Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што




НазваАдна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што
Дата канвертавання12.11.2012
Памер32.06 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1005abloha-1


Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту – выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што расейска-беларускіх стасунках “сытуацыя склалася крытычная”. Расейскае інтэрнэт-выданьне

http://www.strana.ru/stories/01/11/26/2093/294340.html">“Страна.ru” публікуе словы віцэ-сьпікера расейскага парлямэнту Сяргея Бабурына, які цытуе Ўладзімера Пуціна, і сярод іншага цьвердзіць, што расейскі прэзыдэнт папрасіў парлямэнтароў прыняць закон, “які дазваляе прэзыдэнту ўводзіць спэцыяльны рэжым да недружалюбных да Расеі краінаў”. Вось некаторыя водгукі наведнікаў форумаў парталу http://forums.tut.by/showflat.php?Board=articles&Number=2802503&page=0&view=collapsed&sb=5&o=&fpart=all">Tut.by:


“Пачалося… Альбо праглынаньне, альбо разрыў!”


“Цалкам магчыма, што Пуцін меў на ўвазе не Беларусь, а Каўказ, кажучы “крытычная сытуацыя”.


“Гэты артыкул – правакацыя. Аніякіх такіх словаў Пуцін не казаў”


У расейскім інтэрнэт выданьні http://pressa.irk.ru/number1/2006/40/011001.html">“Нумар адзін” аўтарка Галіна Казакова напісала артыкул пра паездку ў Беларусь пад назвай “Назад у сьветлую будучыню”, якія падае падзагаловак “неперадузяты погляд улан-унэнца на Беларусь”. Аўтарка піша, што ў Менску няма бамжоў, вуліцы чыстыя, а дзяржава клапоціцца пра сацыяльнае забесьпячэньне сваіх грамадзянаў, а напрыканцы дадае: “У Беларусі існуе і цэнзура… На старонках прэсы вы ня зможаце знайсьці крытыку існага ладу і дзеяньняў беларускага кіраўніцтва. Гэта своеасаблівая плата за іншыя “сацыялістычныя радасьці”.


У беларускім сеціве зьявіўся новы рэсурс http://nashaziamlia.org">“Беларусь – наша зямля”. Аўтары акрэсьліваюць пяць асноўных пунктаў на якія будзе рабіцца акцэнт у публікаваньні матэрыялаў: “1. Аналіз грамадзкай сытуацыі ў цяперашняй Беларусі. 2. Аналіз сытуацыі ў сучасным Сьвеце людзей. 3. Уяўленьні пра беларускую дзяржаву, як нашу мару. 4. Уяўленьні пра ідэальна ўладкаваную агульналюдзкую цывілізацыю, да якой варта імкнуцца. 5. Праграма пераходу ад сёньняшняй Беларусі да Беларусі будучай, калі зыходзіць з таго, што ўлада нібы ўжо ў нашых руках. … Паколькі вызначэньне грамадзкі значных мэтаў ды іх абгрунтаваньня ёсьць сфэрай ідэалёгіі, наш сайт можна лічыць ідэалягічным. Мы будзем усімі сіламі імкнуцца, каб дадзеная ідэалёгія была навуковай!” – заклікаюць стваральнікі “Беларусь – наша зямля”.


На форумах сайту http://smorgon.org/forum/index.php?showtopic=517">“Смаргонь.org” абмяркоўваюць тэму "Як пачаць размаўляць па-беларуску?”.


“Шмат хто, а ў тым ліку й я, жадалі б перайсьці на сталае беларускае маўленьне, вось толькі як пачнеш спрабаваць, дык то ўсплывае недасканалае няведаньне мовы ды розныя псыхалягічныя бар'еры. Што рабіць, куды падацца, дзе ўзяць падтрымку? – піша наведнік пад нікам Anro.


Наведнік Аміль дае сваю параду: “Пачынайце з асобных беларускіх словаў і выразаў у сваёй расейскай гаворцы. Скажам, зь «дзякуй — калі ласка», але ні ў якім разе не кажыце гэтых словаў сьмехам. Усё павінна крыху нагадваць сытуацыі з твораў клясычнай расейскай літаратуры, дзе героі, каб падкрэсьліць думку, выкарыстоўваюць францускую мову, гаворачы збольшага па-расейску. Нічога ненармальнага ў зьмяшэньні моваў няма, таму не паддавайцеся на наезды, маўляў, давай размаўляй на нейкай адной мове”.


Магілёўскі паэт Віталь Рыжкоў у сваім
блогу заклікае да стварэньня сайту аўтарскіх “дэклямацыяў беларускамоўных вершаў”. Віталь Рыжкоў піша: “Дзеля гэтага патрэбныя: 1. людзі, здольныя стварыць а) так званы "каркас" сайта б) дызайн 2. уладальнікі мп3-запісаў чытаньняў 3. людзі, гатовыя заняцца падтрымкай праекта 4. "Спонсары"”. А вось як мастацкі тэкст можа выконвацца з музычным суправаджэньнем, можна паслухаць ў інтэрнэт-суполкі http://community.livejournal.com/by_litara/41416.html?mode=reply">By_litara. Вальжына Морт чытае твор Яўгена Лёсіка “Беларуская мова”:


“За тваімі межамі, мая краіна, пачынаецца вялізны дзіцячы дом

І ты вядзеш нас туды, Беларусь. Можа мы нарадзіліся бяз ног, можа, ня тым багам молімся? Можа табе ад нас гора? … ”


Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі быў Севярын Квяткоўскі. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту – выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера...

Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што iconНаведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера Пуціна ўзначаліць урад
Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера...

Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што icon= Tut by абмяркоўваюць афіцыйны візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск. Камэнтары: "Неўзабаве пачнецца гандаль. Цікава, што будзе галоўным лотам"
Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск. Камэнтары: "Неўзабаве пачнецца гандаль. Цікава, што будзе галоўным лотам"

Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што iconНа форумах парталу tut by працягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада
Па дарозе павязалі. Беспрадзел”. Празiдэнт бсcр узрушаны: “Пытаньне ня ў тым, браў ці не (тое, што браў, гэта І так ясна, усе бяруць),...

Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што icon3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатаваць вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў
Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера...

Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Беларуская праваслаўная царква адхрысьцілася ад плянаў пабудовы ў горадзе Кобрыні храму ў гонар расейскага палкаводца
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Беларуская праваслаўная царква адхрысьцілася ад плянаў пабудовы ў...

Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
На форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць...

Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што iconАбмяркоўваюць фотарэпартаж пра візыт Уладзімера Пуціна ў Менск
Прыгожая, пэўна, прэзыдэнцыя рэзыдэнта Лукашэнка вышэйшы за Пуціна, а Сідорскі вышэйшы за Зубкова, а маскоўскія міліцыянты вышэйшыя...

Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што iconСёньня жвава абмяркоўваецца сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з журналістамі. Нехта
А яшчэ б добра даляраў гэтак па трыста за зьмену кожнага кола ў Берасьці. Prisrak адзначае: “Мы зразумелі тады яшчэ на плошчы 19-га...

Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што iconПрацягваюць абмяркоўваць навіну пра арышт адказнага работніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Холада, якога вінавацяць ва злоўжываньні службовым
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка