Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты "usa today" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх




НазваЖурналісты І рэдактары амэрыканскай газэты "usa today" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх
Дата канвертавання12.11.2012
Памер32.32 Kb.
ТыпДокументы
Stud0409


Журналісты і рэдактары амэрыканскай газэты “USA Today” склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат і выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў і грамадзкіх дзеячаў Злучаных Штатаў Амэрыкі. Некаторыя выразы сапраўды сталі крылатымі, іншыя забыліся. Выказваньні некаторых расейскіх палітыкаў, кшталту “мачыць у сартыры”, “Мухі асобна, катлеты асобна”, “Хацелі, як лепш, атрымалася, як заўсёды” таксама сталі анэкдотамі і нагодамі для кпінаў сатырыкаў, гумарыстаў.

Як з пачуцьцём гутару ў беларускіх палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў, дасьледавала Іна Студзінская.


Беларускія палітыкі таксама часьцяком выказваюцца трапна і на першы погляд сьмешна. Прычым, заўважна гэта стала ў часы, так бы мовіць, разгулу дэмакратыі, калі адарваліся палітыкі ад папераў, ад напісаных загадзя прамоваў. На пачатку 90-х, калі па тэлебачаньні і радыё вяліся прамыя рэпартажы з паседжаньняў Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, народ запісваў “пэрлы” за тагачасным сьпікерам парлямэнту Мікалаем Дземянцеям. Мікалай Іванавіч сказаў аднойчы сакрамэнтальную фразу на “трасянцы”: “Хто как хаціт, тот так і гаварыт”. І пайшло: “Включыце шастой мікрафон, там в заднем праходзе чалавек уже давно стаіт”. “Сядзьце, дэпутат Крыжаноўскі, а то сейчас назаву вашу фамілію”...


Ну а пасьля настала цэлая эпоха аднаго палітыка, з цытатаў якога можна не адну 25-ку самых прыкольных і запамінальных цытат скласьці. Тут ад сьмешных “Толькі ўзяўся за яйкі – масла зьнікла”, “Я эканаміст па паходжаньні” да трагікамічных, кшталту “Скарыны, які ў Піцеры вучыўся” і “Быкава, на вершах якога я выхоўваўся”. Нядаўна палітоляг Уладзімер Падгол выдаў кнігу “Народны тэлевізар”, дзе сабраў каля двухсот яскравых выказваньняў кіраўніка краіны.

Адкуль бяруцца гэтыя “пэрлы”? Выпадковасьць альбо добра прадуманы “піярскі” ход?


Палітоляг Аляксандар Фядута, які пэўны час знаходзіўся ў блізкім атачэньні беларускага прэзыдэнта, шмат працаваў на выбарчых кампаніях ва Ўкраіне і Расеі, ведае паліттэхналёгіі, выказаў такое меркаваньне:


Фядута: “Наконт Чарнамырдзіна я дакладна ведаю, хто прыдумаў яму дзьве фразы: “Хацелі, як лепш, а атрымалася, як заўсёды”, і “Якую партыю ні будуй – усё адно атрымоўваецца КПСС”. Гэта не выпадковыя фразы, яны былі ў тэкстах. Таму пасьля таго, як я даведаўся, што гэта было ў тэкстах, я зараз не магу сказаць, тое, што кажа Лукашэнка – гэта падрыхтавана, ці не. Таму што можа быць і так, і так. Аўтара фразы “Чачэнскіх тэрарыстаў будзем мачыць у сарціры” таксама ведаю. А вядомая фраза Барыса Ельцына “Сядзяць 100 снайпэраў і чакаюць” – гэта “ляп”. Таму невядома, што казаць...”


Культуроляг Вацлаў Арэшка мяркуе:


Арэшка: “Я думаю, што гэта ня хітрыкі “піярскія”, а гэта з душы рвецца. А паколькі душа – яна такая, кшталту “толькі ўзяўся за яйкі, дык масла прапала”, яна прыкладна такой глыбіні і ёсьць. І зь яе прыкладна такое ж выплывае, таму мы час ад часу бачым твар без маскі. А што да таго – гэта гумар ці не – яно сьмешна, але, так бы мовіць, скрозь сьлёзы”.


Палітоляг Ўладзімер Мацкевіч лічыць, што спантаннае параджэньне, такі народны крэатыў:


“Шмат якія гэтыя бязглуздыя афарызмы так званыя зьявіліся наступствам непісьменнасьці, мне падаецца. Гэта і пра Скарыну Піцерскага, і пра вершы Быкава. Думаю, што і шмат іншыя якія бязглузьдзіцы маюць такое ж паходжаньне”.


Культуроляг Сяргей Харэўскі перакананы:


“Я не ўяўляю, хто ў нашай краіне валодае такімі тэхналёгіямі і мае столькі гумару і столькі досьціпу. Я проста не ўяўляю гэтых людзей, якім у галаву прыйшлі б такія пэрлы пра яйкі, малако... Лукашэнка, наколькі я ўяўляю, ніколі не дазволіў нікому кіраваць сваімі пэрламі. І часьцяком гэта заўважна, калі ён ня хоча чытаць па паперцы. Яго “нясе” ад сябе”.


Безумоўна, ілівая доля цытатаў, пэрлаў, крылатых выразаў належыць аднаму палітыку. Але зрэдку некаторыя іншыя таксама весяляць народ. Некалі, калі Лукашэнка толькі стаў прэзыдэнтам, ягоны паплечнік дэпутат Віктар Кучынскі заявіў, што гатовы з гранатамётам у руках абараняць свайго прэзыдэнта.


Часьцяком весяліць дэпутатаў у парлямэнце Васіль Хрол. Летась ён прапанаваў ператварыць мястэчка Глыбокае, што на Віцебшчыне, у эўрапейскі Лас-Вэгас, сканцэнтраваць там ўвесь беларускі ігорны бізнэс. На поўным сур’ёзе ён фактычна цытаваў Астапа Бэндэра: “Уявіце, у Глыбокім зьявяцца хмарачосы, будуць арганізаваныя авіярэйсы з усіх буйнейшых гарадоў сьвету”.


Дэпутат Сяргей Касьцян прапанаваў “падвергнуць прымусовай стэрылізацыі безадказнага лавэласа”, дый наагул, усіх асацыяльных элемэнтаў.


Берасьцейскі губэрнатар Канстанцін Сумар так хацеў пададзіць прэзыдэнту, што сказаў: “Вы вышэй за Бога, Аляксандар Рыгоравіч”.


Палітоляг Аляксандар Фядута цалкам перакананы: у беларусаў няма пачуцьця гумару.


“Адзіны чалавек з пачуцьцём гумару – гэта Рыгор Барадулін. Ва ўсіх астатніх публічных пэрсонаў пачуцьцё гумару адсутнічае. Тое, што яны кажуць – нясьмешна. Нават калі ўсе потым сьмяюцца. Як, напрыклад, з глупства, якое кажа спадар Касьцян, ці спадар Хрол, ці нават Лукашэнка – ня сьмешна. Яны проста кажуць гэта сур’ёзна. Пачуцьця гумару ў беларускай палітыцы няма”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconЖурналісты І рэдактары амэрыканскай газэты "usa today" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытатаў І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх
Мухі асобна, катлеты асобна”, “Хацелі, як лепш, атрымалася, як заўсёды” таксама сталі анэкдотамі І нагодамі для кпінаў сатырыкаў,...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Журналісты мусяць заплаціць
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Журналісты...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх icon" Кнігі як хобі" -так называлася галоўная тэма Інтэрнэт-чату, які быў сёньня арганізаваны Менскім Інтэрнэтцэнтры iatp ў рамках амэрыканскай праграмы пашырэньня
Менскім Інтэрнэтцэнтры iatp ў рамках амэрыканскай праграмы пашырэньня доступу І навучаньня ў Інтэрнэце (iatp). Сярод удзельнікаў...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconInterracial dating 57% of Teens Who Date Have Dated Interracially by Karen S. Peterson usa today

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconАмэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі
Менскі Інтэрнэт-цэнтр ў рамках амэрыканскай Праграмы пашырэньня доступу І навучаньня ў Інтэрнэце (iatp). Сярод удзельнікаў чату –...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconСтварэнне І афармленне табліц у тэкставым рэдактары Word
Вучэбная: развіваць уменне працаваць у тэкставым рэдактары Word, асвоіць асноўныя прыёмы стварэння І афармлення табліц у тэкставым...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconНачная "аблога" 20 сьнежня
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць працэс з пазову Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы...

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconSlow Burn Choreographed March 2004 by Kathy Hunyadi, Florida, usa and John H. Robinson, Louisville, Kentucky, usa sizzlin’ Hot

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconFingertail’s kahluam n cream usa fingertail’s b-bop kokomo jo usa baji ya’sing

Журналісты І рэдактары амэрыканскай газэты \"usa today\" склалі сьпіс з 25 самых запамінальных цытат І выказваньняў прэзыдэнтаў, дзяржаўных мужоў І грамадзкіх iconО внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам осуществления административных процедур
Гэтым праектам прадугледжваецца ўнясеньне зьменаў у закон “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” у частцы, датычнай рэгістрацыі грамадзкіх...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка