (сон)

Што плавае без вады?(воблака)

Што ідзе без ног? (гадзіннік)

Хто стукае, грукае, а нідзе яго не відаць? (гром)

Якое імя расце ў жыце? (Васілёк)


Конкурс “Выправі памылку”

За кожны правільны адказ – 1 бал.

“Малако дае карова”, –

Напісаў на кошцы Вова. (Дошцы)

Закрычаў Рыгорка:

“З неба ўпала горка!” (Зорка)

Назбіралася народу.

Дзіва, поўны вулей лёду. (Мёду)

Весела звініць збанок,

Кліча: “Дзеці, на ўрок”. (Званок)

Не праедзем, дружа,

На дарозе ружа. (Лужа)

Кажа Славік Светцы:

“Цесна тыгру ў кветцы”. (Клетцы)


Конкурс “Наборшчыкі”

З прапанаваных літар скласці як мага больш слоў, запісаць на ліст паперы. На падрыхтоўку адводзіцца 2 хвіліны. Каманда, у якой запісана большая колькасць слоў, атрымлівае 3 балы, астатнія – 2 балы. Дадатковы бал прысуджаецца той камандзе, якая складзе саме доўгае слова.

А, К, Т, Ы, Г, А, Р, М, А (граматыка)


Конкурс “Метаграмы”

У зыходным слове замяніць адну літару. каб атрымалася іншае слова. За правільны адказ – 2 балы.

З “м” расту я на градзе.

З “р” я поўзаю ў вадзе.

(Мак – рак)

У лесе з “б” мяне шукаеш

І з прыемнасцю зразаеш.

Калі “б” на “п” заменіш –

Сцеражыся: захварэеш!

(Грыб – грып)

З “е” дружу з будаўнікамі.

З”а” купляй у хлебнай краме.

(Бетон – батон)


Журы падводзіць вынікі конкурсаў. Пераможцы ўзнагароджваюцца граматамі і прызамі.


Алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратурнаму чытанню

для вучняў 3-х класаў


1. Запішыце словы ў два слупкі:

1) словы, дзе ўсе зычныя гукі глухія

2) словы, дзе ўсе зычныя гукі звонкія

Гульня, вярба, шапка, каса, кошка, зязюля, косіць, бульба.

2. Перакладзіце на беларускую мову.

А) На грядке длинный и зеленый, а в бочке желтый и соленый.

Б) В наших лесах живут разные звери.

3. Замяніце дадзеныя выразы адным словам.

А) Вучань першага класа.

Б) Той, хто вучыцца або вучыўся ў адным класе.

В) Той, хто працуе на будаўніцтве.

Г) Той, хто займаецца пчалярствам.

Д) Той, хто ўмее рабіць і рамантаваць печы.

4. Запішыце насупраць дадзеных слоў па адным сіноніме (слова блізкае па значэнню).

Урач-________ тайга-________________

Айчына-___________ праціўнік-_______________

Воін-______________ узвышша-_______________

Поўсць-____________ сябар-___________________ .

5. Разбярыце словы па саставу.

Вада, узгоркі, водны, падводная (лодка).

6. Устаў прапушчаныя літары.

Басе…н, в…раб…й, бера…, в…рас…нь, біблі…т…ка, від..л..ц, вокла…ка, в..ч..ра.

7. Злучы стрэлкамі фразеалагізм з адпаведным значэннем:

А) вушы натапырыць а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць

Б) за адным махам б) хутка (павінна адбыцца штосьці)

В) душа ў душу в) насцярожыцца, з вялікай увагай слухаць

Г) не сёння-заўтра г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць

Д) языком малоць д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім.

8. Да якога жанру фальклору адносяцца гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.

Пятро, Пятро, а) песня

Падай вядро. б) лічылка

Карове піць – в) калыханка

Табе жмурыць.

9. Да каго людзі звяртаюцца ў заклічцы? Падкрэсліце гэтыя словы.

Сонейка, сонца,

Выгляні ў аконца,

Пасвяці нам трошку,

Дам табе гарошку!

Адказы на алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў


1.1) словы, дзе ўсе зычныя гукі глухія: шапка, каса, кошка, косіць.

2) словы, дзе ўсе зычныя гукі звонкія: гульня, вярба, зязюля, бульба.


2.1) На градцы доўгі і зялены, а ў бочцы жоўты і салены.

2) У нашых лясах жывуць розныя звяры.


3.А) першакласнік.

Б) аднакласнік.

В) будаўнік.

Г) пчаляр.

Д) пячнік.


4. Урач-доктар (лекар) тайга-пушча

Айчына-Радзіма (Бацькаўшчына) праціўнік-вораг

Воін-салдат (баец) узвышша-узгорак

Поўсць-шэрсць сябар-таварыш.


5. Вада, узгоркі, водны, падводная (лодка).


6. Басейн, верабей, бераг, верасень, бібліятэка, відэлец, вокладка, вячэра.


7. А) – в)

Б) – д)

В) – а)

Г) – б)

Д) – г)


8. б).


9. Сонейка, сонца.


Алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратурнаму чытанню

для вучняў 4-х класаў

1. Размінка.

А) Як запісаць метрапалітэн пяццю літарамі?

Б) Якая дэталька меншая: маленькая, мініяцюрная ці мікраскапічная?

В) Які больш небяспечны – злы ці люты?

2. Прачытайце прымаўкі. Адной рыскай падкрэсліце літары, якія абазначаюць звонкія гукі. Якія з іх абазначаюць парныя гукі? Падкрэсліце іх дзвюма рыскамі.

Слова даражэй за золата.

Слова не верабей: выпусціш – не зловіш.

3. Растлумачце значэнне дадзеных слоў адпаведнымі беларускімі.

Антракт-___________

Аратар-____________

Аргумент-__________

Галкіпер-___________

4. Падкрэслі частку слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе:

Прыстаўка, корань, суфікс, канчатак.

5. Растлумачце розніцу ў значэнні слоў “прыёмнік” і “прыёмшчык”, “ганаровы” і “ганарысты”, “цікавы” і “цікаўны”.

6. Злучы стрэлкамі фразеалагізм з адпаведным значэннем:

А) вушы натапырыць а) вельмі дружна, у поўнай згодзе жыць

Б) за адным махам б) хутка (павінна адбыцца штосьці)

В) душа ў душу в) насцярожыцца, з вялікай увагай слухаць

Г) не сёння-заўтра г) гаварыць абы-што, без толку балбатаць

Д) языком малоць д) заадно, адначасова, з чым-небудзь другім.

7. Прачытай. Складзі са слоў сказы. Запішы сказы так, каб атрымаўся тэкст. Вызнач, які гэта тэкст: апавяданне ці апісанне.

Дзяніска, кардонку, маленькую, адкрыў.

Светлячок, быў, гэта.

Ён, убачыў, агеньчык, светлы.

Хлопчык, вачэй, не, адарваць, цуда, ад, гэтага, мог.

Які, ён, як, зялёны, казцы, у!

Жучок, на, падобны, зорачку, быў, малюсенькую.

Светлячок, на далоні, ляжаў, і, свяціў.

8. Знайдзіце словы для характарыстыкі мурашкі ў вершы “Спрэчка звяроў” К.Цвіркі. Абвядзі літару з правільным адказам.

Між травы якраз памалу а) лянівая

Тут мурашка прапаўзла. б) працавітая

На спіне без крыку і гулу в) старанная

доўгі сук яна цягнула. г) сціплая.

9. Якім падзеям адпавядаюць пералічаныя песні? Укажы стрэлкамі.

А. “Калядкі” а) час жніва

Б. “Жавароначкі, прыляціце” б) Каляды

В. “Жніўная” в) прыход вясна

Адказы на алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратурнаму чытанню для вучняў 4-х класаў


1. А) метро

Б) мікраскапічная

В) люты.


2. Слова даражэй за золата.

Слова не верабей: выпусціш – не зловіш.


3. Антракт- перапынак

Аратар- прамоўца

Аргумент- доказ

Галкіпер- варатар.


4. Канчатак.


5. Прыёмнік – апарат для прыёму сігналаў, мовы, музыкі; установа, якая прымае каго-небудзь для далейшага размеркавання

Прыёмшчык – работнік, які займаецца прыёмкай чаго-небудзь

Ганаровы – які карыстаецца пашанай.

Ганарысты – фанабэрысты, самаўпэўнены, пагардлівы

Цікавы – які выклікае цікавасць; забаўны, незвычайны

Цікаўны – які імкнецца ўсе ведаць.


6.А) – в)

Б) – д)

В) – а)

Г) – б)

Д) – г)


8. б)


7. Дзяніска адкрыў маленькую кардонку. Ён убачыў светлы агеньчык. Гэта быў светлячок. Жучок быў падобны на малюсенькую зорачку. Які ён зялёны, як у казцы! Хлопчык не мог адарваць вачэй ад гэтага цуда. Светлячок ляжаў на далоні і свяціў.


9.А-б).

Б-в)

В-а).


Гульня-спаборніцтва “Перакладчыкі”


Мэта: узбагачаць слоўнікавы запас вучняў, вучыць карыстацца беларуска-рускім слоўнікам, развіваць пазнавальны інтарэс, выхоўваць любоў да роднай мовы.

Абсталяванне: слоўнікі, табліцы, граматы, прызы.


Ход мерапрыемства

Удзельнікі дзеляцца на дзве каманды. Каманды атрымоўваюць аднолькавыя заданні – трэба перекласці словы з беларускай мовы на рускую. Дазваляецца карыстацца слоўнікамі. Хто справіцца хутчэй і без памылак, атрымлівае 2 балы, другая каманда – 1 бал.

Птушыны слоўнік” “Збяры букет”

амялушка




аксаміткі




арол




браткі




берасцянка




валошка




бусел




вяргіня




верабей




гваздзік




галка




гладыёлус




глушэц




дзьмухавец




голуб




званочак




зязюля




касач




кнігаўка




лілея




крумкач




півоня




крыжадзюб




рамонак




пугач




ружа




сітаўка




фіялка




цецярук




флёкс




шпак




цюльпан






Запомні часткі раслін” “Назбірай ягад”

галіна




брусніцы




пупышка




журавіны




вершаліна




касцяніцы




сцябло




маліны




гронка




парэчкі




струк




суніцы




кветка




чарніцы




Пасадзі дрэвы і кусты” “Збяры садавіну і агародніну”

агрэст




агурок




бэз




бульба




бяроза




бурак




вербалоз




гарбуз




елка




кавун




рабіна




морква




сасна




радыска




таполя




рэдзька




чаромха




фасоля




шыпшына




цыбуля




ядловец




часнок




язмін




яблык






Слоўнік настрою”

бадзёры




лагодны




гарэзлівы




легкадумны




дзіўны




летуценны




жудасны




маркотны




задуменны




пакрыўджаны




занепакоены




пануры




збянтэжаны




урачысты




змрочны




чароўны






Журы падводзіць вынікі, узнагароджвае каманду-пераможцу.


Літаратура:

Пяткова Ю. “Два яблыкі на адной галінцы”. – Рюкзачок. – 2008, №10, с.4-6.

Пачатковая школа. – 2010, №2, с.26-27.

Пачатковая школа. – 2009, №11, с.10-16.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта iconПытанні да дзяржаўнага экзамену па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання» для студэнтаў 6 курса груп па завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнаці «Пачатковая адукацыя» (6ПАзс/09)
Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет І задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы І метады...

Праграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта iconПраграма Тыдня беларускай І рускай моваў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі
Мэта Тыдня: выклікаць цікавасць вучняў да вывучэння беларускай І рускай моваў, раскрываць індывідуальныя творчыя здольнасці І пазнавальныя...

Праграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта iconТыдзень беларускай мовы І літаратурнага чытання
Мэта: расшыраць літаратурныя ўяўленні вучняў аб тврах фальклора: казках, песнях, гульнях, загадках, прыказках; выхоўваць павагу да...

Праграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта iconТыдзень беларускай мовы І літаратуры ў пачатковых класах
У школе мы вывучаем родную мову, размаўляем І чытаем на ёй. Але ўсвядоміць значымасць І веліч яе можна толькі тады, калі паглыбляем...

Праграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта iconМазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
Вучэбная праграма складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для...

Праграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта iconУрок асноўная форма арганізацыі вучэбных заняткаў. Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. Пабудова ўрока ў залежнасці ад яго зместу
Пытанні да экзамену ў летнюю сесію па дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для студэнтаў 5 курса...

Праграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта iconУрок асноўная форма арганізацыі вучэбных заняткаў. Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. Пабудова ўрока ў залежнасці ад яго зместу
Пытанні да экзамену ў летнюю сесію па дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для студэнтаў 5 курса...

Праграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта icon2 7 6 5 4 атава
Выданне гуртка літаратурнага краязнаўства “Атава” І кафедры беларускай мовы І літаратуры гімназіі №10 г. Гомеля

Праграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта iconАд задумы да ўвасаблення, або як выпускаецца "Атава"
Выданне гуртка літаратурнага краязнаўства “Атава” І кафедры беларускай мовы І літаратуры гімназіі №10 г. Гомеля

Праграма тыдня беларускай мовы І літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта iconПраграма тыдня беларускай мовы
Запрошаны да ўдзелу дырэктар Інстытута мовы І літаратуры, старшыня Міжнароднага камітэта славістаў прафесар, член-карэспандэнт А....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка