Беларусам бракуе самаацэнкі




НазваБеларусам бракуе самаацэнкі
Дата канвертавання12.11.2012
Памер35.41 Kb.
ТыпДокументы

Беларусам бракуе самаацэнкі



10 год таму набор у Міжнарнодную школу бізнэсу MBA БДУ (магістраў бізнэс-адміністраваньня) складаў 15-20 чалавек – гэта ўсяго адна група. А сёлета ахвотных навучыцца бізнэс-тэхналёгіям было каля сотні. Кошт двухгадовай праграмы ў залежнасьці ад мовы навучаньня складае ад 5 да 5,5 тысяч умоўных адзінак. Хто і за якую адукацыю гатовы плаціць такія грошы? Адказ на гэтае пытаньне – у досьледзе Юліі Рымашэўскай.

Ад агульнага – да прыватнага



Адна з выпускніц менскай Школы МВА (магістраў бізнэс-адміністраваньня) Ірына Тарасік – сёньня дырэктарка менскага прадпрыемства “Макрапрынт”. Яна кажа, што 2 гады заняткаў у бізнэс-школе далі ёй шырокае разуменьне законаў бізнэсу ў Беларусі і тэхналёгіяў яго разьвіцьця:


“Прыходзяць кліенты зь іншых бізнэсаў – але я дакладна разумею іх патрэбы, таму што разумею бізнэс наагул, ня толькі сваю сфэру... І гэта цікава, страшна цікава...”


10 год таму набор у Школу МВА складаў 15-20 чалавек – гэта ўсяго адна група. А сёлета ахвотных навучыцца бізнэс-тэхналёгіям было каля сотні. Сур’ёзнае разуменьне, наколькі важная бізнэс-адукацыя, наперадзе, лічыць эканаміст Ірына Ракава:


“Ва Ўкраіне, Расеі МВА ўжо заняў годнае месца. Гэтая адукацыя – адно з патрабаваньняў для топ-мэнэджараў. А ў нас бізнэс сярэдні, нават дробны – таму МВА патрабуюць толькі ў вялікіх замежных кампаніях – гэтым і тлумачацца такія нізкія лічбы”.


Паводле апошніх досьледаў, МВА-адукацыю маюць каля 8% супрацоўнікаў беларускага бізнэсу.

Стрыжань бізнэс-праграм – развіцьцё самаацэнкі



Цэнтар крэатыўных тэхналёгіяў “Квадратны апэльсін” (kv-apelsin.com) існуе ўжо 3 гады. Трэнінгі актыўных продажаў, трэнінгі асабовага росту, праграмы для фармаваньня карпаратыўнага духу і шмат што іншае – у кампэтэнцыі цэнтру. Але, на погляд дырэктара цэнтру Васіля Проня, галоўны стрыжань усіх праграм – выпрацоўка ў чалавеку ўпэўненасьці ў сабе і ўласных магчымасьцях. А трэнінгі асабовага росту – падмурак посьпехаў ва ўсіх сфэрах жыцьця чалавека.


“Асабовыя праграмы даюць эфэкт і для працоўнай сфэры, і для астатніх – у асабістым жыцьці, сяброўстве, сям’і, стасунках наагул, – расказвае Васіль Пронь. – Немалаважны фактар – самаацэнка чалавека, упэўненасьць яго ў сабе і ўласных сілах. Гэта не камунікацыі, але тое, што праяўляецца праз камунікацыі. Мы робім акцэнт на гэтых праграмах, таму што ў іх ёсьць патрэба і зацікаўленасьць”.

Здаровыя амбіцыі – шлях да посьпеху ў бізнэсе



Прыкладны партрэт студэнта Міжнароднай школы бізнэсу MBA БДУ: каля 30 гадоў, лідэрскія рысы характару, наяўнасьць здаровых амбіцыяў. Гэта людзі, якія імкнуцца дасягнуць большага і лічаць патрэбным інвэставаць ва ўласнае разьвіцьцё. Кошт двухгадовай праграмы ў залежнасьці ад мовы навучаньня складае ад 5 да 5,5 тысяч умоўных адзінак.


Расказвае былая дырэктарка і выкладчыца Школы MBA Ірына Мамонава:


“Большая частка – прыкладна 90% – плацяць за сябе самі, і гэта інвэстыцыі ў сябе. Пакуль у нас няшмат кампаніяў, якія гатовыя інвэставаць настолькі сур’ёзна ў сваіх супрацоўнікаў. Ёсьць тэндэнцыі, калі нашыя выпускнікі праз клюб МВА запрашаюць у свае кампаніі менавіта эмбіэеўцаў. Таму што разумеюць, што гавораць на адной мове”.

III Тыдзень нефармальнай адукацыі і асьветы: “Беларусь эўрапейская”



На мінулым тыдні прайшоў III Тыдзень нефармальнай адукацыі і асьветы. Мэтаю арганізатараў – нефармальнай сеткі арганізацыяў грамадзянскай адукацыі (АГА) – было залучэньне ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў разьвіцьці чалавечага, грамадзкага, нацыянальнага і міжкультурнага патэнцыялу краіны. Тэма тыдня, які праходзіў у краіне трэці год запар, – “Беларусь эўрапейская”.


Адна з арганізатарак тыдня Галіна Верамейчык, сябра ГА “Адукацыя бязь межаў”, тлумачыць, што слова “нефармальная” ў кантэксьце адукацыі зусім ня значыць збор нефармалаў з экстравагантным іміджам. Нефармальная – значыць не зацьверджаная фармальным дакумэнтам, напрыклад дыплёмам. І гэткія адукацыйныя праграмы сёньня – больш чым запатрабаваныя, гаворыць спадарыня Верамейчык:


“Адукацыйныя праграмы, якія ладзіць трэці сэктар, можна падзяліць на некалькі групаў. І сярод іх будуць як простыя, скіраваныя на пашырэньне новых ідэяў, новых падыходаў, гэтак і вельмі прагматычныя праекты, мэта якіх – даць удзельнікам магчымасьць займець новую кампэтэнцыю ў чымсьці, падвысіць ровень так званай функцыянальнай пісьменнасьці. Калі прааналізаваць усе праекты трэцяга сэктару, то вызначыцца, што большасьць зь іх – адукацыйныя”.

Дзяржаўны і недзяржаўныя сэктары: разам на карысьць асьветы



Адным з дасягненьняў тыдня нефармальнай адукацыі і асьветы Галіна Верамейчык называе адкрыцьцё выставы ў Навукова-пэдагагічнай бібліятэцы Менску пад назвай “Нефармальная адукацыя: тэмы, формы, мэтады. Выданьні грамадзкіх аб’яднаньняў”. Выстава гэтая разьлічаная на настаўніка з прафэсіі.


Верамейчык: “Яна адкрылася 13 сьнежня і будзе працаваць да канца сьнежня, а пасьля выданьні з выставы пойдуць у фонд бібліятэкі. Гэткім чынам мы імкнемся фармаваць мэтадалягічны літаратурны фонд, папулярызаваць паняцьце нефармальнай адукацыі”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларусам бракуе самаацэнкі iconЮ. Пунтус: "Беларусам пакуль бракуе майстэрства"
Цяпер беларусы паспрабуюць сілы ў першым асноўным раундзе Кубка уэфа. У любым разе батэ стаў першым беларускім клюбам, які дайшоў...

Беларусам бракуе самаацэнкі iconСпадарыня: Безумоўна, вельмі талерантны. Карані гэтае зьявы гістарычныя. Гістарычна склалася, што беларусам не выпадала разьвіваць нейкае іншае стаўленьне
Гістарычна склалася, што беларусам не выпадала разьвіваць нейкае іншае стаўленьне да жыцьця, як скарацца, пагаджацца з тым, што ёсьць....

Беларусам бракуе самаацэнкі iconАддзел адукацыі Маладзечанскага райвыканкама
Абсталяванне: вучэбныя дапаможнікі для 3 класа, сшыткі самаацэнкі вучняў 3 класа па працоўным навучанні, белая папера, нажніцы, прыклады,...

Беларусам бракуе самаацэнкі iconАктыўная ацэнка вучэбных дасягненняў як сродак фарміравання самаацэнкі малодшых школьнікаў
Толькі чалавек са здаровай агульнай самаацэнкай можа канструктыўна ставіцца да ўласных памылак І няўдачаў, пераводзячы ІХ у задачы...

Беларусам бракуе самаацэнкі iconНачная аблога 9 кастрычніка
Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі льготы, маладым...

Беларусам бракуе самаацэнкі iconАддзел адукацыі Лельчыцкага райвыканкама
Зайка – Усязнайка(цацка), ноутбук, блокі (папяровыя рознакаляровыя каробкі), вірус (размалёваны паветраны шар), табліцы – загатоўкі...

Беларусам бракуе самаацэнкі iconПалітычная геаграфія сны вёскі церазполе
Гэтую вёску ў Сьвіслацкім раёне Гарадзеншчыны можна вызначыць як сонную. Удзень пустыя вуліцы. Спаць кладуцца з надыходам сутоньня....

Беларусам бракуе самаацэнкі iconНакіраванне І арганізацыя памкненняў школьнікаў да самапазнання, набыцця ведаў аб роднай вёсцы
Сёння я запрашаю вас у цікавае падарожжа “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”

Беларусам бракуе самаацэнкі iconАлесь Чайчыц дыскутуе з болгерам ant1killer’ам, які ў сваім
Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі ільготы, маладым...

Беларусам бракуе самаацэнкі iconВізы ў якія эўрапейскія краіны варта было б даваць беларусам бясплатна?
Малады спадар: “у польшчу, Літву, Чэхію. Нашы людзі часьцей туды езьдзяць, І навучаньне — там шмат нашых студэнтаў”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка