Пэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі




НазваПэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі
Дата канвертавання12.11.2012
Памер13.77 Kb.
ТыпДокументы
LUNI0402_noch_peisah


Пэсах – васьмідзённае сьвята вясны і волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі прыбіраюць дом, гатуюць адмысловыя стравы на ўсе восем дзён сьвята і ўдзельнічаюць у Сэдэры - велікоднай вячэры па адмысловых правілах. Перадае Любоў Лунёва


У велікодную ноч габрэі павінны сабрацца ў сваіх дамах, каб адзначыць Сэдэр - сьвяточную вячэру і ўзгадаць Сыход з Эгіпту. Самая галоўная страва велікоднага тыдня – маца. Тора забараняе ўжываць у ежу закваску, таму ад моманту замесу цеста і пакуль маца сьпячэцца, мусіць прайсьці ня больш як 18 хвілінаў.


“Пэсах” значыць “пераскокваць”. У часе Пэсаху чалавек, дзякуючы Боскай дапамозе, можа пераскочыць праз некалькі ўзроўняў у сваім духоўным разьвіцьці. Кульмінацыйны момант Пэсаху – вячэра, вялікодны сэдэр, калі ўся сям’я з гасьцямі зьбіраецца вакол стала. Трэба ў вызначанай пасьлядоўнасьці зьесьці 5 страваў. Спачатку – мацу. Потым – 4 келіхі віна, зьесьці марор (салат-латук, базылік і хрэн) і хазэрэт (зеляніна), якія сымбалізуюць горкасьць эгіпэцкага рабства, а харасэт з яблык, фінікаў, арэхаў і віна – гліну, зь якой выраблялі цэглу. На чацьвёртым этапе габрэі чытаюць Агаду, асноўную частку якой складаюць камэнтары часоў Талмуду. У завяршэньне чытаюць псалмы. У вялікодную вячэру ўваходзяць курыны суп з клёцкамі з мацы, гэфілтэ фіш і запечанае мяса. Галоўнае, каб да сьвята ў сям’і далучыліся дзеці, бо мэтай сьвята ёсьць перадача гісторыі Сыходу ад пакаленьня пакаленьню. Вялікая габрэйская традыцыя захоўваецца дома.

Дырэктарка музэя гісторыі габрэйскай культуры Іна Герасімава сёньня са сваімі гасьцямі з Ізраіля адзначае дома Пэсах.


“Усе габрэі павіны сваім дзецям, унукам перадаваць гэтае імкненьне да свабоды. Таму гэтае сьвята галоўнае ў габрэяў – яны перасталі быць рабамі. Яны гэтую гісторыю распавядаюць сваім дзецям”.


(стужка: людзі сьпяваюць за сталом у Герасімавай)


Любоў Лунёва, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі iconСёньня пасьля заходу сонца запальваюць першую ханукальную сьвячу. Сьвята Ханука будзе доўжыцца да 23 сьнежня
Гэтае сьвята публічнае. На плошчы запальваюць рытуальныя сьвяцільнікі – ханукія. А дамах ханукіі ставяць так, каб сьвятло было відаць...

Пэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі iconСёньня габрэі ва усім сьвеце адзначаюць Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорачка, запальваюць першую сьвечку ў міноры. Сьвята, якое атаясамліваюць з цудам
Сёньня ў Габрэйскім доме сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, каб разам запаліць сьвечкі І пачаць сьвяткаваць Хануку. Гаворыць дырэктарка...

Пэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі icon"Дажынкі": наступствы пасьля сьвятаў
Беларусі. Падрыхтоўка да яго пачынаецца ледзь не за год. Як правіла, горад пераўтвараецца ў суцэльную будаўнічую пляцоўку: будаўнікі...

Пэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі iconСёньня габрэі ва усім сьвеце адзначаюць Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую
Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую назву Ханукія....

Пэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі iconУ гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя
У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на...

Пэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі iconУ гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на якім напісана гісторыя
У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на...

Пэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі iconТворчы тандэм
Гэтымі словамі пачынаецца кніга “Нетры” цудоўных беларускіх творцаў—паэта Міхася Башлакова І мастака-графіка Міхася Барздыкі. “Нетры”—гэта...

Пэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі iconСёньня ў кавярні Палаца дзяцей І моладзі адбылася прэзэнтацыя новай кнігі паэзіі "48" вядомага беларускага барда І паэта Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны
Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны праект з фотамастаком Вадзімам Грудзько – раней яны разам выдалі кнігу «Край». На імпрэзе выступілі...

Пэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі iconВарыянт 1
Вызначце, як трэба пісаць не з прыслоўямі ў сказах: Сонца грэе (не)па-летняму; Гэта мне зусім (не)цікава; Ён рабіў гэта (не)натхнёна,...

Пэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі iconБеларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?
Сёньня Дзень пасажыра, аднак ў Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка