Юрыдычны факультэт




НазваЮрыдычны факультэт
Дата канвертавання12.11.2012
Памер50.17 Kb.
ТыпДокументы
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ПРЫВАТНЫ ІНСТЫТУТ КІРАВАННЯ І ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА»

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ


індывідуальны залік


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

ЗАРАДЖЭННЕ ПАРЛАМЕНТАРЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ


ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

ГАСПАДАРЧАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

УЛАСНАСЦЬ ЯК ЭКАНАМІЧНАЯ І ПРАВАВАЯ КАТЭГОРЫЯ


ЗЕНЧЫК АКСАНА МІХАЙЛАЎНА, 3 курс дзённае аддзяленне

8 029 559 89 36


МІНСК, 2008

Зараджэнне парламентарызму ў Беларусі

Парламентарызм – гэта сістэма арганізацыі і функцыянавання вярхоўнай дзяржаўнай улады пры наяўнасці выбарчага заканадаўчага органа – парламента, якая характарызуецца падзелам паўнамоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладай. Трэба зазначыць, што існуе некалькі пунктаў погляду на гэтае пытанне, цесна звязаных паміж сабой.

Па-першае, вельмі часта можна сустрэць так званую “шырокую” інтэрпрытацыю парламентарызму, якая атаясамлівае яго з прадстаўнічай дэмакратыяй у цэлым. У гэтым выпадку парламентарызм паўстае як прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады, які свабодна абмяркоўвае і прымае рашэнні ў форме законаў.

Другая трактоўка парламентарызму звязана з яго абазначэннем як тэорыі і практыкі функцыянавання парламента, як выбарнага заканадаўчага органа, які ажыццяўляе прадстаўніцтва асноўных палітычна актыўных груп насельніцтва.

Па-трэцяе, парламентарызм інтэрпрэтуецца як асобая дэмакратычная сістэма арганізацыі і функцыянавання вышэйшай дзяржаўнай улады, якая заснавана на прынцыпах падзелу ўлады і вяршэнства права, пры якой парламент выконвае дамінуючую ролю не толькі ў якасці заканадаўчай улады, але і ў якасці вярхоўнага кантролю над выканаўчай уладай.

Падсумоўваючы вышэй сказаныя азначэнні парламентарызму, мы можам даследаваць гэты інстытут як сацыяльна-палітычны феномен, так і вызначыць яго ідэйна-тэарытычныя асновы і ўмовы фарміравання. Вытокі беларускага парламентарызму трэба шукаць у мінулым, а менавіта ў першых дзяржавах-княствах (Полацкае і Тураўскае), а таксама ў Вялікім княстве Літоўскім, дзе пры вялікім князі існавалі такія органы ўлады, як веча (сойм) і рада. Гэтыя органы абмяжоўвалі ўладныя паўнамоцтвы князя. У далейшым парламентарызм у Беларусі працягваў сваё развіццё, як у складзе Рэчы Паспалітай так і Расійскай імперыі, ідэі якога знайшлі сваё выражэнне ў дзейнасці Вальнага Сойма, так і Дзяржаўнай Думы.

Важнейшым этапам у развіцці парламентарызму з’яўляецца савецкі перыяд.

1 студзеня 1919 года ў Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўраду Беларусі – першы нарматыўна-прававы акт ССРБ. Ён абвясціў і залажыў асновы дзяржаўна-прававога будаўніцтва БССР; замацаваў паўнату ўлады Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.

У перыяд з 1919 па 1937 гг. агульнадзяржаўнага праламента ў БССР не існавала, а выбарчае права не было ўсеагульным. З канца 20-х – пачатку 30-х гг. кіруючая партыя поўнасцю падпарадкавала дзяржаўныя структуры.

Згодна Канстытуцыі БССР 1937 г. “Вярхоўны Савет БССР з’яўляецца адзіным заканадаўчым органам” і “выбіраецца грамадзянамі БССР па выбарчым акругам тэрмінам на 4 гады”. Першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР прайшлі ў 1938 годзе. Хоць дэ-юрэ Вярхоўны Савет з’яўляўся вярхоўным органам улады, а Старшыня Прызідыума Вярхоўнага Савета фармальна з’яўляўся кіраўніком БССР, фактычна ўлада належала кампартыі.

Пэўнае дэкларатыўнае пашырэнне паўнамоцтваў парламента прайшло ў 1978 годзе з прыняццем Канстытуцыі БССР. Змест Канстытуцыі дэ-юрэ адлюстроўваў дэмакратычныя тэндэнцыі ў развіцці ўсіх сфер грамадскага і дзяржаўнага жыцця, якія існавалі ў СССР у сярэдзіне 50-х гадоў.

Канстытуцыя 1978 года ўстанаўлівала: “Уся ўлада ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы належыць народу. Народ ажыццяўляе дзяржаўную ўладу праз Саветы народных дэпутатаў, якія складаюць палітычную аснову БССР”. Менавіта вышэйшы прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады з’яўляўся адзіным органам, які меў права гаварыць ад імя народа. Згодна Канстытуцыі 1978 Вярхоўным органам улады Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з’яўляўся Вярхоўны Савет БССР. Асноўны закон 1978 года ўжо аддаваў прыярытэт гэтаму органу над усімі астатнімі, якія належалі іншым галінам улады. Але, на жаль, шмат якія палажэнні Канстытуцыі насілі дэкларатыўны характар і ў рэальным грамадска-палітычным жыцці не дзейнічалі, бо ў момант прыняцця Канстытуцыі 1978 года ва ўсіх сферах грамадскага жыцця назіраліся застойныя з’явы, якія ў сярэдзіне 80-х гадоў выклікалі вострую неабходнасць правядзення радыкальных рэформаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Менавіта савецкі перыяд сфарміраваў пэўныя прынцыпы і традыцыі беларускага парламентарызму. На сучасным этапе гэтыя прынцыпы ўсё больш і больш змяняюцца, бо звязана гэта з фарміраваннем дэмакратычнай і прававой дзяржавы.

На наш погляд, развіццё сучаснага парламентарызму звязана з 27 ліпенем 1990 года, калі была прынята Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” у якой абвяшчаўся суверэнітэт дзяржавы і аб тым, што Вярхоўны Савет з’яўляецца вярхоўным органам улады.

25 жніўня 1991 года быў прыняты Закон “Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР”. Гэта азначала, што пры ўзнікненні супярэчнасцей паміж артыкуламі Канстытуцыі БССР 1978 года і палажэннямі Дэкларацыі неабходна было кіравацца палажэннямі апошняй, як вышэйшым канстытуцыйным законам.

15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая абвяшчала, што вышэйшым адзіным прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады ў Беларусі з’яўляецца Вярхоўны Савет.

Можна было б казаць, што ў гэты перыяд сфарміравалася мадэль парламента, якая адказвала сучасным дэмакратычным прыцыпам. Аднак у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года першапачаткова быў закладзены дысбаланс функцый і паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета і выканаўчай улады, якую ўзначальвае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, што ў выніку і прывяло да канстытуцыйных рэформаў 1996 года, якія стварылі прававыя асновы для дынамічнага развіцця грамадства і дзяржавы, эфектыўнай работы кожнай з галін улады. На сённяшні дзень можна ўпэўненна казаць, што Парламент Рэспублікі Беларусь сфарміраваўся як заканадаўчы і прадстаўнічы орган, які заняў сваё месца ў канстытуцыйным механізме нашай дзяржавы.

Спіс выкарастаных крыніц

  1. Конституция Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканском референдуме 24 ноября 1996 г.). – Мн.: Беларусь, 1997. – 91 с.

  2. Василевич Г.А. Парламент Республики Беларусь: Конституционно-правовой аспект / А. Г. Василевич. – Мн.: Право и экономика, 1995. – 357 с.

  3. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік. – У 2ч. ч.1. / Я. А. Юхо – Мн.: РІВШ БДУ, 2000. – 352 с.

  4. Доўнар Т.І. Канстытуцыйнае права Беларусі феадальнага перыяду (па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.): Вучэбны дапаможнік. – Мн.: БДУ, 2001. – 80 с.

  5. Конституция Белорусской Советской Социалистической Республики: (Основной Закон). – Мн.: Партиздат ЦК КП (б) Б, - 1938. – 41 с.

  6. Конституция Белорусской Советской Социалистической Республики: (Основной Закон). – Мн.: Беларусь 1982. – 222 с.

  7. Парламентаризм в Республике Беларусь опыт становления и развития : сб науч. ст. / Институт парламентаризма и предпринимательства. – Мн.: 2006. – 86 с.

  8. Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XVI – XVII ст. – Мн.: БІП, 2008.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт юрыдычны каледж
Балашэнка Сяргей Аляксандравіч – дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар (старшыня)

Юрыдычны факультэт iconПолацкі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Зямля, фарміраванне І развіццё грамадства І дзяржавы звязаны з інфармацыяй І абумоўлены ёю

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Запіс аб сканчэнні ліквідацыі быў ўнесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб І індывідуальных прадпрымальнікау 10. 07. 2007...

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
...

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Таму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь І савет Міністраў надаюць асаблівую ўвагу развіццю інфармацыйных тэхналогій у вобласці права

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Гэтыя працэсы непасрэдна ўплываюць на нарматворчую дзейнасць: з'яўляюцца новыя нарматыўныя прававыя акты, адбываюцца істотныя змены...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
У сучасных умовах адзінае інфармацыйна-прававая прастора абсалютна неабходна для забеспячэння ўзгодненасці, несупярэчнасці прававых...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Менавiта з гэтай прычыны разам з наступным развiццём грамадскай вытворчасцi I з’яўленнем усё новых форм прадпрынiмальнiцкай дейнасцi...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка