Газета в учнёўскага самакіравання




НазваГазета в учнёўскага самакіравання
Дата канвертавання12.11.2012
Памер65.77 Kb.
ТыпДокументы










Студзень

2006 года

№5





Газета вучнёўскага самакіраванняЧэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу:

дзіцячы сад – сярэдняя школа

Вось і адзвінела Навагодняе свята. Не верыцца, што вось тут стаяла і свяцілася рознымі колерамі вяселкі прыгажуня - ёлка, танцаваў Дзед Мароз, весяліла ўсіх Снягурачка, пераліваліся серабром і золатам усе класныя пакоі, вокны і дзверы школы былі ярчэй, чым тэлевізійныя рэкламныя ролікі. На вокнах яшчэ вісяць сняжынкі і гірлянды. Цудоўна прайшло свята .Асабліва шмат радасці атрымалі самыя малодшыя – дзетсадаўцы: Дзед Мароз ім прынес і цукеркі, і машынкі, і лялькі. А колькі казачных герояў было ля елкі! Тут пабывала і Баба Яга, і Марскі Цар, і Снегавік, які прывез цэлы воз падарункаў. Весела прайшоў Новы год у старэйшых вучняў.Тут павесялілі ўсіх цудоўныя артысты. Шмат было конкурсаў, гульняў, песень, заданняў. Таксама кожны вучань атрымаў салодкі падарунак.











Вось такія пажаданні шлюць нашы вучні настаўнікам.

Аб чым жа мараць і

чаго хочуць самі вучні

У Новым 2006 годзе я жадаю нашым настаўнікам усяго самага найлепшага. Вельмі хочацца, каб іх твары заўседы свяціліся шчаслівай усмешкай, няхай у іх будзе добры настрой, няхай іх вучні з вялікім жаданнем бягуць на ўрокі.

Я шчыра жадаю настаўнікам забыцца пра ўсе недарэчнасці мінулага года, не мець на нас крыўды, калі мы чагосьці не разумеем. Яшчэ хачу пажадаць, каб мы, вучні, і нашы настаўнікі з нецярпеннем чакалі сумесных сустрэч, новых адкрыццяў.

Няхай нашым настаўнікам шчасце будзе ва ўсім: у працы, у сям”і, у вучнях.

А галоўнае — быць заўседы здаровымі!


Дашук Васілій .9 клас.


Шчур Наталля.

Вельмі хачу лепш вучыцца.


Безмен Марта.

Хачу, каб клас быў дружным, каб усе добра вучыліся,каб наша школа займала ганаровае месца сярод іншых школ.


Харчанка Ганна.

Мару пра пяцібальную сістэму.А яшчэ хачу, каб нам далі школьны аўтобус.


Удовіна Ганна.

Не хачу хварэць, хачу атрымліваць толькі 9 і 10.


Барута Маша.

Добра б было, каб вяселых мерапрыемстваў у школе было больш,чым урокаў.


Юшкевіч Алена

Толькі вяселымі хачу бачыць нашых настаўнікаў. Сама хачу быць заўседы здаровай, лепей вучыцца,мець многа сяброў.



А я жадаю сваім настаўнікам,каб яны заставаліся такімі ж прыгожымі і мудрымі, як і цяпер. Поспехаў вам , паважаныя настаўнікі!

Колькі на елцы іголак,

Пад белым снегам ляжыць,

Столькі гадоў я жадаю

Вам, дарагія,пражыць.

Падаюць ціха сняжынкі

Падаюць ціха на дол.

Хай снег малыя хмурынкі

Змые вам з твару далоў.

Хмялеўская Света.9клас.




Сустрэча ў Авальнай зале.

22 снежня 2005 г. я, як прэзідэнт школьнай Рэспублікі, ездзіла на экскурсію ў Дом Урада Рэспублікі Беларусь. Гэтую экскурсію арганізаваў РАА, а праводзіў яе наш дэпутат Стрыкаў Федар Уладзіміравіч. Мы былі ў Авальнай зале, дзе праводзяцца сесіі дэпутатаў, сядзелі на тых месцах, дзе засядаюць прадстаўнікі нацыянальнага сходу.

Мы задавалі Стрыкаву Федару Уладзіміравічу шмат пытанняў, на што атрымлівалі грунтоўныя адказы. Стрыкаў Федар Уладзіміравіч з задавальненнем адказваў і расказваў нам аб планах Беларусі,аб тых праблемах, якія яшчэ трэба рашыць. Стрыкаў Федар Уладзіміравіч, на мой погляд, з вялікай увагай слухаў нашы пытанні і кожнаму даваў падрабязны адказ. Ад гэтай экскурсіі ў мяне засталіся цудоўныя ўражанні.

Доўнар Алеся. 9 клас.


З чым мы сустрэлі Новы год

Самыя старанныя аказаліся толькі два вучні—Юшкевіч Сяргей,3 клас і Бортнік Алена 4клас.

Гонар і слава вам, віншуем і жадаем яшчэ лепшых поспехаў!

Напэўна, добрымі вучнямі будуць і нашы першакласнікі. Добрыя вынікі ў вучобе паказалі Клімовіч Жэня, Бацяноўскі Алеша, Дубоўская Насця, Саракач Насця, Імамаліева Эля.

Другое месца па стараннасці ў вучобе занялі таксама два вучні—Зянько Аляксандр, 5 клас і Шчарбак Аляксандр, 11 клас.

Гэтыя вучні маюць толькі па адной “шасцерцы”.

А на трэцяе месца трапілі такія нашы вучні—Бразгуноў Ігар, 3 клас і Шымановіч Аляксандр, 6 клас.




Хочацца яшчэ ў “Зубраня”

23 лістапада я з сяброўкай Макоўскай Марынай паехалі ў нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня”. Прабылі мы там 3 тыдні. Гэтыя дні аставілі ў нас вельмі многа ўражанняў.

У лагеры 4 корпусы: “Азёрны прычал”, “Сонечны горад”, “Лясная хатка”, “Лазурны востраў”. Яшчэ будуецца корпус “Зорны сусвет”.

Мы былі ў “Лясной хатцы”. У кожным корпусе па 6 атрадаў, а ў атрадзе 25-30 чалавек.

Мы былі ў 5-ым атрадзе. Нас пасялілі ў прасторным пакоі з 2-х яруснымі ложкамі, у пакоі было 11 чалавек. А ў нашым атрадзе было 15 дзяўчынак і 11 хлопчыкаў.

Кожную раніцу быў збор усіх, дзе паведамлялі аб распарадку дня. Вечарам таксама збор, дзе выбіралі 2 дзяжурных.

Кожны дзень быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі: гульні, плаванне, спаборніцтвы, канцэрты, Тры з палавінай гадзіны дыскатэкі. Прагледзелі многа фльмаў: “Мы загінем разам”, “Тры іксы”. Былі ў нас два цудоўныя важатыя і педагог-арганізатар Павел Аляксандравіч.

Былі ў лагеры дзеці з розных куточкаў нашай краіны: з Гомельскай., Магілёўскай., Брэсцкай і Гродненскай абласцей. З намі ў пакоі разам жыла дзяўчынка Іаланта з Вільнюса.

Мы ўсе сябравалі і дапамагалі ва ўсім адзін аднаму.

Аднойчы да нас прыехала тэлебачанне АНТ, здымалі на кінакамеру наша жыццё ў лагеры, а 25 снежня нас паказалі па тэлевізары.

Прыйшоў дзень развітання, мы плакалі і не хацелі раз’язджацца. Нам так спадабалася, што я з радасцю з’ездзіла б яшчэ.

Кур’янава Надзея, 7 клас.


А які ж клас мае самы высокі сярэдні бал па прадметах?

Вось тут атрымаўся пераможцам 9 клас—па ўсіх прадметах у іх самы высокі бал. Толькі па беларускай літаратуры ў 8 класе вышэйшы бал.

Віншуем вас , дзевяцікласнікі!

Нашы фантазеры

Калі б я была чараўніком...

Я люблю чытаць фантастыку, люблю разам з героямі падарожнічаць па незвычайных мясцінах, сустракацца з неверагоднымі героямі.

Чытаеш і думаеш: як здорава ўмець валодаць светам !

І вось я — фея - чараўніца, якая можа ўсё...

Перш - наперш, я спыніла б усе войны на Зямлі. Я гучна крыкнула б на ўвесь белы свет:

-Людзі!!! Кіньце зброю, астанавіцеся, падайце рукі адзін аднаму!

Паглядзіце вакол сябе, што вы зрабілі: чорная зямля, палітая кроўю, попел, дым, агонь, зруйнаваныя гарады, асірацелыя дзеці, слёзы, крык, плач...

Навошта гэта? Чаму чалавек такі жорсткі, бессардэчны?

Хопіць! Я хачу, каб на маёй Зямлі расла зялёная травічка, у палях каласілася збажына, ля кожнай хаты буялі кветкі.

Няхай людзі шчыра спакойна працуюць, няхай радасна смяюцца дзеці, няхай над Зямлёю лётаюць толькі птушкі, а на Зямлю падаюць толькі яблыкі і грушы.

Людзі! Умейце самі радавацца і прыносьце радасць людзям! Прашу і загадваю: радасць, абдымі сваімі магутнымі крыламі нашу планету!

А яшчэ, што мне хочацца ажыццявіць, пакуль я чараўніца - фея, - гэта раздзяліць усе запасы пароўну. Гэта ж так бы было цудоўна: не было б ні бедных, ні багатых, усе былі б роўнымі, шчаслівымі, добразычлівымі адзін да аднаго.

Ермаковіч Рыта, 9клас.

Філасофскі роздум.

Чаму людзі часта не разумеюць адзін аднаго?

Разумець адзін аднаго – гэта ўменне слухаць другога, умець спачуваць чужому гору, а, магчыма, і радасці. Але ўсё часцей мы заўважаем, што людзі перасталі разумець адзін аднаго. Паразважаем, чаму ж так адбываецца? Я думаю, што шмат залежыць ад выхавання людзей, ад тых умоў, у якіх яны нарадзіліся, раслі і якую адукацыю атрымалі.

Калі чалавек добра выхаваны, ён умее слухаць, а, значыць, разумець іншых. У наш час людзі перасталі спачуваць другім, а імкнуцца атрымаць усё магчымае толькі для сябе і любой цаной. І калі мы не зможам сябе стрымліваць, то і не навучымся разумець адзін аднаго.

Калі будзе існаваць узаемаразуменне, нам лягчэй стане жыць не толькі ў сям’і, дзе ўсё часцей дзеці і бацькі не ўмеюць прыйсці да згоды, але і ў грамадстве.

Давайце прыслухаемся адзін да аднаго і паспачуваем або парадуемся разам.

Ермаковіч Маргарыта, 9 клас.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Газета в учнёўскага самакіравання iconГазета в учнёўскага самакіравання
Газета вучнёўскага самакіраванняЧэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу

Газета в учнёўскага самакіравання iconГазета в учнёўскага самакіравання
Газета вучнёўскага самакіраванняЧэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу

Газета в учнёўскага самакіравання iconГазета в учнёўскага самакіравання
Газета вучнёўскага самакіраванняЧэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу

Газета в учнёўскага самакіравання iconГазета в учнёўскага самакіравання
Газета вучнёўскага самакіраванняЧэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу

Газета в учнёўскага самакіравання icon10  Газета вучнёўскага самакіравання
Здаецца зусім нядаўна звінеў першы званок, І вось прагучаў апошні. Урачыстая лінейка, прысвечаная гэтай падзеі, прайшла па святочнаму...

Газета в учнёўскага самакіравання iconГісторыя мясцовага самакіравання на беларусі
Вядома, што на пачатку станаўлення Вялікага княства Літоўскага (вкл) ў ім захоўваліся І дзейнічалі традыцыйныя для ўсходніх славян...

Газета в учнёўскага самакіравання iconТерия и история права
Рэспубліке Беларусь, з’яўляецца закон “Аб мясцовым кіраванні І самакіраванні”. Закон вызначае сістэму І эканамічную базу мясцовага...

Газета в учнёўскага самакіравання iconМ. У. Сільчанка, Н. В. Місарэвіч гісторыя мясцовага самакіравання на беларусі
Пры разглядзе мясцовага самакіравання на Беларусі ў Х-ХIII ст трэба мець на ўвазе адну вельмі істотную акалічнасць, якая тычыцца...

Газета в учнёўскага самакіравання iconАб сістэме І паўнамоцтвах органаў дзяржаўнай улады, а таксама органаў мясцовага самакіравання
Ах органаў дзяржаўнай улады, а таксама органаў мясцовага самакіравання, які называецца ў далейшым «Малая Канстытуцыя», прымаецца...

Газета в учнёўскага самакіравання icon«перемена» это газета о тебе и для тебя. Это твоя газета! Стоит только этого захотеть

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка