Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада)




НазваТаіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада)
Дата канвертавання12.11.2012
Памер15.09 Kb.
ТыпДокументы
Stud1130bg


Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі БСДП (Грамада)


Нарадзілася 14 лютага 1954 года ў вёсцы Сяргеевічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці.


Скончыла Любоніцкую сярэднюю школу. Марыла стаць юрыстам, але ў 1970-я гады конкурс на юрфак БДУ быў вельмі вялікі, паступаць пасьля школы не рызыкнула. Хацела пару гадоў папрацаваць, каб паступаць ў ВНУ, маючы працоўны стаж. Але сяброўка ўгаварыла Таісію “за кампанію” зь ёй паступаць у Бабруйскі бібліятэчны тэхнікум. Сяброўка рыхтавалася і праваліла ўступныя іспыты. Таіса паступіла. Так што прафэсію бібліятэкара атрымала выпадкова, па іроніі лёсу.


Выйшла замуж за вайскоўца, нарадзіла двух сыноў. Некалькі гадоў жыла ў Нямеччыне, у Франкфурце-на-Одэры (там служыў муж). У ГДР працавала загадчыцай афіцэрскай сталоўкі. Самой даводзілася распрацоўваць рэцэпты, навучыцца добра гатаваць, “ізгаляцца”, бо у Групу савецкіх войскаў часта прыяжджалі артысты, якіх трэба было прымаць на прыстойным узроўні.


Потым сям’я вярнулася ў Бабруйск. Працавала па спэцыяльнасьці ў бібліятэках навучальных устаноў. Адзінаццаць гадоў працавала ў бібліятэцы Бабруйскага аўтатранспартнага каледжу.


Палітыкай пачала займацца з 1998 года – уступіла ў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю “Народная Грамада”. З 2003 года Таісія Кабанчук узначальвае бабруйскую суполку БСДП (Грамада). Па сямейных абставінах вымушаная была на кароткі час пакінуць працу. Аднак пасьля ёй ужо не ўдалося ўладкавацца ні ў каледж, ні ў любую іншую бібліятэку вялікага гораду.


Негалосная прычына адмоваў – яе актыўны ўдзел у дэмакратычным жыцьці Бабруйску. Зь вялікімі цяжкасьцямі здолела ўладкавацца толькі на склад птушкафабрыкі.


Хобі – жывапіс. Піша алеем. Вырошчвае на лецішчы экзатычныя кветкі, якія прывозіць з усяго сьвету. Скончыла курсы ляндшафтнага дызайну ў Маскве, экспэрымэнтуе на дачным участку.


Зь літаратуры зараз аддае перавагу навукова-папулярным выданьням, палітычным біяграфіям. З музыкі любіць народныя песьні, фольк. З сучаснай музыкі слухае “Народны альбом”.


Замужам. Мае двух дарослых сыноў, Вадзіма і Паўла.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада) iconТаісія Карпаўна Кабанчук нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў вёсцы Сяргеева Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці
Двое дзядоў спадарыні Кабанчук рэпрэсаваныя. Адзін дзед загінуў у Сыбіры, другі ў часе будаўніцтва Беламорканалу. На вясковых могілках...

Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада) iconАляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада) iconОлександр Колтунов, Ольга Сікорська, Таїса Оладько
Проблема викладання української мови як іноземної в ситуації білінгвізму за кредитно-модульної

Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада) iconНовые поступления в библиотеку-музей дкабрь 2007 г
Гульня ў падкіднога : раман; Матылькі : аповесць / Таіса Бондар. Мінск : Литература и Искусство, 2006. 255 с. іл

Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада) iconЯк замовити публікації
Р/р 26001038225681 в Міжрайонному відділенні Київської міської філії акб укрсоцбанк м. Києва мфо 322012

Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада) iconУлік актаў па прычыненным стратам нямецка-фашысцкімі захопнікамі калгасам Старадарожскага раёна ў гады акупацыі (1941-1944 гг.)
Дакумент складзены выканаўчымі камітэтамі на месцах І прадстаўленнем Бабруйскай абласной камісіі садзейнічання рабоце Надзвычайнай...

Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада) iconВ. А. Бурака (у цэнтры) павіншавалі (справа налева) першы намеснік старшыні райвыканкама У. У. Быкаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў апк а. У. Зуй, старшыня Шайцераўскага сельвыканкама Т. А. Разумная, галоў
На днях віншаванні з тысячным намалотам прымаў прудзінкаўскі маладзёжны экіпаж у складзе С. Гапановіча І а. Пілюшына, а ўчора стала...

Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада) iconАбмяркоўваецца паездка прадстаўнікоў беларускай апазыцыі ў зша. Нагадаю, што цяпер у зша знаходзяцца старшыня Партыі бнф вінцук Вячорка, старшыня агп анатоль
Расею трэба езьдзіць, Расея Лукaшэнку трымае І толькі яна можа яго прыбраць, а таксама ня дрэнна было б пабольш працаваць унутры...

Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада) iconВучылася ў 26-й сярэдняй школе з мастацкім ухілам. Настаўніцай Тацяны была Таіса Агафоненка, вядомы мастак па саломцы. Тацяна таксама хацела спэцыялізавацца на
...

Таіса Кабанчук, старшыня Бабруйскай гарадзкой філіі бсдп (Грамада) iconД овідка про видані сертифікати за період з 01. 04. 2006 по 31. 05. 2006
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка