На форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада




НазваНа форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада
Дата канвертавання12.11.2012
Памер32.4 Kb.
ТыпДокументы
Padb0711.abloga


Вітаю!


На форумах парталу tut.by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада.


Туф Саллоф задаецца пытаньнем: “І каму ж ты дарогу перабег, "першы намесьнік начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня — начальнік упраўленьня па каардынацыі ідэалягічнай работы адміністрацыі?»


skid камэнтуе: “Працаваў у адміністрацыі прэзыдэнта крыштальнай чэстнасьці чалавек. Нечакана знайшоў у сябе ў шуфлядзе стала 35 штук, узяў і пайшоў здаваць у бюро знаходак. Па дарозе павязалі. Беспрадзел”.


Празiдэнт БСCР узрушаны: “Пытаньне ня ў тым, браў ці не (тое, што браў, гэта і так ясна, усе бяруць), пытаньне ў іншым: чым не дагадзіў "старэйшым" ці калегам, што яго вырашылі "прыбраць", за што яго здалі?»


Сайт газэты «Комсомольская правда в Беларусі» www.kp.by апавядае пра тое, што менскія школьнікі — Аляксей Кульбіцкі і Мікалай Дзятлаў — два гады таму задумалі і пазьней стварылі электронную энцыкляпэдыю Беларусі «Спадчына». Настаўніца абазвалі іх тады «нацыяналістамі», аднак хлопцы занялі першае месца на гарадзкой алімпіядзе па гісторыі і трэцяе месца на рэспубліканскай па інфарматыцы. Першае месца там заняла дзяўчына з праграмай пра «Лінію Сталіна». Дэма-вэрсію праграмы “Спадчына” можна пабачыць у Сеціве пад адрасам www.spadchuna.narod.ru


509 чалавек паўдзельнічала ў апытаньні на сайце беларускіх навінаў naviny.by на тэму, якія падзеі на «Славянскім базары» найбольш цікавыя. Вынікі галасаваньня такія: конкурс маладых выканаўцаў — 8,1% з ліку тых, хто галасаваў, сольныя канцэрты зорак — 3,9%, дзіцячы музычны конкурс — 1,2%, закулісныя падзеі — 3,9%. Тых жа, каму «базары» наогул нецікавыя, аказалася 75,6%.


І яшчэ пра «Славянскі базар». Сайт народных навінаў Віцебску выказаў здагадку, што арганізатары конкурсу маладых выканаўцаў не трымаюцца палажэньня аб конкурсе. На гэта намякнуў сябра журы ад Украіны Вячаслаў Ваяводзін, сказаўшы, што адзін з канкурсантаў перакрочыў мяжу 30 гадоў. Гэтая заўвага датычыцца ў першую чаргу ляўрэата першай прэміі беларуса Георгія Калдуна, які нарадзіўся ў сьнежні 1976 году ў той час, як да конкурсу дапускаліся выканаўцы, якія нарадзіліся не раней за 1 ліпеня 1977 году.


У суполцы Жувога журналу community.livejournal.com/by_politics нехта partbilet напісаў: “Тэлеканал «РТР» выразаў выступленьне Сярдзючкі з трансьляцыі «Славянского базара». У зьвязку з тым, што з той жа трансьляцыі было выразана выступленьне Шарыфавіч, сьмела можна было падумаць, што Расея проста выразала тых, хто абыйшоў яе на «Евровидении». Але, как не было б сорамна прызнацца ў дробязнасьці і помсьлівасьці, галоўнай прычынай гэтага была прызначана «прапаганда гомасэксуалізму».


Для аматараў музыкі Антынацыянал-сацыяліст ва ўласным дзёньніку nacijanalist.livejournal.com пакінуў такую інфармацыю пра сёлетні фэст «Басовішча»: «Жывая трансьляцыя з фэсту 20 ліпеня. Увесь канцэрт на 105.5 FM у Беластоку. Жывы рэпартаж з “Басовішча” на bas.racyja.com Праграма "Радыё БАС": кожны працоўны дзень а 18-45 на 105.5 FM у Беластоку і праз Інтэрнэт. Інтэрвію з удзельнікамі конкурсу "Басовішча 2007", а таксама ўсе цікавосткі фэстывалю».


Блогер nurmanov ва ўласным дзёньніку nurmanov.livejournal.com выклаў “Дванаццаць полавых запаветаў рэвалюцыйнага пралетарыяту” выданьня Камуністычнага ўнівэрсытэту імя Сьвярдлова, 1924 год. Вось некаторыя зь іх: “3. Палавая сувязь — адно як канчатковае завяршэньне глыбокай ўсебаковай сымпатыі і прывязанасьці да аб’екту палавай любові. 5. Палавы акт не павінен часта паўтарацца. 6. Ня трэба мяняць палавы аб’ект. Паменш палавой разнастайнасьці. 9. Палавы падбор павінен будавацца па лініі клясавай рэвалюцыйна-пралетарскай мэтазгоднасьці. У любоўныя адносіны ня мусяць уносіцца элемэнты флірту, заляцаньня, какецтва і іншыя мэтады спэцыяльна-палавой заваёвы”.


Цікава, што б напісалі ў 1924 годзе пра Інтэрнэт з пункту гледжаньня рэвалюцыйнай мэтазгоднасьці... І на гэтым “Начная аблога” разьвітваецца з вамі, Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада iconПрацягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада, якога вінавацяць ва злоўжываньні службовым
...

На форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада iconНа форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада
Па дарозе павязалі. Беспрадзел”. Празiдэнт бсcр узрушаны: “Пытаньне ня ў тым, браў ці не (тое, што браў, гэта І так ясна, усе бяруць),...

На форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада iconНа форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са
На форумах парталу tut by актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне...

На форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць...

На форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада iconРаботнікаў Менскага шарыка-падшыпнікавага заводу да Адміністрацыі прэзыдэнта. У звароце кіраўніцтва заводу вінаваціцца ў непрафэсіяналізме І адзначаецца
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць зварот работнікаў Менскага шарыка-падшыпнікавага заводу да Адміністрацыі прэзыдэнта. У звароце...

На форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць навіну пра магчымасьць паставак у Беларусь газу ня толькі з Расеі. Вось некаторыя водгукі...

На форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

На форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада iconНа форумах парталу Tut by
На форумах парталу Tut byTut by абмяркоўваюць падзеі ў Эстоніі – начныя пагромы пасьля пачатку акцыі супраць перазахаваньня парэшткаў...

На форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада iconНа форумах парталу tut by працягваюць рэагаваць на заявы Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што "анархію ў інтэрнэце трэба спыніць"

На форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада iconНа форумах парталу tut by сёньня жвава абмяркоўваецца сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з журналістамі. Нехта
За вайсковыя базы. За зямлю пад нафтаправодамі. А яшчэ б добра даляраў гэтак па трыста за зьмену кожнага кола ў Берасьці. Prisrak...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка