Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта




НазваБернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта
Дата канвертавання28.10.2012
Памер15.27 Kb.
ТыпДокументы
Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта


Тым, хто цікавіцца гісторыяй шахмат на беларускіх землях, імя А. С. Бернштэйна мусіць нешта казаць... У часопісе «64. Шахматы и шашки в рабочем клубе» (№ 4, 1925) знайшлася больш-менш падрабязная біяграфія маладога чалавека, які пачынаў як шахматны кампазітар, а стаў моцным першакатэгорнікам. Нарадзіўся ён у 1902 г. у Бабруйску і пачаў гуляць у шахматы ў 9 гадоў. «У 14 гадоў ён ужо з поспехам змагаецца з мясцовымі шахматыстамі і захапляецца складаннем задач. Выпадкова ў Бабруйск прыязджае чэшскі маэстра Громадка (1917 г.) і мясцовыя наймацнейшыя аматары арганізуюць турнір з яго ўдзелам. У гэтым турніры А. С. Бернштэйн дзеліць першы прыз з [Карэлам] Громадкай і [Саламонам] Розенталем, прычым выйграе турнірную партыю ў маэстра. У 1921 г. пасля чатырохгадовага перапынку ў гульні Бернштэйн прыязджае ў Маскву, дзе ўдзельнічае ў турніры ІІ катэгорыі і бярэ ў ім 2-гі прыз… Восенню 1923 г. удзельнічае ў турніры шахгуртка 1-га Маскоўскага дзяржуніверсітэта, дзе і заваёўвае прыз і званне чэмпіёна ўніверсітэта… Перамога ў малым турніры-чэмпіянаце Масквы [1925 г.] дае т. Бернштэйну ганаровае званне іграка І катэгорыі А».

«Малы чэмпіянат» – гэта кшталт першай лігі. А. Бернштэйн і пазней даволі паспяхова выступаў у Маскве. Р. К. Шукевіч-Траццякоў не забываўся запрашаць яго да ўдзелу ў ІІ Усебеларускім шахз’ездзе ўлетку 1925 г. («64», № 11, 1925) і ў чэмпіянаце БССР 1928 г. («Шахматный листок», № 18, 1928), але нешта не складвалася. У 1926 г. А. Бернштэйн падзяліў 5–6-е месцы ў чэмпіянаце сталіцы (з Грыгор’евым), у 1928 г. – крыху палепшыў свае вынікі (3–4-е месцы з Сяргеевым). У 1928 г. ён наракаў на перагружанасць працай, якая не дазволіла грунтоўна падрыхтавацца да турніру: тым не менш, супраць майстроў гэты першакатэгорнік набраў 3,5 ачкі з 5 (+3-1=1). Выглядае, выхадзец з Бабруйска сам быў блізкі да заваявання майстарскага тытулу, але ў 1930-я гг., амаль як яго знаёмец па 1917-м годзе С. К. Розенталь, паступова адышоў ад удзелу ў сур’ёзных спаборніцтвах. У «Чырвонай змене» 01.08.1934 была надрукавана двуххадоўка А. Бернштэйна з Масквы, якая брала ўдзел у конкурсе ВСФК Беларусі, але няма пэўнасці, што склаў яе іменна выхадзец з Бабруйска. Дзе і як скончыўся жыццёвы шлях А. С. Бернштэйна, пакуль няясна – мо чытачы пра гэта нешта ведаюць?


(«Альбино плюс», № 53, август 2012)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта iconЧэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету, шматразовы чэмпіён
Чэмпіён XVIII алімпійскіх гульняў у Токіо (1964 год), срэбраны прызэр Гульняў XIX алімпіяды ў Мэхіка (1968 год). Рэкардсмэн сьвету,...

Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта iconБітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім
Вкл І вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім полі на беразе Дняпра, у 5 км ад Воршы. Бітва скончылася абсалютнай перамогай...

Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта iconПрадзед супраць Менгарвыканкама
Маскоўскага раёна г. Мінска адбыўся першы грамадзянскі працэс па скарзе Сяргея Прадзеда на неправамерную адмову ў правядзенні масавага...

Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта iconСцежкі Бабруйска
Ення валютных сродкаў у рэспублiку з'яўляецца развіццё турызму. З улікам гэтага прынята нацыянальная праграма. Для гэтай мэты неабходна...

Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта iconПраекта Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбыўся майстар-клас «Даўняя літаратура ў культурным працэсе сучаснасці» кандыдата філалагічных...

Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта iconУ адпаведнасці з парадкам прыёму на факультэт павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта, зацверджаным Загадам рэктара ад 25 сакавіка 2009 г. №118–ОД, залічаны ў якасці слухачоў з 06....

Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта iconУ адпаведнасці з парадкам прыёму на факультэт павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта, зацверджаным Загадам рэктара ад 25 сакавіка 2009 г. №118–ОД, залічаны ў якасці слухачоў з 06....

Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта iconПалажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў
Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бдукм прымаецца з мэтай сацыяльнай абароны студэнтаў універсітэта, выканання...

Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта iconCёння І пятнаццаць гадоў назад
Памятаюцца доўгія чэргі людзей па білет у тэатр. 3 вірлівага маскоўскага натоўпу тэлежурналісты спынялі многіх, І на пытанне: “Што...

Бернштэйн з Бабруйска – чэмпіён Маскоўскага ўніверсітэта iconСкончыў музычную школу па клясе фортэпіана (ажно 8 клясаў!). Летась скончыў факультэт журналісткі бду. Двухразовы чэмпіён Беларусі па інтэлектуальных гульнях
Лічыць сябе “літаратурным аматарам”, а не прафэсіяналам, піша толькі ў часы натхненьня, пад настрой. Прызнаецца, што слава І вядомасьць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка