Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд




НазваЛекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд
Дата канвертавання12.11.2012
Памер59.8 Kb.
ТыпДокументы
Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд.

39. Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады на Беларусі.

40. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусь Першы Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.). Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі на ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).

41. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР..

42. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір.

Пытанне 39. Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады на Беларусі.

Па канспекту.

Пытанне 40. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік – снежань 1918 г.).

Па канспекту.


Пытанне 41. Утварэнне БССР і Літоўска-Белаускай ССР.

Па канспекту.

Белнацкам узначаліў Аляксандр Чарвякоў. Белнацкаму была даручана падыхтоўчая работа па стварэнню БССР. Аднак пытанне па стварэнню было адкладзена, бо 18 лютага пасля зрыву мірных перагавораў у Брэсце Троцкім і заканчэння тэрміну перамір’я паміж Германіяй і Раіяй нямецкія войскі пачалі наступленне.

Тым не менш рабода па стварэнню беларускай дзяржавы не спынілася. Белнацкам выдаваў газету “Дзянніца”, у ліпені 1918 г. ім быў праведзены з’езд Беларусаў-бежанцаў. З’езд звярныўся да Аблвыканкамзаха з прапановай пераіменаваць Заходнюю вобласць у БССР, аднак атрымаў адмоўны адказ.

11 лістапада 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя і Міравая вайна закончылася. Немцы пачалі вывад сваіх войскаў з Беларусі. Пасля гэтага савецкі урад аб’явіў аб дэнансацыі брэсцкага мірнага дагавора і аддаў загад чырвонай арміі заняць тэрыторыю Беларусі.

21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве праходзіла канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б). Яна звярнулася ў ЦК РКП(б) з прапановай аб стварэнні БССР. 24 снежня 1918 г. ЦК РКПБ даў станоўчы адказ і прыняў адпаведную пастанову. Атрымаўшы рашення ЦК на рукі Чарвякоў і Жылуновіч выязджаюць у Смаленск, дзе 30 снежня пачала работу 6 Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). На ёй былі прадстаўлены бальшавікі з усёй тэрыторыі Беларусі, таму яны пераіменавалі сябе ў Першы з’езд Камуністычнай Партыі бальшавікоў Беларусі (КП(б)Б), які прыняў рашэнне аб стварэнні БССР і сфарміраваў часовы ўрад на чале з Дзмітрыем Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад звярнуўся па радыё да народаў Беларусі з Маніфестам у якім абвяшчалася ўтварэнне ССРБ у межах Смаленскай, Віцебскай, Магілеўскай, Менскай і Гродненскай губерній. Гэты дзень стаў денм утварэння БССР.

7 студзеня 1919 г. урад ССРБ пераехау ў Мінск і пачау падрыхтоўку да склікання і Усебеларускага з’езда Саветаў, 16 студзеня 1919 г. у сувязі з пачаушайся вайной з Польшчай ЦК РКП(б) прымае рашэнне перадаць Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні у склад РСФСР. БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерній было рэкамендавана аб’яднацца з Літоускай ССР у Літ-БелССР. Чарвякоў і Жылуновіч выказалі пратэст супраць гэтага рашэння. Але ен не быў пачуты ў ЦК.

Літ-Бел ССР была патрэбна ў якасці буфернай дзяржавы паміж толькі што ўзноўленай Польшчай і РСФСР.

2 – 3 1919 лютага ў Мінску адбыуся 1 Уоебеларускі з’езд Саветау, які прыняў дэкларацыі аб незалежнлсці ССРБ, аб саюзе з РСФСР і аб аб’яднанні з Літоўскаю ССР. Была запверджана Канстытуцыя БССР, дзяржауны герб і сцяг. 27 лютага у Вільні адбылося сумеснае паседжанне ЦВК ССРБ і Літоўскай ССР, на якім была створана Літ-Бел ССР. Але праіснавала гэта рэспубліка не доўга. У жніуні 1919 г. яна была захоплена палякамі, а ў ліпені Савецкая Расія прызнала незалежнасць буржуазнай Літоускай рэслублікі. Пасля вызвалення БССР ад палякаў у 1920 г. БССР была абвешчана паўторна у межах шасці паветаў Мінскай Губерні.


Пытанне № 42. Барацьба з інтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР.

У лістападзе 1918 г. адрадзілася Польская дзяржава 2-ая Рэч Паспалітая. (У наш час існуе 3-яя Рэч паспалітая) Яе кіраўнік Юзаф Пілсудскі аб’явіў аб тым, што 2-ая РП будзе імкнуцца да межаў Рэчы Паспалітай 1772 г. А гэта непасрэдна закранала інтарэсы Савецкай дзяржавы, таму, што большая частка 1- ай РП належыла Саветам. Адноўленая Польшча атрымала вялікую ваенную падтрымку ад краін антанты. Польскія салдаты атрымалі новенькія сямізарадныя вінтоўкі, кулямёты, гарматы у польскай арміі меліся танкі (у той час яны толькі паявіліся), і баявыя, самалёты. Арміяй камандавалі былыя расійскія афіцэры польскага паходжання (Трэба памятаць, што з 1815 па 1914 тэрыторыя Польшчы гэта прывісленскі край Расійскай імперыі). У толькі, што створанай польскай арміі быў высокі баявы дух, польскія салдаты жадалі а значаць і маглі змагацца. Іншымі словамі ў 2-ой РП былі ўсе шансы на перамогу.

Ужо ў снежні 1918 г. Польшча пачала ажыццяўляць свае захопніцкія планы. 21 снежня 1918 г. палякі захапілі Вільню. 9 лютага 1919 г. – Брэст, 2 сакавіка 1919 г. – Слонім і Пінск. 8 жніўня 1919 г. – Мінск. 29 жніўня 1919 г. – Бабруйск.

21 снежня 1918 г. БНР Стварыла Савет Дзяржаўнай абароны на чале з Вацлавам Ластоўскім каб наладзіць супраціўленне палякам. Бальшавікі на тэрыторыі Беларусі лічылі, што палякі слабы вораг, і што галоўны кірунак дзе трэба арганізовываць абарону гэта Далёкі Усход дзе натупалі белагвардзейцы, таму, нават у час наступлення палякаў мабілізаваныя ў Чырвоную армію беларусы адпраўляліся на усходні фронт. Гэта выклікала незадаволенасць уладай бальшавікоў. Асабліва незадаволены былі самі навабранцы, на іх думку яны па капрызу бальшавікоў павінны былі пакідаць свае сем’і без абароны. Таму ў Гомелі і Рэчыцы навабранцы паўсталі і расстралялі ўсіх прадстаўнікоў бальшавіцкай улады. Такія ж паўстанні адбыліся ў другіх беларускіх гарадах.

Недаацэнка бальшавікамі польскай пагрозы прывяла да таго, што ўжо да восені 1919 г палякі захапілі тэрыторыю Беларусі да ракі Бярэзіны, толькі там удаляся стабілізаваць фронт. Фронт які праходзіў па рацэ Бярэзіне пратрымаўся да лета 1920 г.

На захопленый тэрыторыі польскія ўлады ліквідавалі усе органы улады што былі створаны бальшавікамі і аднаўлялі памешчыцкае землеўладанне. Усіх, хто адкрыта выказваў незадаволеннасць польскай уладай заключалі у канцлагеры або расстрэльвалі. Сярод рэпрэсіраваных былі многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху і настаўнікі беларускіх школ. Дзяржаўнай мовай аб’яўлялася польская. Беларускія школы былі зачынены.

Барацьбу супраць польскіх акупантаў узначаліла БПСР (беларускія эсеры) БПСР на той час была самай уплывовай партыяй у Беларусі. Да таго ж яна падтрымлівала БНР (Беларускую Народную Рэспубліку). Пад кіраўніцтвам БПСР сталі стварацца партызанскія атрады, якія аб’ядналіся ў адзіную цэнтралізаваную арганізацыю “Народную Ваенную Дапамогу” якая налічвала 20 000 чалавек.

Беларуская Камуністычная арганізацыя на чале з Усеваладам Ігнатоўскім таксама стварыла многія партызанскія атрады, якія ўзялі пад кантроль наваколле Мінска. Акрамя таго Васіл Ісакавіч Талаш стварыў партызанскі атрад у 300 чалавек і змагаўся на баку бальшавікоў на тэрыторыі палесся ў Той час дзеду Талашу было 75 гадоў.

Часта пад час польскай акупацыі балшавікі і партызаны якія падтрымлівалі БНР дзейнічалі сумесна. На сакавік 1920 года была запланавана нават сумеснае паўстанне супраць акупантаў, аднак палякі своечасова арыштавалі яго лідэраў.

У сакавіку 1920 г. палякі пачалі новае наступленне, па гэтай прычыне СНК РСФСР зняў значныя сілы чырвонай арміі з Усходняга фронта і перакінула іх на Савецка-Польскі фронт. 14 мая 1920 г. чырвоная армія перайшла ў кунтрнаступленне.

31 ліпеня 1920 г. пасля вызвалення Мінска ў другі раз была абвешчана ССРБ. Гэта расчаравала ўдзельнікаў БПСР якія хацелі аб тым каб улада ў Беларусі належыла БНР. Па гэтай прычыне БПСР пачала паўстанне супраць Бальшавікоў. Якое было жорстка падаўлена.

У жніўні 1920 г. Быў вызвалены Брэст і баявыя дзеянні былі перанесены на тэрыторыю Польшчы. Бальшавікі наіўна спадзяваліся, што польскія рабочыя і сяляне паўстануць супраць памешчыкаў і капіталістаў і дапамогуць Чырвонай арміі. Аднак рабочыя і сяляне засталіся верныя ўраду Пілсудскага і аказалі супраціўленне чырвонаармейцам. Тым не менш рускім на чале з Тухачэўскім удалася на кароткі час прабіцца да Варшавы, але па прычыне таго, што Тухачэўскі не паклапаціўся аб сувязі з тылам у чырвонаармейцаў пачало не хапаць боепрыпасаў, фуражу і харчавання. Каб на трапіць у акружэнне армія Тухачэўскага пачала адступаць на Усход. Рускія уступілі палякам не толькі захопленыя польскія тэрыторыі, але і заходнюю палавіну Беларусі. У такіх умовах савецкі ўрад вымушаны быў пайсці на перагаворы аб міры якія прайшлі ў Рызе 18 сакавіка 1921 г. Перамовы адбываліся па між РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай з другога. Беларускую дэлегацыю нават не пусцілі ў будынак дзе перамовы адбываліся.

У выніку гэтых перамоў Польшы аддалі частку Беларусі ў 113 кв. км. з насельніцтвам ў 4 млн чалавек за БССР захавалі толькі 6 паветаў Мінскай губерні. Віцебская, Гомельская губерні і заходнія паветы Смаленскай губерні засталіся ў складзе РСФСР.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд iconЛекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд
...

Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўдення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд iconЛекцыя 11. Беларусь у міжрэвалюцыйны перыяд. 1905 г. —люты 1917 г
Працэсы культурнага развіцця на беларускіх землях. Культурнае самасцвярджэнне беларусаў

Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд iconЛекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг
Удзел бсср ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай сср. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі І...

Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд iconПершае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 40 тыс гадоў назад. Такая недакладнасць у вызначэнні тэрміну тлумачыцца тым
Яшчэ на пачатку ХХ ст на Беларусі былі распаўсюджаны культ хатніх вужоў, казкі І легенды пра вогненных змеяў І пярэваратняў-ваўкалакаў....

Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд iconПытанні па курсе «гісторыя дзяржавы І права беларусі»
Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы І права Беларусі. Праблемы айчыннай гісторыка-прававой навукі (прычыны І перыяд узнікнення дзяржаўнасці...

Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд iconБеларусь у перыяд акупацыі (1941 1944 гг.). Партызанскі І падпольны рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі
Пытанне 15. Беларусь у перыяд акупацыі (1941 – 1944 гг.). Партызанскі І падпольны рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі

Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд iconБеларускіх арганізацый І партый. Фактычна з’езд бсг перарос у з’езд беларускіх арганізацый І партый. Прысутнічала каля 150 дэлегатаў. Яны стварылі Беларускі нацыянальны камітэт
Лекцыя 12. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года І грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці

Лекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд iconДаіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі
Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс гадоў да н э. 3 2 тыс гадоў да н э. Даіндаеўрапейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіх форм...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка