План-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс)




НазваПлан-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс)
Дата канвертавання12.11.2012
Памер33.03 Kb.
ТыпУрок
План-канспект урока па беларускай мове

Клас: 11 Настаўнік: Кісель В.А.

Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (БСС)


Комплексная дыдактычная мэта : у выніку выканання модуля вучні павінны ведаць:

сінтаксічныя прыметы БСС, іх будову, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі , ролю ў тэксце, умовы пастаноўкі двукроп’я ў БСС;

умець:

знаходзіць БСС у тэкстах, абгрунтоўваць мэтазгоднасць іх ужывання, вызначаць сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі і правільна інтанаваць у моўнай плыні, абгрунтоўваць пастаноўку двукроп’я у БСС, будаваць такія сказы, карыстацца імі як сінтаксічнымі сродкамі ў вуснай і пісьмовай мове.


Абсталяванне: “Падручнік па беларускай мове для 10-11 класаў з рускай мовай навучання”, план-канспект урока

Тып урока: замацавання ведаў (модульная тэхналогія з поўнай самастойнай дзейнасцю)



навучальнага элемента (НЭ) у модулі



Навучальны матэрыял з заданнямі



Метадычныя рэкамендацыі

НЭ 1.0

Мэта: узнавіць веды вучняў пра БСС (агульная характарыстыка)




1.1

Уважліва (1-2 разы) прачытайце і асэнсуйце тэарытычны матэрыял падручніка (с. 199, § 65)

Самастойна

1.2

Адкажыце на наступныя пытанні (вусна):

1.Якія сказы называюцца БСС?

2. Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі БСС.

3.Будова БСС.

Узаемаправерка.

1.3

Самастойна пастарайцеся як мага кампактней і дакладней скласці апорную табліцу па правілах пастаноўкі двукроп’я ў БСС з выкарыстаннем квадратных дужак і лаканічнага каментара.( С. 200,§ 65)

Параўнайце сваю табліцу з табліцай суседа па парце, пры неабходнасці зрабіце праўку

1.4

Нягучна перакажыце суседу па парце правілы пастаноўкі двукроп’я ў БСС (без прыкладаў).

Узаемаправерка.

НЭ 2.0

Мэта: удасканаліць уменне тлумачыць пастаноўку двукроп’я Ў БСС, адрозніваць пастаноўку двукроп’я ў простым сказе і БСС .




2.1

1) Самастойна ці ў пары выканайце пр. № 271, с. 201 (вусна).

2)Вы ведаеце, што двукроп’е ставіцца яшчэ і ў простым сказе пасля абагульняльнага слова пры аднародных членах. Напрыклад : І ўсе мілагучна для слыху майго : і звонкае “дзе” і густое “чаго”.

Паспрабуйце самастойна размеркаваць нумары змешчаных ніжэй сказаў па наступных пунктах:

а) двукроп’е ў простым сказе;

б) двукроп’е ў БСС

1.Мы зберажом усе : і зуброў, і чалавечнасць, і старыя вежы, і ўсплескі бабра, і дзіва сонечных палян, і вуркатанне дзікага галуба, і святую сонечную цішыню Пушчы.

2.Дае прырода зноў урокі нам : не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасць побач ходзяць вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць.

3.Усе навокал было па-ранейшаму : глуха шумеў лес, нізка над зямлею плылі хмары.

4.У чалавеку павінна быць усе прыгожым : і твар, і адзенне, і душа, і думкі.

3) Усучаснай беларускай мове БСС шырока ўжываюцца ў мастацкай літаратуры і ў вуснай мове. Паспрабуйце дапісаць прапанаваныя БСС, каб паміж простымі сказамі, з якіх яны складаюцца, трэба было ставіць двукроп’е. Растлумачце знакі прыпынку нумарам правіла апорнай табліцы.

1. Нездарма ў нас кажуць :

2.Андрэй зірнуў на неба :

3. На другі бераг ракі перабрацца не ўдалося :

4.Спакойнага шчасця не зычу никому :

5. У лесе было прыгожа :

Адкрыйце сшыткі, запішыце дату, “Класная работа”, тэму і выканайце прапанаваныя заданні

НЭ 3.0

Мэта: праверка атрыманных ведаў і ўменняў па вывучанай тэме модуля.




3.1

Напішыце сачыненне-мініяцюру на тэму: “Канец зімы” (каля 10 сказаў) з ужываннем усіх выпадкаў пастаноўкі двукроп’я ў БСС.

Здайце сшыткі на праверку настаўніку.

НЭ 4

Дамашняе заданне: 1. Паведамленне на тэму: “Двукроп’е ў БСС”; 2. Пісьмова пабудаваць сказы да кожнага пункту правіла па тэме ўрока.

Запішыце Д/З у дзеннік.

НЭ 5

Самастойна прааналізуйце сваю работу на ўроку і адкажыце (пісьмова) на пытанні рэфлексіі




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс) iconТэма. Сінтаксічныя прыметы І будова складаных бяззлучнікавых сказаў Мэта
Мэта. Ведаць сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых складаных сказаў, ІХ будову; умець знаходзіць бяззлучнікавыя сказы ў тэксце; будаваць...

План-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс) iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

План-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс) iconІгнатовіч Наталля Алегаўна
Стварыць умовы для засваення вучнямі правіл пастаноўкі двукроп’я ў бяззлучнікавых складаных скахах

План-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс) icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

План-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс) iconТэма. Знакі прыпынку ў складаных бяззучнікавых сказах. Мэта
Мэта. Пазнаёміцца І вывучыць правілы пастаноўкі працяжніка ў сказах; асэнсавана працаваць з матэрыялам падручніка; развіваць культуру...

План-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс) iconФакультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе
Тэма: Складаназлучаныя сказы. Цяжкія выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах

План-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс) iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

План-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс) iconПлан-канспект урока беларускай літаратуры
Абсталяванне: падручнік беларускай літаратуры, лісты паперы, дошка з магнітамі, медыяпраектар, дамашнія загатоўкі вучняў

План-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс) iconПлан-канспект урока літаратурнага чытання ў 2 класе Тэма
Загадка завучваецца на памяць, пры чытанні адпрацоўваецца выразнае вымаўленне галосных гукаў

План-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс) iconДадатковыя сродкi сувя3İ граматычных частак у складаных сказах IX клас
Падручнiк: Беларуская мова: Вучэб дапам для 9-га кл шк з рус м-вай навучання / Н. М. Гардзей I iнш. — Мн.: Нмцэнтр, 2000

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка