Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма




НазваНастаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма
Дата канвертавання13.11.2012
Памер56.05 Kb.
ТыпДокументы
Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна


Тэма: "Замацаванне ведання табліц складання і аднімання".


Мэты: замацаваць навыкі складання і аднімання; паўтарыць склад лікаў; адпрацоўваць навыкі рашэння простых задач, што раскрываюць сэнс дзеянняў скла­дання і аднімання; развіваць уважлівасць; вучыць працаваць у калектыве.


Абсталяванне: выявы ракет; карткі з заданнямі; каляровыя алоўкі; плакаты з малюнкамі да задач.


Падрыхтоўчая работа: клас падзяляецца на тры каманды; вучні выбіраюць капітанаў.


Ход урока


Настаўнік агучвае і запісвае на дошцы тэму і задачы ўрока.

— Сёння, мае шаноўныя вандроўнікі, мы з вамі адправімся ў касмічнае падарожжа. Кожнай камандзе трэба выбраць сабе ракету (на дошцы настаўнік прымацоўвае выявы касмічных караблёў) і рашыцьпрыкпады, запісаныя на ёй.





Вучні выконваюць заданне.

— Малайцы, цяпер вы можаце заняць свае месцы ў ракетах. Але перш чым адправіцца ў палёт, неабходна праверыць спраўнасць пультаў кіравання.

Настаўнік выдае камандам па картцы з лікавым ра­дам ад 0 да 20, у якім прапушчаны некаторыя лікі, дзеці павінны "адрамантаваць" пульты.


7, 1,2, ?, 4, 5,?, 7,?, 9, 10, 11,?, 13, 14,?, 16,?, 18,?, 20

0, ?, 2, 3, ?, 5, ?, 7, 8, ?, 10, ?, 12, 13, ?, 15, ?, 17, ?, 19, 20

0, 1,7,3,4, ?, 6,7,8,9, ?, 11, 12, 7, 14, ?, 16, 17, 7, 19, ?

  • Сябры мае, каб падчас падарожжа мы не згубіліся ў касмічнай прасторы, трэба наладзіць сувязь з Цэнтрам кіравання палётамі. Для гэтага злучыце лікі ў трохвугольніках так, каб лік, які знаходзіцца ўверсе, з'яўляўся сумай двух ніжніх.

  • Настаўнік на дошцы для кожнай каманды малюе трохвугольнік з лікамі.



— Каб у палёце з намі не здарылася ніякай бяды, мы павінны праверыць, як працуюць сігнальныя сонейкі, якія сваім мігценнем папярэдзяць нас аб небяспецы.

солнце 11солнце 15 Настаўнік выдае камандам карткі з лікавымі радамі ад 0 да 10, затым прымацоўвае да дошкі карткі з прыкладамі для кожнай з каманд. Дзеці ў раздадзеных картках замалеўваюць жоўтым колерам сонейкі з правільнымі адказамі.

солнце 10солнце 13солнце 19


солнце 9солнце 12солнце 14солнце 17солнце 18солнце 20


-Усе сістэмы працуюць нармальна. Нам застаецца толькі вызначыць час адпраўлення касмічных караблёў. Кааб гэта зрабіць, каманды павінны рашыць прыкпады.

Настаўнік запісвае на дошцы прыклад для кожнай ка­манды.


5+2-1+3= 7-4+2+4= 3+2-5+9=


- Такім чынам, мае маленькія касманаўты, нашы касмічныя караблі адправяцца ў падарожжа ў 9 гадзін.

9 — гэта найбольшы адназначны лік. Давайце паўторым склад ліку 9. (Вучні паўтараюць склад ліку 9.)

Аб'яўляю мінутную гатоўнасць. (Дзеці, паўтараючы за настаўнікам, хорам лічаць у адваротным парадку: 10, 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3,2, 1,0.) Пуск!

Фізкультхвілінка

Нашы ракеты ўваходзяць у касмічную прастору. За ілюмінатарамі відаць зорачкі, яны хочуцьпагуляць з намі ў хованкі. Давайце паспрабуем даведацца, якія зорачкі схаваліся ад нас, і ўспомнім склад ліку 8.

Настаўнік адкрывае папярэдне запісаныя на адва­ротным баку дошкі лікі ад 0 да 8, схаваныя за выявамі хмарак. Дзеці па чарзе, па тры ўдзельнікі ад кожнай ка­манды, падбягаюць да дошкі, здымаюць выяву хмаркі, называюць лік, які яна закрывае, а потым другі лік да складу ліку 8.

Сябры, нашы ракеты трапілі пад метэарытны дождж, нам пагражае небяспека (настаўнік вывешвае на дошцы выявы метэарытаў з запісанымі на іх

лікамі). Каб яе пазбегнуць, капітаны каманд павінны параўнаць лікі, запісаныя на метэарытах.

пятно 2 8


пятно 2 7


пятно 2 6


- Як вы лічыце, што можна ўбачыць з космасу на нашай планеце. (Адказы дзяцей.) Сучасныя тэлескопы дазваляюць касманаўтам разгледзець на Зямлі нават невялікую клумбу.

Настаўнік вывешвае на дошцы плакат з выявай трох чырвоных руж і адной жоўтай і просіць вучняў падлічыць колькасць усіх кветак. Дзеці ў камандах калектыўна складаюць задачы па малюнку, запісваюць рашэнні.

А зараз, калі ласка, пры дапамозе лікавага рада запоўніце табліцы складання і аднімання ліку 1.

Пасля выканання задання вучні робяць вывад: дадаць лік 1 — гэта значыць назваць наступны за дадзеным лік, адняць лік 1 — назваць папярэдні дадзенаму.



+ -1

0




1




2




3




4




5




6




7




8




9




- +1

1




2




3




4




5




6




7




8




9




1






+1 +1 +1 +1 +1 +1 + 1 +1 +1 +1




3 космасу можна разгледзець і лясы, — кажа на­стаўнік і вывешвае на дошцы два плакаты. На першым намаляваны 5 бяроз і 4 елкі, на другім — 4 елкі, 2 бярозы з жоўтай каронай і 3 з зялёнай. Вучні павінны скласці задачы па малюнках і рашыць іх.


Фізхвілінка


-Заплюшчыце вочкі і ўявіце, як мы рухаемся ў бязважкасці: нашы рукі павольна паднімаюцца ўгору і апускаюцца, галава паварочваецца ўправа і ўлева, тулава нахіляецца ў розныя бакі. (Дзеці выконваюць рухі пад павольную мелодыю.)

Пакуль мы з вамі адпачывалі, з Цэнтра кіравання палётамі нам даслалі тэрміновую шыфраграму, у якой пазначаны каардынаты месца, дзе павінны прызямліцца нашы ракеты.

Настаўнік запісвае прыклады на дошцы для кожнай каманды.


13+1= 17-7= 14-4 =

15+ 1 = 17+ 1 = 15+ 1 =

14-4= 13 + 1= 20-10 =

18 - 1 = 13 - 1 = 19+ 1 =


— Мае шаноўныя сябры, я віншую вас з паспяховым вяртаннем на Зямлю, падчас падарожжа вы паказалі сябе кемлівымі, разумнымі і цікаўнымі. Дзякуй за добрую работу на ўроку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconНастаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма
Мэта: -стварэнне ўмоў для знаёмства з гукамі [л], [л'] І літарамі, якія ІХ абазначаюць, І для фарміравання ўмення адрозніваць гукі...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconКлуб «Крыштальны журавель» Няправільных думак не бывае: Эфектыўны ўрок літаратуры Галіна Анатольеўна сухава, настаўніца беларускай мовы І літаратуры гімназіі №5 Віцебска, выдатнік адукацыі, лаўрэат конкурсу «Настаўнік года-2009»
Галіна Анатольеўна — педагог у трэцім пакаленні. Яе педагагічнае крэда: «Калі выбераце людзей такімі, якія яны ёсць, з усімі характэрнымі...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма icon1. Метадычныя асновы пабудовы асабова-арыентаванага ўрока. Кляпацкая І. М настаўнік матэматыкі Практычны блок
Тэма: Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у адукацыйным працэсе, эсн

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconЧалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Абсталяванне: маленькія люстэркі для кожнага вучня, прымаўкі І прыказкі аб чысціні, загадкі на тэму “Сродкі асабістай гігіены” (зубная...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconТэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык
...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconПлан-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс)
Бсс, ІХ будову, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, ролю ў тэксце, умовы пастаноўкі двукроп’я ў бсс

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconТэма : Васіль Быкаў "Знак бяды". Настаўнік: Кардзіс Людміла Валер’еўна мэты
Мэты: дапамагчы асэнсаваць І усвядоміць змест аповесці, асэнсаваць яе наватарства І месца ў творчай спадчыне В. Быкава; развіваць...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Настаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма iconЧалавек І свет 1 клас Тэма: "Восеньскія з’явы ў прыродзе" (абагульняючы ўрок) Настаўнік: Вайцяхоўская Н.І. Дварчанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Мэта
Маленькая вельмі рухавая птушачка, галоўка, горла, палоска пасярод грудзей чорныя, спінка зеленавата-блакітная, ніз жоўты або белы....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка