Адрес в интернете




НазваАдрес в интернете
Дата канвертавання28.10.2012
Памер43.11 Kb.
ТыпДокументы


Адрес в интернете: http://ng.by/ru/issues?art_id=68082


Чалавек-энцыклапедыя

07.08.2012

Прафесару Мальдзісу вядома, навошта беларус стварыў алфавіт для якутаў, дзе зарыты клад Напалеона і ці можна вярнуць крыж Еўфрасінні Полацкай




Як толькі не называюць Мальдзіса! Хадзячай энцыклапедыяй, чалавекам-аркестрам, куфарам ведаў, літаратуразнаўчай школай... Усё не без падстаў, вядома. Гэты чалавек, здаецца, ведае ўсё і пра ўсіх. Хварэе душой за ўсё беларускае і заражае любоўю да роднай гісторыі і культуры амаль адразу.

26 гадзін у сутках

З Адамам Восіпавічам мне пашчасціла пазнаёміцца яшчэ ў школьныя гады. Я якраз праводзіла ў школьным Гудагайскім музеі, што на Астравеччыне, экскурсіі ля раздзела, прысвечанага свайму знакамітаму земляку — Мальдзіс паходзіць з суседніх Расолаў. Асоба прафесара здавалася мне тады проста недасягальнай. Столькі званняў, узнагарод, пасад... Ён працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, быў старшынёй камісіі “Вяртанне” Беларускага фонду культуры, узначальваў Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францішка Скарыны, Міжнародную асацыяцыю беларусістаў і многае іншае. Уяўляеце, чаго каштавала мне ўсе гэта запомніць? А аднойчы я пазнаёмілася з Мальдзісам асабіста. Хоць прафесар і дасягнуў многіх вышынь, сваёй малой радзімы ён ніколі не цураўся. Памятаю, як зайшоў ён у пакой музея — такі сур’ёзны, інтэлігентны, прадстаўнічы. Я яшчэ не магла ўсвядоміць, што ў такім узросце можна так добра выглядаць і так шмат працаваць.

І ведаеце, столькі гадоў прайшло, а ён ніяк не змяніўся. Хіба яшчэ больш працаваць стаў. Калі ні зойдзеш да яго, а зараз Мальдзіс працуе ў Інстытуце культуры Беларусі, ён заўсёды ў клопатах. То артыкул рыхтуе, то рэдагуе, то вяртаннем беларускіх каштоўнасцей займаецца... “Час падціскае. А столькі яшчэ зрабіць хочацца”, — гаворыць прафесар.

Дарэчы, ведаеце, пра што марыць прафесар? Каб у сутках было не 24, ну а хоць 25—26 гадзін — каб паспець яшчэ больш.

“Мальдзіс? Не, не чулі”

Здавалася б, куды больш?! У працоўнай скарбонцы Мальдзіса і так ужо назбіралася безліч адкрыццяў, артыкулаў, даследаванняў... Толькі бібліяграфія Адама Восіпавіча ў даведніку “Беларусь і беларусы ў прасторы і часе” займае каля 40 старонак! Адных літаратурных твораў — пятнаццаць тамоў. На падыходзе — зусім “гарачанькі” шаснаццаты “Суайчыннікі ў мастацкай літаратуры”. Дарэчы, гэты 16-ы том Мальдзісу яшчэ на першым курсе напрарочылі.

У бібліятэцы БДУ, у якім навучаўся Мальдзіс, часта з’яўляліся аб’явы накшталт: “Прапаў другі том Чэхава. Вярніце, калі ласка.” Ацэньваючы руплівасць ды працавітасць Мальдзіса-студэнта, які ўжо тады гадзінамі сядзеў над кнігамі ў бібліятэцы, яго аднакурснікі вырашылі пажартаваць ды аб’яўку даць: “Прапаў трынаццаты том твораў Адама Мальдзіса. Просьба тэрмінова вярнуць у бібліятэку. Таму, хто знойдзе кнігу, гарантуецца ўзнагарода”. На гэтым жарт не скончыўся. Праз некалькі дзён з’явілася падобная аб’ява: “Дзякуем таму, хто знайшоў прапаўшы трынаццаты том Адама Мальдзіса. Але, на жаль, знік шаснаццаты. Пераканаўча просім вярнуць зніклую кнігу”.

— І вось прыходзіць адна студэнтка ў бібліятэку, — успамінае Мальдзіс. — Ды просіць: слухайце, а дайце мне гэтага Мальдзіса пачытаць. А то вунь шаснаццаць тамоў у яго. А я і не чытала нічога.

Пералапацілі бібліятэкары тады ўсю картатэку, але, вядома, не знайшлі нічога. Затое сёння чытай — не хачу. І пра Уладзіміра Караткевіча, з якім добра сябраваў Мальдзіс, і пра жыццё продкаў у XVIII стагоддзі, і пра малую радзіму Астравеччыну, і пра беларускія скарбы за мяжой... Не адзін год Адам Восіпавіч займаецца праблемамі выяўлення і рэстытуцыі гістарычных і культурных каштоўнасцей Беларусі, якія апынуліся за мяжой.

— Уявіце сабе: каля 90 працэнтаў (!) беларускага нацыянальнага скарбу раскідана па розных кутках свету: ад ЗША да Кітая і Японіі, — гаворыць Мальдзіс. — І я веру, што многія з іх можна вярнуць на радзіму. І слуцкія паясы, і партрэты Радзівілаў, і крыж Еўфрасінні Полацкай... Аднойчы, дарэчы, я папрасіў сваіх балгарскіх калег спытаць у Вангі, дзе знаходзіцца наша полацкая святыня. І ведаеце, што яна сказала? Беларусы могуць не хвалявацца: хутка яна знойдзецца.

Міф “залатога” возера

Мальдзіс — сапраўдны фанат беларускай гісторыі і культуры. Не адзін артыкул, да прыкладу, прысвяціў вучоны “золату Напалеона”.

— Усе чамусьці лічаць, што французскае золата засталося недзе на Беразіне. А я на 99 працэнтаў упэўнены, што яно знаходзіцца на тэрыторыі сённяшняга Астравецкага раёна, — расказвае прафесар. — Мне давялося прачытаць у польскіх мемуарах, што ў Смаргоні Напалеон дакладна быў са сваімі скарбамі. Відаць, дайшоў ён з імі і да Ашмян, бо па дарозе ніякіх баёў не адбывалася. Праўда, Напалеона папярэдзілі, каб ён не ехаў на Вільню па Ашмянскім тракце, бо з поўдня шлях перарэжуць атрады казакаў. Тады Напалеон прыказаў прынесці карту ВКЛ — відаць, шукаў месца, дзе можна прыхаваць сваё золата. І ў першую чаргу — азёры. Бо капаць мёрзлую зямлю — тады ўжо ляжаў снег — не было сэнсу. Аднак ні ля Ашмян, ні ля Віленскага тракту азёраў не было. І імператар звярнуў увагу на Полацкі тракт, па якому наступаў на Расію. Ад Ашмян да Вільні — паўдня на конях. Напалеон жа прыбыў у Вільню толькі на трэці дзень. Дзе быў? Зрабіў круг. Па Астравецкіх землях, багатых азёрамі. Там і курган ёсць, дзе пахаваныя французы, і памятны камень, устаноўлены на месце, дзе быў Напалеон. Я ўпэўнены: золата варта шукаць там.

Нацыя донараў

Але куды больш важна за рэстытуцыю матэрыяльных каштоўнасцей вяртанне нематэрыяльнага. З 80-х гадоў прафесар займаецца пошукам вядомых суайчыннікаў за мяжой. Каго толькі не адкрыў Адам Восіпавіч! У 2000 годзе пад яго кіраўніцтвам выйшла кніга “Беларусы i ўраджэнцы Беларусi ў памежных краiнах”, у які ўвайшлі артыкулы аб амаль шасцістах слаўных асобах. Зараз Адам Восіпавіч разам з іншымі супрацоўнікамі інфармацыйна-аналітычнага сектара “Беларускае замежжа” пры Інстытуце культуры Беларусі рыхтуе яшчэ больш поўны даведнік “Сузор’е блiзкага памежжа. Беларусы, народжаныя ў суседнiх краiнах”.

— У даведніку можна будзе прачытаць пра больш за паўтары сотні нашых выбітных суайчыннікаў — беларусаў у Лiтве, Казахстане, Расiі... — расказвае прафесар. — Не пералічыць, колькі скарбаў дала Беларусь свету. Глянуць толькі, колькі беларусаў адкрывалі Сібір! Бенедыкт Дыбоўскі стаў першым даследчыкам возера Байкал. Эдуард Пякарскі стварыў алфавіт для якутаў. Нямала адкрыццяў здзейсніў Ян Чэрскі — у гонар яго, дарэчы, названыя два горныя хрыбты ў Сібіры.

Акрамя даведніка, ёсць у Мальдзіса ідэі дапісаць і яшчэ тое-сёе.

— Столькі матэрыялаў сабрана! На некалькі кніг хопіць. Ды як за іх узяцца, калі тут столькі грамадзянскіх абавязкаў. Хіба знікнуць з Мінска на родную Астравеччыну, напрыклад, ды, запёршыся ў хаце, спакойна пісаць. Але ўсё гэта мары-мары...

Людмила МИНКЕВИЧ


Источник: белорусский портал NG.BY


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адрес в интернете iconКаталог «Экспорт Дона 2009-2010» Отрасли
Контактные данные (фио, наименование должности руководителя, адрес, телефон, e-mail, адрес в Интернете)

Адрес в интернете iconРеестр владельцев магазинов беспошлинной торговли на 21. 11. 2012
Местонахождение, почтовый адрес владельца мбт, телефон владельца, сайт в Интернете, адрес электронной почты

Адрес в интернете iconАдрес персональной страницы в Интернете
Профессиональный профиль (например: актер, модель, телеведущий, диктор …): Актер драм театра и кино

Адрес в интернете iconХамство в Интернете: как не испортить себе настроение при общении в Сети и не опуститься до уровня «веб-агрессора»
Существует в Интернете особая категория пользователей, с которой лучше никогда не встречаться. Нет, это не мошенники или злобные...

Адрес в интернете iconВнимание!!! Все права защищены. Только для личного пользования!!! Перепубликация в интернете без согласия автора запрещена!!! Григорий Казанский Воспоминания бывшего хиппи Повесть
Любое воспроизведение: печать, публикация в Интернете, полностью или частично, без согласования с автором запрещено!

Адрес в интернете iconПоложение о Рабочей группе образовательного учреждения по вопросам регламентации доступа к информации в Интернете
Интернете (далее — Рабочая группа) целью создания Рабочей группы является принятие мер по ограничению доступа обучающихся к ресурсам...

Адрес в интернете iconПоложение о Рабочей группе Мамонтовского района по вопросам регламентации доступа к информации в Интернете
Интернете (далее — Рабочая группа) целью создания Рабочей группы является обеспечение разработки и принятия мер по ограничению доступа...

Адрес в интернете iconИдея: Журналистка из провинциального маленького городка районного масштаба, которая мечтает стать поэтом-песенником, по объявлению в Интернете получает
Интернете получает предложение о сотрудничестве с профессиональным певцом и композитором, которого видела только по телевизору и...

Адрес в интернете icon1. Наименование заказчика, почтовый адрес, адрес электронной почты
Наименование заказчика, почтовый адрес, адрес электронной почты: Министерство экономического развития и внешнеэкономических связей...

Адрес в интернете icon1. Наименование заказчика, почтовый адрес, адрес электронной почты
Наименование заказчика, почтовый адрес, адрес электронной почты: Министерство экономического развития и внешнеэкономических связей...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка