«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу




Назва«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу
Дата канвертавання28.10.2012
Памер17.17 Kb.
ТыпДокументы
«Наша Ніва», № 20, 2 чэрвеня 2006 г.


ВІДОЧНАЯ ЧАСТКА АЙСБЕРГУ


Індыйскія мудрацы параўноўвалі шахматы з акіянам, у якім і камар нап'ецца, і слон выкупаецца. Мабыць, яны мелі рацыю. На «ўікэнд фізкультурніка» (20-21 траўня) у Менску ладзіліся зусім розныя шахматныя імпрэзы: чэмпіянаты Беларусі па хуткіх шахматах сярод хлопчыкаў і дзяўчат, першынство краіны ў рашэньні шахматных кампазыцыяў.

«Хуткія шахматы» – баржджэй забава, чым мастацтва ці навука. Вынікі, паказаныя ў спаборніцтвах са скарочаным кантролем (30 або 15 мінут на партыю), ня сьведчаць аб рэальнай моцы шахматыста. Усё ж назавём маладых гульцоў, якім найчасьцей пасьміхалася ўдача: Вольга Салаўёва з Оршы, Кірыла Ступак зь Менску.

У палажэньні аб турніры рашальнікаў гаварылася аб «папулярызацыі шахматнай кампазыцыі» згодна з рэглямэнтам ФІДЭ і пад кіраўніцтвам Беларускай фэдэрацыі шахмат. Аднак апошняя не падбала ня тое што пра рэкляму, а нават пра годнае памяшканьне для першынства краіны. Чатырнаццаць рашальнікаў, многія зь якіх прыбылі ў Менск за свой кошт, доўга парыліся ў цесных вучэбных клясах на Маркса, 10.

Пераможцам у каторы раз выявіўся 57-гадовы майстар спорту Валер Фрыгін – намдырэктара па вучэбнай рабоце 227-й магілёўскай вучэльні. Ён страціў балы на двух- і троххадоўках, затое даў рады этудам, шматхадоўкам, задачам на зваротны і каапэратыўны мат. Судзьдзя ўручыў яму кубак з надпісам… «чэмпіянат Беларусі па шахматах 2004 году». Леташні трыюмфатар Аляксандар Булаўка выглядаў стомленым. Дарма што заданьні здаліся яму лёгкімі, да фінішу прадпрымальнік з Клічава прыйшоў другім. «Бронза» – у гомельскага інжынэра Віктара Зайцава.

Прызэрамі конкурсу сталі вядомыя шахматныя кампазытары, што вытлумачальна: маючы досьвед складаньня задач і этудаў, лягчэй разьвязваць чужыя. Аднак у Палацы шахмат мы назіралі відочную частку айсбергу: рашальніцтва ня ёсьць чыста кампазытарскай справай. Сотні, а мо тысячы беларусаў бавяць час за шахматнай дошкай, шукаючы хараства... Шкада, што на тое пакуль не зважаюць ні ў фэдэрацыі шахмат, ні ў Мінспорту, ні ў Мінкультуры.

ВР




РАШЫЦЕ ЗАДАЧУ

Мат за 2 хады.





Адказ: 1. Ke5! (падманлівы сьлед – 1. Фd6 Фb5!). Паводле арбітра Ўладзімера Сычова, адно з найскладанейшых конкурсных заданьняў. Cёлета на двуххадоўках пагарэлi такія «зубры», як браты Вадзім і Зьміцер Жылко, лідэр менскіх рашальнікаў Уладзімер Барташ.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу iconНаша Ніва, №22, 16 чэрвеня 2006 г. Турын без плашчаніцаў
«агульных» алімпійскіх гульняў… Падобна, правадыр калмыкаў будзе дарыць абяцанкі яшчэ колькі год: эўрабізнэсовец Бэсэл Кок перайграны...

«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу iconНаша Ніва, №24, 30 чэрвеня 2006 г. Гросмайстар разьбіраў палёты
Алімпіяда ў Турыне пакінула ў аматараў шахмат прысмак горычы. Уразіў выступ мужчынаў: беларусы выйгралі шэсьць матчаў запар, але...

«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу icon«Наша Ніва», №14, 7 красавіка 2006 г
У сярэдзіне сакавіка за першынство ў Менскім палацы шахмат І шашак змагаліся 14 мужчынаў, 12 жанчын

«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу iconЭсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"
Валянцін акудовіч. Без нас. Эсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва"

«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу iconElementy składowe sylabusu
...

«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу icon«Наша Ніва», №18, 19 траўня 2006 г. Два сьветы, два чэмпіянаты
У сьвеце – падрыхтоўка да перавыбараў прэзыдэнта фідэ І аб’яднальнага матчу Тапалаў-Крамнік, у нас – чэмпіянаты краіны сярод вну...

«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу iconНаша Ніва, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы
Аднак у сярэдзіне ліпеня ў Беларускую фэдэрацыю шахмат паступіла заяўка з фідэ на «малых чэмпіёнаў», І нашы трэнэры ды чыноўнікі...

«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу iconНаша Ніва, №29, 11 жніўня 2006 г
Аляксандр Супонеў змагаўся з прадстаўнікамі Францыі І манголіі на 27-м чэмпіянаце сьвету сярод аматараў у Сасэба ля Нагасакі. Набраў...

«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу icon"Наша Ніва", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць
Усё болей І болей кампазытараў Беларусі (сярод ІХ вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап І пэнсыянэр Павал Радзюк) аддаюць...

«Наша Ніва», №20, 2 чэрвеня 2006 г. Відочная частка айсбергу icon«Наша Ніва», №16, 28 красавіка 2006 г. Чалавек І «шахматны геній»
Часьцяком яму даводзіцца туга: «геній» гуляе ў сілу міжнароднага майстра, а сябар – кмс з абмежаваным дэбютным рэпэртуарам. Таму...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка