Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 "Славянская філалогія" мінск 2003




НазваПольская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 "Славянская філалогія" мінск 2003
старонка4/9
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.73 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9
ЛІТАРАТУРА:


Kazimierz-Przerwa Tetmajer. Poezje. Warszawa, 1969

Jabłońska K. Kazimierz Tetmajer. Próba biografii. Kraków, 1969

Miałem kiedyś przyjaciół...Wspomnienia o K. Tetmajerze. Kraków, 1972

Podraza-Kwiatkowska M. „Wędrowiec przez pustki wieczyste”. O poezje K. Tetmajera // Zycie Literackie, 1968, №24

Хмяльніцкі М.М. Казімеж Тэтмаер // Беларуская энцыклапедыя. Т.16. – Мінск, 2002.-с.913

ЛЕАПОЛЬД СТАФ

(1878-1957)


Дэбютаваў Стаф у 1901 годзе зборнікам “Сны аб магутнасці” („Sny o potędze”). З большым ці меншым інтэрвалам з’яўляюцца наступныя паэтычныя кнігі польскага паэта: “Дзень душы” („Dzień duszy”, 1903), “Птушкам нябесным” („Ptakom niebieskim”, 1905), “Квітнеючая галінка” („Gałąź kwitnąca”, 1908), “Усмешкі часу” („Uśmiechy godzin”, 1910), “У цяні мяча” („W cieniu miecza”, 1911), “Лебедзь і ліра” („Łabędź i lira”, 1914).У ранняй творчасці Леапольда Стафа можна вылучыць тры лініі мастацкіх пошукаў: непасрэднае наследаванне традыцый бліжэйшых папярэднікаў – заходнееўрапейскіх і айчынных; праграмнае, дэкларатыўнае адштурхоўванне, адкрытае супрацьстаянне ім, і, нарэшце, больш складаныя, неадназначныя адносіны да традацыі, мастацкага вопыту папярэднікаў, своеасаблівае прыцягненне-адштурхоўванне.

Ранні Стаф вырас і сфармаваўся ў атмасферы паэзіі 1890-ых гг. і ў пачатку сваёй творчай дарогі яму было цяжка разарваць сувязі з традыцыяй. Аднак унутрана ён хутчэй за ўсё супраціўляўся гэтаму ўплыву. У яго паэзіі адчувальная падвоенасць, сімвалічным адлюстраваннем якой становяцца “сны пра магутнасць” і “сны пра стомленасць”. Стафу было чужое песімістычнае светаўспрыманне, аднак у паэзіі ён не можа пазбавіцца настрою адзіноты, самоты, меланхоліі, тугі, калі “мілей за вясну здаецца восень”. З сімвалісцка-імпрэсіяністычнай традыцыяй ранні Стаф звязаны і канцэпцыяй асобы, якая адасобілася ад свету і людзей, і атмасферай непакою, і сімвалісцкай вобразнасцю, і імпрэсіяністычнымі канструкцыямі і прыёмамі. Паэт падчас іранічны ў адносінах да “слабога”, улюбёнага ў Нірвану Тэтмаера, аднак рэха тэтмаераўскай паэзіі знойдзем у матывах, настраёвасці, у стафаўскіх восеньскіх мроях. Шмат вершаў у першых зборніках Стафа, у якіх цяжка ўстанавіць, дзе заканчваецца знешні свет і пачынаецца ўнутраны. Пейзаж размыты, раствораны ў лірычным перажыванні, шматзначны і хісткі (імпрэсіяністычна мяккі колер, размытыя контуры). На ранняга Стафа аказаў уплыў і Поль Верлен. Польскі паэт стварае асабістую варыяцыю яго вядомай “Восеньскай песні”, а пазней адрасуе яму і цудоўны “Санет”. Асабліва гэта заўважальна ў вершы “Восеньскі дождж” („Deszcz jesenny”), які рэпрэзентуе ўсю яго мастацкую сістэму.

З самага пачатку ў паэзіі Стафа былі відавочнымі настроі, супрацьлеглыя стомленасці і песімізму, яны выяўлялі як бы стан унутранага пратэсту. Тут заўважальны ўплыў Ніцшэ, філасофія пагарды якога ў адносінах да слабасці старэйшага пакалення была больш выйгрышнай, чым песімізм Шапэнгаўэра, што быў уласцівы дэкадэнцкай паэзіі. Стаф знаходзіўся ў сілавым полі Ніцшэ. Прымаючы яго галоўныя пастулаты і ідэі, польскі паэт іх творча адаптаваў і ўзгадняў у адпаведнасці са сваім светапоглядам, спрабаваў сінтэзаваць іх з фундаментальнымі хрысціянскімі катэгорыямі Веры, Надзеі і Любові. Мары пра магутнасць былі чымсьці ў значнай ступені унутраным, асабістым і духоўным жаданнем такога пашырэння і паглыблення жыцця душы, калі дасягаецца абсалютная ўлада над сабой і над светам. Пацверджаннем гэтаму можа служыць хрэстаматыйны верш Леапольда Стафа “Каваль”(„Kowal”), у якім гартаванне ўласнай магутнасці лірычнага героя становіцца жаданнем усяго жыцця, мерай яго сэнсу. Адкрывае гэты твор Стафа споведзь сімвалічнага тварца, які выконвае ўласнае загартаванае, мае мужнае і моцнае сэрца воіна і рыцара, здольнае супрацьстаяць слабасці і стомленасці. З дапамогай карцін барацьбы або працы паэт дэманструе чалавека актыўнага, які свядома фарміруе сваю асобу. У санеце прасочваецца выклік былым кумірам, і гэта па сутнасці выклік рэчаіснасці, хаця і перанесены ў метафізічную плоскасць. Строга-чаканная арганізацыя вершаванай, сінтаксічнай і інтанацыйна-рытмічнай пабудовы як бы заглушае пачуццё, страсць, пластычней, выразней адцяняючы галоўную думку. Перадаючы нарастаючы драматызм, паэт знаходзіць як быццам простыя, але вельмі выразныя словы, прымяняючы дынамічныя канструкцыі з дзеясловаў і назоўнікаў, амаль пазбягаючы эпітэтаў, да месца выкарыстоўваючы інверсію. Антытэза ўнутранага і знешняга светаў складае цэнтральны план санета. Паэт непрымірымы да сучаснага яму свету, і гэта непрымірымасць датычыцца сферы маральна-этычнай: сцвярджаецца сіла чалавечага духу, які здольны паўстаць супраць агульнапрынятых каштоўнасцей, але мэты барацьбы не вызначаны. Аўтар сам стварае і ў той жа час усведамляе ілюзорнасць сваёй мары. Гэта думка выражана ў заключных радках санета.

Адпаведнікам такой духоўнай перамогі на грунце мастацтва павінна была стаць паэзія, якая сцягвае відавочны хаос свету і ператварае яго ў мастацкую гармонію. Выявілася гэта асабліва ў форме санета, які найбольш адпавядаў гэтай задачы. Паэзія Стафа ў першых зборніках засведчыла адна з першых у эпоху “Маладой Польшчы” перавагу суб’ектыўных, інтымных, замкнёных у коле настрою, а таму універсальных, бо выражалі змест душы, вечных матываў. Была гэта лірыка ў значнай ступені рэфлектыўная, якая імкнулася ахапіць думкай усё багацце свету і душы чалавечай і ператварыць яго ў мудасць. Менавіта гэтым адрознівалася творчая індывідуальнасць Стафа ад паэзіі Тэтмаера, багаборчых бунтаў Каспровіча.

Жыццё ўсцяж раскрывала перад паэтам сваё багацце, прыгажосць, і ён імкнуўся увасабляць іх у мову мастацтва на самым высокім эстэтычным узроўні. Галоўнае прызначэнне паэта па Стафу – адвечныя пошукі ідэалу. Лірыка Стафа была тэматычна досыць разнастайнай. Паэт лічыў, што ўсё годна паэзіі, годна паэтычнага ўвасаблення і паэтычнай апрабацыі: зямля і неба, імгненне і вечнасць, горад і вёска, паўсядзеннасць і летуценнасць, праца і адпачынак... Гэта надавала універсальны характар яго лірычным творам. З першых сваіх крокаў паэзія Стафа становіцца паэзіяй прызнання, паэзіяй яснай думкі і строгай мастацкай канструкцыі. Ніцшэанскі віталізм спалучаецца з уласцівай стафаўскай індывідуальнасці прывязанасці да паўсядзённасці. Стаф разрывае кола младапольскіх паэтычных штампаў і набывае свой асабісты голас, адраджаючы “неакласічны” напрамак у польскай паэзіі. Менавіта ў гэты перыяд ён быў цесна звязаны з кракаўскім часопісам “Музейон” („Muzejon”), які быў звернуты супраць эстэтыкі мадэрнізму, папулярызаваў мастацтва Антычнасці і Рэнесансу, французскага класіцызму і польскага Адраджэння. Стаф хоць і не здзіўляе навізной сваіх паэтычных форм, але нязменна імкнецца да дасканаласці. Незвычайна дакладным паўстае стафаўскі лірычны малюнак, яго лініі яскравыя, а канструкцыі – лагічна простыя. Шматстайныя ў Стафа паэтычныя жанры і стылі ( у межах толькі “класічнага” Стафа мы сустракаемся з формай санета, скерцо, балады і псіхалагічнай мініяцюры), незвычайна багатая сфера рыфмоўкі і рытмікі (улюбёны Стафам – трынаццаціскладовік).

Праз усё жыццё пранёс веру ў пераемнасць чалавечай культуры, яго паэзія сцвярджае ідэал гуманнасці і дабра. У дзесятыя гады дваццатага стагоддзя прэвалюе гарманічнае ўспрыманне свету, лірыка, што адлюстравала яго роздумы аб чалавеку, яго пошуках і сумненнях. Леапольд Стаф разважае аб таямніцы кахання, аб загадцы жаночай існасці, але яго лірыка – з яе схільнасцю да псіхалагізацыі кахання і ўвасаблення жаночага вобраза – застаецца ў рэчышчы паэтычнай традыцыі XIX ст.

1   2   3   4   5   6   7   8   9

Падобныя:

Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 \"Славянская філалогія\" мінск 2003 icon1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія»
Ф 19 Фальклорная практыка : вучэб праграма для студэнтаў І курса філалагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21...

Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 \"Славянская філалогія\" мінск 2003 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 \"Славянская філалогія\" мінск 2003 icon1-21 05 01 «Беларуская філалогія» 1-21 05 02 «Руская філалогія» 1-21 05 04 «Славянская філалогія» мінск бду
Рэкамендавана Вучоным саветам філалагічнага факультэта 25 лістапада 2008 г., пратакол №2

Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 \"Славянская філалогія\" мінск 2003 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 3 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага І нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці

Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 \"Славянская філалогія\" мінск 2003 iconКафедра рыторыкі І методыкі выкладання мовы І літаратуры
Руская філалогія, 1-21 05 04 Славянская філалогія, 1-21 05 06 Рамана-германская філалогія, 1-21 05 07 Усходняя філалогія, зацверджаная...

Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 \"Славянская філалогія\" мінск 2003 icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
Беларуская філалогія”, 1-21 05 02 “Руская філалогія”, 1-21 05 04 “Славянская філалогія” / склад. І. В. Казакова, І. А, Швед. – Мінск...

Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 \"Славянская філалогія\" мінск 2003 iconБеларускі дзяржаўны універсітэт зацвярджаю
Славянская міфалогія”: вучэбная праграма для вну па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 беларуская філалогія, 1-21 05 02 руская філалогія,...

Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 \"Славянская філалогія\" мінск 2003 icon«сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) Для студэнтаў спецыяльнасці
«Сучасная чэшская літаратура: вернутыя імёны» (спецыяльны курс) / Аўт-склад. А. У. Вострыкава—Мн.: Бду, 2004.—50 с

Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 \"Славянская філалогія\" мінск 2003 iconГісторыя беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя
Беларуская філалогія, 1-21 05 02 Руская філалогія, 1-21 05 04 Славянская філалогія, 1-21 05 06 Рамана-германская філалогія

Польская І чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў (частка І) Для студэнтаў спецыяльнасці d 21 05 03 \"Славянская філалогія\" мінск 2003 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 2 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка