Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова




НазваАб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова
Дата канвертавання12.11.2012
Памер25.68 Kb.
ТыпДокументы


РАШЭННЕ БАБРУЙСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

19 студзеня 2011 г. № 3-24

Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова

Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Заснаваць спецыяльную прэмію Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова.

2. Зацвердзіць даданую Інструкцыю аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова.

3. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сілу з моманту яго афіцыйнага апублікавання.

 

Першы намеснік старшыні

А.В.Ковель

 

 

Кіраўнік спраў

Л.С.Пагуда

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне
Бабруйскага гарадскога
выканаўчага камітэта

19.01.2011 № 3-24

ІНСТРУКЦЫЯ
аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова


1. Інструкцыя аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова вызначае парадак прысуджэння спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова (далей – спецыяльная прэмія) дзеячам культуры, мастацтва, літаратуры, адукацыі, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія маюць значныя дасягненні ў папулярызацыі беларускай мовы.

2. Спецыяльная прэмія прысуджаецца рашэннем Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта (далей – гарвыканкам) аднаразова грамадзянам Рэспублікі Беларусь, пражываючым на тэрыторыі горада Бабруйска.

3. Хадайніцтва ў гарвыканкам для разгляду пытання аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі да 1 снежня падаюць мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання, установы культуры і адукацыі, сродкі масавай інфармацыі, грамадскія арганізацыі, а таксама працоўныя калектывы, размешчаныя на тэрыторыі горада Бабруйска.

4. На кожнага суіскальніка спецыяльнай прэміі падаюцца хадайніцтва, характарыстыка, даведка з месца працы і пратакол сходу працоўнага калектыву, копіі водзываў у сродках масавай інфармацыі, іншых дакументаў, якія сведчаць аб шырокім грамадскім прызнанні заслуг суіскальніка, выданні, публікацыі, фатаграфіі, рэпрадукцыі, аўдыя- і відэазапісы работ, якія павінны змяшчаць інфармацыю аб дзейнасці і творчых дасягненнях суіскальніка спецыяльнай прэміі, аб’ектыўную і ўсебаковую ацэнку яго асабістых заслуг у адпаведнай вобласці.

5. Для разгляду дакументаў ствараецца гарадская камісія ў наступным складзе: намеснік старшыні гарвыканкама (старшыня камісіі), начальнік аддзела ідэалагічнай работы, начальнік аддзела культуры, начальнік аддзела адукацыі, начальнік аддзела па справах моладзі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы гарвыканкама, галоўны рэдактар газеты «Бабруйскае жыццё».

6. Дакументы для прысуджэння спецыяльнай прэміі рыхтуе для разгляду на пасяджэнні гарвыканкама аддзел ідэалагічнай работы гарвыканкама.

7. Асобе, якой прысуджана спецыяльная прэмія, ва ўрачыстых абставінах уручаецца аднаразовае грашовае ўзнагароджанне ў памеры дзесяці базавых велічынь, устаноўленых на момант прыняцця рашэння.

8. Прынятае рашэнне аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі асвятляецца ў мясцовых сродках масавай інфармацыі.

9. Фінансаванне расходаў, звязаных з прысуджэннем спецыяльнай прэміі, праводзіцца са сродкаў гарадскога бюджэту. Гэтыя сродкі прадугледжваюцца каштарысам расходаў на правядзенне мерапрыемстваў гарвыканкама.



ИПС "ЭТАЛОН" 6.1 07.07.2011

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова iconПрадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)
Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)

Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова iconЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г. Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога...

Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Сахоўскага Аляксандра Аркадзьевіча, дырэктара Віцебскага гарадскога камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства водаправодна...

Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Вараб’ёва Мікалая Цімафеевіча загадчыка кафедры алгебры І методыкі выкладання матэматыкі ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова iconТанк Максім [сапраўднае імя. Скурко Яўген Іванавіч; іншыя псеўданімы Аўгень Бура, Віктар, А. Граніт, Жэнька, А. Cівep; 4(17) 1912, в. Пількаўшчына Вілейскага
Ссср (1948, за зборнік "Каб ведалі"), літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1959, за зборнік "След бліскавіцы"), Дзяржаўнай прэміі Беларусі...

Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Чаркасаву Алу Генадзьеўну, галоўнага бухгалтара ўнітарнага камунальнага...

Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
За шматгадовую плённую працу, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага...

Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова iconАстравецкага раённага выканаўчага камітэта " " 2009г № статут
Дзяржаўную ўстанову адукацыі " Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання " з пераходам правоў І...

Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Гусеву Людмілу Іосіфаўну, ветэрана працы, заслужанага трэнера Рэспублікі...

Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова iconВiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў
Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Данілава Леаніда Іванавіча, намесніка генеральнага дырэктара па агульным...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка