Кузьня кадраў наступнага




НазваКузьня кадраў наступнага
Дата канвертавання13.11.2012
Памер25.34 Kb.
ТыпДокументы
Кузьня кадраў наступнага


Акадэмічны дэпартамэнт палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту абвяшчае набор на бакалаўрскую і магістарскую праграмы. ЭГУ зьяўляецца ўнікальным унівэрсытэтам, у якім грамадзяне Беларусі могуць атрымаць сучасную эўрапейскую адукацыю ў галіне гуманітарных навук, аналягаў якой не існуе ў краіне. Гэта адзін з нешматлікіх унівэрсытэтаў, які прапануе адукацыю на беларускай і расейскай мовах у ЭЗ.


Акадэмічны дэпартамэнт палітычных навук ЭГУ прапануе абітурыентам бліскучыя пэрспэктывы навучаньня і наступнай прафэсійнай і навуковай дзейнасьці. Навучаньне на адукацыйных праграмах дэпартамэнту ажыцьцяўляецца з улікам міжнародных стандартаў у галіне палітычных навук. Працэс навучаньня ахоплівае самы шырокі спэктар паліталягічных праблемаў і пазбаўлены ўсялякага ідэалягічнага ціску.


Бакалаўрская праграма “Паліталёгія і эўрапейскія дасьледваньні”, магістарскія праграмы “Эўрапейскія дасьледваньні” і “Публічная палітыка” выключна ўнікальныя для беларускай адукацыйнай прасторы па зьмесьце, выкладчыцкім складзе і якасьці. Выкладчыцкі склад зьяўляецца адным з моцных бакоў акадэмічнага дэпартамэнту палітычных навук. Студэнты маюць магчымасьць пазнаёміцца зь ведамі вядомых усходнеэўрапейскіх выкладчыкаў. Сярод выкладчыкаў дэпартамэнту можна вылучыць аўтара манаграфіяў па паліталёгіі, прафэсара Уладзіміра Роўду; старшыню паліталягічнай асацыяцыі Літвы, прафэсарку Ірміну Матанітэ, доктара палітычных навук, прафэсара, загадчыка катэдры паліталёгіі Чарнавіцкага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Ю. Фядзьковіча Анатоля Круглашова і шмат іншых.

Выпускнікі дэпартамэнту палітычных навук стажыруюцца і працуюць у розных эўрапейскіх і міжнародных фондах і арганізацыях, беларускіх аналітычных структурах і СМІ. Студэнты праграмы зьяўляюцца каардынатарамі і ўдзельнікамі ўнікальнага для постсавецкай прасторы міжнароднага праекту “Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка”, у межах якога навучаюцца ў выкладчыкаў унівэрсытэту Бэргэна (Нарвэгія), а затым выкарыстоўваюць атрыманыя веды на практыцы падчас назіраньняў за выбарамі ў розных краінах (місіі мелі месца ў Нарвэгіі, Грузіі, Літве і ва Ўкраіне).

Адукацыйныя праграмы дэпартамэнту скіраваныя на падрыхтоўку спецыялістаў, здольных стаць ня толькі эфэктыўнымі палітычнымі тэхнолягамі і ўплывовымі палітолягамі-аналітыкамі, але і беларускім істэблішментам у наступным.


Дыплём ЭГУ прызнаецца ва ўсіх краінах Эўрапейскага зьвязу.

Кошт навучаньня на бакалаўрскай праграме – 1200 эўра за год (дзённая форма), з улікам пасьпяховасьці магчымыя зьніжкі да 100 %; 600 эўра (завочная форма). Кошт навучаньня на дзённай магістарскай праграме – 600 эўра за год. Унівэрсытэт садзейнічае ў пытаньнях разьмяшчэньня у Вільні, мэдычнага страхаваньня і візавага суправаджэньня.


Набор ажыцьцяўляецца па выніках напісаньня эсэ, тэставаньня ведаў замежнай мовы (пры неабходнасьці) і сярэдняга балу дыплёма па шэрагу прадметаў. Яшчэ да пачатку ўступных іспытаў профільнае эсэ можна напісаць 18 красавіка і 23 траўня 2010 году ў Вільні пасля дзён адчыненых дзьвярэй у ЭГУ 17 красавіка і 22 траўня 2010 году.


Дакумэнты для паступленьня ў 2010 годзе прымаюцца:


на дзённую бакалаўрскую праграму (http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003714/) – да 25 чэрвеня;


на завочную бакалаўрскую праграму (http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003714/) – да 24 ліпеня;


на дзённую магістарскую праграму (http://www.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0003737/; http://www.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0013347/) – да 10 ліпеня;


на курсы дыстанцыйнага навучаньня – да 12 верасня на восеньскі сэмэстар.


Форум для абітурыентаў:

moodle.ehu.lt

Кантакты

Дзённае аддзяленьне: admission.b.polscience@ehu.lt
Завочное аддзяленьне: phildistance@ehu.lt

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кузьня кадраў наступнага iconАддзел вучэбна-метадычнага забеспячэння павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Начальнік аддзела
Планаванне, арганізацыя, каардынацыя І метадычнае забеспячэнне павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў устаноў культуры

Кузьня кадраў наступнага iconРасклад заняткаў для групы спецыялістаў перыядычных выданняў Рэспублікі Беларусь па тэме "Сучасныя pr-тэхналогіі ў смі" на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
Метадыст факультэта павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў франчук наталля Мікалаеўна

Кузьня кадраў наступнага iconРазмеркаванне курсавых работ па дысцыпліне "Тэорыя І метадалогія журналістыкі" для слухачоў перападрыхтоўкі спецыяльнасці "Сродкі масавай інфармацыі" факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі бду
Сродкі масавай інфармацыі” факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў

Кузьня кадраў наступнага iconРасклад заняткаў для групы творчых работнікаў рэгіянальных тэлекампаній на курсах павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў І спецыялістаў кнігавыдання І сродкаў масавай інфармацыі пры факультэце павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі бду
Дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі...

Кузьня кадраў наступнага iconХарактарыстыка кадраў

Кузьня кадраў наступнага iconХарактарыстыка кадраў

Кузьня кадраў наступнага iconХарактарыстыка кадраў

Кузьня кадраў наступнага iconРасклад заняткаў для групы адказных сакратароў перыядычных выданняў па тэме: "Арганізацыя вытворчасці І выпуску газет" у Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
...

Кузьня кадраў наступнага iconРасклад заняткаў для спецыялістаў перыядычных выданняў Рэспублікі Беларусь па тэме "Стварэнне І развіццё інтэрнэт-смі" ў Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
Стварэнне І развіццё інтэрнэт-смі” ў Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў

Кузьня кадраў наступнага iconРасклад заняткаў для групы творчых работнікаў рэгіянальных тэлекампаній па тэме "Сучасныя тэхналогіі аўдыявізуальных смі" ў Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка