У міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь




НазваУ міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дата канвертавання12.11.2012
Памер67.77 Kb.
ТыпДокументы
У Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь

Да Міністра Адукацыі Рэспублікі Беларусь, сп. Радзькова А.М.

Бацькоў Яна Лапіцкага, які скончыў 7-ую беларускамоўную клясу

Жодзінскай Гімназыі №1,

Аляксея Лапіцкага, Сьвятланы Лапіцкай,

Вул. 50 год Кстрычніку 8А-30,

Х. т.: 8 01775-34970, маб. 9207655


28.08.2009 №2-ЖГ

Паважаны Аляксандар Міхайлавіч

У сувязі з працягам дыскрымінацыйнай палітыкі мясцовага выканкаму ў дачыненьні да беларускамоўных грамадзянаў і іхных дзяцей (вучняў), якая праяўляецца ў чарговай спробе пазбавіць нашага сына магчымасьці працягваць вучобу на роднай мове і атрымаць належную сярэднюю адукацыю ў Гімназыі №1 па месцы жыхарства, у горадзе Жодзіна, перад намі паўсталі сур’ёзныя праблемы й пытаньні, якія мы мае цьвёрды намер вырашыць зыходзячы з уласнага статусу грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, дзе дзяржаўнай моваю (як вядома) яшчэ зьяўляецца нашая родная беларуская мова, а таксама гарантаваных нам Канстытуцыяй Беларусі правоў і свабодаў, пацьверджаных і гарантаваных дзяржаваю й кожным ейным уладным суб’ектам права ў высокіх міжнародных дамовах па правах чалавека, падпісаных да абавязковага выкананьня нашай краінаю (гл. Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, факультатыўны пратакол да яго, іншыя акты ў тым ліку адносна сацыяльных, эканамічных і культурных правоў грамадзянаў).

Даводзім да вашага ведама, што 23.06.2009г. Жодзінскі выканкам прыняў Рашэньне за №928, якім робіць захады па адмене ўласных мінулых рашэньняў па ўтварэньні беларускамоўнае клясы ў Гімназыі №1 горада Жодзіна, у якой па адпаведнай праграме (з перапынкам у 1 год і амаль 2 месяцы – 2004-2005г.г.) навучаўся наш сын, Ян Лапіцкі. Навучаньне праходзіла ў вылучаным малым памяшканьні на першым паверсе Гімназыі №1. Некаторыя прадметы, а таксама калектыўныя мэрапрыемствы Янка праходзіў разам з паралельнай расейскамоўнай клясаю, да якой быў фактычна замацаваны, праз якую, такім чынам быў пасьпяхова сацыялізаваны, далучаны да гімназычнага дзіцячага калектыву з беларускамоўнай кляснай кіраўніцаю. Акрамя таго, з нашай ініцыятывы, адпаведна праграмным дакумэнтам Мінадукацыі “Аб дадатковых мерах па пашырэньні ўжытку беларускай мовы ў адукацыйных установах Рэспублікі Беларусь” (прынятай яшчэ пры Міністры Адукацыі сп. Стражаве), у Гімназыі №1 праводзіліся супольныя масавыя сьвяточныя мэрапрыемствы на беларускай мове, гэткія як “Беларуская Ялінка” на Раство Хрыстова. У іх удзельнічалі па ўласным жаданьні вучні любых паралельных клясаў Гімназыі №1…

Трэба заўважыць, што ў 2008 годзе у правядзеньні такога карыснага мэрапрыемства ў Гімназыі №1 нам ужо было адмоўлена (!?) з спасылкаю на расейскамоўны (!?) статус Гімназыі №1 і рашэньне нейкага калегіяльнага вучнёўска-настаўніцкага воргану (ці не БРСМ … !?), які палічыў немагчымым правядзеньне сьвяточнае дыскатэкі на Раство Хрыстова – па-беларуску (!?). Відавочна, ужо гэта было прадвесьнікамі тых праблемаў, якія паўсталі сёньня й рэальна пагражаюць нармальнай рэалізацыі намі ўласных Канстытуцыйных правоў і правоў нашага сына на атрыманьне паўнавартаснай сярэдняй адукацыі на роднай мове ў Гімназыі №1 горада Жодзіна.

У сувязі з гэтым, тым больш зьдзіўляе апошні адказ, ад 25.08.2009 кіраўніцы Галоўнага Ўпраўленьня Адукацыі па Менскай вобласьці, сп. Таісы Данілевіч, высланы 27.08.2009 і атрыманы намі 28.08.2009 .

Адказваючы нам на наш зварот ад 16.08.2009 за №1ЖГ, сп. Данілевіч Т.І. адзначае, што “упраўленьне адукацыі мінаблвыканкаму станоўча ставіцца да прынятага рашэньня” (па прымусовым пераводзе беларускамоўнага вучня ў расейскамоўную клясу з факультатыўным вывучэньнем роднае мовы!?) на падставе таго, што” лічыць “навучаньне вучня ў рамках клясна-урочнай сыстэмы не прадуктыўным зь пэдагагічнага пункту гледжаньня, бо ў дзіцяці не разьвіваюцца навыкі камунікацыйных зносінаў, не забясьпечваецца ягоная сацыялізацыя ў грамадзтве” (!?). Такім чынам, парушэньне Канстытуцыйнага права й гвалтоўны перавод на расейскамоўнае навучаньне тут ураўнаважвае ўсяго толькі меркаваньне аб недастатковасьці камунікацыйных зносінаў беларускамоўнага гімназыста, які мае масу сяброў і свабодна камунікуе зь імі на перапынках, у часе іншых мерапрыемстваў … (!?), а таксама турбота чыноўніцы аб недастатковай сацыялізацыі нашага сына ў грамадзтва (!?). У якое “грамадзтва”?! У якое забясьпечвае сацыялізацыю прымусовае расейскамоўнае навучаньне ці альтэрнатыўнае індывідуальнае ці хатняе, адарванае ад калектыву беларускамоўнае навучаньне!? Ну проста фантастыка!!!

Такім чынам, цалкам сьвядома й асэнсавана ў якасьці матывацыі сп.Данілевіч Т.І. прыводзіць ужо не эканамічна-матэрыяльныя падставы, а ўзьніклую, чамусьці ў 2009 годзе (бо так зразумела, што дагэтуль усё было выдатна з гэтым патыньнем) неабходнасьць сацыялізацыі вучня ў вучнёўскае асяродзьдзе ўчасе адукацыйнага працэсу, пры гэтым адзначае, што дадзенае пытаньне перададзена на кантроль Жодзінскага ГАА ці ў поўную кампэтэнцыю мясцовае ўлады.

У сваю чаргу, лічым дадзеныя абедзьве матывацыі й адпаведнае рашэньне Жодзінскага выканкаму ганебнымі й неправамерна-дыскрымінацынымі, а саму праблему абсалютна штучнай, надуманай, бо яна ставіць у тупік, як бацькоў беларускамоўнага вучня, гэтак і кіраўніцтва Гімназыі №1, якое ўчасе нядаўняй сустрэчы 21.08.2009 года - пацьвердзіла сваю поўную гатоўнасьць працягваць беларускамоўнае гімназычнае навучаньне нашага сына ў звычайным рэжыме да поўнага атрыманьня ім належнага ўзроўню адукацыі для далейшага паступленьня ў ВНУ. І, пры гэтым – ня бачыць у гэтым абсалютна аніякай праблемы!!!

Трэба асабліва адзначыць, што на сустрэчы з нам. кіраўніка Жодзінскага ГАА Шульжыкам В.В. 27.08.2009 нам былі прапанаваныя наступныя варыянты вырашэньня створанай мясцовым кіраўніцтвам праблемы адносна далейшага навучаньня нашага сына, Янкі Лапіцкага:
1) перавод яго ў любую “на выбар” расейскамоўную клясу Жодзінскай Гімназыі №1 – варыянт, што фігуруе ў рашэньні выканкаму аб прымусовай расейскамоўнай адукацыі … (!?);
2) індывідуальнае (самастойнае) навучаньня падлетка з наступнай здачай спэцзалікаў* (!?);
3) беларускамоўнае навучаньне, але ў хатніх умовах па-за межамі Гімназыі №1 і вучнёўскіх калектываў** (?);
4) навучаньне ў беларускамоўнае клясе вясковае школы пасёлку Пліса, Смалявіцкага раёну (!?).

Як бачна, з шэрагу зусім непрыймальных прапановаў (№1 і №4), па якіх яшчэ з 2004-2005 года пазыцыя нашага боку вядомая, таму прапанаваньне іх замест паўнавартаснага гімназычнага навучаньня па-беларуску ўспрымаецца намі як абраза й ганебная спроба ўціску на бацькоў, якая нажаль, мэтадычна ўжываецца ў якасьці “зброі ўплыву” на бацькоў у рэгіёне, якія па той ці іншай прычыне выказваюць сваё жаданьне вучыць уласных дзяцей на роднай мове.

Што тычыцца, варыянтаў №2 і №3, дык яны відавочна горшыя за той, што існаваў да моманту прыняцьця апошняга Рашэньня №928 Жодзінскім выканкамам. Больш за тое, яны абсалютна не адпавядаюць таму крытэру, які сп. Данілевіч Т.І. абрала ў якасьці асноўнага апраўданьня дадзенага рашэньня мясцовых уладаў – гэтыя варыянты цалкам выключаюць якую-небудзь ступень сацыялізацыі беларускамоўнага вучня, бо цалкам адрываюць яго ад гімназычна-вучнёўскага, а ў варыянце №2 – нават і настаўніцкага калектыву Гімназыі№1.

Нягледзячы на гэта, адчуваючы ўласную адказнасьць за лёс дзіцяці, за абарону нашых агульных зь ім Канстытуцыйна гарантаваных дзяржаваю правоў і свабодаў, за захаваньне нармальных умоваў для ягонага навучаньня з улікам неабходнасьці стварэньня спрыяльных псыхафізычных умоваў, у тым ліку з улікам узьніклай з пачатку 2008 года праблемы з станам здароўя нашага сына (гл. даведку ў дадатках), мы ў сваім апошнім звароце ад 21.08.2009 года прапанавалі мясцовым уладам два прыймальных для нас канструктыўных варыянта вырашэньня праблемы:

альбо

  1. прызнаць матывацыю забароны беларускамоўнага навучаньня для нашага сына Янкі ў Гімназыі №1 праўна непераканаўчай ці неабгрунтаванай, недуманай альбо памылковай і цалкам адмяніць уласнае рашэньне за №928 ў гэтае частцы;

альбо

  1. прадставіць канкрэтна акрэсьленыя прэтэнзыі выканкама з прапановамі па іх нэўтралізацыі для вырашэньня канфліктнай сытуацыі ў належным праўна-канстытуцыйным полі з захаваньнем магчымасьці беларускамоўнага навучаньня нашага сына па існуючай гімназычнай праграме ў Гімназыі №1 горада Жодзіна з улікам перакананьняў і нацыянальнай прыналежнасьці заяўнікоў, матэрыяльнага стану сямьі й здароўя вучня (!) ...

Нашая КАМПРАМІСНАЯ прапанова ў тым, каб цалкам захаваць беларускамоўнае навучаньне Янкі ў звычайным рэжыме ды ў адведзеным для гэтага памяшканьні Гімназыі №1, скарэктаваўшы толькі адпаведным чынам фармулёўку дадзенай формы навучаньня, блізкай да індывідуальнай праграмы навучаньня, якая ўлічае наяўны стан здароўя нашага сына. ГЭТАЯ ПРАПАНОВА - не выклікала пярэчаньняў ні ў дырэкцыі Гімназыі №1 (якая гатовая аказваць адукацыйныя паслугі ў ранейшым, звычайным рэжыме), ні ў намесьніка кіраўніка Жодзінскім ГАА, сп. Шульжыка В.В. Апошні толькі адзначыў пры гэтым, што дадзенае рашэньне цалкам прыймальнае, але не ў ягонай кампэтэнцыі, бо патрабуе спэцыяльнага рашэньня на больш высокім узроўні з улікам пэўных асаблівасьцяў склаўшаеся сытуацыі, патрабуючай ўжываньня адпаведнага выключэньня.

У сувязі з вышэй адзначаным, улічваючы фактар тэрміновасьці (наступнае паседжаньне выканкаму чакаецца 30.08.2009 года) і важкасьці для сваечасовага працягу навучаньня нашага сына па ранейшай беларускамоўнай гімназычнай праграме ў Гімназыі №1 горада Жодзіна з улікам прапанаваных намі вышэй, прыймальных і канструктыўных варыянтаў вырашэньня праблемы,

ПРОСІМ ВАС

  1. прыняць неабходныя захады, для тэрміновага вырашэньня праблемы й прыняцьця мясцовымі ўладамі рашэньня аб працягу беларускамоўнага навучаньня нашага сына ў Гімназыі №1 горада Жодзіна з пачатку новага 2009 навучальнага года;

  2. гарантаваць спакойнае завяршэньне нашым сынам дадзенай навучальнай установы ў спрыяльных, годных умовах і стабільных абставінах,

  • без чарговых стрэсаў і канфліктаў,

  • без працягу парушэньня нашых Канстытуцыйных правоў і свабодаў, у абавязковым парадку гарантуемых нам дзяржаваю, як грамадзянам Рэспублікі Беларусь.

ДАДАТКІ на 6 аркушах:

  1. Зварот у Жодзінскі выканкам ад 21.08.2009

  2. Зварот ва Ўпраўленьне адукацыі Менаблвыканкаму ад 16.08.2009;

  3. Адказ з Упраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму ад 27.08.2009;

  4. Копія апошняй даведкі аб апошняй шпіталізацыі Янкі з 01.08 па 14.08.2009 і неабходнасьці чарговай шпіталізацыі 15.09.2009г.



____________________________Аляксей Лапіцкі


_________________________Сьвятлана Лапіцкая

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь пастанова
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

У міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

У міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

У міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

У міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

У міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

У міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМатэрыялы да кваліфікацыйнага экзамену на вышэйшую катэгорыю па тэорыі І методыцы выкладання беларускай мовы І літаратуры
Беларусь, у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26. 04. 2006 г. №40; Палажэннем аб кваліфікацыйным экзамене,...

У міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
У мэтах рэалізацыі падпункта 1 пункта 5 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года №15 ”Аб асобных пытаннях агульнай...

У міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»
Я 2002 г. №238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» І палажэннем аб Міністэрстве адукацыі...

У міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»
Я 2002 г. №238 «Об учреждении нагрудного знака Министерства образования «Выдатнік адукацыі» І палажэннем аб Міністэрстве адукацыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка