Пра ўніверсітэт Лазарскага




НазваПра ўніверсітэт Лазарскага
Дата канвертавання13.11.2012
Памер46.05 Kb.
ТыпДокументы
Інфармацыя пра ўніверсітэт Лазарскага.





Універсітэт Лазарскага, адна з найстарэйшых польскіх прыватных ВНУ, належыць да вядучых устаноў адукацыі ў галіне эканомікі і права. На двух аддзяленнях -- права і адміністрацыі, а таксама эканомікі і кіравання -- 250 выкладчыкаў навучае будучых юрыстаў, мэнаджэраў, дыпламатаў, палітыкаў, адміністратараў, маркетолагаў, эканамістаў, фінансістаў – людзей бізнэсу. Факультэт права і адміністрацыі першым сярод прыватных універсітэтаў Польшчы атрымаў дазвол прысуджаць ступень доктара права. Шматлікія спецыялізацыі і пастаянна растучая матэрыяльна-тэхнічная база спрыяе пастаяннаму дапасаванню працэсу навучання да патрэбаў рынку.
 
У дадатак да праграм на польскай мове, мы вядзём навучанне на англійскай мове, якое, як мала дзе ў Польшчы, даеь магчымасць здабыць не толькі польскі дыплом бакалаўра або магістра, але таксама брытанскую ступень Bachelor of Arts, Master of Arts i Master of Science. Універсітэт Лазарскага -- гэта адзіны ўніверсітэт у Польшчы, на чыіх дыпломах стаіць подпіс дэпартамента адукацыі штата Дэлавер ЗША. Дзякуючы гэтаму ўніверсітэт Лазарскага з'яўляецца універсітэтам, які дазваляе выпускнікам сваіх англамоўных праграм здабыць адразу тры дыпломы! Гэта цэняць не толькі польскія працадаўцы -- гэта яшчэ і пропуск да поспеху на міжнародным рынку працы.
 
Універсітэт цесна супрацоўнічае з многімі ВНУ на ўсім свеце і валодае прэстыжнымі міжнароднымі акрэдытацыямі адукацыйных праграм. З года ў год у навучальным працэсе павялічваецца доля запрошаных прафесараў з ЗША і Еўропы. Аб міжнародным характары ўніверсітэту таксама сведчыць найбольшая ў Польшчы доля замежных студэнтаў адносна агульнай колькасці студэнтаў, а таксама надзвычай вялікая колькасць студэнтаў, якая выязджае на навучанне за мяжой (звычайна на семестр). Цяпер ва ўніверсітэце навучаецца больш за сто студэнтаў з Беларусі.

Інстытут грамадскай прасторы і грамадскай палітыкі пры ўніверсітэце Лазарскага – гэта навукова-даследчы інстытут, які сваімі формамі, звычаямі, міждысцыплінарным характарам даследаванняў уплывае на грамадскае жыццё і спрыяе развіццю і ўмацаванню грамадзянскіх супольнасцяў у Польшчы і Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Інстытут запрашае да супрацоўніцтва навукоўцаў, зацікаўленых у правядзенні даследаванняў, якія адпавядаюць сферы інтарэсаў інстытута.



Інстытут ставіць сваімі мэтамі:

● Рэфлексію над сутнасцю грамадзянскай прасторы, пошук адказаў на пытанні аб свабодзе, дэмакратыі, правах чалавека, дэканструкцыю нацыянальных мітаў і, нарэшце, пошук універсальных каштоўнасцяў, якія робяць магчымым бесканфліктнае суіснаванне грамадзян і грамадстваў;
● узбагачэння ведаў аб эканамічных, гістарычных, палітычных і сацыяльных перадумоў фармавання і / ці адраджэння грамадзянскай супольнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе;
● даследаванні над кірункамі сацыяльнай палітыкі (public policy research) у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
У 2006 годзе ў рамках Інстытут быў створаны Беларускі цэнтр, аднак інстытут падтрымлівае асяроддзе незалежных актывістаў і навукоўцаў ад моманту свайго стварэння. Стыпендыятамі Інстытуту былі і навукоўцы з такіх краін, як Злучаныя Штаты Амерыкі (Georgetown University) і з Усходняй Еўропы, галоўным чынам, з Беларусі. Ідэя яго заснавальніка, прафесара Анджэй Суліма Камінскі (творцы фінансаванай Кангрэсам ЗША «East European Scholarship Program”) было стварэнне ў Інстытуце прасторы для свабоднага навуковага абмену не толькі паміж навукоўцамі з краін т.зв. Заходняй Еўропы і ЗША і былога Савецкага Саюза, але і прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, журналістамі, актывістамі няўрадавых арганізацый. Падтрымка такога абмену з'яўляецца праводнай ідэяй большасці праектаў і праграм Інстытуту, прыкладам чаго можа быць магістральны даследчы праект і канферэнцыя "Вяртанне забытых гісторыяй. Вобраз Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў англасаксонскіх універсітэцкіх падручніках", чыім каардынатарам ёсць сам прафесар Камінскі. Ідэя навуковага абмену паміж светам т. зв.. Захадам і Цэнтральна-Усходняй Еўропай з'яўляецца нарожным каменем гэтага праекта. Пры яго ажыццяўленні мы спадзяёмся, што ўсякага роду рэлікты падзелаў часоў Халоднай вайны павінны хутка адысці ў аналы гісторыі. Ключавая ідэя – гэта абмен перспектывамі паміж гісторыкамі з нашай часткі свету, і тымі, хто прадстаўляе англасаксонскі свет. Вельмі цікава падсумаваў вынікі нашых дзеянняў прафесар Фрыз (Freez), удзельнік 8-й сесіі нашай канферэнцыі, якая была прысвечана падручнікам аб гісторыі Расіі. Іншым прыкладам можа быць рэалізаваная намі серыя беларускіх канферэнцый, якія гуртуюць людзей, зацікаўленых як у гісторыі, так і бягучай геапалітычнай сітуацыі ў Беларусі з такіх краінаў, як Германія, Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты, Канада, Чэшская Рэспубліка, Украіна і, вядома, з самой Беларусі. Гэта дае магчымасць для шырокага абмену поглядамі і вопытам, спрыяе акадэмічным абменам, наладжванню сувязяў паміж акадэмічным светам і незалежнымі беларускімі асяродкамі.

Кіраўніцтва:
Суддзя Ежы Стемпень - старшыня Канстытуцыйнага суда ў адстаўцы - дырэктар
Эўлалія Лазарска – выканаўчы дырэктар


Інстытут даследаванняў і экспертыз па пытаннях мясцовага самакіравання створаны для таго, каб спрыяць :
 
• структурам тэрытарыяльнага самакіравання
• органам дзяржаўнай адміністрацыі
• прыватным суб'ектам, зацікаўленым у супрацоўніцтве са структурамі тэрытарыяльнага самакіравання
 
Наша дзейнасць палягае ў рэалізацыі:
 
• экспертызы, аналізу і кансультацый у галіне дзяржаўных задач, якія рэалізуюцца адміністрацыямі мясцовага самакіравання або іншымі дзяржаўнымі органамі або на іх карысць.
 
• павышэння кваліфікацыі і паслядыпломнай адукацыі для супрацоўнікаў дзяржаўнай адміністрацыі і прыватнага сектара, якія супрацоўнічаюць з дзяржаўнымі органамі
 
Мы гатовы адказаць на кожнае індывідуальнае запатрбаванне органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама гаспадарчых і фінансавых суб'ектаў з прыватнага сектара, што супрацоўнічаюць з дзяржаўнымі органамі.
 
Асноўным відам дзейнасці Інстытуту з'яўляецца спалучэнне практычнага вопыту прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага самакіравання з акадэмічнымі ведамі і перадавымі гаспадарчымі практыкамі, асабліва фінансавымі. Таму мы ангажуем у працу нашага інстытуту найбольш вядомых прадстаўнікоў навукі, выдатных практыкаў дзяржаўнай і муніцыпальнай адміністрацыі, а таксама прадстаўнікоў гаспадарчых суб'ектаў і фінансавых інстытутаў, каб як найлепш зрэалізаваць ускладзеныя на нас спадзяванні.
 
Мы таксама супрацоўнічаем з іншымі ўніверсітэтамі і даследчымі інстытутамі ў рэалізацыі:
• даследчых праграм
• адукацыйных праграм
• канферэнцый і семінараў
• выдання публікацый
 
Праведзеныя намі даследаванні тычыліся арганізацыйных праблем, а таксама задач і кампетэнцый тэрытарыяльнага самакіравання, муніцыпальных фінансаў, стратэгічнага планавання і рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў.
 
Кіраўніцтва:
Доктар Ігар Захарыяш - дырэктар

Д-р Аляксандр Нэліцкі - намеснік дырэктара

Ежы Стемпень, суддзя Канстытуцыйнага суда

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пра ўніверсітэт Лазарскага iconАбвестка пра к
Міністэрства замежных спраў Польшчы ў 2011 годзе. Стыпендыя будзе рэалізоўваццца Інстытутам даследаванняў І экспертыз па пытаннях...

Пра ўніверсітэт Лазарскага iconВ. У. Галубовіч (Полацкі дзяржаўны універсітэт, Наваполацк)
Беларусі. Так было не заўсёды. Сёння нават цяжка ўявіць падручнік па гісторыі Беларусі для вну І школы без згадкі пра Еўфрасінню...

Пра ўніверсітэт Лазарскага iconКожны, хто свядома І добраахвотна выбраў для прафесійнай падрыхтоўкі на вышэйшым узроўні Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт)
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (далей -універсітэт), прымае на сябе як правілы ўнутранага распарадку, так І галоўнае...

Пра ўніверсітэт Лазарскага iconКонкурс Інстытут грамадзянскай прасторы І публічнай палітыкі
...

Пра ўніверсітэт Лазарскага iconКонкурс Інстытут грамадзянскай прасторы І публічнай палітыкі
...

Пра ўніверсітэт Лазарскага iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў фабрыку гародніны І зрабіў там шэраг заяваў: пра новыя цяплічныя комплексы, пра вытворчасьць...

Пра ўніверсітэт Лазарскага iconБеларускі дзяржаўны універсітэт, Мінск
Я. Ф. Карскім), які ўяўляе сабой тэматычнае адзінства І ўключае творы рэлігійнай тэматыкі (акрамя аповесці “Пакуты Хрыста” ў ім змешчаны...

Пра ўніверсітэт Лазарскага iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

Пра ўніверсітэт Лазарскага iconЕўрапейскі гуманітарны універсітэт Еўропа 2010: глабальнае І лакальнае
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць штогадовую студэнцкую навуковую канферэнцыю, прысвечаную праблемам грамадства, культуры...

Пра ўніверсітэт Лазарскага iconЕўрапейскі гуманітарны універсітэт Еўропа 2010: глабальнае І лакальнае
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць штогадовую студэнцкую навуковую канферэнцыю, прысвечаную праблемам грамадства, культуры...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка