Дуа "Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа"




НазваДуа "Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа"
Дата канвертавання12.11.2012
Памер139.74 Kb.
ТыпДокументы
ДУА “Гарадзішчанскі дзіцячы сад – базавая школа”








Для вучняў 1 – 7 класаў


Янкавіч Людміла Міхайлаўна,

намеснік дырэктара

т. (37533) 6973564


Гарадзішча, 2011

Апісваецца народнае свята Вялікдзень і звязаныя з ім абрады, гульні, характэрныя для дадзенай мясцовасці. Апісанне суправаджаецца прыказкамі і прымаўкамі, песнямі, іншымі фальклорнымі матэрыяламі, якія паэтызуюць гэтае свята.

Тэма актуальная, так як вяртае да народных традыцый, якія ў асобных праявах (дзеці ходзяць па яйка, гуляюць “у біткі”, спяваюць валачобнікі) захаваліся ў сельскай мясцовасці да сённяшняга дня. Вялікі выхаваўчы патэнцыял мерапрыемства. У ім могуць прымаць удзел як вучні, так і настаўнікі, бацькі. Дзеці знаёмяцца з народнымі традыцыямі, вучацца правільна прытрымлівацца іх, развучваюць новыя гульні, абрады, развіваюць пазнавальны інтарэс, творчыя здольнасці.

Рэкамендуецца намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, класным кіраўнікам, выхавацелям групы падоўжанага дня.

Уступнае слова настаўніка.

Вялікдзень (Вялігдзень, Вялікадзень, Вялічка, Пасха) – вялікае гадавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Ім раней адкрываўся новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім “рухомым” календары. Свята пачыналася “усяночнай”, з Краснай суботы на нядзелю многія не спалі, на вуліцах гарэлі вогнішчы, чулася стральба, некаторыя шукалі папараць-кветку, у царкве свяцілі пафарбаваныя яйкі, пірагі, мак, хрэн, мяса і інш. Раніцай хадзілі глядзець “гульню” сонца, пафарбаванымі яйкамі гулялі ў “біткі”, качалі іх, гушкаліся на арэлях, вадзілі карагоды.

У валачобных песнях, якія выконваліся на Вялікдзень, гаварылася:

Старым і маладым яечкі качаць,

Яечкі качаць, святцаў праважаць,

А гэта свята адзін разочак у гадочак…

А таксама:

Святое вялічка ды гуляць вяліць

Малым дзеткам з красным яечкам,

Старым мужам – мужжаваннейка,

Старым бабкам – пагуканнейка,

Маладым малайцам – паляваннейка,

Маладым паненкам – пагуляннейка.

Лічылася, што на Вялікдзень пачынае кукаваць зязюля.

На Случчыне дзяўчаты скакалі цераз сані. Каторая, пераскокваючы, упадзе, тая застанецца старою дзеўкаю дзеваваць.

З Вялікаднем звязаны многія прыметы. Так, у першы дзень прыкмячалі: неба яснае і сонца “гуляе” – да добрага ўраджаю і чырвонага лета; на святую дождж – добрае жыта; на святую гром – да ўраджаю; калі на другі дзень будзе яснае надвор’е – лета будзе дажджлівае; калі пахмурнае – лета сухое.

Лічылася, што ад велікоднага яйка можа быць аблягчэнне ад любога нядуга. Калі яйка патрымаць ад 3 да 12 год, то потым можна нават вылечваць хваробы. А калі асвячонае яйка пакінуць да наступнага Вялікадня, то яно можа выканаць любое жаданне.

Дзеючыя асобы:

Пачынальнік

Падхватнік

Механоша

Апавядальнік

Бабуля

Дзеці: Маша, Пеця

Жанчына

Мужчына


Абсталяванне:

Яйкі, выява ўзыходзячага сонца, каравай, горка для качання яек, талеркі, драўляныя лыжкі, шалікі.

На сцэне – дэкарацыі вясковага панадворка: плот, на плоце – курыца з петухом і пісклятамі.


Апавядальнік. Цётка Марыя і дзядзька Рыгор

Трымалі на вёсцы

Вялікі панадворак:

Тры парасяці,

Кароўка і конік,

У курачкі Рабкі

Дзеткі-піскляткі.

Дзяцей у сям’і было многа…

Дзеці. Поста трымаліся строга!

Апавядальнік. І вось дачакаліся дзён вясенніх,

Светлага Хрыстова Уваскрашэння!

Выходзяць дзеці.

Маша. Стол велікодны накрывалі,

Вербачкай прыбіралі.

З печы неслі булачкі,

А ад курачкі – яечкі.

Пеця. Дай нам, курачка, яечка простае,

Маша. А мы размалюем яго – будзе залатое.

Пеця выносіць яечкі і раздае дзецям. Кожны кладзе яйка ў далоні, трымаючы іх адкрытымі.

Маша. (з любоўю) Яйка – сімвал сонейка, любві і надзеі.

Пеця. (урачыста) Прыбяром яго ў велікоднае адзенне.

1 хлопчык. Свайму сябру Дзімку

Намалюю рабінку.

1 дзяўчынка. Ну а я сяброўцы Олі

Размалюю ўсё фасоллю –

Будзе ёй жаніх багаты,

Сімпатычны, канапаты.

2 хлопчык. А суседскім дзеткам

Намалюем сонца.

2 дзяўчынка. Няхай часцей заглядвае

У іхняе аконца.

У хаце бабуля. Да яе заходзяць унукі, вітаюцца.

Унукі. Хрыстос уваскрэс!

Бабуля. Сапраўды уваскрэс! (Тройчы цалуюцца). Адкуль вы так ранютка?

Унук. А мы з мамай на ўсяночную хадзілі, стравы свянцілі.

Унучка. Вось і вам мама свянцонага перадала.

Накіроўваюцца да стала. Унучка дастае з кошыка пірог, яйкі, мяса, хрэн.

Бабуля. Дзякую, дзетачкі. А ці многа людзей было ў касцеле?

Унук. Вой, многа, бабулечка.

Бабуля. Ды і ў мінулую нядзельку, Вербную, таксама шмат было. Хадзіла ж і я вярбу свенціць. Давайце свянцонае яйка пакрышым. Пасыпай, унучка, соллю.

Унук ускоквае на лаўку і глядзіць у акно.

Унук. Гляньце, гляньце, як сонца “іграе”!

Унукі. – І праўда.

  • Ой! Як прыгожа!

  • І так толькі на Вяліканне?

Бабуля. Так, дзеткі. Існуе павер’е, нібыта на першы дзень Вяікання “іграе” сонейка, струменіць свае праменьчыкі. Гэта свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды, надыходу “вялікдзён” палявых работ. Пасля зімовага адпачынку людзі будуць сеяць, палоць, касіць, жаць, а яшчэ да гэтага свята прымеркавана свята Пасхі або “Уваскрашэння укрыжаванага Езуса Хрыстуса”, якое мы, каталікі, адзначаем пасля першай вясенняй поўнаты, не раней 22 сакавіка.

Унук. Ой, як у вас, бабка, смачна пахне.

Бабуля. Не, дзеткі, перш чым есці, памыйцеся вадзічкай, у якой ляжалі свянцоныя яйкі.

Унучка. А чаму так трэба мыцца?

Бабуля. А каб хваробы вас баяліся. (Дзеці мыюцца). Мыйце вочкі свае светлыя, каб тварыкі былі чыстыя, а шчочкі ружовыя, як яечкі. Каб жыццё ваша было чыстым і празрыстым, як крынічка лясная. Дай вам Бог вырасці здаровенькімі ды працавітымі людзьмі. Ну вось, вочкі засвяціліся радасцю, як зорачкі. А зараз хуценька да стала. Хачу вам нагадаць, што на Вяліканне гатавалі багата страў, але пачыналі снедаць пасля таго, як кожны паспрабуе скрылёчак яечка, солі і хлеба. Таму ўсіх запрашаю адведаць святочную страву.

Дзеці частуюцца за сталом. Бабуля, прыгаворваючы, дакранаецца галінкай вярбы да дзяцей.

Бабуля. Не я б’ю, вярба б’е.

За сем ноц – Вельканоц,

А за сем нядзель – Троіца.

Сёння – Вяліканне, будзьце здаровыя, як тая вярба,

Будзьце вясёлыя, як тая вясна.

Слухайце бацьку, слухайце маці,

Не забывайце ўсім памагаці.

Унук. Ой, як усё смачна!

Адно дзіця закашлялася, ухапіла шмат хрэну. Астатнія смяюцца.

Бабуля. Хутчэй, унучак, хлеба панюхай. Ну як, зараз лепш?

Унук. Ну і крэпкі.

Унучка. А да вас сёння госці прыйдуць?

Бабуля. А як жа. Цётка з дзядзькам пірог прынясуць, я ж іх дзіця купала. Ды і валачобнікі, напэўна, прыйдуць.

Унук. Прыйдуць, прыйдуць. Вунь наш сусед Франусь казаў, што да вас абавязкова зойдуць. Сястрыцы, давайце ў біткі пагуляем.

Бабуля. Пагуляйце, унучкі, пагуляйце.

Але спачатку моц яйка паспытайце.

Як гэта робіцца – не трэба саромецца,

Спачатку аб зубкі пастукайце,

Тады да вушка прыкладзіце – паслухайце.

Калі яечка гудзе – значыць, моцным будзе,

А калі не, значыць, нехта разаб’е.

Унукі.

  • Будзем біць яйкі?

  • Будзем, дай найперш паспрабаваць. (Абменьваюцца яйкамі і спрабуюць іх асцярожна на зубы).

  • Нешта тваё, брат, дужа крэпкае, ці ж не фальшывае?

  • А тваё яйка крапчэй, давай мяняцца.

  • Не, не хачу мяняцца.

  • То трымай, буду біць. (Паспрачаўшыся, б’юць.)

Бабуля. Давайце загадаем, хто будзе ў нашай кароўкі. Калі першы зойдзе мужчына, дык бычок, а жанчына – дык цялушачка.

Дзверы адчыняюцца, заходзіць дзядзька.

Унукі. Бычок! Бычок!

Бабуля. А сціхніце вы!

Дзеці са смехам разбягаюцца.

Муж, жонка. Хрыстос уваскрэс! Хрыстус з мартвых ўстаў!

Бабуля. Сапраўды ўваскрэс! Праўдзівеш з мартвых ўстаў!

Жанчына. А мы сёння бабулі пірог прынеслі ад унучка.

Бабуля. А як жа мой унучак гадуецца?

Жанчына. Нічога, ужо, дзякуй Богу, сёмы месячык пайшоў. (Абменьваюцца яйкамі.)

Мужчына. Але ж і стол у вас багаты!

Унукі. А як вы думалі, дзядзька, на Каляды кілбасы , а на Вяліканне – капчоныя кілбасы.

  • Свята Вялічка – з красным яечкам.

Бабуля запрашае да стала. А ўнукі збіраюцца па вёсцы за яйкамі.

Унук. Бабуля, мы ўжо пойдзем.

Усе ядуць і хваляць.У гэты момант прыходзяць дзеці за пачастункамі. У іх распытваюцца, як іх завуць, чые яны, адкуль прыехалі, надзяляюць яйкамі.

Вяртаюцца ўнукі.

Унукі. Гляньце, колькі мы яек назбіралі.

Бабуля. Ой, колькі многа. Відаць, усю вёску аббеглі.

Унукі. Былі і на Лугавой, і на Дружнай, і Цэнтральную вуліцу аж у канец абышлі.

  • Цётка Манька дала самае прыгожае яйка.

  • А Дзімава мама цукеркамі пачаставала.

  • А тая бабуля, што жыве каля Ленкі, бітае яйка дала.

Бабуля. Ну нічога, нічога. Вунь колькі цэлых ёсць у цябе.


Чуецца песня валачобнікаў. Пад акном спяваюць “Васолы”. Дзеянне перамяшчаецца на імправізаваную пляцоўку перад хатай бабулі.


Пачынальнік

Вось і вёска. А жыхароў колькі сабралася!

Усе разам

Дзень добры, паважаныя!

Пачынальнік

Нам, валачобнікам, каго спрадвеку чакаў сённяшнім днём просты і няпросты люд, каб з нашых вуснаў пачуць тое, чаго яму хацелася і што абавязкова павінна было адбыцца, дазвольце павіншаваць вас са светлым святам абуджэння прыроды, святам Сонца і надзей…

Усе разам

Святам Вялікадня!

Падхватнік

Жадаем цэлы год быць без хвароб.

Механоша

Грошай поўны кашалёк.

Падхватнік

Хай усё ў вас вядзецца.

Усе разам

Шчасце-радасць не звядзецца!

Падхватні.

Калісьці ў гэты дзень адзначалі надыход новага працоўнага года.

Пачынальнік

Адным з галоўных прадметаў на свяце было што? (Дастае з кішэні яйка) Правільна – яйка! Па ім нашы далёкія продкі меркавалі аб будове свету. А хто з вас ведае, дзе ў яйка “верх” і дзе “ніз”? Пакажыце, калі ласка. Правільна. Лічылі, што вось гэтая частка яйка (тупая) нагадвае круглы купал неба, а ніжняя замыкае свет падземны. Вось якое вялікае гэта наша маленькае звычайнае яйка.


Падхватнік

Але яно яшчэ вельмі смачнае. А колькі разнастайных і цікавых страў можна прыгатаваць з яго і пры дапамозе яго.

Пачынальнік

Цікава, сябры, хто з вас больш усіх ведае страў, у якіх яйка з’яўляецца незаменнай часткай? Але пачакайце, я пачну. Першая страва – яечня. Яечня, раз, яечня, два…

(Гульня па тыпу аукцыёна праводзіцца да лічбы “3”)

Пачынальнік

…тры. Усё, прададзена! Самаму дасведчанаму кулінару – велікоднае валачобнае і прыз.

Механоша

Дарэчы, сябры. Дзесьці тут схаваўся вялікі велікодны прыз – для самага шчаслівага – і шмат маленькіх. Шкада будзе, калі яны “пойдуць” разам з намі ў суседнюю вёску.

Пачынальнік

Так, так. Але ж стравы яны ведаюць добра.

Механоша

Пачакай, пачакай. А ці ведаюць яны тыя з іх, якія мелі магічны ўплыў на ўрадлівасць і пладавітасць у гаспадарцы?

Пачынальнік

А сапраўды, сябры, хто з вас ведае такія “магічныя” стравы? (Яйкі, хлеб, свініна, курыца)

Пачынальнік

Ну, малайцы, усё ведаеце!

Механоша

Малайцы… А вось назавіце мне: хто матка яйка?

Пачынальнік

Гэта ведаеце. А вось прымаўкі пра яе шумлівую сямейку наўрад ці?

Механоша

Ты маеш на ўвазе пеўня з курыцай?

Пачынальнік

Так. Ну дык слухайце, шаноўныя. І, калі ведаеце, дапаўняйце мяне:

  • Яйка курыцу не… (вучыць).

  • Не чакай, каб певень яйка… (знёс).

  • Ад дрэннага гругана дрэнныя… (яйкі).

  • На ліцо яйцо, а ў сярэдзіне… (баўтун).

  • Скажы адной курыцы, а яна ўсёй… (вуліцы).

  • Бывае, што і курыца пеўнем… (спявае).

  • Хто куры краў, у таго і рукі… (трасуцца).

Пачынальнік

Паглядзіце, сябры, у якую прыгожую вёску мы зайшлі. І прымавак, здаецца, тут шмат ведаюць.

Падхватнік

Відаць, дома яны аднымі прыказкамі і прымаўкамі размаўляюць.


Пачынальнік

Тым не менш, усіх, хто мяне дапаўняў, запрашаю падысці да нас за велікодным прызам і невялікім сюрпрызам. Смялей. (Адорваючы выходзячых, валачобнікі ставяць іх збоку. На сярэдзіну выносіцца пакрытая ручніком скрыня з яйкамі, адно з іх – чароўнае).


Пачынальнік

А вось, паважаныя, і сюрпрыз. У гэтай скрыні разам са звычайнымі ляжыць “ЧАРОЎНАЕ” ЯЙКА. Хто яго выцягне, той будзе самы шчаслівы на працягу ўсяго года. Калі ласка, цягніце па чарзе. Не хвалюйцеся, яшчэ будзе магчымасць выправіць справу. Яйка пакіньце сабе і пачакайце хвіліначку тут, калі ласка. Наступны хто? Цягніце смялей… У вас таксама звычайнае. Не пашанцавала… Праходзьце сюды, яйка цяпер вашае. Наступны. О, у вас “чароўнае”. Вось самы вязучы чалавек года. Чароўнае яйка вашае. Прыз. Віншуем. Адпачніце, калі ласка, чакаем вас у наступных гульнях.


Гульня “ЯЙКА ПАД ШАПКАЙ”

Пачынальнік кладзе яйка пад шапку ўдоўж або ўпоперак – гэту тайну трэба адгадаць. Гуляючы паверх шапкі кладзе палачку, стараючыся размясціць яе ў такім кірунку, у якім, на яго думку, пад шапкаю ляжыць яйка. Калі палачка будзе рамешчана правільна, загадка, значыць, адгадана, і той, хто адгадаў, атрымлівае яйка. У адваротным выпадку ён аддае сваё.


Пачынальнік

У старажытныя часы, каб зямелька хутчэй абудзілася ад зімовага сну, па ёй качалі яйкі… А яшчэ, качаючы іх з горкі, людзі маглі даведацца аб працягласці свайго жыцця. Давайце і мы выявім сярод нас доўгажыхара. Шаноўныя, я запрашаю сюды ўсіх, хто мае валачобнае і жадае палічыць свае гады. Адна ўмова – яйка з горкі трэба каціць, лёгка пускаючы, і не кідаць ні ў якім выпадку. Ну а цяпер па чарзе пачынаем. (Усе ўдзельнікі коцяць яйкі).

Ваша яйка закацілася найдалей. Вы – будучы доўгажыхар. Вам прыз, і не забудзьцеся запрасіць на 100-гадовы юбілей.


(На пляцоўку ставіцца стол, на якім стаяць талерачкі. У кожнай з іх ляжыць сырое яйка, крыху солі, хлеб, нож).

Пачынальнік

Сябры, хто з вас любіць сырыя яйкі? Вельмі добра. Падыдзіце, калі ласка, да стала. Так, зараз мы выявім самага дужага чалавека гэтага года, бо ён больш за ўсіх вып’е сырых яек і рабіць гэта будзе хутчэй за ўсіх. Старыя людзі нездарма кажуць: хочаш быць здаровым – пі сырыя яйкі. Умовы простыя – хто хутчэй вып’е яйка. Вам тут і соль, і хлеб. Падрыхтаваліся? Пачынаем. (Удзельнікі выпіваюць яйкі)


Пачынальнік

Вось самы дужы і здаровы, а значыць, і самы працавіты чалавек. Атрымайце велікодны прыз. Дзякуй, чакаем вас у наступных спаборніцтвах.

(На стале замест талерачак з’яўляюцца драўляныя лыжкі).

Пачынальнік

Усе мы зараз пагуляем у цікавую гульню, у якой вы прадэманструеце свой паляўнічы спрыт. Слухайце ўмовы: вы па чарзе, з завязанымі вачыма, павінны з трох разоў пацэліць па яйку, якое будзе ляжаць дзесьці тут (паказвае на стол). Усё зразумела? Тады, калі ласка, па тры чалавекі падыходзьце да стала, бярыце лыжкі. Вось з вас і пачнем, і далей – па сонейку па чарзе. Б’ём па тры разы. (Удзельнікі па чарзе б’юць тры разы лыжкай па паверхні стала. Тым, хто пацэліць, па яйку).


Пачынальнік

Ну, а зараз, даражэнькія, я запрашаю сюды да нас. Калі ласка! Старажытная велікодная гульня ў БІТКІ. Сябры, сутнасць гульні, думаю, вам вядома? Хтосьці адзін з вас у выніку яйкавых баёў павінен застацца з цэлым яйкам. Усё зразумела? Тады пачынайце.

Дык у каго з вас самае моцнае валачобнае? У вас? Вось мацак. Віншуем. Трымайце прыз. Сябры, даваце ўшануем гэта яйка і яго гаспадара, каб і для нас год быў багатым. Калі ласка, зрабіце вакол нас карагод – сонейка з велікодных яек. А пры канцы карагода наш мацак выбера самага шчаслівага з вас. Хто жадае быць шчаслівым? Хутчэй у карагод! (Карагод на мелодыю песні “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”).


Пачынальнік

Што ж, “мацак”, пакажы нам самага шчаслівага. (Гаспадар “мацака” круціць яго на талерачцы. Пасля таго, як яйка прыпыніцца, умоўна правёўшы рыску ад “нізу” да “верху”, знаходзяць самага шчаслівага чалавека.)


Пачынальнік

Вось каго выбрала яйка! Самы шчаслівы чалавек. Вам вялікі велікодны прыз. Віншуем.

А мы пачынаем новую гульню “КАЧАННЕ ЯЕК”.

Выкарыстоўваем бітыя яйкі. Для качання яек ставіцца на роўным месцы пад схіл лубок або невялікая дошчачка і кожны па чарзе пускае па ёй сваё яйка. Якога ён дакрануўся сваім, тое выйграў.


Пачынальнік

Сябры, цяпло так і льецца з вашых вачэй і ўсмешак. Цяпло, якое разам з Сонейкам адагрэе зямельку і абудзіць у ёй жыццё і надзею. Дэякуй вам за свята, а нам пара ісці далей. (Усе валачобнікі збіраюцца каля Пачынальніка)


Пачынальнік

Хай тут сонца ярка свеціць,

Каб усё ў вас расло.

Падхватнік

Каб вяліся ў вас дзеці

І каб гора не было.

Механоша

Каб зімой было што есці,

Што надзець і ў чым пайсці.

Падхватнік

Сеяць што каб засталося

І вясною хлеб пячы.

Усе разам

Бывайце здаровы,

Дабро нажывайце,

А год прабяжыць –

Вы нас зноў тут чакайце.

Да пабачэння, сябры!


Спіс літаратуры

  1. Гуд, П.А. Ад каляд да пакроваў/П. А. Гуд. - Мн.: ТАА “Красіка-Прынт”, 2000. – 224с.

  2. Беларускі народны каляндар/ Аўтар-укладальнік Алесь Лозка. - Мн.: Полымя, 1993. - 205с.

  3. Дзень за днём / Укладальнік А.Русецкі. - Мн.: Юнацтва, 1997. – 158с.







Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дуа \"Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа\" iconДуа "Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад базавая агульнаадукацыйная школа"
Дуа “Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад – базавая агульнаадукацыйная школа”

Дуа \"Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа\" iconГрафік правядзення гурткоў па дуа "Ладзеніцкі дзіцячы сад-базавая школа" на 2 паўгоддзе 2011-2012 н г

Дуа \"Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа\" iconГрафік правядзення факультатыўных заняткаў па дуа "Ладзеніцкі дзіцячы сад-базавая школа" на 2паўгоддзе 2011-2012 н г

Дуа \"Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа\" iconМальскі дзіцячы сад – базавая школа
Аляксандр Якіменка, узбадзёрыў прысутных І надаў ім сілы. Мальскі дзіцячы сад – базавая школа ўдзячны вам, Аляксандр Аркадзьевіч,...

Дуа \"Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа\" iconДуа «Брынё ў ск І дз І цячы сад-сярэдняя школа»
Праграма ІІІ навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў дуа “Брынёўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дуа \"Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа\" iconПлан работы бацькоўскага камітэта дуа "Навучальна педагагічны комплекс Мальскі дзіцячы сад базавая школа" на 2012 2013 навучальны год
Знаемства з праграмай выхавання Мальскага дзіцячага сада – базавай школы на 2012 – 2015 н г

Дуа \"Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа\" iconПлан мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі " Навучальна педагагічны комплекс Мальскі дзіцячы сад базавая школа" па арганізацыі 6 школьнага дня на 2012 2013 навучальны год
План мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі " Навучальна педагагічны комплекс Мальскі дзіцячы сад базавая школа" па арганізацыі...

Дуа \"Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа\" iconТэхналагічная карта ўрока
Установа адукацыі “Затур’янская дзяржаўная дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа”

Дуа \"Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа\" iconУрок беларускай мовы
Установа адукацыі “Затур’янская дзяржаўная дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа”

Дуа \"Гарадзішчанскі дзіцячы сад базавая школа\" iconДуа "ввк грабёнскі дзіцячы сад-сярэдняя школа"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка