Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах




НазваАранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах
Дата канвертавання12.11.2012
Памер22.7 Kb.
ТыпДокументы
Dash1031NS-2


Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах


Сёньня ў Менску на вуліцах можна было сустрэць аматараў старажытнага кельцкага сьвята – Гэлаўіна. Удзельнікі сьвяткаваньня ў касьцюмах розных пачвараў выйшлі таксама на Кастрычніцкую плошчу і ў некаторых месцах на праспэкце Незалежнасьці. Як выглядаў Гэлаўін ў Менску рэпартаж нашага карэспандэнта Алеся Дашчынскага.


На Кастрычніцкай плошчы міліцыянты нікога не затрымлівалі, аднак патрулявалі тэрыторыю і сачылі за сытуацыяй. А моладзь весялілася. На плошчы я налічыў каля дзесяці гэлаўінскіх аранжавых гарбузоў са сьвечкамі. А гэта асноўны атрыбут сьвята. Гутару з дзяўчынай, якая трымае ў руках гарбуз:


Карэспандэнт: “Дзе вы знайшлі гэты гарбуз?”


Дзяўчына: “У мяне гарбуз быў 8 кіляграм. Я заплаціла за яго 8 тысяч. Я яе выразала, яна стала важыць меней. Прадаецца яна на Камароўцы, дэфіцыту няма”.


Адзін юнак апрануў вялізны гарбуз на галаву і крочыў па плошчы з сябрамі, які таксама пераапранутыя ў касьцюмы. Пытаюся, чаму яны сьвяткуюць Гэлаўін?

Юнак: “Многа сьмеху”.

Юнак: “Гэлаўін цудоўнае сьвята, можна паказаць, хто што ўмее рабіць”.

Юнак: “Традыцыя проста такая ёсьць сьвяткаваць з сябрамі кожны год. І сьвяткаваць, і сьвяткаваць”.


Цяпер знаёмлюся зь людзьмі ў масках.


“Мяне завуць Жэня. У мяне касьцюм сьмерці. Я яго адмыслова рыхтавала для Гэлаўіна. Я старалася над ім некалькі дзён. На жаль, у нас у Беларусі не распаўсюджанае гэта сьвята, але ў Амэрыцы дзеці ходзяць па дамах і патрабуюць цукерак. У нас , на жаль, гэтага няма і мы проста весялімся і ўсіх віншуем з Гэлаўінам. Так што Хэппі, Гэлаўін”.


Адна бабуля спынілася і доўга глядзела на дзяўчыну. Гутару з бабуляй.


Бабуля: “Для чаго вось ходзіць з касой? Яна касіць умее?!”


Карэспандэнт: ”А што не падабаецца вам?”


Бабуля: “Не. Адстань са сваёй гэтай барабалаўкай”.

Аднак бальшыня мінакоў рэагавала на гэлаўінскія гуляньні дружалюбна. Хаця маскі ў некаторых удзельнікаў сьвяткаваньня былі і страшныя.


“У мяне касьцюм нявесты Зомбі. Мой муж са мной дрэнна абыходзіўся, біў і я памерла. А сёньня паднялася з мёртвых. Мы і ў рэстаране навялі шухер і ў Макдонльдсе, усюды, проста цудоўна, я ўсіх люблю”.


Гутару з дзяўчатамі, якія апранулі касьцюмы нячыстай сілы.


Карэспандэнт: “А ў Беларусі многа нячыстай сілы?”

Дзяўчаты: “Хапае”.

Карэспандэнт: “А хто ў нас самы страшны?”

Дзяўчаты: “Гэта нельга казаць. Лепш прамаўчаць”.


Алесь Дашчынскі


ФОТА

У ТЭЧЦЫ WEB


dash10310017.JPG

dash10310054.JPG


Некаторыя прынесьлі з сабой касьцюмы і пераапраналіся на плошчы

dash10310070.JPG

dash10310062.JPG

dash10310058.JPG

dash10310045.JPG

dash10310036.JPG

dash10310028.JPG

dash10310042.JPG

dash10310021.JPG


Гэлаўін у цэнтры Менска

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
А на сайце Ініцыятыва можна знайсьці фотарэпартаж з пэрформансу на Хэлоўін: у традыцыйнага гарбуза, зь якім па менскіх вуліцах хадзілі...

Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах iconАле ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць?
Удзень на вуліцах гораду міліцыі процьма. А вось уначы яе значна меней. І хадзіць па начных вуліцах адной, кажуць, небясьпечна. Але...

Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах iconКонкурс дзіцячага малюнка 6
Вандроўка па гарадскіх вуліцах з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам, даследчыкам беларускага нацыянальнага руху, пачнецца ад будынка...

Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах iconІ чаканне згоднага "так"
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць пляны менскіх уладаў арганізаваць у сталіцы 1 траўня шэраг масавых забаўляльных мерапрыемстваў...

Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах iconМы працягваем блукаць па галоўных вуліцах І завулках беларускага Сеціва
Паводле амэрыканскай статыстыкі, 99% лятарэйных мільянэраў праз год сваіх мільёнаў ужо ня мелі. Да каго цалкам легальна пераходзяць...

Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах iconБЫЎ. Ёсць. Будзе
Орша! Невялікі гарадок на беразе Дняпра. “Зялёныя вуліцы, рэшткі валоў замчышча, гудкт далёкіх цягнікоў І блізкіх параходаў, дубовыя...

Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах iconЧым адрозьніваецца "айчынная" музыка ад "беларускай"?
Фотаздымак выклікаў віртуальную дыскусію – што ў беларускай краме можа значыць слова “айчынны”, калі “беларускі” стаіць асобна? Каб...

Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах iconПершае пакаленне менскіх "хіпі" (другая палова 1960-х першая палова 1970-х гадоў)
За тэму, заяўленую ў загалоўку, падштурхнулі ўзяцца амаль поўная адсутнасць публікацый аб гэтым баку менскага жыцця І, адначасна,...

Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах iconАбмяркоўваюць фотарэпартаж пра візыт Уладзімера Пуціна ў Менск
Прыгожая, пэўна, прэзыдэнцыя рэзыдэнта Лукашэнка вышэйшы за Пуціна, а Сідорскі вышэйшы за Зубкова, а маскоўскія міліцыянты вышэйшыя...

Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах iconЧым адрозьніваецца "айчынная" музыка ад "беларускай"?
Фотаздымак выклікаў віртуальную дыскусію – што ў беларускай краме можа значыць слова “айчынны”, калі “беларускі” стаіць асобна? Каб...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка