11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы




Назва11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы
Дата канвертавання12.11.2012
Памер51.69 Kb.
ТыпДокументы
11 клас. (12-годка)

Гісторыя Беларусі.

Тэма: § 2. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.

Падзел славян на тры групы.

Рымскія аўтары 1 — II стст. н. э. пісалі пра плямёны «венедаў». Гэта самая старажытная назва славян. У V ст. пачалося засяленне славянскімі плямёнамі Балканскага паўвострава, які належаў Візантыі.

Гісторыкі VI ст. называлі славянскія плямёны антамі і склавінамі. Славяне рассяліліся на вялікую тэрыторыю ад Лабы (Эльбы) да Ніжняга Дуная, Сярэдняга Дняпра, Дона і Чорнага мора. Яны сталі найбольш небяспечнымі суседзямі Візантыі.

К сярэдзіне VII ст. славяне занялі сваімі паселішчамі амаль усю тэрыторыю Балканскага паўвострава. Яны рабілі частыя набегі, а ў 626 г. нават асаджалі сталіцу Візантыйскай імперыі — Канстанцінональ. Нямала славян перасяліласн ў Малую Азію.

У VI—VII стст. славяне падзяліліся на тры вялікія групы:

  • адны з іх праніклі на захад—на берагі Одры і Лабы. Разам з насельніцтвам, якое жыло на берагах ракі Віслы, яны сталі продкамі сучасных заходнеславянскіх народаў — польскага, чэшскага, славацкага.

  • Славянскія плямёны, якія пасяліліся на Балканскім паўвостраве, былі продкамі сучасных паўднё-ваславянскіх народаў — балгар, сербаў, харватаў, славенцаў, македонцаў, чарнагорцаў.

  • Амаль адначасова з заходнімі і паўднёвымі славянамі вылучылася трэцяя група—усходнія славяне, продкі сучасных беларусаў, украінцаў і рускіх.

Пісьмовых звестак пра рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі амаль не захавалася. У «Аповесці мінулых часоў» вельмі коратка гаворыцца пра рассяленне славян ва Усходняй Еўропе з Дуная. Асноўныя звесткі пра гісторыю насельніцтва тых часоў вучоныя атрымліваюць з археала-гічных крыніц.

Славяне на поўдні Беларусі.

У V—VПІ стст. на поўдні Беларусі з'яўляюцца помнікі пражскай культуры, якія, бясспрэчна, належалі славянам. Упершыню яны былі даследаваны каля Прагі, у Чэхіі.

Славянскія плямёны гэтай культуры насялялі тэрыторыю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ад Эльбы і Одэра на захадзе да Днянра на ўсходзе і ад Віслы і Прыняці на поўначы да Дуная на поўдні. Спачатку насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах. Рэшткі такога славянскага паселішча V—VI стст. з паўзямлянкамі і печамі-каменкамі выяўлены на ўскраіне горада Петрыкава.

Пазней, з VII ст., узнікаюць умацаваныя валамі і равамі славянскія гарадзішчы. У навуцы добра вядомы дэталёва вывучаныя гарадзішча і паселішча каля в. Хатомель Столінскага раёна на Брэстчыне. Гарадзішча было не толькі месцам сховішча для навакольнага насельніцтва, але і з'яўлялася ўмацаванай сядзібай знаці. Тут знаходзіліся ўзброеныя дружыннікі. Простае насельніцтва жыло побач на неўмацаваным паселішчы. Яно займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй І забяспечвала знаць усім неабходным. Гэта былі, магчыма, славяне-дулебы, вядомыя па пісьмовых крыніцах. Мяркуюць, што славянскае племя дулебаў складвалася ў рымскі час паблізу заходнегерманскага насельніцтва. Адтуль дулебы рассяляліся ў розных напрамках. Дулебы былі на Валыні, у Чэхіі, на Сярэднім Дунаі і ў многіх іншых месцах. Магчыма, з Валыні яны трапілі ў Беларусь, дзе вядомы асобныя назвы вёсак «Дулебы» (Бярэзінскі, Клічаўскі раёны).

Суседнія плямёны.

Аднак асноўную тэрыторыю Беларусі і суседнія раёны ў V—VІІІ стст. засялялі іншыя плямёны. Яны жылі на неўмацаваных паселішчах, а ў час ваеннай небяспекі карысталіся невялікімі гарадзішчамі-сховішчамі. Такім з'яўляецца Банцараўскае гарадзішча на беразе Свіслачы на паўноч-на-заходняй ускраіне Мінска каля вадасховішча Дразды. Ад Банцараўшчыны атрымала назву банцараўская культура. Яна была распаўсюджана ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім Паня-монні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні.

Паселішчы з паўзямлянкамі і наземнымі жытламі размяшчаліся на пакатых узвышшах у поймах рэк або на мысах іх берагоў. Шмат паселішчаў узнікла недалёка ад ранніх гарадзішчаў, якія дадаткова ўмацоўваліся землянымі валамі і ператвараліся ў гарадзішчы-сховішчы. У матэрыяльнай культуры на-сельніцтва прысутнічаюць прыкметы як культуры славян (паўзямлянкавыя жытлы з печамі-каменкамі), так і балтаў (ляпныя слоікападобныя пасудзіны). На Віцебшчыне былі даследаваны доўгія курганы з пахаваннямі па абраду трупаспалення і пасудзінамі банцараўскай культуры. Пахаванні належаць крывічам-палачанам. Банцараўская культура — своеасаблівая балта-славянская культура. Гэта быў перыяд балта-славянскага сінтэзу, узаемапранікнення культур, асіміляцыйных працэсаў.

Выдатнае гарадзішча VI —VIII стст., дзе знаходзіўся ваенны правадыр з дружынай, вывучылі археолагі каля в. Нікадзімава Горацкага раёна і знайшлі шмат матэрыялаў таго часу.

Рассяленне ўсходніх славян.

Згодна з паведамленнямі летапісаў, славянская гісторыя пачынаецца з Дунаю. Адсюль, як даводзіць летапісец Нестар,

  • славяне прыйшлі на Днепр, дзе яны сталі вядомы як паляне,

  • тыя, што «седоша в лесех»,— драўляне.

  • За Дняпром па Дзясне, Сейму і Суле рассяліліся севяране.

  • Славяне, што аселі паміж Прыпяццю і Дзвіной (Заходняй), назваліся дрыгавічамі.

  • А тыя славяне, якія аселі па рэчцы Палаце, назваліся палачанамі.

Яны з'явіліся пачынальнікамі крывічоў, якія засялілі вытокі Дзвіны, Дняпра і Волгі. На поўнач ад крывічоў на возеры Ільмень рассяліліся славене і заснавалі Ноўгарад.

Назвы славянскіх плямён даволі розныя па сваім паходжанні — славяне называлі сябе па рэках (палачане), тыпах мясцовасцей (дрыгавічы, паляне, драўляне), па сваіх легендарных заснавальніках (радзімічы — нашчадкі Радзіма, вяцічы — нашчадкі Вяткі).

Усходнеславянскія супольнасці на тэрыторыі Беларусі.

Летапісы ўпамінаюць на сучаснай Беларусі некалькі аб'яднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, у аснове якіх ляжалі не столькі родаплемянныя, колькі тэрытарыяльныя сувязі.

Крывічы былі самым вялікім аб'яднаннем плямён, яны жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Першае датаванае ўпамінанне змяшчаецца ў «Аповесці мінулых часоў» і адносіцца да 859 г., дзе гаворыцца, што варагі бралі з іх даніну. Пазней назва «крывічы» яшчэ шмат разоў сустракаецца на старонках летапісу: у 862 г. у сувязі з запрашэннем варагаў, у 882 г. падчас захопу Кіева Алегам, у 907 і 944 гг.— у сувязі з паходамі на грэкаў. Сярод крывічоў гісторыкі вылучаюць тры групы: полацкую, смаленскую, пскоўскую. Полацкія крывічы рассяліліся ў Паўночнай Беларусі. Найбольш старажытнымі іх гарадамі былі Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў.

Дрыгавічы займалі тэрыторыю Паўднёвай і Цэнтральнай Беларусі. Важнымі гарадамі з'яўляліся Тураў і Пінск. У летапісе дрыгавіцкімі называюцца Слуцк і Клецк. Паўночная частка дрыгавічоў, размешчаная ў вярхоўях рэк Пціч і Свіслач, была падпарадкавана палачанамі, верагодна ў Х ст., і тут пазней сфарміравалася Мінскае княства.

Радзімічы рассяліліся ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнню ракі Сож і яе прытокаў. Найбольш значным горадам у землях радзімічаў быў Гомій (Гомель). Першыя летапісныя звесткі пра радзімічаў адносяцца да 885 г. Пад гэтым годам паведамляецца, што кіеўскі князь Алег абавязаў радзімічаў плаціць даніну яму, а не хазарам, як было раней. У міжрэччы Нёмана і Буга ў частцы Верхняга Панямоння плямёны дрыгавічоў, валынян, мазаўшан, крывічоў суседнічалі і суіснавалі з лета-літоўскімі, яцвяжскімі і іншымі плямёнамі.

Такім чынам, у выніку славянскай каланізацыІ ў апошняй чвэрці 1 тысячагоддзя на тэрыторыі сучаснай Беларусі сфарміраваліся супольнасці, якія атрымалі назву крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў і сталі тут асноўным насельніцтвам. Увабраўшы ў сваю культуру шэраг балцкіх элементаў, яны захавалі спецыфічныя рысы славянскай культуры. Гаворкі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў былі разнавіднасцямі ўсходнеславянскай мовы. Полацкія і смаленскія крывічы, дрыгавічы і радзімічы, ра-зам з іншымі славянскімі аб'яднаннямі, з'явіліся асновай для фарміравання культуры ўсходнеславянскай (старажытнарускай) супольнасці.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы icon«гісторыя беларусі»
Першабытнае грамадства – агульны этап у гісторыі чалавецтва. Засяленне тэрыторыі Беларусі. Асноўныя заняткі першабытных людзей, ІХ...

11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы iconКурс І семестр " Гісторыя. Англійская мова" Тэма 1 Старажытны чалавек на тэрыторыі Беларусі (2 гадзіны)
Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. ‒ Мн., 2000

11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы icon«гісторыя беларусі»
Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (каменны век)

11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы iconПытанні да заліку па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2012/2013 навучальны год
Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Галоўныя перыяды этнічнай гісторыі Беларусі

11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы iconПраграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду)
Гісторыя Беларусі як частка сусветнай гісторыі. Перыядызацыя старажытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Гістарычныя крыніцы

11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы icon1. Старажытная гісторыя Беларусі. Узнікненне І развіццё першабытнага грамадства на беларускіх землях (100 – 35 тыс гадоў да н э. – V ст н. э.) (
Засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Жыццё І гаспадарчая дзейнасць людзей ва ўмовах першабытнага грамадства. Разлажэнне першабытнага...

11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы icon10 клас Гісторыя Беларусі. Тэма § Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку (VII ст да н э.— V ст н. э.) Плямёны ранняга жалезнага веку
Улічваючы гэтыя прыкметы, вучоныя вызначылі некалькі археалагічных культур жалезнага веку

11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу «гісторыя беларусі» для студэнтаў інжынерна-эканамічнага факультэта бдуір (2008/09 вучэбны год)
Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі

11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы iconКалі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі?
Успомніце. Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? Калі адбываўся працэс засялення славянамі беларускіх зямель? Якія ўсходнеславянскія...

11 клас. (12-годка) Гісторыя Беларусі. Тэма: § Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Падзел славян на тры групы iconКалі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі?
Успомніце. Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? Калі адбываўся працэс засялення славянамі беларускіх зямель? Якія ўсходнеславянскія...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка