Начная аблога 12 верасьня




НазваНачная аблога 12 верасьня
Дата канвертавання12.11.2012
Памер31.33 Kb.
ТыпДокументы
Начная абЛОГа 12 верасьня


На форумах tut.by
актыўна абмяркоўваюць навіну дня пра тое, што старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя.


Шaхыд піша: “Калі ў бліжэйшы час ня сядзе, значыць, зьліняў сам. А гэта значыць, што калгасная эліта ведае больш, чым мы, і пачынае матаць вуды».


Боб Марля выказвае здагадку: “Пасадзяць толькі ягонага вадзілу. Магчыма, для яго гэта і +. Зможа спакойна сустрэць старасьць дзе-небудзь на віле ў цёплай краіне».


Minus: “Шафёра дапрашваюць выключна на прадмет "Ці насіў Канаплёў сцікеры ў цёмны час сутак". Аднак шкада, Канаплёў аджыгаў ня горш за галоўнага гісторыка».


alv03: “"Лішні" раз да карыта прыпаў, перахлябаў, вось і "захварэў".


А Аляксандр Фядута піша пра адстаўку Уладзімера Канаплёва: «Насамрэч, мы ведаем пра яго і шмат, і мала. Мы ведаем, напрыклад, што ён сустракаўся з Карпенкам — адным з апошніх. І ня ведаем, пра што яны гутарылі. Мы ведаем, што яны не любілі адзін аднаго з Ганчаром. І ня ведаем, ці іграў якую-небудзь ролю Канаплёў у лёсе Ганчара. Я б так сказаў: ў лёсах Ганчара і Захаранкі. Таму што ў лёсе Віннікавай — сыграў. А Ганчар... Калі-небудзь мы даведаемся і пра гэта. Чакаем Шэймана».


Ва ўласным дзёньніку Простага менчука зьмясьціў вынікі галасаваньня “Сем цудаў сьвету”, якое правёў на ўласным сайце тэлеканал СТВ да сьвята Менску . Першым цудам быў прызнаны будынак Нацыянальнай бібліятэкі, за які прагаласаваў амаль кожны пяты ўдзельнік апытаньня. Другую суму галасоў набрала Траецкае прадмесьце (11 працэнтаў), на трэцім месцы — будынак Менскай ратушы (10 працэнтаў), далей ідуць плошча Перамогі, чыгуначны вакзал з плошчаю, гандлёвы цэнтар “Сталіца”, Палац спорту.


Фрэнды “Простага менчука”, камэнтуючы гэтыя вынікі, пішуць наступнае. valodka: “А лыжаролернай трасы наогул няма сярод варыянтаў адказу”.


veter_r_r: “Як жа так? Усяго адзін працэнт набраў Дом-музэй першага зьезду РСДРП”.


arizma: “Я за бібліятэку пры ўмове, калі яна ня будзе ноччу сьвяціцца як навагодняя елка ці як пафаснае начное казіно!»


2211103: “Гэта ствараўся пуцевадзіцель для грамадзянскай авіяцыі».


Блог www.pozirk.org"pozirk.org пачаў друкаваць пераклад кнігі XVIII стагодзьдзя ангельскага падарожніка Ўільяма Кокса пад назваю "Travels into Poland, Russia, Sweden and Denmark". У разьдзеле, прысьвечаным наведваньню Горадні, можна прачытаць: “Горадня — гэта вялікае і раскіданае па мясцовасьці места, хаця ў ім жыве ня больш за 3 тысячы хрысьціян, ня лічачы людзей, заангажаваных ў працы на мануфактурах, і тысяча габрэяў. Па ўсім відаць, што горад знаходзіцца ў заняпадзе, бо складаецца зь неверагоднай сумесі няшчасных хацінаў, напаўразбураных будынкаў і руінаў палацаў з пышнымі брамамі — усё, што засталося ад былой раскошы. Нешматлікія будынкі ў добрым стане робяць кантраст яшчэ больш заўважным».


У гасьцёўні сайту Менсктрансу мінчанін Віталь пакінуў запіс: «Калі нарэшце скончацца зьдзекі над жыхарамі вуліцы Ландэра, якія карыстаюцца аўтобусам №40? Расклад, што вісіць на прыпынку, не выконваецца! Набыўшы праязны, я хацеў бы быць пэўным, што транспарт будзе выконваць аплачаныя мною абавязкі! Хоць, я так бачу, форум ператвараецца ў кантэйнэр для сьмецьця, які ніхто не чытае, а тым больш не рэагуе на цалкам справядлівыя скаргі і заўвагі».
Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Зьміцер Падбярэскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 12 верасьня icon"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!
Прынамсі, сёньня апоўдні пад рубрыкай “Навіны апошняга дня” можна было азнаёміцца зь інфармацыяй ад 4 верасьня

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 19 верасьня
Ды неяк паспрабавалі спыніць І стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш!

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 21 верасьня
Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 10 верасьня
Я, такі й такі, жыву там І там, стала І г д.". Анкету на месцы запоўніў, здаў штамп у пашпарт тут проста й атрымаў. Адзін зварот....

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
На сайце блогаў “Жывы Журнал” камэнтуюць выказваньне палітыка Аляксандра Мілінкевіча з нагоды прызначэньня новым расейскім прэ’ерам...

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 12 верасьня iconНачная аблога 12 ліспапада
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка