Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск]




НазваГалавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск]
Дата канвертавання12.11.2012
Памер25.3 Kb.
ТыпДокументы
Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18).4.1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск], празаік. Член СП Беларусі з 1934.

Бацькі былі беднымі сялянамі. Маці рана памерла, і П. Галавачу давялося пайсці ў заробкі. Вучыўся ў Гарбацэвіцкай сямігодцы. У 1920 уступіў у камсамол, стаў арганізатарам ячэйкі ў роднай вёсцы. У 1922 Бабруйскі павятовы камітэт камсамола накіраваў П. Галавача на вучобу ў Мінскую партыйную школу (першага склікання). Пасля кароткатэрміновай вучобы (некалькі месяцаў) ён пачаў працаваць інструктарам Барысаўскага павятовага камітэта камсамола. У 1923 стаў членам КП(б)Б. У 1926 скончыў Камуністычны універсітэт Беларусі (Камвуз). Да 1930 знаходзіўся на камсамольскай рабоце: першы сакратар ЦК ЛКСМБ. 3 лістапада 1929 да сакавіка 1930 намеснік наркама асветы БССР. Неаднаразова выбіраўся членам ЦК КП(б)Б (1927—30) і членам ЦВК БССР (1927—35). У розны час быў рэдактарам рэспубліканскіх перыядычных выданняў — газеты «Чырвоная змена», часопісаў «Маладняк», «Полымя». П. Галавач з'яўляўся адным з лідэраў арганізацый «Маладняк» і БелАПП. У 1937 у шэрагу іншых беларускіх пісьменнікаў стаў ахвярай сталінска-яжоўскіх рэпрэсій. Расстраляны, верагодна, ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Паводле ўспамінаў відавочцаў, такіх самых пакутнікаў, хто застаўся ў жывых, у турэмных сутарэннях, за трубой, была знойдзена запіска на абрыўку паперы ад махорачнага пачка: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя скажа праўду. Платон» («Маладосць». 1988. № 1. С. 153). У 1956 П. Галавач быў рэабілітаваны і паводле хадайніцтва жонкі ўзноўлены ў правах члена Саюза пісьменнікаў. У 1989 афіцыйна адноўлены ў гісторыі ЛКСМБ як яго першы сакратар.

Спрабаваць свае сілы ў літаратуры П. Галавач пачаў у 1920. З нататкамі і замалёўкамі на камсамольскія тэмы выступаў у бабруйскай газеце «Юны камуніст», рэдактарам якой у той час была Вера Харужая (публікацыі не выяўлены). Больш актыўна друкуецца з 1923 (гэта былі пераважна нататкі камсамольскай тэматыкі на рускай мове ў газетах «Юный пахарь» і «Красная смена»), Першае беларускае апавяданне П. Галавача «Загубленае жыццё» было апублікавана ў газеце «Савецкая Беларусь» у 1925. У 1927 выйшла першая кніга яго апавяданняў. Адным з сур'ёзных крытыкаў, хто прааналізаваў творчасць пісьменніка, быў М. Гарэцкі. Далейшая творчая дзейнасць П. Галавача развівалася напружана і плённа. Тэматыка яго твораў была звязана з грамадзянскай вайной, з класавым размежаваннем і барацьбой на вёсцы, з імкненнем моладзі да новага жыцця. Збліжаючыся ў цэлым з маладнякоўскай прозай, ён адмаўляўся ад просталінейнага вырашэння сацыяльных праблем; яго творы вызначаліся гуманістычным пафасам, вастрынёй канфліктаў, псіхалагізмам. Асабліва ярка гэта выявілася ў аповесцях «Вінаваты» (1929), «Спалох на загонах» (1930), «Носьбіты нянавісці» (1936) і «Яны не пройдуць» (1937). Асвойваючы новы для сябе жанр, пісьменнік стварыў раман «Праз гады» (1934), у цэнтры якога лёс беззямельных сялян на шырокім фоне гістарычных падзей. Творам П. Галавача ў 30-я гады нязменна спадарожнічаў поспех. Яго проза актыўна перакладалася на рускую мову, а таксама на мовы польскую, украінскую, чэшскую, яўрэйскую.

Трагічнай абарванасцю лёсу пісьменніка абумоўлена тое, што многія творы, над якімі ён працаваў перад арыштам, засталіся няскончанымі. Не ўбачыла свету кніга «Дзве аповесці», куды ўваходзілі творы «Носьбіты нянавісці» і «Яны не пройдуць», істотна дапрацаваныя пасля публікацыі іх у часопісах. Захаваўся толькі рукапіс гэтай кнігі ў перакладзе на рускую мову. Няскончаным застаўся раман «Дарога ў свет», які П. Галавач пісаў да 20-годдзя Кастрычніка і збіраўся завяршыць у сакавіку 1937. Быў сабраны таксама вялікі матэрыял для кнігі, прысвечанай паўстанню 1863 і лёсу яго кіраўніка К. Каліноўскага, аўтар таксама пачаў яе пісаць, але рукапіс не адшуканы. Незавершанымі засталіся раманы «Ён» і «Вялікі Дняпро», а рукапісы іх загінулі. Выступаў П. Галавач і ў публіцыстыцы і літаратурнай крытыцы.

Яго імем названы вуліца і завулак ў Бабруйску. У 1968 на будынку Гарбацэвіцкай школы, дзе вучыўся пісьменнік, была адкрыта мемарыяльная дошка.

В. I. Атрашкевіч, I. Э. Багдановіч.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск] iconПлатон галавач 1903-1937
Платон Раманавіч Галавач увайшоў у гісторыю літаратуры як празаік, публіцыст І грамадскі дзеяч. Яго біяграфія трагічна ты-повая для...

Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск] iconГалубок Уладзіслаў [сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч; інш псеўд.: В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882
В. Галубок, У. Галубок, Уладыслаў Галубок, Сымонка; крыпт. Г-к, г-у-к, В. Г-к; 3 (15) 1882, станцыя Лясная Навагрудскага пав, Мінскай...

Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск] iconЯзэп пушча
Плашчынскі Іосіф Паўлавіч; інш псеўд. Л. Кудзер, Я. Кудзер, Язэп Кудзер, Лясун, Лушча, А. Пушча, Я. Пушча, Л. Трыер; 7(20) 1902,...

Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск] iconХаця там водзяцца мядзведзі
Свірка Юрась (Юрый Мікалаевіч, псеўданім Банадысь Гарчыца, нарадзіўся 6 мая 1933 года, в. Маргавіца Бягомльскага р-на Мінскай вобл.,...

Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск] iconХаця там водзяцца мядзведзі
Свірка Юрась (Юрый Мікалаевіч, псеўданім Банадысь Гарчыца, нарадзіўся 6 мая 1933 года, в. Маргавіца Бягомльскага р-на Мінскай вобл.,...

Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск] iconБядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля
Ясакар, Ясакар, Ясакар бядуля, крыпт. Б., Б., Дмитрий Б.,, Б., С. П., я — р, я — Р, я-р.; 23 1886, мяст. Пасадзец Віленскага пав....

Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск] iconМ. Р. Прыгодзіч, А. А. Прыгодзіч (Мінск) списокъ именъ мужескихь и женскихь
Лёс адвёў яму нямнога гадоў (1823г., вёска Шыпілавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні – 1861 г., г. Санкт-Пецярбург), І ён пражыў...

Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск] iconМіхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер
Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета...

Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск] iconВадзім Болбас нарадзіўся 9 лютага 1942 году ў вёсцы Казакова Бабруйскага раёну
У 1965 годзе закончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту І стаў працаваць інжынэрам-хімікам на Сьветлагорскім...

Галавач Платон Раманавіч нарадзіўся [5(18) 1903, в. Пабокавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. 29. 10. 1937, Мінск] iconЛастоўскі вацлаў Юстынавіч
Калеснікі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці — 23 студзеня 1938, Саратаў — беларускі грамадскі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка