Са слаўнага Полацка родам




НазваСа слаўнага Полацка родам
Дата канвертавання12.11.2012
Памер86.85 Kb.
ТыпДокументы
Са слаўнага Полацка родам

Да 480годдзя выдання першай беларускай кнігі францыскам Скарынам

Н.Ю.Бярозкіна, кандыдат гістарычных навук (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа АН Беларусі)

480 гадоў назад, 6 жніўня 1517 г., у Празе беларускі першадрукар і асветнік Францыск Скарына выдаў сваю першую кнігу. Ён раней за іншых зразумеў вялікую гістарычную ролю друкаванай кнігі як невычэрпнай крыніцы ведаў, важнага сродку асветы і духоўнага ўдасканалення чалавека.

Нягледзячы на намаганні многіх вучоных, якія займаліся даследаваннем жыцця і дзейнасці Скарыны, дакументальных даных аб ім знайшлося вельмі мала. Нават імя Скарыныыкарыстоувалася рознымі аўтарамі ў некалькіх формах: Францыск, Францішак, Георгій, Юрый, што адлюстроўвае неаднолькавы падыход даследчыкаў да веравызнання першадрукара, да ацэнкі яго асветніцкай дзейнасці і светапогляду.

Пра імя Георгій пачалі гаварыць у другой палове XIX ст., пасля таго як у 1858 г. былі апублікаваны копіі дзвюх грамат караля Жыгімонта I на лацінскай мове. У адной з іх перад імем першадрукара стаяў лацінскі прыметнік "egregium" у значэнні "выдатны, славуты", у другой жа змест слова " egregium " пададзена "georgiі". Гэта адзіная форма паслужыла падставай некаторым даследчыкам лічыць, што сапраўднае імя Скарыны было Георгій. I толькі ў 1995 г. беларускі гісторык і кнігазнавец Г.Я. Галенчанка знайшоў арыгінальны тэкст прывілею караля Жыгімонта, у якім вядомы фрагмент "з Георгіем" выкладзены наступным чынам: "... egregium Francisci Scorina dе Роlосzkо artium еt medicine doctoris". Памылка перапісчыка выклікала спрэчкі вакол імя першадрукара, якія вяліся на працягу больш чым 100 гадоў.

Францыск Скарына нарадзіўся ў буйным па тых часах гандлёварамесным і культурным цэнтры — Полацку, у сям'і Лукі Скарыны, які гандляваў скурамі і футрам і падтрымліваў дзелавыя сувязі з Вільняй, Рыгай, Познанню, Гданьскам і іншымі гарадамі. Існуюць версіі паходжання прозвішча "Скормна" ад слоў "скора" (скура) або "скарынка" (цвёрды вонкавы слой хлеба).

Дакладных звестак пра час нараджэння першадрукара не выяўлена: ёсць толькі шматлікія гіпотэзы. Каля 1490га, да 1490га, у 1486— 1490 гг. — такія даты прыведзены ў працах, прысвечаных Скарыне.

У 1504 г. Скарына быў прыняты ў Кракаўскі універсітэт — адну са старэйшых навучальных устаноў Еўропы, дзе ў пачатку XVI ст. выразна выявіліся гуманістычныя і асветніцкія тэндэнцыі. У сценах універсітэта ён правёў два гады, авалодаў за гэты час курсам так званых свабодных мастацтваў (граматыка, логіка, рыторыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка) і атрымаў ступень бакалаўра.

Месцазнаходжанне Скарыны пасля Кракава на працягу шасці гадоў невядома. Дакументаў аб гэтым перыядзе жыцця асветніка не захавалася або яны пакуль што не знойдзены. Вядома, што стаў доктарам свабодных мастацтваў, дасканала вывучаў медыцынскія і прыродазнаўчыя навукі і восенню 1512 г. прыбыў у Італію, у знакаміты Падуанскі універсітэт, дзе 9 лістапада ў епіскапскім палацы бліскуча вытрымаў экзамен на ступень доктара медыцыны.

Перыяд жыцця Скарыны пасля 1512 г. не асветлены ніякімі дакументальнымі звесткамі, але менавіта тады ён вырашыў пачаць кнігадрукарскую дзейнасць: быў у Вільні, дзе заручыўся падтрымкай Якуба Бабіча, Багдана Онкава, а затым накіраваўся ў Прагу, каб стварыць першую ў гісторыі беларускага народа друкарню. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў той час не было неабходнай паліграфічнай базы, таму Скарына быў вымушаны шукаць іншае месца для кнігадрукавання. Ён выбраў Прагу, сталіцу Чэхіі, важны палітычны, сацыяльнаэканамічны і культурны цэнтр. Вырашальную ролю ў гэтым адыгралі адносная свабода дзеяння, дух вальнадумства на землях Чэхіі і ўжо досыць развітыя традыцыі кнігадрукавання. У Польшчы ўплыў каталіцкай царквы ў грамадскім і культурным жыцці быў надзвычай моцным. Улічваючы, як дорага паплаціўся за выданне кніг для праваслаўнага набажэнства Швайпольт Фіоль, Скарына не мог пачаць сваю дзейнасць у Польшчы.

Пачатак пражскага перыяду жыцця асветніка таксама дакладна невядомы. У даволі кароткі тэрмін ён ажыццявіў высокамастацкі і 'кваліфікаваны пераклад Старога запавету на мову, якая была блізкай да старажытнай беларускай мовы, стварыў друкарню.

Першай кнігай, выдадзенай Скарынам у Празе, быў "Псалтыр", адна з найбольш распаўсюджаных у хрысціянскім пісьменстве кніг Старога запавету, збор гімнаў рэлігійналірычнага зместу, аўтарам якога традыцыйна лічыцца цар Давід. Здаўна ў рукапісах "Псалтыр" служыў не толькі для набажэнства, але і дапаможнікам пры навучанні: па ім вучыліся пісьменнасці, чытанню, спяванню. Гэту кнігу Скарына спецыяльна выдаў з асветніцкімі мэтамі, на што ён звярнуў увагу ў прадмове, "детем малым початок всякое доброе наукы, дорослым помножэнме в науце, мужем моцное утверьженме". Пра адукацыйнае прызначэнне "Псалтыра" ён пісаў таксама і ў прадмове да ўсёй "Бібліі", дзе рэкамендаваў вывучаць па ім граматыку.

Скарына клапаціўся, каб кніга яго была зразумелай чытачам. Для гэтага на палях лістоў ён рабіў пераклад на сучасную яму мову і даваў тлумачэнне асобным царкоўнаславянскім словам, якія, на яго думку, маглі быць незразумелымі для простых, малаадукаваных людзей.

У 1517—1519 гг. у Празе Скарына выдаў на старабеларускай мове (або, як лічаць некаторыя даследчыкі, на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі) 22 кнігі Старога запавету. Выбар Скарынам Бібліі ("Кнігі Кніг") быў невыпадковым. Адпаведна з той роллю, якую адыгрывала рэлігія ў духоўным, грамадскім і сацыяльнапалітычным жыцці сярэдневяковай і рэнесанснай Еўропы, Біблія займала асаблівае месца ў рукапісным пісьменстве і кнігадрукаванні XV—XVI стст. Яна з'яўляецца адным з найбольш складаных шматслойных помнікаў старажытнага пісьменства, уключае ў сябе фальклорныя, літаратурныя, гістарычныя творы, міфы, паданні.

Скарына, які ўсё жыццё марыў аб пашырэнні асветы свайго народа, падыходзіў да выдання біблейскіх кніг з боку адукацыйнага і маральнага зместу, разглядаў іх не толькі як Свяшчэннае пісанне, але і як крыніцу свецкіх ведаў: гістарычных, астранамічных, медыцынскіх. Вядомы расійскі кнігазнавец А.А.Сідараў назваў Скарыну першым славянскім дзеячам кнігі, які "сознательно отнесся к книге как к орудию просвещения, к своей деятельности как к производству материала для чтения, для идейного обогащения человека, а не для помощи богослужению"

Парадак кніг "Бібліі" Скарыны не кананічны (які пачынаецца з кнігі "Быццё"), а абумоўлены парадкам вывучэння асноў "сямі свабодных мастацтваў", для якіх ён у якасці навучальных дапаможнікаў рэкамендаваў тую ці іншую біблейскую кнігу, дзе можна было знайсці мноства рэальных даных, неабходных у жыцці. На думку Скарыны, звесткі па батаніцы і заалогіі даюць "Прытчы Саламона", па геаметрыі і астраноміі — кніга "Ісус Навін", па арыфметыцы — "Лічбы" і г.д. У сваіх каментарыях першадрукар шырока выкарыстоўвае прыродазнаўчанавуковыя веды, вядзе размову "о прирожении древ, былин... зверей, птиц, гадов и риб".

Усе пражскія выданні Скарыны надрукаваны фарматам у чацвёртую долю аркуша, што было нехарактэрным для заходнееўрапейскіх друкаваных Біблій таго часу. Скарынінскі шрыфт, які з'яўляецца выдатным помнікам славянскага друку, ствараўся па яго ўласных малюнках або эскізах на аснове паўустава беларускіх рукапісаў. У адрозненне ад ранейшых славянскіх друкаваных кніг (якія былі амаль без гравюр, а тыя нямногія застаўкі, што ў іх змяшчаліся, зроблены па ўзоры царкоўнавізантыйскіх заставак і пазбаўлены арыгінальнасці) пражскія выданні ўражваюць як колькасцю ілюстрацый, так і іх якасцю. Кнігі ўпрыгожваюць шматлікія сюжэтнатэматычныя гравюры, звязаныя з іх зместам, яны дапамагаюць зразумець сэнс напісанага. Скарына пісаў аб прызначэнні гравюр у прадмове да трэцяй кнігі Царстваў: "А то для того, абы братия моя русь, люди посполитые, чтучи могли лепей разумети" .

Выдатным творам кніжнай гравюры з'яўляецца партрэт Скарыны, двойчы надрукаваны ў кнігах Пражскай Бібліі. Ужо само змяшчэнне ў кнізе біблейскіх тэкстаў партрэта выдаўца было выклікам царкве. У гэтым адбілася ўласцівае Скарыне як дзеячуАдраджэння пачуццё ўласнай годнасці. Беларускі першадрукар паказаны ў сваім рабочым кабінеце. Ён сядзіць у акружэнні розных прадметаў, якія сведчаць аб занятках вучонага медыцынай, астраноміяй і літаратурнай дзейнасцю (кнігі, пясочны гадзіннік, армілярная сфера, рэфлектар, збанкі, кошыкі для лекавых раслін). Сярод гэтых рэчаў няма ніводнай, якая б мела дачыненне да рэлігіі.

Да нас не дайшлі дакладныя звесткі аб тым, па якіх прычынах Ф.Скарына спыніў сваю дзейнасць у Празе. Можа, менавіта жаданне быць бліжэй да свайго народа, для асветы якога ён заўсёды працаваў, вымусіла яго перанесці сваю друкарню ў Вільню. Скарына пісаў: "Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по воздуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым падобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають" .

Каля 1520 г. Скарына пераехаў у сталіцу Вялікага княства Літоўскага. Значную колькасць насельніцтва Вільні — рамеснікаў, купцоў, багатай часткі гараджаі^ што трымалі ў сваіх руках самакіраванне горада, — складалі беларусы. Таму не будзе перабольшаннем сказаць, што горад Вільня ў XVI ст. быў цэнтрам беларускай культуры, дзе ў розныя перыяды праходзілі жыццё і дзейнасць беларускіх пісьменнікаў, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў. Тут, у доме "почтивого мужа Якуба Бабича, наистаршего бурмистра славного и великого места виленского", Ф.Скарына заснаваў новую друкарню. Першае віленскае выданне — "Малая падарожная кніжка" — выйшла каля 1522 г. Гэта быў новы ва ўсходнеславянскім кніжным пісьменстве тып зборніка, у склад якога ўвайшлі найбольш распаўсюджаныя богаслужэбныя і вучэбныя кнігі: "Псалтыр", "Часасловец", "Акафісты", "Шасцідневец", "Кароткія святцы", "Пасхалія".

Адукацыйныя мэты Скарына ставіў і пры выданні "Малой падарожнай кніжкі", у якой змяшчаліся некаторыя элементарныя навуковыя і практычныя даныя. У дзвюх апошніх частках кнігі ён выступае як вучоныастраном, дае звесткі аб раўнадзенстве і сонцастаянні, уваходжанні Сонца ў розныя задыякальныя сузор'і, уносіць ва ўстарэлы юліянскі каляндар некаторыя папраўкі. Каляндар, змешчаны Скарынам у "Малой падарожнай кніжцы", сваім свецкім напрамкам адрозніваецца ад звычайных царкоўных календароў таго часу.

Сенсацыяй стала знаходка ў 1957 г. у Капенгагенскай бібліятэцы невядомага раней экземпляра "Малой падарожнай кніжкі", у якім добра захавалася "Пасхалія" (царкоўны каляндар з указаннем дакладных дат хрысціянскага свята Вялікадня на шэраг гадоў). У "Пасхаліі", разлічанай на 1523—1543 гг., Скарынам дадзена першая ў беларуск:ай літаратуры і пісьменстве і адзіная ва ўсім усходнеславянскім кірылічным кнігадрукаванні XVI—XVIII стст. зводка 8 зацьменняў, Скарынаўскія прагнозы зацьменняў у цэлым вызначаюцца значнай ступенню дакладнасці ў святле даных сучаснай астралагічнай навукі.

У сакавіку 1525 г. Скарына выпусціў "Апостал", адну з найбольш распаўсюджаных рэлігійных кніг. Надрукаваная на стараславянскай мове, яна карысталася вялікім попытам. Яе выпуск быў лагічным і заканамерным працягам справы выдання біблейскіх кніг, пачатай яшчэ ў Празе. Да "Апостала" асветнікам напісана 22 прадмовы і 17 пасляслоўяў. Перад кожным раздзелам кнігі ў прадмовах ("сказаннях") дадзены своеасаблівыя каментарыі, якія іншы раз падобныя да невялікіх уступных артыкулаў. У некаторых з іх даюцца даведкі аб месцах, якія ўпамінаюцца ў тых або іншых раздзелах. Заканчваецца выданне "Месяцасловам" са спецыяльнай прадмовай з парадамі па карыстанні кнігай. Незразумелыя царкоўнаславянскія словы, якія сустракаюцца ў віленскіх выданнях, Скарына забяспечыў тлумачэннямі на палях адпаведнымі эквівалентамі тагачаснай беларускай літаратурнай мовы.

У канцы 20ых або пачатку 30-ых гг. адзін з жыхароў Вялікага княства Літоўскага наведаў Маскву з мэтай распаўсюджання сваіх выданняў. Хутчэй за ўсё кнігі былі з друкарні Скарыны, бо звестак аб іншых друкарнях на тэрыторыі княства не знойдзена. Ім мог быць і сам Ф.Скарына, і Б.Онкаў, які меў гандлёвыя сувязі з Масквой, або нехта іншы, звязаны з друкарскай справай. Паездка была няўдалай: маскоўскае духавенства вельмі варожа сустрэла прывезеныя кнігі — яны былі спалены.

Жыццё ў Вільні па нейкіх прычынах не задавальняла Скарыну, і прыблізна ў 1535 г., пасля смерці жонкі, першадрукар вырашыў пераехаць у Прагу. Яго запрасіла ў Чэхію Багемская камора, якой было дадзена заданне самім каралём Чэхіі, Аўстрыі і Угоршчыны Фердынандам I знайсці садоўніка-батаніка. Скарына прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі каралеўскага батанічнага сада ў Празе.

Калі памёр Ф.Скарына, дакладна невядома. У даверанай грамаце, што была выдадзена каралём Фердынандам Сімяону Русу 29 студзеня 1552 г., аб'яўлялася, "што доктар Францішак Рус Скарына з Полацка, які некалі жыў, наш садоўнік, у гэтым каралеўстве Чэшскім быў чужынцам, — сышоў на вечны спакой і пакінуў пасля сябе сына Сімяона Руса і пэўную маёмасць". Як лічыць Г.Я.Галенчанка, каралеўская грамата выдадзена неўзабаве пасля смерці Францыска Скарыны, а памёр ён хутчэй за ўсё ў сярэдзіне 1551 г. Гэту версію пацвярджаюць і два дэкрэты польскага караля Жыгімонта Аўгуста, знойдзеныя ў дзяржаўным архіве старажытных актаў у Варшаве. Яны датаваныя жніўнем і снежнем 1552 г. і датычацца справы "зза пэўных рэчаў або маёмасці, пакінутых пасля смерці доктарам Францішкам Скарынай".

Францыск Скарына — выдатны дзеяч беларускай, славянскай і сусветнай культур, асветнік, гуманіст, вучоны, творчасць якога аказала вялікае ўздзеянне на развіццё ўсіх галін духоўнага жыцця беларускага і ў пэўнай ступені ўсіх усходнеславянскіх народаў. Нягледзячы на рэлігійную тэматыку кніг, выдадзеных Скарынам (што было выклікана ўмовамі часу), яго друкарская дзейнасць насіла асветніцкі, адукацыйны, гуманістычны характар. Ф.Скарына, "пракананы фанатык кніжнай асветы, асветы для шырокіх народных мас", адрасуе свае кнігі "людем посполмтым к доброму наученмю", прызначае іх не вузкаму колу адукаваных чытачоў, а для людзей усіх саслоўяў, таму ён імкнуўся выкладаць усе незразумелыя паняцці мовай, блізкай да народнай.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Са слаўнага Полацка родам iconУ. и М. Сирс. Готовимся к родам (гл. 1)
Беременность – это не только период развития ребенка, но и время, когда вы сами совершенствуетесь как личность, побеждаете боязнь...

Са слаўнага Полацка родам iconЭкспресс-курс подготовки к родам «Готовимся к родам»
Стоимость: при оплате всего курса – 350грн., при оплате по занятиям – 120грн. – 1 занятие

Са слаўнага Полацка родам iconПахвалавялікаму князю вітаўТУ[1]
Братва, Бога бойцеся, а князя шануйце. Гэтак І я хачу вам расказаць пра гэтага слаўнага гаспадара. Але немагчыма ні расказаць, ні...

Са слаўнага Полацка родам iconКак хорошо подготовиться к родам? Знания, физическая подготовка
С какой же стати в последние несколько десятилетий вдруг так активно заговорили о том, что к родам надо готовиться и во всем мире...

Са слаўнага Полацка родам iconПолацкі Савет дэпутатаў прысвоіў званне "Ганаровы грамадзянін горада Полацка" у 2004 годзе мітрапаліту Мінскаму І Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту. Ц
Кпб І выканкам гарадскога Савета дэпутатаў працоўных прысвоілі званне Ганаровага Грамадзяніна горада Полацка

Са слаўнага Полацка родам iconДжумантаева Т. А. Да пытання аб музейных традыцыях Полацка
Але яшчэ раней киавал1 асобныя ка-лекцы!, як1Я можна назваць дамузейнынм збора Што тычыцца Полацка, то су-часныя беларусшя музёёла-ri...

Са слаўнага Полацка родам icon1547 – пасля 1590 Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія І дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага І рускага
Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія І дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага І рускага

Са слаўнага Полацка родам iconVi міжнародная навуковая канферэнцыя "Гісторыя І археалогія Полацка І Полацкай зямлі"
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гісторыя І археалогія Полацка І полацкай зямлі”

Са слаўнага Полацка родам iconСпіс удзельнікаў канферэнцыі "Гісторыя І археалогія Полацка І Полацкай зямлі" 2012
Спіс удзельнікаў канферэнцыі “Гісторыя І археалогія Полацка І полацкай зямлі” 2012

Са слаўнага Полацка родам iconСпіс удзельнікаў канферэнцыі "Гісторыя І археалогія Полацка І Полацкай зямлі" 2012
Спіс удзельнікаў канферэнцыі “Гісторыя І археалогія Полацка І полацкай зямлі” 2012

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка